• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Асноўны пісьменнік таго часу Францішак Багушэвіч, чалавек, які імкнуўся адрадзіць беларускую нацыянальную свядомасць праз, паміж іншым, палымяныя прадмовы да сваіх зборнікаў вершаў, якія нават у 90х гг. XIX ст. друкаваліся пад псеўданімамі і з прыдуманымі звесткамі пра месца друку. 3 забароны твораў Міцкевіча вынікае, што ў нас няма ўпэўненасці ў тым, што напрыканцы XIX ст. паэты добра ведалі творчасць Міцкевіча. У беларускім фальклоры існуе, прынамсі, вялікая колькасць блізкіх матываў; У Багушэвіча ў “Быў у чысцы” выкарыстана, напрыклад, беларуская народная казка, якая таксама паўплывала на другую частку “Дзядоў”. Больш таго, я ўпэўнены ў тым, што існуе тыпалагічная роднаснасць паміж некаторымі больш значнымі па аб’ёму вершамі Багушэвіча і творамі Міцкевіча, асабліва яго раннімі баладамі. Напрыклад, бачна тэматычная сувязь паміж “Хціўцам і скарбам на святога Яна” з вядомай баладай Міцкевіча “Пані Твардоўская”. Іншы верш Багушэвіча, хоць і напісаны ён на польскай мове, выяўляе цікавыя і аднолькавыя адносіны Багушэвіча і Міцкевіча да беларускай нацыянальнай годнасці. Гаворка ідзе пра “Найсапраўднейшую гісторыю аб замучаным дукаце” (1898), скіраваную супраць графа Тышкевіча, былога ад’ютанта графа Мураўёва, які жорстка падавіў нацыянальнае паўстанне 1863 г. Сваім пратэстам Багушэвіч дабіўся вываду Тышкевіча з Камітэта па святкаванню стагоддзя з дня нараджэння Міцкевіча. Здаецца — дробязь, але яна сведчыць пра важнасць Міцкевіча як вядучага беларускага нацыянальнага дзеяча напрыканцы стагоддзя. Другім прыкладам асабістага клопату пра тое, каб спадчына Міцкевіча захавалася і не была зняслаўлена, можа з’яўляцца цікавы польскамоўны памфлет Антона Луцкевіча (зараз бібліяграфічны рарытэт) “Турма Адама Міцкевіча” (Вільня, 1923).
    Вучнем Багушэвіча быў Адам Гурыновіч, які тварыў таксама ў канцы стагоддзя. Гурыновіч быў рэвалюцыйным паэтам, які пісаў на беларускай, рускай і польскай мовах; ён таксама пераклаў урывак з “Конрада Валенрода”. Але пераклад пры яго жыцці не быў надрукаваны.
    Пераклады Міцкевіча не былі рэдкасцю ў пачатку XX ст., асабліва на старонках “Нашай нівы”, але на працягу наступных дзесяцігоддзяў яны з’яў
    42 Наша ніва. № 1920. С. 3. Бсларускі нацыянальны паэт Янка Купала павінсн быў уключыць сваю ўласную всрсію “Пані Твардоўскай” у зборнік “Шляхам жыцця” (1913) разам з двума ўрыўкамі з “Конрада Валснрода” і перакладаў “Трох Бадрысаў”. Існус таксама тыпалагічная агульнасць паміж баладамі Міцксвіча і нскаторымі творамі Купалы.
    277
    ляліся яшчэ часцей. Многія паэты імкнуліся перакладаць Міцкевіча, часта з прыкметнай вынаходлівасцю і дасціпнасцю 43. Пытанне тыпалагічнай падобнасці паміж уласнымі творамі паэтаў XX ст. і творамі Міцкевіча, натуральна, становіцца менш актуальным, аднак сярод асноўных беларускіх паэтаў, у якіх захаваўся рамантычны пафас, можа быць названы Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча, Максім Танк, адзін з нямногіх пісьменнікаў другой паловы XX ст., надзеленых добрай фантазіяй.
    У вершы 1966 г. “Раманс Марылі” У. Караткевіч стварае карціну парка з ценем Міцкевіча і водамі фантана, што спявае сваю лебядзіную песню (“Цень Міцкевіча нада мной / Лебядзіную песню вядзе”44). Больш нязвычным, але добрым прыкладам таго, што Міцкевіч займаў істотнае месца ўдумках беларускай інтэлігенцыі, з’яўляецца ранні верш У. Караткевіча ў прозе “Слова Міцкевіча” (1955?). У сваім высокалірычным творы беларускі паэт ўяўляе, як Міцкевіч вяртаецца кожны год у дзень сваёй смерці, 26 лістапада, у родныя мясціны, каб падтрымліваць і натхняць сваіх польскіх і беларускіх нашчадкаў. Тыповы для тагачаснага Караткевіча двухстаронкавы верш у прозе з’яўляецца моцна панславянскім па духу і спецыфічным па гістарычных звестках (напрыклад, аўтар звяртаецца да такіх прыкметных вобразаў, як Патабня, Каліноўскі і Траўгут ці да адной з гераінь Міцкевіча — Гражыны).
