Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Вікторыя Ляшук (Мінск}
СЛОВЫВОБРАЗЫ РАДЗІМЫ Ў ТВОРЧАСЦІ А. МІЦКЕВІЧА
Паэткласік Адам Міцкевіч, узгадаваны на беларускай этнакультурнай глебе, паўстае ў літаратурнай і культурнай прасторы волатам рамантычнага запалу і гуманістычнай актыўнай чыннасці, для якой была характэрна пастаянная, непарыўная сувязь з той зямлёй, што дала аўтару натхненне і ўласцівую яму грунтоўнасць у творчасці, знітаванай з лёсам яго радзімы. Нездарма да “Крымскіх санетаў” паэт выбірае эпіграфам радкі І.В. Гётэ: “Хто хоча зразумець паэта, у край яго пайсці павінен” (“Wer den Dichter will verstehen, Muss in Dichter’s Lande gehen”). 1 гэта заўвага, безумоўна, не абмяжоўваецца толькі вонкавым, ландшафтным выглядам, але ўключае ўвесь комплекс адзнак, што акрэсліваюць генетычную, духоўную прыпплежнасць асобы сваёй радзіме. Сведчаннем такой арганічнай сувязі naj’ciuv і факт уздзеяння творчасці славутага рамантыка на беларускую літаратуру, дзякуючы чаму яна выспеліла ідэю адраджэння ці, па словах іншых навукоўцаў, змагла выйсці з анабіятычнага сну. I ў першым, і ў другім меркаваннях вытокі развіцця літаратуры XIX ст. на беларускай мове звязваюць з уплывам на пісьменнікаў генія А. Міцкевіча. У гэтым немалаважную ролю адыграў яго патрыятызм, парадаксальнасць якога ўвасоблена ў паэтычнай творчасці, дзе выразна выяўлены яго моўныя вобразы, асаблівасці вобразнага напаўнення мастацкага тэксту.
" Успснскнй Б.А. Нсторня русского лнтсратурного языка (X1XVII вв.). MUnchcn, 1987. С. 17.
328
Як адзначае А. Мальдзіс, “патрыятызм Міцкевіча — з’ява складаная, “шматслойная”. Бо найперш ён прызнаваўся ў любові да той зямлі, дзе нарадзіўся і ўзрос, дзе адчуў прыгажосць навакольнага свету, дзе далучыўся да народных песень і казак, творча выкарыстаных потым...” 1.
У паэтычных тэкстах рамантыка вобраз радзімы складаецца з яе розных іпастасяў, рэпрэзентуецца фактычна ўся яе культарнагістарычная прастора ў розных часавых ракурсах, найперш у паралелі сучаснае — мінулае, у разнастайнасці візуальных ды інтэлектуальных планаў — у паралелях неба — зямля, рэальнасць — думка, успаміны — надзея, злучаных у суцэльны тэкст асацыятыўнымі, вобразнымі, сімвалічнымі, гісторыкарэальнымі сувязямі.
Аснову вобразнай сістэмы А. Міцкевіча складае этнагенетычная і гістарычная глеба, на якой вырастае паэзія розуму і пачуццяў. У падыходзе да мовы выяўляецца індывідуальнае і эстэтычнае асэнсаванне вобразнавыяўленчых патэнцый лексікі, яе тэматычная дыферэнцыяцыя, а таксама суаднесеная з вобразнай цэнтралізацыяй, падкрэсленая паэтычным кантэкстам каштоўнасная градацыя адпаведных лексемам дэнататаў. Вобраз радзімы ў паэзіі класіка належыць да найбольш канцэптуальна значных і частотных. I гэта натуральна, бо рамантык вызначаўся сацыяльна актыўнай пазіцыяй, свядомым, асэнсаваным своеасаблівым патрыятызмам, што паўплывала і на яго лёс, і на яго творчасць.
Аснову слоўных вобразаў радзімы, апетай А. Міцкевічам, складае адпаведная тэматычная лексіка: ojczyzna, kraj, kraina, ziemia. У параўнанні з ёй у беларускай паэзіі ўжываюцца і эмацыянальнаэкспрэсіўныя найменні — у рэчышчы народнапаэтычнай традыцыі: край, зямля / зямелька, кут / куточак, старана / старонка, айчына, бацькаўшчына, краіна, радзіма. Пры гэтым ідэю бацькаўшчыны актуалізуе самае частотнае слова ojczyzna — з празрыстай матывацыяй, рэалізацыяй прамога значэння. Астатнія з прыведзеных лексем семантыкай звязаны з прасторавай характарыстыкай, вызначаюцца тэндэнцыяй да семантычнага канэнсавання і полісемічнага сінтэзу, у найбольшай ступені прысутных у полісеме ziemia, якая ў паэтычным ужыванні вызначаецца асаблівым асацыятыўнавобразным узаемадзеяннем асобных сем, што паглыбляюць вобразнасць і значна ўзбагачаюць слоўны вобраз.
Вельмі часта аўтар узмацняе вобразнасць праз спалучэнне названых найменняў радзімы з адноснымі характарыстычнымі прыметнікамі, з тэматычна тоеснымі назоўнікамі: kraj rodzinny, kraj lat dziecinnych, Ojczysty kraj. Азначэнняміэпітэтамі паэт ўвасабляе сваё ўспрыняцце радзімы ў кантрастах, якія акцэнтуе чэпкая думка неабыякавага, усхваляванага лёсам сваёй зямлі чалавека: “Ten kraj szcz^sliwy ubogi i ciasny!" (“Pan Tadeusz”).
1 Мальдзіс A. Зямля навагрудская, краю мой родны... // Адам Міцксвіч і Бсларусь. Мн., 1997. С. 5.
329
Канцэнтрацыя вобразаў у словах розных лексікаграматычных класаў не толькі падкрэслівае іх значнасць і частотнасць, але перадае тонкія рухі думкі аўтара, месца Радзімы ў іерархіі іншых рэалій яго жыцця. Напрыклад, А. Міцкевіч падкрэслівае першаснасць бацькаўшчыны ў інтэлектуальным свеце, у плыні мыслення (выдзелена тут і далей мною);
Jest u mnic kraj, ojczyzna mysli mojcj, I liezne mam scrca mcgo rodzenstwo; PiQkniqjszy kraj niz ten, co w oczach stoi, Rodzina milsza niz cate pokrcwicnstwo...
("Gdy tu moj trup... ")
Такія лексемы мадэлююць i шырэйшы аспект абагульненняў, што маюць грамадскагістарычную значнасць, пераносяць паняцце радзіма ў агульначалавечы кантэкст, робяць асновай супастаўлення сацыяльнага вопыту чалавецтва, выяўленага ў разуменні праўды, якая ў паэзіі ўвасабляецца ў сімвале сонца:
A sioncc Prawdy wschodu nic zna i zachodu, Rownic chqtnc kazdego plcmionom narodu I dzicn lubi^cc kazdej rozszcrzac ojezyinie, Wszc ziemie i ludy poezyta za bliznic.
("Do Joachima Lelewela ")
Тыпалагічнае падабенства ў складзе і функцыянальным ўжыванні слоўвобразаў радзімы заўважаецца ў славянскіх і неславянскіх літаратурах як сведчанне культурнай блізкасці (слоўніка і слоўнавобразнага выяўлення славян) і літаратурнай (вобразнатэматычных і стылістычных асаблівасцей рамантызму як літаратурнага кірунку). Своеасаблівай апазіцыяй да названых апелятываў выступаюць онімы (уласныя імёны). Гэты пласт лексікі ў кожнага паэта вызначаецца найбольшымі якаснаколькаснымі адрозненнямі, што звязана найперш з канкрэтнымі культурнагістарычнымі рэаліямі, якія пераносяцца ў паэтычную сістэму як складнікі мастацкай анамастычнай прасторы і сведчанні непарыўнай залежнасці аўтарскага мастацкага свету ад рэчаіснасці (былой ці існай). Сваю радзіму А. Міцкевіч называе Літвой (гістарычнае найменне часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі). Па частаце ўжывання гэта лексема пераважае ўсе іншыя, звычайна ставіцца ў аб’ектныя адносіны (w Litwie, do Litwy, na Litwie, z Litwy): “W takiej ciszy! — tak ucho nat^zam ciekawie, / Ze styszalbym gios z Litwy...” (“Stepy akermariskie”); “Na Litwie, chwaia Bogu, stare obyczaje...” (“Pan Tadeusz”) ці функцыянуе як зваротак у форме рытарычнага воклічу: “Litwo! Ojczyzno moja! ty jestes jak zdrowie...” (“Pan Tadeusz”).
Літва ў паэзіі A. Міцкевіча паўстае жаданай зямлёй, роўнай па далечыні і прыгажосці зорцы:
.330
Szukam polnocncj gwiazdy na zamglonym nicbic, Szukam Litwy i domku twojcgo, i cicbic...
("Do11'" Na Alpach w Spliigen...)
Разам з тым, y якасці вобраза радзімы паэт ужывае найменні Когопа, Litewskie Ksiqstwo, WielkoPolszcza, Rzeczpospolita, перыфразу Matko Polska, што адлюстроўвае гістарычнапалітычныя прыярытэты тагачаснай шляхты, адпаведныя погляды самога А. Міцкевіча, які выступаў за незалежнасць і самастойнасць Рэчы Паспалітай, у якую б уваходзіла і Літоўскае Княства: “I jak zakwitnie szcz^scie і Rzeczpospolita”. Пры гэтым Польшча і Літва размяжоўваюцца як дзяржаўныя ўтварэнні, што падкрэслівае паэтычная аналогія Літвы і Кароны з раўназначнымі зоркамі:
Kastor z bratcm Pollukscm jasnicli na czclc,
Zwani nicgdys u Slawian Lclc i Polclc;
Tcraz ich w zodyjaku gminnym znow przcchrzczono, Jcdcn zowic si? Litwq a drugi Koronq.
(“Pan Tadeusz ")
Выкарыстаны паэтам лексічны, сінтаксічны і сімвалічны паралелізм суадносіцца з вобразным напаўненнем найменняў радзімы касмічнасцю, з дыферэнцыяцыяй і паэтычным аб’яднаннем двух дзяржаўных утварэнняў. Бацькаўшчыну ўвасабляюць таксама найменні гарадоў, мястэчак, засценкаў — рэальныя і змадэляваныя. У іх ліку названы буйныя культурныя цэнтры Беларусі Вільня (Wilno), Нясвіж (Nieswiz), Гродна (Grodno), Слонім (Slonim), Навагрудак (Nowogrodlk), Мінск (Minsk), Слуцк (Sluck), якія ў тэкстах часта ўключаюцца ў пералік разам з польскімі гарадамі, тапонімамі іншых груп, акрэсліваючы адзіную сацыякультурную прастору:
Bo od Ponarskich gor і bliznich Kowna wod
Szcrz? si? slawa ma az za Prypcci brod;
Mnic w Nowogrodku, mnic w Minsku czytujc mlodz I nic leniwa jest przcpisac wiclckroc.
("Wizyla pana Franciszka Grzymaty ")
Такія лексемы выконваюць часцей функцыю фонавую, тапанімічную. Яны захоўваюць культурнагістарычны каларыт мастацкага свету. Аналагічную функцыю рэалізуюць і вытворныя ад тапонімаў адносныя прыметнікі, сярод якіх найчасцейшы — litewski, ён спалучаецца з шырокім колам назоўнікаў розных тэматычных груп і безумоўна скіроўвае на рэалістычныя адзнакі радзімы: lasy litewskie, na zyznej litewskiej rowninie, szlachta litewska, puszcz litewskich loze, stroj litewski.
Асаблівую вобразназместавую нагрузку нясе ўласнае найменне Нёман /Niemen ■—• назва ракі, з якой звязана дзяцінства А. Міцкевіча. У найбольш поўнай рэалізацыі вобразнастылістычных і мастацкаэкспрэсіўных патэнцый гэты онім выступае ў санеце, у якім ён вынесены ў назву — “Do Niem
331
па”. Аўтар канцэнтруе ў вобразе канкрэтнай ракі свае незабыўныя ўражанні дзяцінства і часоў рамантычнай закаханасці, пазначаныя пачуццём захаплення і светлай тугі; звяртаецца да традыцыйнага ўвасаблення незваротнай плыні часу і вечнага руху рэчаў; перадае бег чалавечай думкі і хваляванне пачуцця; сімвалізуе свой “бурлівы век” і прагне той свежасці, якую дае прахалода ракі. Наданне гідроніму значнасці і сутнасці радзімы адбываецца не толькі ў змесце вершаванага тэксту, але і пры моўнай спалучальнасці зачыну, паўторанага з пэўнай варыянтнасцю ў сярэдзіне верша:
Niemnie, domowa rzeko moja! gdzic 54 wody, Ktorc nicgdys czcrpaicm w nicmowlfcc dlonic, Na ktorych potcm w dzikic ptywalcm ustronic, Scrcu nicspokojncmu szukaj^c ochlody?..
Niemnie, domowa rzeko moja! gdzicz S4 tamtc zdrojc, A z nicmi tylc szcz^scia, nadzici tak wide?..
Да фальклорнага асэнсавання вобразнасці оніма Niemen паэт звяртаецца ў баладзе “Dudarz”, цытуючы народную песню з яркім кампаратывам. з апісаннемкаментарыем змен прынёманскіх краявідаў: