Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
" Stcfanowska Z. Gcniusz pocty, geniusz narodu // Tcksty Drugic. 1995. Nr. 6. S. 26.
13 Міцксвіч A. Свіцязянка. C. 475.
261
мовіць, паза канкурэнцыяй. У вершы “Пілігрым”, напісаным у Разані, Г. Марцінкевіч канстатаваў, што ён апынуўся далёка ў чужым краі і не ведае, калі вернецца дахаты, калі надыдзе яго спатканне з любай у тым краі, дзе дрэвы ўпіраюцца ў неба, дзе свята прыроды, дзе “спявае надзея”, дзе “пеніцца Дзвіна ад лебядзіных крылаў”. Вярганню загадкавага героя ў родны горад над Дзвіной прысвечана і ненадрукаваная драма Г Марцінкевіча “Падарожны”.
Вяртаннем апавядальніка ў мясціны маладосці, у прынёманскі край пачынаецца паэма “Таміла” Вінцэся Каратынскага, ураджэнца Навагрудчыны, які прысвяціў вялікаму земляку некалькі змястоўных біяграфічных матэрыялаў і праз усё жыццё пранёс паважлівую, неаднойчы зафіксаваную ў друку ўвагу да творчасці аўтара “Пана Тадэвуша”.
Аўтарскае вяртанне ў паэме “Таміла” адрозніваецца ад Міцкевічавага відавочнай рэальнасцю, хоць па настрою вельмі блізкае да тых эмоцый, якімі суправаджаюцца ўспаміны аўтара “Пана Тадэвуша”;
Дзякаваць Богу! Хоць клопат вярэдзіць, Ды я ўсс ж вярнуўся да ніў прадзядоўскіх. Вітай мянс, Нсман, стары мой суссдзс! Вітай жа мянс, прынямонская всска! Чужынай апскшыся, звсдаўшы бсды, Іду я спачыць пад страхою з саломы. Нівы дабра! Ці ж мянс вам нс всдаць? Я прыяцсль ваш, я ваш даўні знасмы... I толькі у сэрцы, як з плоднага жніва Ашчадна пакінуты колас па вссны, Застаўся ўспамін, што малюс мнс жыва I час маладосці, і родную всску. 15
(Пераклад У. Мархеля)
Вяртанне Міцкевіча ў думках, ва ўяўленнях пра радзіму, рэалізаванае шчодрым узнаўленнем жыццяносных малюнкаў і эпізодаў ў паэме “Пан Тадэвуш”, не выключала рэальнага, фізічнага вяртання ў край маленства, дамоў, захоўвала надзею на сустрэчу паэта з успетымі ім мясцінамі. У лазанскай жа лірыцы паэта гэтай надзеі ўжо не стала. У вершах “Над воднай прасторай чыстай...”, “Калі мой труп...”, “Паліліся мае слёзы...” Міцкевіч заглядвае ў такія глыбіні свае душы, якія адкрываюць яму сэнс страты радзімы і выпрабавання лёсу.
Трагічным асэнсаваннем немагчымасці вярнуцца ў край маленства блізкі да лазанскага цыкла Міцкевіча элегічны верш В. Каратынскага “Туга на чужой старане”, напісаны пабеларуску ў час паражэння паўстання 1863 г. і рэальнай пагрозы расстання з родным краем, калі пачуццё страты радзімы асабліва абвастрылася, набыло рысы жыццёвай катастрофы.
” Каратынскі В. Творы. 2 выд., дап. Мн., 1994. С. 115.
262
Працягваючы міцкевічаўскія традыцыі ў выказванні любасці да радзімы і пачуцця страты краіны маленства — свае Аркадыі, В. Каратынскі выйшаў праз вобразнасць беларускага меласу на высокі ўзровень натуральнага мастакоўскага самавыяўлення ў нацыянальнабеларускіх формах і тым самым засведчыў плённасць для беларускай літаратуры адраджэнцкіх тэндэнцый, закладзеных у творчасці вялікага Адама Міцкевіча.
