• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Знаёмства з паэзіяй А. Міцкевіча яшчэ ў дзіцячыя гады адыграла вызначальную ролю ў станаўленні Манюшкікампазітара. Праз прызму творчасці вялікага майстра слова ён працягваў засвойваць фальклорную вобразнасць. Творы Міцкевіча сталі для яго высокімі ўзорамі мастацкай працы з гэтым найбагацейшым матэрыялам, будавання на яго аснове рамантычных твораў.
    Праз паэзію Міцкевіча прыйшлі ў творчасць Манюшкі вобразы народных паданняў і казак. Яны леглі ў аснову музычных балад кампазітара: фантастычных “Свіцязянкі” і “Рыбкі”, драматычных “Засады”, “Вяртання бацькі”, “Песні з вежы”, лірычнай “Віліі” і самай буйной з усіх — “Пані Твардоўскай”.
    Старажытная народная абраднасць музычна ўвасоблена кампазітарам у кантаце “Прывіды” па міцкевічаўскіх “Дзядах”. Народнай вобразнасцю прасякнуты і самыя значныя з оперных твораў Манюшкі — “Галька”, у якой распрацоўваецца сюжэтнавобразны строй усё тых жа “Свіцязянкі”, “Рыбкі”, “Страшнага двара”.
    Фальклорная першааснова тэкстаў Міцкевіча, якія прывабілі кампазітара, праяўляецца таксама ў выкарыстанні тыповых паэтычных прыёмаў, самы яскравы з якіх — прыём псіхалагічнага паралелізму, найхаракгэрнейшы для беларускай народнай песнятворчасці. Параўноўванне чалавека, падзей яго жыцця са з’явамі акаляючай прыроды сустракаецца ў беларускіх народных песнях самых старажытных пластоў. Гэты прыём памайстэрску выкарыстаны ў міцкевічаўскай “Віліі”, дзе прыгожая беларуская рака параўноўваецца з “пекнай ліцвінкай”, а Нёману надаецца роля каханага ёю малайца.
    312
    Рознабаковае ўздзеянне беларускага музычнага фальклору яскрава адбілася на песеннай творчасці Манюшкі. Ці не ў першую чаргу гэта тычыцца агульнага вобразнаэмацыянальнага строю яго твораў, які, пры ўсім багацці складаючых адценняў, насычаны мяккай стрыманай лірычнасцю, што так выдзяляе менавіта беларускую народную музыку ў сям’і славянскіх музычных культур. Лірычнасць такога кшталту непарыўна звязана з нетаропкай апавядальнасцю, карані якой ляжаць яшчэ ў імправізацыйнай творчасці вясковых лірнікаў. Так, крок за крокам, разгортваюцца перад слухачом трагічныя гісторыі “Свіцязянкі” і “Рыбкі”, драматычныя сцэны “Вяртання бацькі” і “Засады”.
    Сувязі з беларускім фальклорам выразна адчуваюцца і ў ладамеладыйнай структуры песень Манюшкі. Найбольш яркімі ў гэтых адносінах з’яўляюцца песні, звязаныя з тэмай трагічнага лёсу дзявочага кахання (“Рыбка”, “Песня з вежы”), а таксама з адушаўлёнымі вобразамі беларускай прыроды (“Да Нёмана”, “Вілія”).
    Параўнанне эстэтычных поглядаў, стылістыкі, творчых метадаў Міцкевіча і Манюшкі прыводзіць да высновы, што яны, прадстаўнікі розных па сутнасці сфер мастацтва, былі вельмі блізкія па прыродзе свайго мастацкага мыслення. Асноўнае, што збліжае іх творчасць — гэта разуменне мастацтва як сінтэзу розных яго відаў. Як Міцкевіч не ўяўляў свайго паэтычнага слова без музыкі, так Манюшка ў кампазітарскай творчасці ўвесь час абапіраўся на літаратуру і паэзію.
    У згаданых вышэй лекцыях аб славянскіх літаратурах Міцкевіч недвухсэнсоўна выказаўся аб музычнай прыродзе лірычнай паэзіі: “Што ж ёсць паэзія лірычная без музыкі? Чаго вартыя тыя паэты, якія, нібы спяваючы, не толькі не складаюць музыкі да сваіх песень, але ўвогуле не чуюць яе ў сабе? Музыка ў творах лірычных, гэта ... галоўная, істотная частка паэзіі, яна з’яўляецца яе душой, жыццём, светам”. Як сапраўдны прадстаўнік рамантычнага мастацтва Міцкевіч бачыць крыніцу гэтай музыкі ў фальклоры, асабліва славянскім. “Люд славянскі валодае вялікім скарбам гэтых матываў, яшчэ не вядомых кампазітарам і не ўжытых імі...”
    Прынцып непарыўнасці музыкі і паэзіі быў адным з вядучых і ў творчасці Міцкевіча. Больш таго, ён неаднойчы выказваў намер напісаць музыку да сваіх вершаў і да твораў іншых паэтаў. У лісце да Ю.Б. Залескага ад 7 студзеня 1840 г. Міцкевіч, высока ацэньваючы яго песню “Nuze”, піша: “Я часта напяваю яе і маю намер калінебудзь напісаць да яе музыку. Зразумела, калі ў мяне будуць грошы і я кіну літаратуру і кнігі, асяду ў вёсцы і буду ствараць музыку. Намер даўнейшы”.
    3 маладых гадоў Міцкевіч меў даволі грунтоўныя веды аб розных музычных жанрах і формах, асабліва вакальных і сцэнічных. Яшчэ ў 1819 г. ім была дадзена рэцэнзія на тэкст камічнай оперы “Малгажата з Зэмбаці
    313
    на”, напісаны Я. Чачотам, дзе былі названыя жанры італьянскіх operaseria і operabuffa, дадзена характарыстыка розных оперных форм (рэчытатыва, арыі, ансамбля).
    Шматлікія паэтычныя мініяцюры Міцкевіча напісаны ў жанры песні: “Песня з вежы”, “Песня аб Віліі”, “Песня Адама”, “Песня пустэльніка” і інш. Той жа жанр пакладзены ў аснову драматургіі паэмы “Конрад Валенрод”.
    Вядома, што паэт марыў аб стварэнні польскай нацыянальнай оперы. Рысы опернай драматургіі характэрны для некаторых яго вялікіх паэтычных палотнаў. Асаблівае месца ў гэтым сэнсе, як і ў многіх іншых, займае драматычная паэма “Дзяды”, якая з’яўляецца высокім узорам рамантычнага сінтэзу мастацтваў. Таму натуральным было неаднаразовае звяртанне да паэмы кампазітараў розных часоў і нацыянальнасцей. I ў першую чаргу — С. Манюшкі, які напісаў шэраг вакальных мініяцюр на тэксты ўрыўкаў з “Дзядоў” (Дуэціна, “Зося”, “Песня пустэльніка”). На аснове паэмы пабудаваны вобразнаэмацыянальны строй кантаты “Прывіды”.
    Для Манюшкі таксама была характэрна сінтэтычнасць творчага мыслення. Ен належаў да тых кампазітараў, сутнасць метаду якіх ляжыць ва ўзаемадапаўняльным спалучэнні паэзіі, драмы і музыкі. Нават яго інструментальныя творы носяць праграмны характар, літаратурны падтэкст. Асабліва гэта тычыцца аднаго з самых значных сімфанічных твораў кампазітара — уверцюры “Байка”, прысвечанай яго рускаму сябру А. Даргамыжскаму. Існуе думка, што літаратурнай першаасновай твора стаў “Шляхціц Завальня...” Я. Баршчэўскага.
    Што да вакальнай мініяцюры і музычнадраматычных жанраў, то іх перавага ў творчай спадчыне Манюшкі шырокавядомая. Тэатральнасць яго мыслення праяўлялася з першых крокаў творчага шляху. 3 юнацкіх гадоў кампазітар выношваў думку аб стварэнні оперы. Ажыццяўленне яе адбылося, калі Манюшка ўжо дасягнуў сталасці. Але ўзнікненне партытуры “Галькі” стала заканамерным вынікам папярэдняй кампазітарскай дзейнасці. Невялікія музычнадраматычныя творы (“аперэты”) і вакальныя мініяцюры сталі тым матэрыялам, на якім Манюшка спасцігаў і адшліфоўваў майстэрства будавання опернай драматургіі і формы.
    Значную ролю ў гэтым працэсе адыгралі музычныя балады кампазітара на міцкевічаўскія тэксты. Кожная з іх уяўляе сабой сапраўдную разгорнутую оперную сцэну з характэрнымі для яе свабоднай формай, скразным развіццём, чаргаваннем эпізодаў арыёзнага і рэчытатыўнага складаў. Асабліва гэта тычыцца балады “Рыбка”, у якой кампазітар, следам за паэтам, у сканцэнтраваным выглядзе перадае цэлую драму, якая пазней ляжа ў аснову вялікіх оперных палотнаў — “Галькі” самога Манюшкі і “Русалкі” Даргамыжскага.
