Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Id? ja Niemnem, jak Niemen dlugi,
Od wioscczki do wioscczki,
Z borku do borku, z smugow na smugi, Spicwaj^c mojc piosneezki.
Паэт сплятае ланцужок сувязейзалежнасцей, у якім вытокам выступае Нёман, а дапаўняе яго найменне грамадзяніна краіны, затым перафрастычная характарыстыка прыналежнасці шырэйшаму за сваю краіну культурнаму кантэксту, суаднесенаму з яе геапалітычным становішчам. Прычым вылучаючы онім Polak, аўтар характарызуе ім свайго аднадумцафіламата і тым самым імпліцытна ўлічвае бінарнасць этнонімаў PolakLitwin, актуалізаваных як вобразы Радзімы:
Nicraz myslisz, zc zdanic urodzilcs z sicbic, A ono jest wyssanc w macicrzystym chlcbic; Albo nim nauczycicl poil ucho twojc,
Zawzdy CZQSC wlasncj duszy mi^szaj^c w napojc; A tak gdzic si? obrocisz, z kazdej wydasz stopy, Zes znad Niemna, zes Polak, micszkanicc Europy.
("Do Joachinia Lelewela ")
Паказальна, што ў польскай мове ўсе тры аналізаваныя назоўнікі (найменне ракі, абазначэнне нацыянальнасці і часткі свету) кваліфікуюцца як уласныя, ствараючы трыадзінасць вобразу радзімы.
Аналіз паэтычных тэкстаў сведчыць пра тое, што онімы Polak і Litwin у кантэксце не сутыкаюцца, маюць аўтаномнае ўзаемадапаўняльнае размеркаванне, што выразна выяўляецца ў “Пане Тадэвушы”: A ktoz wojsko oplaci? czy nie wy, Litwin fl', Powiedz Litwinom, niech mnie czekaj д z tabak^...; Ogarn^io
332
Litwinow serca z wiosny stoncem...; Mial takze slaw? dobrego Polaka...; Jedna juz tylko jest kraina taka, W ktorej jest troch? szcz?scia dla Polaka.
Для тэксту характэрна “перакрыжаванне” назваў Litwa і Polska з суадноснымі ім найменнямі грамадзян, як, напрыклад, пры нагадванні гістарычных рэалій: Co mowi?! wszak Polacy miewali zamieszki Z Litw^...
Абагульнены вобраз бацькаўшчыны канкрэтызуецца ў яе прыродных адзнаках, увасабляючыся ў паралель Радзіма — краявід (дэталь ландшафmy): lasy, drzewa, zboie, ton wod, куды ўключаецца ўвесь багаты лінгвапрагматычны вопыт:
Litwo! piaty mi wdzi?cznicj twc szumi^cc lasy
Niz stowiki Bajdaru, Salhiry dzicwicc...
("Pielgiym ")
У такім выпадку las выступае апазіцыяй stepu (“Stepy Akermacskie”) або паўстае аб’яднаўчым стрыжнем зямлі і неба:
Drzewa moje ojczysle! jcsh Nicbo zdarzy, Bym wrocil was ogl^dac, przyjaciclc starzy... ("Pan Tadeusz ")
Для стварэння вобразаў радзімы паэт актыўна выкарыстоўвае прыналежныя займеннікі moj, nasz, twoj, прыметнікі kochany domowy, прыметнікі, утвораныя ад аналізаваных тэматычных назоўнікаў: ojczysta (rola), (drzewy) naszy.
Wszyscy na polnoc: rzcklbys, zc w onczas z w y r a j u
Za ptastwcm i lud ruszyt do naszego kraju...', O roku 6w! kto cicbic widziat w naszym kraju!
("Pan Tadeusz ")
Удакладняе аўтарскае ўяўленне радзімы ўключэннем у кантэкст (са спалучальнымі сувязямі) онімаў Litwa і Когопа, развітых прыналежным прыметнікам nasz, і падкрэсленне вобразнымі сродкамі іх еднасці (яе прадвызначае Бог) і раздзеленасці (чаму віною чорт):
Dziwncc to byly losy tcj naszej Korony
I naszej Litwy! wszak to jak malzonkow dwojc!
Bog zt^czyt, a czart dzicli, Bog swojc, czart swojc!
("Pan Tadeusz ")
Адзначаныя слоўныя вобразы з’яўляюцца ў тэкстах ключавымі словамі ці выступаюць як сродкі дэталізацыі глабальнага вобразасімвала радзімы, рэпрэзентаванага творчай сістэмай паэта.