Ірына Багдановіч (Мінск)
ТВОРЧАСЦЬ АДАМА МІЦКЕВІЧА
I СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ РАМАНТЫЧНАЙ ТРАДЫЦЫІ
У беларускім літаратуразнаўстве склалася агульная канцэпцыя недавыяўленасці рамантызму як паўнавартаснага ідэйнамастацкага напрамку XIX ст., калі развіццё літаратуры на роднай мове было толькі эпізадычным (першая палова стагоддзя) і набывала рысы прафесійнай творчасці не paHeft 4050х гг., калі ў еўрапейскіх літаратурах рамантызм вычарпаў свае магчымасці. Сярод беларускіх рамантыкаў сярэдзіны XIX ст. даследчыкі слушна называлі Я. Чачота і Я. Баршчэўскага, часткова У. Сыракомлю і В. ДунінаМарцінкевіча. У далейшым гаворка пераводзілася на пачатак XX ст., дзе трывала заняла сваё месца ў рэчышчы рамантычных традыцый (“неарамантызму”) творчасць Я. Купалы. У навуковай літаратуры рабілася слушная агаворка, што “з тэрыторыяй Беларусі звязана зараджэнне так званай беларускай школы польскага рамантызму”, заснавальнікам якой лічыцца А. Міцкевіч, ураджэнец Навагрудчыны 1.
Агульнапрынятая і доўгі час існуючая канцэпцыя рэпрэзентацыі Міцкевічам беларускай плыні польскай літаратуры (або польскага рамантызму)2, бясспрэчна, мела сваё рацыянальнае зерне, але адсякала вялікага паэта ад кантэксту нацыянальнай культуры як нешта дастаткова чужароднае. У сярэдзіне 90х гг. у беларускім літаратуразнаўстве ўсё больш настойліва абгрунтоўваецца думка аб тым, што ў XIX ст. “творы, якія былі напісаны папольску аўтарамі, этнагенетычна звязанымі з Беларуссю, уваходзяць у гісторыю беларускай літаратуры як яе польскамоўная плынь” 3. Канцэпцыя “польскамоўнай плыні” ў беларускай літаратуры XIX ст. пашырае далягляды апошняй, засноўваецца на інтэграванасці кантэкстаў беларускай і польскай культур у перыяд сумеснай дзяржаўнасці і гісторыі, — інтэграва
1 Казбярук У. М. Рамантычны пошук. Мн., 1983. С. 22.
3 Брага С. Міцксвіч і бсларуская плынь польскас літаратуры // 3 гісторыяй на “вы”. Мн., 1994. Вып. 3. С. 287313.
’ Мархсль У. 1. Прысутнасць былога. Мн., 1997. С. 14.
263
насці, якая яшчэ не згубіла сваю актуальнасць у XIX ст., нягледзячы на тое, а часам і насуперак таму, што інтэграцыйны вектар змяніўся.
Абгрунтоўваючы канцэпцыю “польскамоўнай плыні” слушнымі довадамі, аўтар яе тым не менш лічыць, што “беларуская літаратура праз творчасць Міцкевіча не атрымала рамантызм у завершаным, нацыянальна аформленым выглядзе” 4.1 ўсё ж, на нашу думку, менавіта азначаны вышэй падыход да польскамоўнай спадчыны вяртае сёння творчасць А. Міцкевіча ў кантэкст нацыянальнай літаратуры, што робіць паўнавартасным і беларускі рамантызм. Развіццё літаратурных плыняў уяўляецца пры гэтым працэсам натуральным, цесна ўвязаным з асаблівасцямі грамадскапалітычнага жыцця тагачаснай Беларусі.
Такім чынам, калі мы сёння будзем гаварыць пра генезіс і традыцыі беларускага рамантызму, то значыць мы будзем гаварыць пра традыцыю, ля вытокаў якой стаіць А. Міцкевіч, якую ён сцвердзіў уласнай творчасцю, увасобіўшы ў рытуальнай польскамоўнасці сутнасную мадэль нацыянальнага (беларуска“ліцвінскага” і польскага як “рэчпаспалітаўскага”) духоўнага, культурнагістарычнага і этнагенетычнага космасу. У яго творах адбіліся хараство і дасканаласць беларускай міфапаэтыкі, фальклору, абраднасці, асаблівасці менталітэту, бытавой культуры, гістарычных каранёў. ‘Тісторыя польскага рамантызму распачынаецца на Літве” 5, — невыпадкова з такой фразы пачала сваю манаграфію аб рамантызме польская даследчыца Дарота Сівіцка, маючы на ўвазе зямлю, якая нарадзіла А. Міцкевіча. 3 гэтых жа пазіцый мы можам таксама сцвярджаць, што гісторыя рамантызму беларускага пачынаецца з польскамоўнай творчасці аўтара “Гражыны” і “Свіцязянкі”.