    Такім чынам, відаць, што, месіянізм Міцкевіча быў не асноўным фактарам для беларусаў, узаемасувязі з яго роднасцю, яго ўплыў моцныя вось ужо амаль два стагоддзі. Праз сваіх сяброўсуайчыннікаў, такіх, як Чачот, ён дапамагаў беларускай літаратуры зрабіць свае першыя крокі, адначасова чэрпаючы натхненне ў беларускім фальклоры, ужываючы беларускія лінгвістычныя элементы ў сваіх творах. Напрыклад, праз пераклады сваіх асноўных твораў Міцкевіч спрыяў, нягледзячы на моцную афіцыйную апазіцыю, развіццю беларускай мовы, літаратуры і нават нацыянальнай свядомасці народа ў сярэдзіне XIX ст. Безумоўна, Міцкевіч не згубіў свайго ўздзеяння на беларусаў і ў XX ст., паранейшаму абуджаючы ўзнёслыя пачуцці і натхняючы такіх пісьменнікаў, як — самы яскравы прыклад — Уладзімір Караткевіч, чалавек, які, мабыць, больш усіх у савецкія часы змагаўся за захаванне спадчыны роднай краіны ў працяглых неспрыяльных умовах русіфікацыі ва ўсіх сферах беларускага жыцця.
    Пераклад з англійскай мовы Алы Анісенка
    43 Наталля Арссннсва, адна з вядучых паэтаў эміграцыі, выдала псраклад на бсларускую мову ўрыўкаў з ч. 2. “Дзядоў”. Гл.: Бацькаўшчына, 1955. Ns 4748 (277278), С. 56. Нскалькі яс іншых псракладаў з Міцксвіча з’явіліся ў “Конаднях”. 1955. Ns 4. С. 5152. У тым жа самым годзс Максім танк і Янка Брыль выдалі найбольш прадстаўнічы збор твораў паэта: Міцксвіч А. 36. тв. Мн., 1955.
    44 Каратксвіч У. 36. тв.: У 8 т. Мн„ 19871991. Т. 1. С. 187.
    278
    Аляксей Пяткевіч (Гоодна)
    АСВЕТНІЦКАЯ ІДЭЯ Ў БЕЛАРУСІ XIX ст. АД АДАМА МІЦКЕВІЧА ДА ЭЛІЗЫ АЖЭШКА
    Беларускі асветніцкі рух быў цесна звязаны з вызваленчым рухам народа, з працэсамі яго этнічнага самапазнання і самасцвярджэння. I калі класічнае заходнееўрапейскае Асветніцтва рэалізавала сябе ў XVII  пачатку XIX ст., ва ўмовах станаўлення нацыянальных дзяржаў, то ў Беларусі, уключанай у склад Расійскай імперыі, асветніцкай ідэі наканавана было доўгае жыццё. Прынамсі, на працягу XIX ст. востра надзённым заставалася развіццё духоўнага патэнцыялу гэтага краю дзеля яго лепшай долі. На пачатку стагоддзя мясцовая шляхецкая інтэлігенцыя праз гурткі, таварыствы, літаратурныя салоны, краёвы друк імкнулася сцвердзіць самакаштоўнасць роднай Літвы як этнічнай адзінкі. Развіццё краязнаўства, калекцыяніраванне, збіранне археалагічных і фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў, нават мемуарная творчасць падказваліся імкненнем да патрыятычнага самавыяўлення. Шмат у гэтым кірунку рабілі філаматы, вывучаючы і папулярызуючы веды пра свой край і народ. Найперш — Я. Чачот, паэт, які пісаў і на роднай мове, аўтар “Спеваў пра даўніх ліцвінаў”, беларускі фалькларыст, мовазнавецлексікограф. Менавіта ён найлепш сярод філаматаў усведамляў неабходнасць адраджэння краю праз выхаванне пашаны да ўсяго роднага, а таксама маральнага ўдасканалення шляхты па ўзорах народнай культуры. Думка пра ўзаемнае збліжэнне саслоўяў (яднаюцца кніжны інтэлект шляхты і чулая душа сялянства) становіцца стрыжнявой ідэяй асветніцкага руху ў Беларусі ў XIX ст. Дыдактычна выяўленая Чачотам, падхопленая філаматамі, яна была арганічна даведзена ў літаратуры Міцкавічам. Выдатны паэт узбагаціў яе краёвым, ліцвінскім патрыятызмам, паказаў яе гуманістычны змест.
    Паэма А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, вынашаная ў сэрцы аўтара ў нялёгкую для яго пару пошукаў дарогі на радзіму, волі для радзімы, нясе як лейтматыў паэтызацыю народных асноў шляхецкага жыцця. Сядзіба Сапліцаў у творы — асяродак шчырай дабрыні і годнасці. Тут шануюць патрыярхальныя традыцыі краю, памяць продкаў. Тут умеюць урачыстапрыгожа бавіць час і выконваць будзённапрактычную работу. Тут у самім ладзе жыцця сумяшчаюцца шляхетнасць і прастата, інтэлектуальнакніжная культура і матэрыяльназемляробчы інтарэс. Тут пад вокнамі дыхтоўнай шляхецкай сядзібы — звычайныя грады з агароднінай, зробленыя на сялянскі манер. Дэманстрацыя сумяшчэння гэтых двух розных стыляў жыцця бясспрэчна выконвае ў творы асветніцкадыдактычную задачу. У тым жа павучальным кантэксце раскрываюцца і асноўныя героі паэмы А. Міцкевіча Зося і Тадэвуш — носьбіты сялянскіх і шляхецкіх маральнаэтычных, эс
    279
    >тычных нормаў жыцця. Праўда, паводле саслоўнага становішча Зося, як і Тадэвуш, належыць да шляхты. Але яе прыхільнасці, заняткі характарызуюць яе як чалавека сялянскага асяроддзя. He за раялем ці з кніжкай бачыць чытач Зосю, а часцей за ўсё ў двары ці на агародзе — з дзецьмі, курамі, гусямі. На вяселле яна апранае не парадны шыкоўны ўбор, а звычайны народны строй — гарсэцік, светлую блузку, перавязаную па каўняры каляровай стужкай, на галаве — вяночак з палявых кветак. 3 такой менавіта Зосяй жэніцца тыповы шляхецкі сын Тадэвуш, і шлюб гэтай пары — красамоўны асветніцкі ўрок, адрасаваны грамадству. Зося і Тадэвуш намерваюцца клапаціцца пра сялян, вызваліць іх ад прыгону. I заключным ідэйным акордам гучыць у канцы твора голас грамады: “Злюбімося!” Заклік да маральнапатрыятычнага яднання розных саслоўяў быў актуальным перад абліччам адзінага праціўніка — царызму. 1 пэўная дыдактычная адкрытасць асветніцкай думкі аўтара, які яўна захапляецца сваімі героямі, блізкімі яму духоўна (“Я на тым вяселлі быў...”), зразумелая. Тут маем справу ужо не толькі з мастацтвам: ідэя нацыянальнага самасцвярджэння, адраджэння самастойнасці Літвы, што знаходзілася ў аснове беларускага асветніцкага руху XIX ст., праходзіла праз усё духоўнае жыццё таго часу. Нават К. Каліноўскі, тэарэтык і практык вызваленчай вайны з царскім рэжымам, прадугледжваў адзінства дзеянняў патрыятычнай шляхты і сялян. А ў “Лісце зпад шыбеніцы’” наказваў сялянам набываць веды, бо менавіта разумны чалавек здольны шанаваць бацькаўшчыну і цаніць волю.
    Ідэі нацыянальнадухоўнага абнаўлення праз сацыяльнае паразуменне саслоўяў і развіццё ведаў дзейнічаюць у краі з пэўнай доляй гістарычнай трансфармацыі да канца XIX ст. Яны адчувальныя ў беларусазнаўчых справах А. Кіркора і Я. Тышкевіча, пазней — М. ДоўнарЗапольскага, Я. Карскага, А. Ельскага, у літаратурнай і краязнаўчай творчасці В. ДунінаМарцінкевіча, Я. Баршчэўскага, У. Сыракомлі, А. Плуга, Г. Пузына, Ю. Крашэўскага, П. Янкоўскага, Э. Ажэшка, Я. Лучыны. He абышлі яны сацыяльна заангажаванага Ф. Багушэвіча, герой якога, селянін, патрабуе: “He цурайся мяне, панічок” — і чакае ад таго духоўнай сяўбы на мужыцкай ніве. Паказальная ў гэтым шэрагу творчасць кампазітараў С. Манюшкі і М. Ельскага, мастакоў Я. Дамеля і К. Альхімовіча.