Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
288
беларускага народу. Праўдападобнасць такой гіпотэзы павялічваецца яшчэ ў сувязі з тым, што, як вядома, пачынальнікамі і стваральнікамі беларускай адраджэнчаскай й нацыянальнай літаратуры ў першую чаргу былі дробная і буйнейшая беларуская шляхта, раней у большай ці меншай меры спаланізаваная, якая аднак у канцы XIX й пачатку XX стагоддзя ў вялікай колькасці сваёй вярнулася да беларускай нацыянальнай свядомасці” '.
Несумненна, такое сцвярджэнне беларускага эмігранцкага крытыка не магло не казытаць польскую нацыянальную гордасць. I хаця С. Станкевіч адназначна акрэсліваў нацыянальную прыналежнасць Адама да польскага народа, калі заяўляў: “Паводле сваёй культуры і нацыянальнае свядомасці быў Міцкевіч вялікім польскім патрыётам і самаахвярным змагаром за справу польскую”, — то ўсё ж крытык нібы правакаваў палякаў наступнай думкай: “У глыбокай падсвядомасці паэта цякла беларуская плынь, адзывалася ягоная беларуская душа, што пры раўначасным ягоным самаадчуванні й свядомасці як польскага патрыёта вырознівала яго паміж палякаў этнаграфічнае Польшчы” 2.
Зразумела, што такія сцвярджэнні, як “у глыбокай падсвядомасці паэта цякла беларускай плынь, адзывалася ягоная беларуская душа”, маглі выклікаць у палякаў самаабарончыя інстынкты. Трэба, аднак, сказаць, што беларускі крытык умела застрахаваўся цытатай са Станіслава Піганя, які ў 1934 г. у кнізе “Пан Тадэвуш: Рост, веліч і слава” выказаў думку, падобную да тэзіса Станкевіча. “Трэба, аднак, выразна сказаць, — пісаў польскі літаратуразнавец, ■— што Міцкевіч пры ўсёй сваёй гарачыні і ёмістасці польскага патрыятызму меў заўсёды і нават сумысна культываваў у сабе пэўную свядомасць індывідуальнай племянной апрычанасці. Быў пайцясней звязаны пачуццёва з родным краем, быў палякам літоўскім, “ліцвінам” і ніколі не чуўся заадно з палякамі з Кароны” 3.
Абапёршыся, як на моцную калону, на тэзіс Піганя, беларускі змігранцкі крытык перайшоў да сфармулявання вывадаў, якія, па сутнасці, не маглі выклікаць адмоўных адносін як з боку польскай, так і з боку беларускай грамадскасці. Станкевіч напісаў: “Вось гэтае пачуццё племянной і пачуццёвай сувязі з беларушчынай, традыцыйна тады называнай “літоўшчынай”, і гэтая ягоная свядомасць сваёй апрычонасці моцна заважыла на паэтычным кірунку Міцкевіча і знайшла сваё найпэўнейшае выражэнне ў двух аспектах: у паэтычным выкарыстанні ў сваіх творах беларускае народнае творчасці і бязмежнай любові да беларускага краю [...]”4.
' Станксвіч С. Адам Міцксвіч — вялікі сын зямлі Бсларускай: (Да сотай гадавіны з дня сьмсрці паэта) // Бацькаўшчына. 1955. № 4748. С. 2.
2 Тамсама
’ Pigon S. Pan Tadeusz: Wzrost, Wiclkosc i Slawa. Warszawa, 1934. S. 224.
• Станксвіч C. Адам Міцксвіч — вялікі сын зямлі Бсларускай. С. 2.
289
С. Станкевіч звярнуў увагу на значэнне філаматаў і філарэтаў, якія ўзвялі падмурак для дзейнасці шматлікай плеяды польскабеларускіх пісьменнікаў тыпу Яна Чачота і Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча. Крытык падкрэсліў значэнне беларускай песні ў дзіцячыя гады іюльскага паэта, якая прынесла плённыя вынікі ў першы перыяд яго творчасці, ролю беларускіх песенных і казачных матываў у стварэнні такіх вершаў, як: “Люблю я”, “Свіцязь”, “Рыбка” і многіх інш. Беларускі крытык даказваў, што арганічная сувязь Міцкевічапаэта з народнай рэчаіснасцю Навагрудчыны праявілася, між іншым, і ў тым, што ў творы “Тукай, або Спробы прыязні” Міцкевіч выкарыстаў аўтэнтычнае прозвішча, якое часта сустракаецца ў навагрудскай ваколіцы. Станкевіч гаворыць, што ўдалося яму гэта пацвердзіць у час даследаванняў, якія ён праводзіў каля Навагрудка ў 1934 г. Аўтар артыкула канстатуе, што галоўныя матывы для “Балад і рамансаў” былі пачэрпнуты Міцкевічам з тэрытарыяльнага трохкутніка Навагрудак — Калдычаўскае возера — берагі Нёмана. У цэнтры гэтага трохкутніка знаходзіцца возера Свіцязь, якое, як вядом, у творчасці Міцкевіча займае цэнтральную пазіцыю. Станкевіч даказвае, што Міцкевіч у сваёй ранняй паэзіі адлюстраваў не толькі тыповыя для Навагрудчыны матывы, але таксама дакладна паказаў характэрныя рысы мясцовага кравіду і пейзажу.
У далейшых фрагментах сваёй публікацыі крытык заняўся “Дзядамі”, даказваючы, што яны заснаваны на беларускім фальклорным і абрадавым матэрыяле. Даследчык падкрэслівае, што свята дзяды, якое было памінальным абрадам, заснаваным на веры ў еднасць з памерлымі, захаваліся амаль поўнасцю ў Беларусі аж да пачатку XX ст.
Станкевіч аднак адзначае, што “Дзяды” не з’яўляюцца творам, заснаваным выключна на памінальным абрадзе: Міцкевіч выкарыстаў у сваёй драме шэраг іншых беларускіх народных абрадаў і матываў для таго, каб стварыць яваю дзівосную драматычную містэрыю.
Беларускі крытык даходзіць да вельмі істотнага і арыгінальнага вываду. Ён даказвае, што А. Міцкевіч не быў спрошчаным “нявольнікам” таго ці іншага беларускага абраду ці матыву, а толькі іх творчым інтэрпрэтатарам і літаратурным алхімікам: “Метад выкарыстання Міцкевічам народнай творчасці сведчыць аб высокай мастацкай якасці ягонага таленту. Ён, не ў прыклад многім іншым паэтам, не ставаўся нявольнікам прымітыўных і сырых узораў народнае творчасці, але ўмеў яе прыгожа ператаіііць у высокамастацкія перлы пры адначасным захаванні іхняга народнага характару, свядомасці і непасрэднасці. Дзеля гэтага “Балады” і нерадусім “Дзяды” Міцкевіча былі найдасканалейшым выражэннем народнасці ў польскай рамантычнай паэзіі, а сваім этнічнанацыянальным уплывам сталіся паказнікамі для многіх іншых польскіх рамантычных паэтаў, што творчасць гэтых апошніх развівалася таксама на беларускай народнай аснове, ды нават і пісьменнікі наступнай літа
290
ратурнай эпохі — пазытывізму, што выйшлі з Беларусі, ахвотна выкарыстоўвалі ў сваіх творах, як, прыкладам, Эліза Ажэшка, беларускія народныя матывы і надавалі сваім творам шырокі беларускі каларыт”5. Здаецца нам, што незалежна ад нацыянальнай арыентацыі нелыа не згадзіцца з галоўнымі меркаваннямі, што выступаюць у гэтым фрагменце артыкула Станкевіча.
У наступнай частцы сваёй публікацыі С. Станкевіч правёў аналогію паміж прыродаапісальнай стыхіяй у творчасці А. Міцкевіча і пейзажнымі матывамі ў творчасці беларускага Міцкевіча — Якуба Коласа, які адлюстраваў у сваіх наэмах прыроднае хараство таго ж самага наднёманскага краю.
Станкевіч адзначаў, што ні фальклорныя матывы, ні абраднасць, ні прырода не вычэрпваюць беларускай стыхіі ў творчасці А. Міцкевіча. Крытык даказваў, што стыхія гэтая праявілася таксама ў міцкевічаўскай мове і стылістыцы. Станкевіч прывёў цэлы шэраг беларускіх слоў, якія выкарыстаў у сваёй творчасці Міцкевіч і якія не выступалі ў польскім слоўнікавым фондзе. Заканчваючы свае разважанні на тэму моўнага беларускага ўздзеяння на Міцкевіча, Станкевіч падводзіць вынік: ‘Тэтае свядомае ўводжванне Міцкевічам вялікай колькасці беларускіх моўных асаблівасцей у сваю польскую мову з выразнай шкодаю для ейнае чысціні выразна паказвае, наколькі глыбока ён знаходзіўся пад уплывам беларускай народнай стыхіі, перад гэтым уплывам ён не бараніўся, але свядома яму падлягаў” 6.
Мы ўжо падкрэслівалі, што асабліва пачатковыя фрагменты артыкула “Адам Міцкевіч — вялікі сын зямлі Беларускай” С. Станкевіча могуць выклікаць супярэчлівыя ацэнкі і адчуванні. Сказанае адносіцца таксама да заканчэння дадзенай публікацыі: “Польскія шавіністыя груба выкарыстоўвалі й выкарыстоўваюць сянння светлае імя Міцкевіча й ягоную несмяротную спадчыну як доказ польскай культурнай экспансіі, для абаснавання й абгрунтавання сваіх імперыялістычных прэтэнсіяў на беларускія землі і, што йдзе ў пары з гэтым, для адмаўлення беларускаму народу права на ягонае вольнае й незалежнае жыццё. У нашым жа беларускім разуменні Міцкевіч — гэта бясцэнны дар беларускае зямлі й беларускага народу палякам, дар, яшчэ дагэтуль не адплачаны” 7.
Такім чынам, Станкевіч у канцы артыкула нібы зноў раздьмухвае палемічнае вогнішча, якое распаліў на пачатку і пагасіў у сярэдзіне свайго эсэ. Ставіць ён тэзіс амаль што аб беларускім нацыянальным аўтэнтызме Міцкевіча, што, зразумела, не можа не выклікаць супраціву з польскага ды і з беларускага боку.
На заканчэнне мушу падкрэсліць, што ў цэлым публікацыя С. Станкевіча вызначаецца небанальнасцю, адвагай, палемічнасцю. Знаходзім у ёй такса
’ Станксвіч С. Адам Міцксвіч — вялікі сын зямлі Бсларускай.
6 Тамсама.
7 Тамсама.
291
ма значныя супярэчнасці і рызыкоўнасць, якая праявілася ў тэзісе аб двух нацыянальнасцях А. Міцкевіча.
Найбольш незразумелай для мяне з’яўяецца думка Станкевіча аб тым, што палякі павінны адплаціць беларусам за той дар, якім стаў А. Міцкевіч. Цяжка сабе ўявіць рэалізацыю такога „астулата, тым больш калі ведаем, што за падарункі людзі не плацяць.
Нягледзячы на пэўныя хібы, публікацыю С. Станкевіча трэба лічыць прыкметнай з’явай у беларускім міцкевічазнаўстве.
Гаворачы пра зацікаўленні постаццю А. Міцкевіча з боку беларускіх эмігранцкіх даследчыкаў, нельга абысці маўчаннем вельмі цікавую публікацыю ў форме брашуры пад загалоўкам “Міцкевіч і беларуская плынь польскае літаратуры” Сымона Брагі (Вітаўта Тумаша), якая выйшла ў 1957 г.8 Сувязі Міцкевіча з Беларуссю даследчык разгледзеў у наступных аспектах:
• Беларускія крыніцы творчасці Адама Міцкевіча;
• Беларушчына ў міцкевічаўскай мове;
• Ключ да належнага разумення Міцкевіча;
• Існасць беларускага і польскага ў Міцкевіча;
• Міцкевіч і беларуская літаратура;
• Беларуская плынь польскай літаратуры XVIIIXX стст.;
• Апошні этап гістарычнага працэсу.
Ужо хаця б на прыкладзе прыведзеных падзагалоўкаў бачым, што эмігранцкі публіцыст усебакова разгледзеў розныя праявы сувязей Міцкевіча з Беларуссю.
Названая брашура вызначаецца вялікай дозай паглыбленага аб’ектывізму.
Трэба ўсё ж адзначыць, што ў беларускіх эмігранцкіх публікацыях наогул у большай або меншай ступені праяўлялася дзіўная тэндэнцыя. Сэнс яе зводзіўся да празмернага падкрэслівання беларускасці А. Міцкевіча, тады калі ў сапраўднасці паэт быў з крыві і косці палякам і, мабыць, ніколі не дапускаў думкі аб сваёй прыналежнасці да нейкай іншай нацыі, у тым ліку і да нацыі беларускай.
Шырокае выкарыстанне А. Міцкевічам беларускіх легенд і паданняў у “Баладах і рамансах”, беларускай абраднасці ў “Дзядах” і беларускай прыроды ў “Пану Тадэвушы”, а таксама ўвядзенне паэтам у сваю стылістыку значнай колькасці беларускіх слоў або беларускага сінтаксісу ні ў якой ступені не змяншае яго польскасці. Міцкевіч быў і ёсць польскай уласнасцю, што не перашкаджае беларусам насіць яго імя і творчасць ва ўдзячных сэрцах і пачуццях.