Творчасць Міцкевіча, перадусім яе рамантычны накірунак і патрыятычны пафас, вызначылі шлях развіцця беларускай літаратуры ў XIX ст. Адбітак уплыву ляжыць і на літаратуры новага беларускага адраджэння пачатку XX ст. Невыпадкова сярод першых беларускіх выдавецкіх акцый, здзейсненых суполкай “Загляне сонца і ў наша аконца”, было выданне серыі кніг “Беларускія песняры”. XIX ст. у гэтай серыі прадстаўлялі творы А. Міцкевіча, В. ДунінаМарцінкевіча і Ф. Багушэвіча. Варта звярнуць увагу на тое, што Міцкевіча (яго “Пана Тадэвуша” ў перакладзе В. ДунінаМарцінкевіча) выдавалі як беларускага песняра, і ні ў кога не ўзнікла нават сумнення, што гэта замежная літаратура. Гэта была айчынная літаратура, айчынная класіка, падмурак нацыянальнай традыцыі, надзвычай актуальны ў перыяд стварэння навейшай літаратуры. Міцкевіч вызначыў сам дух і накірунак беларускай літаратуры, што выявілася ў XIX ст. як у польскамоўнай, так і ў беларускамоўнай творчасці. Яго называлі духоўным айцом, пастырам
4 Мархсль У. 1. Прысутнасць былога. С. 17.
5 Siwicka D. Romantyzm. 18221863. Warszawa, 1997. S. 7.
264
наступных пакаленняў, і гэта зафіксавана ў сведчаннях пісьменнікаў. TaKyra ролю адвёў яму паплечнік па філамацкаму асяроддзю А. Адынец у адным з вершаў, які ён у 1858 г. упісаў у вядомы беларускі “Альбом” А. ВярыгіДарэўскага. Верш меў красамоўную назву “Дзецям Адама”. Менавіта такімі ён уяўляў наступных творцаў, назваўшы іх “душамі і сэрцамі шляхетнымі ў Айчыне”:
Co sere, co dusz szlachctnych i wznioslych w Ojczyznic, Tylu zyczliwych macic po Ojcu w spusciznic.
W kazdym zyjc duch jego — i On sam jak wierz^.6
Другі аўтар вершаванага тэксту ў “Альбом” ВярыгіДарэўскага, А. Рыпінскі, пачынае свой твор з уражання, якое зрабілі на яго ўсе папярэднія запісы (а гэта творы Сыракомлі, ДунінаМарцінкевіча і іншых): “Калі я ўзяў твой пекны альбом, пачаў перагортваць старонкі, убачыў столькі вялікіх імёнаў, то заўважыў, што ўсе яны спяваюць табе тонам Адама” 7. Міцкевіч стварыў магутнае духоўнаэстэтычнае поле, і ў ім знаходзіліся, адчуваючы яго ўплыў, шматлікія творцы. Адны з іх адчувалі неабходнасць перастварэння Міцкевіча пабеларуску, каб яго творы прыйшлі “пад кожную сялянскую страху”, як пісаў А. Ельскі, перафразуючы радкі міцкевічаўскага раманса “Дудар”. Перакладамі актыўна займаліся ДунінМарцінкевіч, Ельскі, ВярыгаДарэўскі (аб яго перакладзе “Конрада Валенрода” згадваў А. Кіркор). Іншы раз уплыў “тона Адама” адчуваўся на ўзроўні алюзій і рэмінісцэнцый, як ва “Успамінах” Франца Савіча, які, апісваючы ўцёкі з Кізляра, фактычна выказаў тыя ж пачуцці і выкарыстаў тую ж вобразную мадэль, што была ўжо ў міцкевічаўскім санеце “Акерманскія стэпы”.
У творчасці В. ДунінаМарцінкевіча міцкевічаўскі рамантычны ўплыў адлюстраваўся найбольш паслядоўна, інтэнсіўна, закрануў найперш яго польскамоўную вершаваную творчасць, асноўны пафас якой можна вызначыць як шляхецкі патрыятызм. Міцкевіч акрэсліў ідэйнамастацкае бачанне і рамантычнае ўзвышэнне Айчыны ў святле гістарычных, маральных, і этнакультурных каштоўнасцей. Ён замацаваў у свядомасці пакаленняў літвінскабеларускую канцэпцыю айчыны, упершыню назваўшы яе і абвясціўшы такім чынам будучы шлях яе адраджэння. Ідэйнастылёвай асновай гэтай патрыятычнай дамінанты міцкевічаўскага рамантызму быў “сармацкарыцарскі” комплекс, якім вызначаецца вобраз міцкевічаўскага героя, змагара і абаронцы. Такі вобраз увасабляў ідэал годнага рыцарашляхціца, гатовага да змагання за айчыну, якая ў яго свядомасці ёсць найдаражэйшай каханай. Ён у розных інварыянтах прасочваецца ва ўсёй творчасці Міцкевіча — ад ранняй паэмы з уплывам класіцысцкай школы “Мешка, князь