Гаворачы пра А. Міцкевіча і яго “сціплае роднае гняздо”, А. Ельскі ўспамінае шматлікіх выдатных паэтавых землякоў, робіць вывад пра ўрадлівасць глебы, што нараджае такі плён. Ён акрэслівае тыя падставы, што вызначаюць такі важны культурны здабытак — “гняздо старадаўняй славяншчы
333
ны, краіна герояў і гусляроў, патрыярхальных адносін і ахвяр у імя ўзнёслых ідэалаў”2. Гэтыя характарыстыкі з’яўляюцца арганічнай асновай Міцкевічавых вобразаў бацькаўшчыны, пра што сведчыць паэтычнае функцыянаванне слоўнайменняў радзімы.
Павел Вонгрэй, характарызуючы рамантыкаў і, у першую чаргу, А. Міцкевіча, выказваецца вельмі ёміста і змястоўна пра вытокі іх творчасці: “Скрыжаванне жыццёвага і паэтычнага лёсу ў прыгнёце рэчаіснасці” 3.
3 такой акалічнасцю звязаны яшчэ адзін надзвычай характэрны вобраз радзімы, увасоблены ў абстрактных лексемах, уласцівых беларускай паэтычнай, а раней — фальклорнай традыцыі: душа (dusza), думка (mysl) і характэрнай для аўтарскай творчасці лексеме, якая з’яўляецца выражэннем асноўнай настраёвасці лірычнага героя А. Міцкевіча, — samotnosc:
Samotnosci! do cicbic bicg{jak do wody
Z codziennych zycia upalow;
Z jak^z rozkosza. padam w jasnc, czystc chlody Twych niczgl^bionych krysztatow!
("Do samotnosci")
Ідэя самотнасці лагічна падаецца ў вобразе надарожнікапілігрыма і таксама ўключаецца ў паняцце радзімы. Такая акалічнасць ярка выяўляецца ў вершы “Piesri pielgrzyma”, дзе асноўную эмацыянальнасэнсавую нагрузку нясуць лексемы samotny, smutno, dusza, ial, wdowa / wdowica, sierota:
Zalozywszy r?cc siadam,
Na samotnq patrzac swiccf;
Czascm piosnk? w mysli skladam, Czascm pioro smttlne chwyc?.
Pifknc mysli, pifknc slowa, CzujQ wide, pisz? wide; Ale dusza moja wdowa: Z kimzc piosnki tc podzicl??
Гармоніяй кантрастаў можна акрэсліць сутнасць радзімы ў творчасці Адама Міцкевіча, паэта, які быў адначасова выдатным філолагам і адукаваным гісторыкам, ведаў, любіў Беларусь і верыў у яе. Нездарма ён называў беларускую мову самай багатай і чыстай, бачыў у ёй цудоўную прастату і гарманічнасць 4. Гэтыя якасці нясе і вобраз радзімы паэта — плён мастацкай думкі, творчага генія і жыццядайнай роднай глебы.
2 Ельскі А. Адам Міцксвіч на Бсларусі // Адам Міцксвіч і Бсларусь. С. 71.
3 Vongrcj Р. Poczia slovenskych romantikov // Litcrika. 1998. N. 2. S. 31.
4 Міцксвіч A. [Пра Бсларусь i бсларускую мову ] // Філаматы і філарэты. Мн., 1998 С. 122.
334
Чэслаў Сэнюх (Варшава)
БЕЛАРУСЬ ДВУХ МІЦКЕВІЧАЎ
Адам Міцкевіч — шляхціц герба Порай. Ён і аўтар “шляхецкай гісторыі” — паэмы “Пан Тадэвуш”. Апісвае ў ёй — па словах Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча — “характар, звычаі і абычаі нашых беларускіх паноў часу Напалеона”. Гэты час пазначаны ў загалоўку твора: 18111812 гг., пачатак XIX ст.
Канстанцін Міцкевіч — сялянскі сын, пад літаратурным прозвішчам Якуб Колас аўтар паэмы “Новая зямля”, сялянскага “Пана Тадэвуша”, як кажуць прыхільнікі абодвух Міцкевічаў. Толькі ў гэтага “пана” шмат імён: Міхась, Ганна, Кастусь, Уладзя, Алесь, Юзік, Міхаліна, Юзя, Лена, Маня... “Дзяцей было восьмера, значыць, з дарослымі, а з намі ўвесь час жыў дзядзька Антось, за стол садзілася нішто сабе дружына”, — успамінаў Колас свайго зборнага “Тадэвуша”.
