• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Характэрна, што напрыканцы XIX ст. выразна перагукнулася з А. Міцкевічам Э. Ажэшка: павучальнаасветніцкая лінія яго “Пана Тадэвуша”, звязаная з галоўнымі героямі, па сутнасці, змадэлявалася і развілася ў рамане Э. Ажэшка “Над Нёманам”. Дакладней сказаць, сітуацыя, распрацаваная А. Міцкевічам у паэме, захавала сваю асветніцкую актуальнасць у часы Э. Ажэшка, і пісьменніца не магла не выкарыстаць яе. Юстына Ажэльская і Ян Багатыровіч у рамане “Над Нёманам” — спадкаемцы герояў А. Міцкевіча, бо таксама дэманструюць няроўны шлюб з яго дыдактычнай звышза
    280
    дачай. Няроўны не столькі паводле матэрыяльных магчымасцей кожнага, а найперш з прычыны афіцыйнага саслоўнага статуса. Ян Багатыровіч хоць з багацейшых у вёсцы, але селянін. Юстына хоць і бедная сваячка Карчынскіх, але шляхцянка. Іх збліжаюць пачуцці справядлівасці, пошук глыбокага зместу жыцця, любоў да родных мясцін, памяць пра ахвяры паўстання 1863 г. Павучальнасімвалічным выглядае іх неаднаразовае наведванне мясціны над Нёманам, дзе ў адной магіле спяць вечным сном палеглыя паўстанцы — шляхта і сяляне. Асветніцкая лінія адносін герояў ідэйна мацуецца ў творы гісторыяй легендарных Яна і Цэцыліі, закаханых уцекачоў, якім калісьці давялося парадніцца з самымі рознымі па грамадскай іерархіі людзьмі гэтых мясцін. Думка Э. Ажэшка пра яднанне розных саслоўяў і этнасаў дзеля барацьбы за волю свайго “сумнага краю” праходзіць і праз іншыя творы пісьменніцы, застаючыся скразным матывам духоўнага жыцця шляхецкай інтэлігенцыі таго часу.
    А. Мальдзіс у даследаванні “Традыцыі польскага Асветніцтва ў беларускай літаратуры XIX ст. ” (1972), дзе, дарэчы, упершыню асветніцкі рух бачыцца як з’ява беларускаі а жыцця ўсяго XIX ст., падкрэслівае залежнасць беларускай асветніцкай ідэалогіі ад польскай (прынамсі, у літаратуры). Безумоўна, уздзеянне польскай літаратуры на беларускую, тым больш у рэчышчы Асветніцтва, было моцным і дыктавала пэўныя маральнаірамадскія і эстэтычныя яе арыенціры. I ўсё ж сёння трэба зрабіць акцэнт на тым, што сама беларуская рэчаіснасць, увесь спектр яе грамадскага жыцця нараджалі і мацавалі асветніцкія ідэі. Ля іх вытокаў стаялі ў XIX ст. філаматы, у прыватнасці, Адам Міцкевіч.
    Анатоль Верабей (Мінск)
    ТРАДЫЦЫІ РАМАНТЫЗМУ АДАМА МІЦКЕВІЧА Ў ТВОРЧАСЦІУЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА
    Адам Міцкевіч быў адным з любімых пісьменнікаў У. Караткевіча. Беларускаму паэту імпанавалі майстэрства А. Міцкевіча, яго повязь з Беларуссю, патрыятычны змест і рамантызм яго твораў.
    Думаецца, што да 100годдзя з дня смерці славутага паэта ўзнік верш у прозе У. Караткевіча “Слова Міцкевічу”. У ім аўтар, абапіраючыся на народнае ўяўленне, апавядае пра тое, што ў ноч на 26 лістапада А. Міцкевіч з’яўляецца на зямлю, якая яго нарадзіла, ходзіць па ёй і глядзіць “у вочы новаму чалавеку, які нарадзіўся ў той дзень, калі ты памёр” 1, і дае будучы
    1 Каратксвіч У. 36. тв.: У 8 т. Т. 1. Мн., 1987. С. 322. Далсй творы У. Каратксвіча цытуюцца па гэтым выданні з указаннсм у тэксцс тома і старонкі.
    281
    ню кожнаму немаўляці. 26 лістапада 1855 г. памёр А. Міцкевіч. У той жа дзень у 1930 г. нарадзіўся У. Караткевіч. У гэтым творы ён думае пра сябе як пра пераемніка А. Міцкевіча, захапляецца яго паэзіяй.
