Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Паэтычная мова А. Міцкевіча ў эпапеі “Пан Тадэвуш” надзвычай багатая на вобразныя сродкі. Тут і разнастайныя эпітэты, параўнанні, нечаканыя метафары, маляўнічыя перыфразы, афарызмы. Аднак спынім увагу выключна на параўнаннях, паколькі яны займаюць найбольш значнае месца ў паэме сярод іншых вобразных сродкаў.
Перакладчыкі карыстаюцца шматлікімі прыёмамі для перадачы вобразных параўнанняў. Даволі вялікая колькасць параўнанняў застаецца амаль без змен:
Jaskolka... spada jak kula... 5
Ластаўка... упала як куля. 4
(С. Дзяргай)
' Комнссаров В. Н., Рсцкср Я. Н., Тархов В. й. Пособнс по псрсводу с англнйского языка на русскнй. М., 1965. Ч. 2. С. 152.
2 Цыт. па: Садоўскі П. Культурнамоўныя пытанні бсларускага псракладу // Полымя. 1981. № 7. С. 178.
’ Арыгінал цыт. па: Poczyc Adama Mickicwicza. Mikolow, 1898.
4 Псраклады П. Бітэля, С. Дзяргая, М. Танка цыт. па: Міцксвіч А. “Зямля Навагрудская,
краю мой родны..." Мн., 1969.
350
... poczwornc skrzydclka
Lekkie jak paj^czyna, przejrzyste jak szkielka.
... чатыры крылсчкі
Так лёгенькі, як павучынне, празрысты, як шклечкі. 5
(Б. Тарашкевіч)
і tulqc glowki jak pisklqta...
i тулячысь, як курчаняты.
(Б. Тарашкевіч)
А тыя невялікія трансфармацыі, што ўсё ж адбываюцца ў перакладах, не парушаюць і не скажаюць вобразны малюнак, створаны А. Міцкевічам.
Але часам здараецца так, што нават нязначныя, на першы погляд, змены разбураюць аўтарскі вобраз:
Nicraz nowina. niby kamien z nicba, spadala...
He раз навіны, як каменне з нсба, валіліся... 6
(Я. Семяжон)
Тут перакладчык толькі змяняе лік суб’екта параўнання: nowina навіны, а адзінкавы назоўнік (прадмет параўнання) замяняе зборным kamien каменне. У выніку вобраз, які перадае адзінкавасць і нечаканасць, трансфармуецца ў сваю супрацьлегласць: пры мностве навінаў элемент нечаканасці страчваецца.
Ёсць выпадкі замены параўнальнага звароту са злучнікам на параўнанні, выражаныя склонавымі формамі назоўнікаў. Замена можа адбывацца на так званы творны параўнання:
Jaskolka, czarny oblok przeszywa jak strzala.
ластаўка, чорную тучу прашыўшы стралою.
(Б. Тарашкевіч)
Rykn^fy jak niedzwiedzie
Зарыкала мядзведзем.
(С. Дзяргай)
Равуць ведзмядзямі.
(Б. Тарашкевіч)
Раве парансным мядзведзем.
(Я. Семяжон)
spada jak kula. куляй ляціць к зямлі.
(Я. Семяжон)
5 Псраклад Б. Тарашксвіча цыт. па: Міцксвіч А. Пан Тадэуш. Ольштын, 1984.
6 Псраклад Я. Ссмяжона цыт. па: Міцксвіч А. Пан Тадэвуш. Мн., 1985.
351
Зафіксаваны выпадкі перакладу параўнальнага звароту азначэннемпры
даткам: Lejki, jako szampanskie kieliszki wysmuklc. Як смуклыя шампанскія кілішкілейкі. (П. Бітэль) ...gmby zegarek jak gmszka. вялізны гадзіннік, таўшчэразну дулю. (Б. Тарашкевіч) ...promyki sionccznc. Wpadfy przcz szyby, jako strzaly brylantowe. Праменне, дыяментавыя стрэлы, Пранікшы праз акно... (Я. Семяжон)
Як бачна з прыведзеных прыкладаў, семантычныя і сэнсавастылістычныя змены пры такіх спосабах перакладу параўнальных зваротаў не адбываюцца.
