• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Trcba tolko sluchac nam
    Rady taho tatka;
    Sto to kazaii harawac, Kab adzyla chatka.
    У дачыненні да твораў такіх сяброў Міцкевіча, як Чачот, Баршчэўскі і Рыпінскі, якія шмат зрабілі для адраджэння беларускай літаратуры, такая распаўсюджаная паэмапародыя невядомага аўтара расійскага напрамку, як “Тарас на Парнасе”, павінна быць дапаўненнем. Яна змяшчае сцэну пра тое, як селянін Тарас сочыць за пісьменнікамі, што ўзыходзяць на Парнас. Гэта Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі і Гогаль, або, паводле іншага варыянта паэмы, Міцкевіч, Пушкін і Каханоўскі26.
    Але больш значным, чым раннія пісьменнікі і аўтар ананімнай паэмы, быў Вінцэнт ДунінМарцінкевіч, другі беларускі аўтар, які паходзіў з дробнай апалячанай шляхты 27 і на якога аказаў шматбаковы ўплыў Міцкевіч. Ён змагаўся за стварэнне літаратуры на беларускай мове, нягледзячы на супрацьдзеянне заўсёды насцярожанага царскага урада, неафіцыйнай гюльскай прэсы і нават варожасць сям’і і болыпасці сяброў, што, як кампа
    24 Гл.: Pionski wicsniaczc znad Nicmna i Dzwiny, z dolaczcnicm picrwotwornych w mowic sfawianokrcwickicj. Wilno, 1844.
    25 Крачковскнй Й.Б. Быт западнорусского ссляннна. М., 1874. Вядомы філолаг Я. Ф. Карскі падкрэсліваў, што нскаторыя пазнсйшыя этнографы, уключаючы Кіркора, Карэву, Шпілсўскага, Дзмітрысва, Крачкоўскага і Шэйна, карысталіся работамі Чачота, нс спасылаючыся на крыніцы (за выключэннсм двух апошніх). Гл.: Беларусы. Варшава, 1903. Т. 1. С. 213215. A. Н. Пыпін у гэтай сувязі таксама згадваў этнографа і лсксікографа I. Насовіча: ІІсторня русской этнографнн. СПб., 1892. Т. 4. С. 153.
    26 Гл., напр., ДоўнарЗапольскі М. ДунінМарцінксвіч і яго паэма “Тарас на Парнасс”. Віцсбск, 1896.
    22 ДоўнарЗапольскі памыліўся, прыпісваючы паэму “Тарас на Парнасс” ДунінуМарцінксвічу (гл. спасылку 25). Гл. таксама: Gotqbck J. Winccnty DuninMarcinkicwicz — pisarz polskobialoruski. Wilno, 1932.
    273
    зітар Станіслаў Манюшка, напрыклад, лічылі беларускую мову не вартай адукаваных асоб 28.
    Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, ДунінМарцінкевіч паспяхова ствараў якасныя творы, апавядальныя акалічнасныя паэмы. Асобныя рысы звязваюць творы гэтаіа пісьменніка з Міцкевічам: магчыма, гэтыя рысы, а не ўплывы аб’ядналі, хутчэй за ўсё, гістарычную, у ружовых адценнях, этнаграфічную апавядальную паэму “Вечарніцы” (1855) з паэмай “Дзяды” ці грамадскі ідэалістычны твор “ Купала”(1855) з такімі баладамі Міцкевіча, як “ Рыбка” і “ Дудар”; у нечым таксама падобныя апошнія часткі твораў “Гапон” (1855), “Вечарніцы” і “Шчароўскія дажынкі” (1857) з паэмай “Пан Тадэвуш” 29.
    Дзеля больш значных прыёмаў, такіх, як паралелі і параўнанні, трэба разгледзець пераклад В. ДунінаМарцінкевіча на беларускую мову “Пана Тадэвуша”, які ў 1859 г. стаў першым, калі гаварыць пра ўсе славянскія мовы. У тыя часы творы Міцкевіча не лепш ацэньваліся царскай цэнзурай, як і спробы Марцінкевіча пісаць на адроджанай роднай мове (творы Міцкевіча і беларуская мова былі забаронены і ў другой палове стагоддзя). Што датычыцца нацыянальнага аспекту, то ДунінМарцінкевіч, як і шэраг іншых, названых вышэй пісьменнікаў, перш за ўсё адчуваў сябе палякам і прымаў удзел у паўстанні 1863 г. Таму не дзіўна, што пасля змены цэнзара перакладзеныя ДунінымМарцінкевічам першыя дзве часткі “Пана Тадэвуша” былі канфіскаваны і знішчаны непасрэдна ў друкарні 30. Яшчэ вельмі пашанцавала, што захавалася некалькі экземпляраў двух першых раздзелаў яго асноўнай працы 31.
    :’ Сам Чачот называў бсларускую мову як “mowa slawianokrcwicka” і “krcwicki dialckt” (гл.: McMillin A. B. Jan Cacot in Byelorussian and Polish Literature // Journal of Byelorussian Studies. 1969. T. II. № I. P. [67], a Рыпінскі, вядома, назваў мову “кашай”:
    Tyz sam, susiedzka, chacieu. Stob i ja table zapieu.
    Nu ja tabie i piaju — Prymi piesienku maju. Moza heta nie piesn? KaSa? Dy usio z taki svaja, naSa!
    (Дапаўнсннс да польскага всрша “Dia Artcmiusza Wcryhi. W imionniku”, y альбомс Арцсма ВярыгіДарэўскага. Цыт. па кн.: Бсларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя / Склад. С. Алсксандровіч і інш. Мн., 1971. С. 133).
    ” Больш дэталсва гл.: Лойка. С.9697.
    м Больш падрабязна пра тос, як ДунінМарцінксвіч спрабаваў надрукаваць свас псраклады, гл.: Шлюбскі А. Канфіскацыя “Пана Тадэвуша” Д.Марцінксвіча // Узвышша. 1927. № 2. С. 303337.
    31 А. Ельскі двойчы, у 1882 і 1884 гг., спрабаваў надрукаваць псраклады ДунінаМарцінксвіча, алс нс змог (урэшцс яны з’явіліся ў Псцярбургу ў 1907 г., спачатку надрукаваныя кірыліцай, потым — лацінкай). У той жа час сн надрукаваў свой уласны псраклад першай часткі “Пана Тадэвуша” (Львоў, 1892). Другі бсларускі псраклад гэтага твора быў зроб
    274
    Мэтай перакладчыка было дэмакратычнае “пераапрананне “Пана Тадэвуша” ў простую сялянскую сярмягу [... ] дзеля асветы [... ] простага народа” 32, — гэтыя словы нагадваюць іншыя, напісаныя яго знакамітым папярэднікам часоў Адраджэння Францыскам Скарынам у эпіграфе да яго перакладу “Кнігі Іова”, зробленага “дзеля дабра простых людзей” 33. Нягледзячы на тое, што ўласныя чалавечыя амбіцыі перашкаджалі ДунінуМарцінкевічу, праца над перакладам “Пана Тадэвуша”, безумоўна, аказала пэўны ўплыў на яго творчасць. Напрыклад, у 1861 г. ён напісаў гістарычную паэму на польскай мове “Люцынка”, якая можа быць успрынята як (бледная, вядома) імітацыя шэдэўра Міцкевіча. Некаторыя з яго пазнейшых твораў безумоўна маюць сляды таго ж уплыву; працэс перакладу спрыяў развіццю большага псіхалагічнага рэалізму і з’яўленню саркастычнага гумару ў яго сатырычнай камедыі “Пінская шляхта”.
    Нягледзячы на тое, што гэты твор меў шмат пастановак, усе яны рабіліся патаемна, і было немагчыма афіцыйна паставіць ці надрукаваць п’есу да 1918 г. Гэтыя дэталі нагадваюць нам, між іншым, што царскія улады імкнуліся звесці да мінімуму як уплыў Міцкевіча на Беларусь, так і яго ўздзеянне менавіта на саму літаратуру 34.
    I хоць ДунінМарцінкевіч ставіў перад сабой асветніцкія і філантрапічныя задачы, але плённая праца над перакладам шмат дала яму ў лінгвістычным плане. Ен даказваў таксама сваімі перакладамі, што беларуская мова, не горшая за ўрадавую мову Вялікага Княства Літоўскага, здольна быць багатым і плённым сродкам для стварэння літаратурных шэдэўраў. У гэтым сэнсе “Пан Тадэвуш” у перакладзе ДунінаМарцінкевіча быў краевугольным каменем развіцця беларускай літаратурнай мовы XIX ст. — у часы, калі на ёй пісалі фрагментарна і калі творы распаўсюджваліся ў большасці ў рукапісах, даючы невялікую магчымасць для стварэння традыцый. Калі не улічваць ананімныя творы і шэраг п’ес, то пераклад ДунінаМарцінкевіча з’яўляецца першай грунтоўнай працай на беларускай мове лсны ў 1920х гг. Браніславам Тарашксвічам у польскай турмс і надрукаваны ў Мінску ў 1981 г. і ў Ольштынс ў 1984 г. Самы апошні псраклад паэмы налсжыць Язэпу Ссмяжону (Мн., 1985). Параўнальнас даслсдаваннс гэтых псракладаў яшчэ нс зроблсна, алс сучаснаму чытачу здасцца, што псраклад Тарашксвіча найбольш дакладна псрадас дух арыгінала.
    52 ДунінМарцінксвіч В. 36 тв Мн., 1958. С. 370 (тут і далсй ДунінМарцінксвіч. 36. тв.).
    ” Факсімільнас ўзнаўлсннс Бібліі, выдадзснай Францыскам Скарынам у 15171519 гадах. Мн., 19901991. С. 705. Па нскаторых прычынах гэты эпіграф быў прапушчаны ў дзвюх асобных публікацыях скарынаўскіх арыгінальных твораў: Скарына Ф. Прадмовы і пасляслоўі / Пад рэд. А. Коршунава. Мн., 1969; Скарына Ф. Творы: Прадмовы, казанні, акафісты, пасхалія. Мн., 1990.
    ” Сярод мноства рэпрэсіўных мср можна ўзгадаць забарону ставіць п’ссы на мовс простага люду, якая супала з прэм’срай ДунінаМарцінксвіча — макаранічнай музычнай камсдыі “Ідылія” ў 1852 г.
    275
    з XVI ст. 35 Ужо першыя радкі адлюстроўваюць тое, як выглядяе паэма, апранутая ў шырокую “сялянскую сярмягу”.
    Litva! — rodna ziamiclka! Ту, тайіай zdaroujc, Toj ciabic ailancujc, kamu biczhaloujc, Chto 2уй kalis na пійсу tvajoj, jak u rai, I vos kryvavy ronic slozki й duiom krai! — Ciapicr to, jak ty krasna, ja duju, ja bacu, 1 apiSu, bo horka Osciai pa tabic placu! 36
    Што ж датычыцца развіцця запасаў беларускай мовы як літаратурнага сродка грамадскіх зносін, то трэба дадаць: нягледзячы на тое, што “Пан Тадэвуш” быў перакладзены ДунінымМарцінкевічам толькі на чвэрць, гэты опус заключае ў сабе амаль што палову паланізмаў з сумарнага слоўніка яго працы ўвогуле 37. Шмат паланізмаў ёсць таксама ў творах Аляксандра Ельскага, не кажучы ўжо пра яго пераклад “Пана Тадэвуша” 38. Яго пераклад не такі вольны, як у ДунінаМарцінкевіча (Ельскі сам адзначаў, што пераклад “ амаль літаральны” 39), але, на мой погляд, ён і не такі гнуткі і ўзнёслы. Вось адпаведныя радкі:
    Litva! Maja Aj6yna! Ty zdarouju гойпа,
    Takviclc toj ciabic accnic, chto, pazyuiy ройпа, Ciabic utraciii! Ciapicr krasu tvaju ja Icpicj znaju I apiiu, bo ciaZka pa tabic skucaju.411
    Ельскі звяртае увагу на важнасць свайго перакладу для развіцця і статусу бяспраўнай беларускай мовы і падкрэслівае агульнасць культурных і гістарычных інтарэсаў Польшчы і Беларусі41.
    ДунінМарцінкевіч быў далёка не адзіным пісьменнікам сярэдзіны XIX ст., хто імкнуўся перакладаць паэзію Міцкевіча на беларускую мову. Другі значны пераклад таго часу, на жаль, згублены, — гэта пераклад “Конрада Валенрода” Арцёма ВярыгіДарэўскага, які быў зроблены каля 1840 г. Прыблізна ў гэты ж час быў распаўсюджаны рукапісны пераклад балады Міцкевіча “Пані Твардоўская” (1820), які прыпісваецца (як, здаецца, і сама паэма) Г.Арцімоўскаму (гады жыцця невядомыя). Пазней яна была надрукавана ў “Нашай ніве” Властам (Вацлавам Ластоўскім)42.
    35 Ён нс адзіны псракладчык, які змяніў тут колькасць радкоў. Уотсан Кіркансл, напр., пашырас чатыры радкі Міцксвіча да пяці: Mickiewicz A. Pan Tadeusz or The Last Foray in Lithuania. Toronto, 1962. P. 7.
    36 ДунінМарцінксвіч B. 36. тв. C. 271.
    37 Гл.: McMillin A. B. The Vocabulary of the Byelorussian Literary Language in the Nineteenth Century. London, 1973. P. 73.
    ” Тамсама. C. 280.
    ” Бсларуская літаратура XIX стагоддзя. C. 324.
    40 Тамсама.
    41 Тамсама.
    276
    Але толькі ў канцы стагоддзя поспех пачаў спрыяць беларускім пісьменнікам, адрадзілася таксама і цікавасць да твораў Міцкевіча, якая цалкам ніколі і не знікала, хаця спадчына яго доўгі час была забаронена. Тым не менш, як і раней, асноўныя сувязі паміж беларусамі і Міцкевічам адносяцца, хутчэй, да катэгорый уплыву і роднасці, а таксама звычайных перакладаў, а не сферы ўздзеяння яго месіянісцкіх ідэй.