    У	. Караткевіч хораша сказаў пра сваю блізкасць да паэзіі А. Міцкевіча і ў пранікнёным вершы “Раманс Марылі”, які заканчваецца красамоўнымі радкамі:
    Цснь Міцксвіча нада мною
    Лсбядзіную пссню вядзс. (1, 187)
    Сапраўды, У. Караткевіч зведаў жыватворны ўплыў А. Міцкевіча. Творчасць абодвух пісьменнікаў прасякнута патрыятычным пафасам. Ужо ў ранняй лірыцы А. Міцкевіча, з яе ўслаўленнем дружбы, жыцця, з яе грамадзянскасцю (“Песня філарэтаў”, “Ода да маладосці”), вызначальнай была любоў да айчыны. Тое ж самае можна сказаць і пра У. Караткевіча, аб чым сведчаць многія яго вершы (“Паўлюк Багрым”, ‘Тусілебедзі ў лугах зялёных”, “Беларуская песня”, “На Беларусі Бог жыве” і інш.).
    А. Міцкевіч у “Одзе да маладосці” пісаў:
    Witaj jutrzciiko swobody, Zbawicnia za tobq sloncc! 2
    Нібы працягваючы думку свайго папярэдніка, У. Караткевіч у вершы “Паўлюк Багрым” прамаўляў:
    Бсларусь, прачынайся!
    Я цябс абуджаю!
    Ты павінна прачнуцца,
    Нс праспі свас шчасцс ўначы. (1, 30)
    Невыпадковым быў і пераклад У. Караткевіча ранняй паэмы А. Міцкевіча “Мешка, князь Навагрудка”, дзе паэт, спасылаючыся на Гарацыя, словы якога прыводзяць як эпіграф да гэтага твора, хацеў “успяваць справы сваёй Айчыны” 3. Зацікавіла У. Караткевіча гэта паэма і тым, што ў ёй А. Міцкевіч звярнуўся да падзей гістарычнай мінуўшчыны, калі нашы продкі змагаліся супраць крыжакоў.
    Агульнавядомая цікавасць рамантыкаў да фальклору і гісторыі. 1 таму для У. Караткевіча быў каштоўны вопыт А. Міцкевіча ў выкарыстанні вуснапаэтычнай народнай творчасці. Яго не маглі не прывабіць рамантычныя балады “Свіцязь” і “Свіцязянка”, заснаваныя на беларускіх народных паданнях. У. Караткевіч пры асэнсаванні падзей далёкай мінуўшчыны і абмалёўцы персанажаў выяўляў асаблівую прыхільнасць да паданняў і легенд
    2 Mickiewicz A. Dzicla. Т. 1. Warszawa, 1955. S. 75. Далсй творы А. Міцксвіча цытуюцца па гэтым выданні з указаннсм у тэксцс тома і старонкі.
    ’ Цыт. па кн.: Каратксвіч У. Галасы маіх сяброў. Мн., 1993. С. 52.
    282
    (вершы “Машэка”, “Балада пра паўстанца Ваўкалаку”, аповесць “Сівая легенда”, раман “Каласы пад сярпом тваім”) Народная творчасць заўсёды была крыніцай натхнення для пісьменніка.
    У баладзе “Свіцязь” А. Міцкевіч піша пра горад, які знік пад вадой. I ў творчасці У. Караткевіча нямала аналагічных вобразаў, узятых непасрэдна з фальклору ці створаных на яго аснове (званы і гарады, што зніклі пад вадой, крыніцы, карані). Праз гэтыя і многія іншыя адраджэнцкія вобразысімвалы пісьменнік змог дасягнуць значных мастацкіх абагульненняў. У. Караткевіч выкарыстоўваў таксама народныя песні, казкі, галашэнні, абапіраўся на народны светапогляд.
    У	. Караткевіч, як і яго славуты папярэднік, часта звяртаўся да ўлюбёных рамантыкамі жанраў балады і раманса. Яго творчасць вызначаецца ўзнёсласцю, павышанай экспрэсіўнасцю, увагай да выключнага, напружанасцю дзеяння, што так уласціва для рамантычнай паэтыкі. Абапіраючыся на народную памяць, творца выяўляў прыхільнасць пераважна да героікарамантычнага, фальклорналегендарнага асэнсавання мінуўшчыны.
    He маглі не імпанаваць У. Караткевічу II і IV часткі “Дзядоў”, дзе А. Міцкевіч звярнуўся да старажытнабеларускага абраду памінання продкаў, выкарыстаў здабыткі беларускага фальклору і мовы, паказаў сцэну замагільнай помсты пану, стварыў цікавы вобраз рамантычнага героя Густава, які пакутуе ад няшчаснага кахання.
    Плённа выкарыстаў У. Караткевіч традыцыі беларускіх народных казак і вопыт сваіх папярэднікаў (Дантэ, Бакачыо, Міцкевіча) пры абмалёўцы апраметнай у легендзе “Ладдзя Роспачы”. Для У. Караткевіча, як і для В. Скота, А. Міцкевіча, А. Пушкіна, пры ўзнаўленні мінуўшчыны разам з гістарычнымі дакументамі, вялікае значэнне мела памяць продкаў.