А. Міцкевічэмігрант кліча родную Навагрудчыну да сябе, “на парыжскі брук”, з далечыні тысячы міляў і пары дзесяткаў год. Ды піша пра падзеі, у якіх удзелу ён не прымаў: для Зосі кампаніяй не быў, у Янкелевай карчме не канспіраваў, на заручынах Тадэвуша паланеза не танцаваў. Гэта ўсё створана тут, на ягонай “малой айчыне”, у былым Вялікім Княстве Літоўскім. Таму ад першай да апошняй кнігі ўсё ў творы хатняе, роднае, усё цёпла, прыгожа, чароўна. Паэт моліцца да Маці Божай:
З’яві свой цуд, каб зноў сустрэцца з родным красм, Дазволь душы масй, ахоплснай адчасм, Псраляцсць туды, дзс поясам блакіту Над Нсманам лясныя ўзгоркі апавіты, Дзс прозслснню жыта ў полі ссрабрыцца 1 залаціцца поўным коласам пшаніца, Дзс ў ярынс свірэпа — россыпам бурштыну, На ўзмсжках дзяцсльнік — румянамі дзяўчыны, А ўпрокідку ў палетках, быццам вартаўнічкі, Стаяць і ціха шэпчуцца ігрушыдзічкі.
(Пераклад Я. Семяжона)
Але ж і ў МіцкевічаКоласа “родны кут” беларускі, убачаны на тры чвэрці стагоддзя пазней за Беларусь Адамаву, ззяе красой:
...Ды я душою ажываю, Як вокам мыслі азіраю Цябс, мой луг і бсраг родны, Дзс льецца Нсман срэбраводны, Дубы дзе дружнай чарадою Стаяць, як всжы, над вадою Даўнейшых спраў вартаўнікамі I ззяюць грозна жараламі.
335
Значыць, калі Міцкевічы ў паэтычным парыве натхнення клічуць радзімую беларускую старонку — яна ў іх адна, агульная, хаця і ўбачаная там шляхецкім, тут — сялянскім вокам. У Адама:
Дзяцінства край, 3 надзсямі і снамі, Як псршая любоў, Ты всчна з намі!
(Пераклад М. Танка)
Туды ж, у свой “дзяцінства край”, марыць вярнуцца і Міцкевічселянін. Хаця ў ягоным вяртанні чуваць крытычная рэфлексія:
О, як бы я хацсў спачатку Дарогу жыцця па парадку Прайсці яшчэ раз, азірнуцца, Сабраць з дарог камснні тыя, Што губяць сілы маладыя, — К вяснс б масй хацсў вярнуцца.
Прыходзім, такім чынам, да высновы, што абодвум Міцкевічам сняцца сны аб адным і тым самым родным наднёманскім краі — аб Беларусі.
Але МіцкевічКолас — не толькі літаратурны сведка рэчаіснасці канца XIX ст. у Беларусі. Ён жа і актыўны яе ўдзельнік і стваральнік адлюстраваных у паэме падзей. Мабыць, таму Беларусь Міцкевічаў, убачаная імі ў аспекце хатняга, сямейнага ці грамадскага ўкладу жыцця, выглядае парознаму.
Вось, скажам, узаемаадносіны паміж сялянамі і “нашымі беларускімі панамі”. Міцкевіч з Парыжа бачыць іх амаль у патрыярхальнаевангелічным увасабленні. Вось пераканаўчы прыклад такога бачання ўзаемадачыненняў паноўшляхты і падданых сялян, яшчэ ў прыгоне. У замку Гарэшкаў адбываецца шумная старапольская бяседа. Гаспадар, суддзя Сапліца.
Пайшоў зірнуць, што робіцца ў двары ў застоллі, Дзс гоман быў — прыйшлі ж сялянс з наваколля. Засланы стол на два канцы па ўсім прагонс, Застаўлсн закуссю, як мэндлікамі гоні.
Ён ссў з канца стала, якраз насупраць пана, Там, на другім канцы, па вопратцы — плябана. Тадэвуш з Зосяю гасцінна запрашалі Ўсіх выпіць, закусіць. Здаўна тут паважалі Прапрадзсдаўскі звычай: госці — за сталамі, А спадкасмцы ўпоравснь з гаспадарамі Ўвіхаюцца каля сталоў. Там іх занятак — Быць пры гасцях застолля ў ролі прыганятых.
(Пераклад Я. Семяжона)
Апошнія два радкі папольску яшчэ больш вобразна адлюстроўваюць тую патрыярхальнасць суадносін:
336
Starozytny byl zwyczaj, iz dzicdzicc nowi Na picrwszcj uczcic sami stuzyli ludowi.
Тут, здаецца, выдатны перакладчык не знайшоў больш трапнага моўнага эквіваленту міцкевічаўскага “ shizyli ludowi ”, г. зн. “прыслужвалі, дагаджалі сялянам”, чым, як у перакладзе атрымалася, заганяць іх “ў ролі прыганятых”.
Вернемся аднак у замак. Там пан Тадэвуш выкладвае сваёй нарачонай Зосі свой жыццёвы план: