Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Параўнанне яўна не на карысць родных мясцін. Аднак зроблена яно не паводле ўласных назіранняў аўтара, а паводле ўяўленняў з чужых слоў, што так ці інакш закладвае долю сумнення ў адпаведнасці сказанага рэчаіснаму. Далейшы аповед ва ўступнай частцы “Дабрароднага Яна Дэмбарога” засяроджаны на шэрых малюнках беларускаліцвінскіх краявідаў, падкрэслена кантрастных паўднёваму пейзажу, сціплых і непрэтэнцыёзных, асуджаных на эстэтычнаутылітарную паразу:
Твой выгляд панурай акраскай напоўнсн, Ў малюнку цябс нс пакажаш на поўдні. На рэках тваіх нс шумяць вадаспады, I шэрань паўсюды ў тваіх даляглядах.
257
3 адных круглякоў твас злсплсны хаты, I мох зслянсс на стрэхах гарбатых, А люд пад страхою тут просты зазвычай, Што многім здасцца: да трох ён нс злічыць. 1
(Пераклад У. Мархеля)
Між тым, някідкая, на першы погляд, радзіма паэта — “святая Літва”, адухоўлена яго любасцю, і ў гэтым яе перавага над прэзентабельнымі краямі. Уяўная для Сыракомлі чужына — гэта, па сутнасці, асвоеная Міцкевічам прастора, прывабнасць якой не засланіла сабой вобраз далёкай бацькаўшчыны, а, хутчэй, наадварот — выяскравіла яго, абвастрыўшы боль ад страты роднага ўлоння і ўзмацніўшы тугу па навагрудскіх мясцінах. Міцкевіч, як зазначыў Ян Парандоўскі, “у самых нечаканых месцах умудраўся адшукаць пейзажы, якія нагадвалі яму Літву, і не заўважаў усіх астатніх пейзажаў і выдатнасцей, якія натхнялі іншых паэтаў” 2.
У краявідах на чужыне аўтар “Пана Тадэвуша” імкнуўся знайсці прыкметы роднай Навагрудчыны, распазнаваў яе рысы ў еўрапейскіх пейзажах. Зразумела, гэта адбывалася не без параўнання радзімы і чужыны, але параўнання на ўзроўні пераносу і ўласцівасцей, выяўленых у спалучэнні фарбаў. Чужына для Міцкевіча можа быць і цікавай і прывабнай, але не лепшай і прыгажэйшай за родны край. У вершы “Бульба” паэт недвухсэнсоўна сцвярджаў:
О Навагрудскі край — мой родны дом, Праслаўлсны Трамбсцкага пяром, Куды б мянс нс кінуў лсс жыццсвы, Забыць я нс магу твас палі, дубровы. Нас вабіць нсвядомы край чужы, — Цікава паглядзсць. Алс нязручна жыць... 3 (Пераклад X. Жычкі)
У Сыракомлі ж параўнанне выведзена на ўзровень супрацыіастаўлення радзімы з чужынай, у якім яскравыя іншаземныя фарбы падаюцца як фон для вылучэння стрыманасціплых фарбаў айчыны.
Пафас любові да бацькаўшчыны праз супастаўленне свайго краю з “заморскім” праводзіць і Вінцэнт ДунінМарцінкевіч у вершаваным творы “Быліцы. Расказы Навума”, толькі супастаўленне гэтае ён пераносіць у сферу сацыяльную:
Прыгож край заморскі, — дзівы там страшэнны!
Народ, кажуць людзі, разумны, пісьмснны;
Мужычок багаты — у чобатах ходзіць, А божая ніўка бслснькі хлсб родзіць;
1 Далягляды. Мн., 1983. С. 213.
2 Парандовскнй Я. Алхнмня слова. М., 1990. С. 177.
’ Міцксвіч А. Свіцязянка. Мн., 1996. С. 302—303.
258
Усяк сабс панам — шчасліў быт дамовы! Ды нс шукай сэрца — то ж народ тарговы! Ой, нямаш зямслькі, як Бсларусь радзона! На лугах дыванам сцслсцца зялсна, Травіцца па пояс, квсткамі мігас! А лсс, вось тычынка, нсба падпірас! Мужык хоць убогі, — як вол працавіты! Гаруючы цяжка, рэдка калі сыты.