    У	. Караткевіч паказаў таксама, што за зло, злачынства ці здраду будзе абавязковая кара (“Дзікае паляванне караля Стаха”, “Ладдзя Роспачы”, “Чорны замак Альшанскі”).
    Паэмы “Гражына” і “Конрад Валенрод” для У. Караткевіча, думаецца, былі цікавымі перш за ўсё як творы, дзе на матэрыяле сюжэтаў з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ўзняты праблемы нацыянальнавызваленчай барацьбы, услаўлены выключныя і гераічныя асобы, якія ахвяравалі сабой у імя патрыятычнага абавязку. Гражына і Конрад Валенрод тьшалагічна блізкія Раману Ракутовічу з “Сівой легенды”, Алесю Загорскаму з рамана “Каласы пад сярпом тваім”, Кастусю Каліноўскаму з аднайменнай драмы і іншым героям твораў беларускага пісьменніка. Іх збліжае самаахвярнасць і мужнасць дзеля волі радзімы. Для іх немагчыма асабістае шчасце, калі яго няма ў айчыне. Многае яднае караткевічаўскіх рамантычных герояў і Яцака Сапліцу з “Пана Тадэвуша”. А. Міцкевіч і У Караткевіч плённа развівалі традыцыі В. Скота.
    283
    Ідэі “Конрада Валенрода” пасвойму ўвасобіў У. Караткевіч у вершы “Разведчык”, калі пісаў пра значнасць і веліч здзейсненага адным, асобным чалавекам:
    Алс лолі няма вышэйшай —
    Аднаму на тысячы йсці!
    ...Аднаму загінуць, зрабіўшы
    Ўсс адзінаю парай рук. (1,244)
    I вобраз вайдэлота быў блізкі беларускаму пісьменніку, які ў артыкуле “Родная мова” згадаў апошняга прускага спевака і паэта, старога вайдэлота, з мовы якога (а мова яго народа ўжо знікла, і ніхто яго не разумеў) пасмяяліся на турніры майстарзінгераў тэўтонцы, што паняволілі яго край.
    Думаецца, у нечым тыпалагічна блізкімі з’яўляюцца вобразы Альманзора з “Конрада Валенрода” А. Міцкевіча і Агны Вецер з драмы “Маці ўрагану” У. Караткевіча, якія чумой і праказай заразілі сваіх ворагаў.
    Можна правесці паралелі паміж нізкамі “Крымскія санеты” А. Міцкевіча і “Таўрыда” У Караткевіча. Там, на поўдні, абодва паэты з трывогай і болем (А. Міцкевіч у санеце “Акерманскія стэпы”, У Караткевіч у вершы “Таўры”) думалі пра сваю далёкую радзіму, напаўнялі паэзію, як І.В. Гётэ, Дж. Байран, А. Пушкін, вобразамі і матывамі Усходу.
    He магла не паўплываць на У. Караткевіча і III частка “Дзядоў” А. Міцкевіча. Беларускі пісьменнік, як і яго папярэднік, славіў моцныя, гордыя, высакародныя і непакорныя характары, супрацьпастаўляў сілы дабра і зла, свабоды і дэспатызму, думаў пра ўласны лёс, пра лёс свайго народа і лёс чалавецтва. Конрад у “вялікай” імправізацыі адчувае бязмежную сілу творчасці, пакутуе за свой і за ўсе народы. Абураны несправядлівасцю, якая пануе ў свеце, патрабуе ў Бога ўлады над людскімі душамі, каб зрабіць чалавецтва шчаслівым:
    Ja і ojczyzna to jcdno.
    Nazywam si? Milijon — bo za milijony
    Kocham i cicrpi? katuszc.
    Patrz? na ojczyzn? biedn^,
    Jak syn na ojca wplccioncgo w kolo;
    Czuj? calcgo cicrpicnic narodu,
    Jak matka czujc w Ionic bole swego plodu. (HI, 166)
    У Караткевіч падобна любіў кожнага чалавека, родную зямлю і ўсё чалавецтва. Сцвярджэннем уласнай велічы, магутнасці і несмяротнасці, далучанасці да лёсу людскога, тыранаборствам і праметэізмам прасякнуты яго верш “Быў. Ёсць. Буду”:
    Быў. Ёсць. Буду.
    Таму, што заўжды, як пракляты,
    Жыву бяздоннай трывогай.
    284
    Таму, што сэрца мас распята За ўсс мільярды двухногіх. ...За ўсіх, хто крывсю піша Ў нязгодзс