Часам структура параўнальнага зварота парушаецца, напрыклад, можа быць прапушчана аснова параўнання:
...mial jcdync dzicci?, Cork^ pi^knq jak aniol. Мсў толькі адну Эочху, [прыгожую] маўляў анялочак. 7 (В. ДунінМарцінкевіч) ...gryka jak snieg biala. ...грэчка [бслая], быццам снег. (П. Бітэль) ’ ...usta krasne jak wisnie blizniqta. A вусны — нібы вішанькіблізняткі. (Я. Семяжон) Маўляў, вішанькі — губкі. (В. ДунінМарцінкевіч)
Але нягледзячы на пропуск асновы параўнання, вобраз тут не страчвае мастацкай цэласнасці, бо аснова лёгка аднаўляецца па асацыяцыі — аб’ект і прадмет параўнання абавязкова маюць тыя ці іншыя агульныя рысы, якія замацаваліся ў свядомасці носьбітаў беларускай і польскай моваў.
7 Псраклад В. ДунінаМарцінксвіча цыт. па: ДунінМарцінксвіч В. Творы. Мн., 1984.
352
А вось y наступным прыкладзе пропуск асновы параўнання (gruby — тоўсты) прывёў да зацямнення сэнсу параўнання: у перакладзе незразумела, на падставе чаго параўноўваюцца гадзіннік і груша — формы ці велічыні:
.. gruby zcgarck Jak gruszka.
Гадзіннік свой шукаў, падобны да ігрушы.
(Я. Семяжон)
Назіраецца і адваротная з’ява — аднаўленне асновы параўнання ў перакладзе пры адсутнасці яе лексічнага выражэння ў арыгінале:
Litwo! Ojczyzno moja! ty jcstcs jakzdrowie.
Літва! Рахзіма, як здароўе, дарагая.
(П. Бітэль)
Радзіма Літва! Як здароўе, так ты дарагая
(Б. Тарашкевіч)
Аднаўленне асновы (дарагая) тут, відаць, залішняе, тым больш што далей паэт тлумачыць сваё параўнанне:
Litwo! Ojczyzno moja! ty jcstci jak zdrowic:
He ci^ trzeka cenic, ten tylko siq dowie, Kto ci^ stracil.
Як шмат цябс трэба цаніць, толькі той і спазнас, Хто страціў цябс.
(Б. Гарашкевіч)
Гэтае тлумачэнне можна лічыць своеасаблівай разгорнутай асновай параўнання, якая мае афарыстычную форму і таму не патрабуе ўдакладнення (як вядома, адна з асаблівасцей афарызма — яго лаканічнасць).
Абцяжарванне параўнальных зваротаў лішнімі словамі адбываецца і тады, калі няўскладненае параўнанне перакладаецца ўскладненым:
Ociera bagnct z rury, jako knot zc swiccy
Штык з дула сатрэ, моў, са свсчкі той кнот закапцелы.
(Б. Тарашкевіч)
...g^stosc miadowego ptynu.
...гушчыня, якмёд пчаліпы
(Я Семяжон)
У дадзеным кантэксце прадметы гэтых параўнанняў (кнот, мёд) не патрабуюць дадатковых тлумачэнняў, паколькі названыя ўласцівасці (закапцелы, пчаліны) закладзены ў семантыцы азначаемых слоў, якія характарызуюцца і не маюць асаблівага значэння пры стварэнні вобраза. Магчыма, такія змены былі выкліканы пэўнымі патрабаваннямі рытмікі верша.
353
Замены аўтарскай асновы параўнання пры захаванні прадмета параўнання — вельмі рызыкоўны прыём. Ён можа суправаджацца і ўдачай:
Stance nad nim czerwane jak pozar na dachu.
...захад... name, нібы пажар на даху.
(Я. Семяжон)
...гарэла сонца, як пажар на даху.
(П. Бітэль)
Агўльнае значэнне “вогненнасці” слоў сонца і пажар дазваляе перакладчыкам замяніць прыметнік czerwone (чырвонае) на дзеясловы, якія абазначаюць дзеянні, уласцівыя агню: гарэць, палаць.
А недакладная перадача асновы параўнання зніжае якасць перакладу:
...sposoby gotowania trunku, ktory ma czarnosc w^gla, przejnystosc tursztynu.
...сапраўдны трунак:
...колер, быццйм пацеркі з бурштыну.
(Я. Семяжон)
Назоўнікі przejrzystosc (празрыстасць) і колер маюць розную семантыку. Такая замена асновы параўнання прывяла да скажэння не толькі вобразнасці, але і рэальнага факта: сапраўдная кава мае чорны колер (што і паказвае А. Міцкевіч — czarnosc w^gla), а не колер бурштыну. Да таго ж перакладчык дадае дэталь, якая толькі замінае разуменню вобраза — пацеркі з бурштыну, паколькі тут уступаюць у супярэчнасць паняцці “колер” і “форма”.
Зрэдку, захоўваючы аснову параўнання, перакладчыкі замяняюць прадмет параўнання на кантэкстуальна блізкі:
Jczdni migajqjak duchy.
...мігаііся сзныя, бытта бы цені.
(Б. Тарашкевіч)
...lezqjak barany Dzokcjc w pQtach.
...ляжаць як цяляты Джаксі ў путах.
(Б. Тарашкевіч)
Такія замены, хоць і не з’яўляюцца адпаведнымі паводле слоўнікавых значэнняў слоў, у гэтым кантэксце добра перадаюць характар вобразаў: у першым выпадку — бесцялеснасць (duchy — цені), у другім — жывёльную пакору (barany — цялятьі).
Недакладны падбор азначэння, пры захаванні астатніх структурных адзінак параўнальнага звароту, робіць недакладным усё параўнанне:
354
.. .gniczdzi si? rys bystry,
I zarloczny rosomak,yaA czujne ministry ...
як нейкія міністры, гняздзяцца шэры воўк з драпсжнай рыссю.
(М. Танк)
3 “дапамогай” такіх замен аўтарскі вобраз страчвае сваю дакладнасць.
Даволі часта параўнанне ў перакладах не захоўваецца, а замяняецца азначэннем ці словам з адпаведнай семантыкай. Гэта, у асноўным, датычыць
а) устойлівых параўнанняў:
...gryka jak snieg biala...
...грэчка бяленька.
(В. ДунінМарцінкевіч)
...w... szatach jak sniegjasnych...
...y белых уборах.
(Б. Тарашкевіч)
Wlosy ...jak len biale...
Бялела нскалькі галоў дзяціных.
(Я. Семяжон)
б) параўнанняў, што не маюць вялікай сэнсавай нагрузкі:
.. .siedzi jak mnich na swym dworzc
...сядзіць адзінокі дома.
(B. ДунінМарцінкевіч)
...szal..., czerwony jak krwawnik
...пурпурны палантын.
(Я. Семяжон)
А наступнае параўнанне мае вялікае значэнне для характарыстыкі эмацыянальнага стану героя:
We dworze, gdzic przed chwil^ tylc byto krzyku,
Tcraz pusto i glucho, jak na mogilniku...
Параўноўваючы пусты двор з могілкамі, аўтар нібыта глядзіць на яго вачыма маладога чалавека, які толькі што перажыў першае ў жыцці страшэннае расчараванне. Вобраз могілак з’явіўся тут невыпадкова — пазней у героя ўзнікне думка аб самагубстве. А перакладчык перадае гэты эмацыянальна афарбаваны вобраз нейтральным:
А на деарэ, дзс скрозь было ад консй збойна
I вэрхал — шум стаяў, цяпер ужо спакойна.
(Я. Семяжон)
355
На жаль, некаторыя параўнанні арыгінала зусім не трапляюць у пераклады. Але перакладчыкі, у якасці “кампенсацыі”, часам ужываюць свае вобразныя параўнанні там, дзе іх няма ў арыгінале:
.. .u nas towarzystwo liczne.
.. .гасцсй, баш снапоў у гарудзе.
(В. ДунінМарцінкевіч)
Szybko wpadajqc gajowy...
Ляснік, уляцеўшы, як куля.
(Б. Тарашкевіч)
...okicm czerwonem.
...а вока, нібы крывёй налітае.
(Я. Семяжон)
Перакладчыкі даволі асцярожна ставяцца да ўжывання ўласных параўнанняў. Аднак здараюцца і грубыя парушэнні стылістычнай афарбоўкі і аўтарскай трактоўкі вобраза:
Od ktorej choc w zalotach zested pogardzony.
I хоць яна была з ім злоснаю тыгрыцай.
(Я. Семяжон)
I гэта словы пра Зосю, якой А. Міцкевіч прысвяціў ледзь не самыя пяшчотныя і ўзнёслыя радкі ў паэме!
Ужываюць перакладчыкі і параўнанні, у аснове якіх ляжаць агульнавядомыя назіранні і факты і якія замацаваліся ў народнагутарковай мове як устойлівыя выразы:
Choc sam піс піе posiadat.
Хоць гол быў, маўляў бізун.
(В. ДунінМарцінкевіч)
Biala twarz...
.. .баш малако — шчочкі.
(В. ДунінМарцінкевіч)
Wre szlachta.
А шляхта кіпіць бы ў катле.
(Б. Тарашкевіч)
Czlowick stary, leez kr^py i bardzo pleczysty.
Ён, стараваты
3 аблічча, станам быў, як дуб, камлюкаваты.
(Я. Семяжон)
356
Такія параўнанні арганічна ўпісваюцца ў структуру вобразаў паэмы А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, паколькі і сам паэт даволі часта ўжывае параўнанні падобнага тыпу.