    314
    Адзначаючы невычарпальнасць тэмы сувязей паміж эстэтыкай і творчасцю двух вялікіх прадстаўнікоў рамантычнага мастацтва, неабходна падкрэсліць галоўнае: Міцкевіч стаўся пачынальнікам і вяршыняй славянскага рамантызму, спарадзіўшы вялікую хвалю новай літаратуры, якая чэрпала сваю моц у крыніцы славянскага фальклору, у тым ліку і беларускага. Сваёй творчасцю ён выхаваў цэлую плеяду паслядоўнікаў у польскай літаратуры і маладым беларускім прыгожым пісьменстве. Манюшка ж, таксама ўзросшы на эстэтыцы Міцкевіча і на фальклоры беларускай зямлі, сілай свайго таленту адкрыў новьі напрамак у іншай мастацкай сферы, такой блізкай паэту, у прафесійнай музыцы беларускага краю. Уся яго музыкальная спадчына, створаная ў тым ліку і ў апошні, варшаўскі перыяд жыцця, сваім узнікненнем у вельмі значнай ступені абавязана жыватворчай глебе найбагацейшай беларускай фальклорнай культуры, так жа, як і паэтычная спадчына Адама Міцкевіча.
    Эльжбета Смулкова (Варшава  Беласток)
    БЕЛАРУСКІЯ ЭЛЕМЕНТЫ Ў ТВОРЧАСЦІ АДАМА МІЦКЕВІЧА
    Назва канферэнцыі “Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры” стварае магчымасць дваякага падыходу да тэмы. Папершае, з пункту гледжання сучаснасці і таго, як успрымаецца творчасць паэта рознымі нацыянальнымі культурамі. Падругое, з пункту гледжання гістарычных умоў, у якіх жыў і тварыў паэт, і патрэбы роздуму над тым, як уплывалі на Міцкевіча, на яго паэзію і светапогляд тыя кулыуры, з якімі ён сутыкаўся непасрэдна, сярод якіх ён жыў: польская, беларуская, літоўская, руская, французская, а таксама яго эдукацыя ў класічнай філалогіі.
    Калі выберам другі падыход, то трэба падумаць над пытаннем: тэрмін “нацыянальныя культуры” ці адэкватны ў адносінах да часу і месца нараджэння і ранняй маладосці Міцкевіча, гэта значыць, да ўсіх тых фактараў, якія сфарміравалі яго тоеснасць: з аднаго боку, пачуццё моцнай сувязі з “малой радзімай” — Літвой, але і самавыяўленая польская нацыянальная свядомасць, сувязь з ідэалагічнай і палітычнай айчынай, у той час у значнай ступені страчанай (раздзел Рэчы Паспалітай); польская мова, каталіцызм і ўся шматэтнічная атмасфера, у якой ён узрастаў.
    Даследуючы феномен А. Міцкевіча, нельга без агаворак выкарыстоўваць сённяшнія паняцці, звязаныя з дзяржаўнасцю і нацыянальнай прыналежнасцю. Неабходна памятаць, што 200 гадоў назад словы “беларус”, “ліцвін”, “паляк” мелі крыху іншае значэнне, чым сёння. Адным словам, трэба вярнуцца да ведаў пра Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітую
    315
    многіх народаў і змясціць наэта ў грамадскапалітычную і культурную атмасферу таго часу.
    Прызнаюся, што на канферэнцыі, якая праходзіць у Беларусі і прадастаўляе магчымасць наведаць родныя мясціны паэта, другі з названых аспектаў даследавання цікавіць мяне найбольш. Такім чынам, нагадаю хоць некаторыя прыклады ўздзеяння беларускай народнай культуры на А. Міцкевіча і яго творчасць у двух аспектах: а) фальклорнай, сюжэтнай і б) чыста моўнай. I тут на самым пачатку ўзнікаюць цяжкасці, якія мы не заўсёды ўсведамляем.
    Адносна лёгка назваць беларускія элементы ў мове Міцкевіча, і гэта ў нейкай меры ўжо зроблена '. Ці разглядаць беларускасць народных матываў у баладах і рамансах або абраднасць у II частцы “Дзядоў”, што таксама ўжо мае сваю багатую літаратуру 2. Значна цяжэй даказаць, ці чэрпаў аўтар і тое, і другое непасрэдна з мясцовых беларускіх і літоўскіх дыялектаў, ці гэта так моцна была прасякнутаі беларускімі элементамі тагачасная польская мова і ўсё дробнашляхецкае асяроддзе Навагрудчыны, у якім знаходзіўся малады паэт, у тым ліку будучы ўжо студэнтам Віленскага універсітэта.