ДунінМарцінкевіч, як і Сыракомля, не прамінуў сказаць, што яго зямлю насяляе бедны, але працавіты люд. Праўда, ракурс паказу роднага краю ў вясковага лірніка стрыманасціплы, і не таму толькі, што гэта ўласцівасць яго беларускай ментальнасці, а найперш дзеля таго, каб звярнуць увагу на ўнутраную, непаказную змястоўнасць радзімы і яе насельнікаў. У Сыракомлевай гутарцыпаэме “Дабрародны Ян Дэмбарог” краявід і чалавек суадпаведныя ў сваёй непрэтэнцыёзнасці. У “Быліцы” ДунінМарцінкевіч, які блізкі да Міцкевіча яўным захапленнем прыгажосцю роднага ўлоння, яны знаходзяцца ў пейзажнасацыяльным кантрасце — селянінпакутнік на фоне квітнеючай прыроды. Міцкевіч жа, узнёсла паэтызуючы прынавагрудскія краявіды і адкрываючы тым самым эстэтычныя магчымасці іх бачання, імкнуўся да гармоніі пры ўзнаўленні вобразаў роднага краю. Пазначыўшы ў вершы “Бульба” элементарныя нязручнасці чалавечага быцця ў замежжы, паэт заўважае:
Ты ж нс такая, Русь, — адкрыта воку: Hi прорваў, ні вяршынь — прастор шырокі, Раздоллс, пскната і хараство, Смарагд вясною, золата ў жніво, I нсздарма ў такім прыгожым краі Жывуць спрадвску добрыя звычаі.4
“Запрашэнне глянуць на звыклы як быццам краявід, але ўжо і нязвыклы, бо ён непазнавальна змяніўся пад поглядам паэта, — слушна падкрэслівае Віктар Каваленка, — было па сутнасці запрашэннем глянуць у сваю душу, адкрыць яе для роднага краю. Свае “дамашнія”, правінцыяльныя, нічым як быццам не знакамітыя лес і возера заслугоўвалі, аказваецца, самай натхнёнай паэтычнай увагі...” 5 He проста ўспрынятае, а душой адчутае хараство радзімы лучаць паэта з астатнім светам. Без гэтай лучнасці наўрад ці магчымы кантакт з сусветам. Менавіта радзіма адкрывае шлях у вышэйшыя сферы. Менавіта радзіма, як спазнаная і любая частка сусвету, дае магчымасць улавіць адзінства ўсеагульнасці і вышэйшасць злітнасці зямлі з небам. Да гэтага рамантычная творчасць падвяла Міцкевіча задоўга да “Пана Тадэвуша” і нават да выгнання ў глыбіню Расіі — у часе стварэння балад, звязаных з возерам Свіцязь.
4 Міцкевіч А. Свіцязянка. С. 303.
5 Кавалснка В. А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць. Мн., 1975. С. 69.
259
Калі пад'язджасш начною парою 1 стансш да возсра тварам, — Мігцяць зоркі ў нсбс, мігцяць пад табою, Мігціць там і мссяцаў пара.
Нс знасш, — зпад ног, можа, гэта шкляная
Ідзс аж да нсба дарога
Ці нсба шклянос скляпсннс схіляс
Табс аж пад самыя ногі!
I той, другі, бсраг убачыць нс ў сілах —
3 вышынямі возсра зліта.
Нібыта вісіш ты на птахавых крылах
У нсйкім бяздонні блакіту! 6
(Пераклад А. Бялевіча)
Прыведзеныя радкі — гэта не толькі візуальнае ўспрыманне возера Свіцязь і рамантычнае ўяўленне яго лучнасці з нябеснай сферай (зрэшты, дастаткова рэальнага), а адчуванне паэтам сябе ў нябеснаазёрназямным зліцці, у пераходнасці двух светаў. Яўленае Міцкевічу бачанне Свіцязі пазначыла магчымасць адкрыцця вышэйшай гармоніі сусвету менавіта ў сувязі з родным краем і найперш праз любасць да яго.
Апынуўшыся ў эміграцыі, Міцкевіч імкнуўся запаўняць свой быт такімі атрыбутамі, якія нагадвалі б яму край маленства і маладосці. Старэйшая дачка паэта Марыя пісала ва ўспамінах: “У нашым садку было і дрэўца рабіны, якое сам бацька пасадзіў, і дзе б мы калі не мелі сад, ён заўсёды клапаціўся, каб у ім было дрэва, якое яму напамінала б Літву і горкія ягады якога дзеля памяці ён таксама любіў” 7. У адным з лістоў яна адзначала, што дзяцінства яе ўбірала ў сябе не толькі дом, дзе яны жылі, “але і далёкую айчыну”, якую “вучылі больш за ўсё любіць, адрываючы думкі і пачуцці ад прыёмнай зямлі, заўсёды ўспрыманай як часовае жытло” 8.
Уносячы ліцвінскі стыль у сваё эмігранцкае жыццё і напаўняючы яго прыкметамі і дэталямі родных мясцін, Міцкевіч спрабаваў прыглушыць сум па мінулым, але не мог перанесці ў эміграцыю пакінутую радзіму. Паэт няўхільна набліжаўся да таго, каб скарыстаць самы надзейны і даступны для яго — мастацкі спосаб вяртання дамоў. Зварот “Літва, мая айчына...”, пастаўлены ў пачатак “Пана Тадэвуша”, мае для паэта амаль рытуальнае значэнне. Гэта канкрэтны накірунак і канкрэтная сфера яго ўяўнага вяртання. Яны неадменныя і незаменныя.
Вось чаму, калі Ю.У. Нямцэвіч прапанаваў А. Міцкевічу замяніць у першым радку “Пана Тадэвуша” слова “Літва” на “Польшча”, то ён абурыўся гэтай прапановаю... 9 Ускоснае непрыняцце пазіцыі вялікага наваг
6 Міцксвіч А. Свіцязянка. С. 338339.
7 Gorccka М. Wspomnicnia о Adame Mickicwiczu. Krakow. 1897. 3c wyd. S 39.
’ Maslanka J. Nicznany rfkopis corki Adama Mickicwicza // Pami?tnik Litcracki. 1956. R. XLXI1.
Zcsz. spccjalny. S. 419
’ Pclczyiiski S. Proroctwo Mickicwicza. Warszawa, 1930. S. 244.
260
рудчаніна ў дачыненні да родных мясцін і гістарычнай Літвы выявілася нават у стылізаваным працягу яго паэмы, напісаным Ю. Славацкім таксама пад назвай “Пан Тадэвуш”. Як зазначае 3. Стэфаноўская, “для Міцкевіча Літва, як Сапліцова, ёсць сфера свойскасці. У той час як Славацкі свядома і настойліва экспануе чужасць Літвы і ліцвінскасці” '°. У выніку польскія літаратуразнаўцы вымушаны канстатаваць, што “цяпер не хапае нам гістарычнага ўяўлення, каб зразумець штось такое, як ліцвінскі партыкулярызм Міцкевіча” 11.
Між тым міцкевічазнаўства, незалежна ад шматбаковасці і рознаўзроўневасці даследавання спадчыны паэта, не звярнула ўвагі на тое, што творчасць яго рэалізоўвалася не толькі ў лучнасці з радзімаю, Навагрудчынай, праз фальклор беларусаў, іх вераванні і мову, але і ў разрыве з родным краем дзеля польскай мовы. Менавіта ва ўзаемадзеянні гэтых двух пачаткаў — лучнасці і разрыву з бацькаўшчынай узнікла асабліва высокая напружанасць светаадчування паэта. 3 часам лучнасць яго з радзімаю ўскладнілася, перайшла, так бы мовіць, у якасна іншую фазу. Эміграцыя паглыбіла разрыў фізічнапрасторавы, але ўзмацніла, абвастрыла сувязь духоўнага парадку, прытым на фоне ўяўляльнай палітычнай радзімы, радзімы страчанай дзяржаўнасці.
У стане душэўнага дыскамфорту скіроўваў Міцкевіч сваю думку ў бок радзімы, і толькі засяроджанасць на ўзнаўленні вобразаў роднага краю ўносіла нейкі лад у яго светаадчуванне. Удзячны за вернутае ў дзяцінстве жыццё, паэт у надзеі на новы цуд звяртаўся да святой Дзевы Марыі са стрыманым маленнем:
Ты всрнсш нас дзівосна ў край каханы.
Ты часам псранось мой дух засумаваны У лсс зялсны, на пагоркі і паляны, Што над блакітным Нсмнам скрозь парассціланы, Да маляваных ніў, дзс жыта ссрабрыцца.
I залачоная калышацца пшаніца,
Дзс грэчка, быццам снсг, свірэпа, як бурштыны, I дзяцсльнік гарыць румянцамі дзяўчыны. 13
(Перак.іад П. Бітзля)
Матывы тугі па радзіме і вяртання на родную зямлю становяцца, бадай, ці не вядучымі ў творчасці многіх землякоў Міцкевіча, якія адносяцца да наступнага за ім пакалення. 3 асабістым замілаваннем узнаўляў малюнкі роднага ўлоння Геранім Марцінкевіч, калі знаходзіўся ўдалечыні ад яго. Краявіды радзімы, пакліканыя ў верш настальгічнай памяццю паэта, ажывалі ў яго творах без аніякага супастаўлення з чужынай, бо яны, так бы
"' Stcfanowska Z. Pan Tadeusz — і co dalcj? // Tcksty Drugic. Nr. 1/2. S. 11.