Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
2 АдравонжПянснжак Я. Яшчэ раз пра Міцксвічава Завоссс.
368
Марыі Шыманоўскай (MAM, 973), у якім занатаваны аўтографы многіх тагачасных кампазітараў і прысвячэнні. Дзякуючы добразычлівым і ўважлівым адносінам Эвы Рудкоўскай, мне ўдалося пазнаёміцца нават з некаторымі рэліквіямі, што пакуль не выдаюцца для карыстання зза неабходнасці іх рэстаўрацыі. Перш за ўсё тут мне хочацца назваць “Альбом” Гелены Шыманоўскай (МАМ, 962), дзе сярод вершаваных, празаічных, музычных і жывапісных памятак, зробленых рознымі знакамітымі асобамі, ёсць тры малюнкі Тамаша Зана.
Беларускага даследчыка, які прыязджае ў Парыж, першаііачаткова ахоплівае жаданне “необьятное обьять”. Абмежаванні спачатку часавыя, а затым ужо і фінансавыя прымушаюць цвяроза паглядзець на справы, супакоіцца і зрабіць усё мажлівае. Але нягледзячы на неймаверную “стомленасць Парыжам”, калі казаць словамі беларускага паэта Л. ДранькоМайсюка, такую “стомленасць” кожны хацеў бы зведаць яшчэ не адзін раз. А “стамляцца” ёсць чым, ёсць і дзеля каго — светлай памяці тых, хто ўжо стаў гісторыяй, і тых, хто са сваіх першых навуковых крокаў будзе яе вывучаць і працягваць.
Парыжскія рэліквіі Адама Міцкевіча — гэта скарбніца натхнення, пазнання і духоўнаэстэтычнага наталення.
Алесь Сімакоў (Гомель, Беларусь)
АДАМ МІЦКЕВІЧ IІНДЗЕЙСКАЯ АМЕРЫКА АМБІВАЛЕНТНАСЦЬ I ГУМАНІЗМ
У час гутаркі польскай актрысы Гелены Маджаеўскай і амерыканскага паэта Генры Лангфела (18071882) апошні перапыніў субяседніцу словамі: “... і прашу не ўспамінаць аб “Гаяваце”, бо ў адваротным выпадку буду пані называць “Мэджыківіс” [Mudjikiewis, скажонае Міцкевіч (Mickiewicz)], што, між іншым, гучыць крыху падобна да прозвішча пані” 1. Гэта гумарыстычные сведчанне сусветнай вядомасці Адама Міцкевіча — толькі адзін з прыкладаў распаўсюджання яго імя і твораў па розных кантынентах. Польскамоўны “Пан Тадэвуш” набыў сапраўдную “краіназнаўчую” вартасць для Беларусі, але яго з’яўленне на амерыканскай глебе ў арыгінале (да прыкладу, у рукзаку польскага кругасветнага падарожніка Г. Запаловіча) або ў перакладах на еўрапейскія мовы не значыла, што адбудзецца духоўны кантакт паміж карэннымі Беларуссю і Амерыкай. Падзагаловак “шляхецкай гісторыі” паанглійску (The last foray in Lithuania) гучыць як назва апавя
Modrzcjewska Н. Wspomnienia і wrazcnia. Krakow 1957. S.373.
369
дання з жыцця на Дзікім Захадзе. Сама асоба Міцкевіча як чалавека, што адчуваў, але не меў магчымасці рэалізаваць сваю беларускасць, спрыяла таму, што вобразы з яго паэзіі маглі ўспрымаюцца амбівалентна, як голас “метыса” з “крэсаў” (“frontier”), які пісаў не на мове карэннага насельніцтва, адлюстроўваючы этнаідэалагічную няпэўнасць, размытасць культуры “зачараванага краю”.
Праблема вывучэння ўспрыняцця А. Міцкевіча ў нацыянальных культурах індзейцаў складае задачу будучага: фіксацыя прыкладаў чытання і цытавання, асабліва ў племянным друку, аналіз выкарыстання творчай спадчыны польскага паэта ў беларускаіндзейскім культурным дыялогу патрабуе сур’ёзных намаганняў.
Найбольш важнымі крыніцамі звестак пра індзейцаў для А. Міцкевіча як паэта, крытыка, публіцыста, гісторыка і карэспандэнта былі творы аўтараў мінулага стагоддзя — такіх, як Жан Франсуа Мармантэль (17231799) (у ранняй маладосці Міцкевіч з захапленнем чытаў і добра запомніў змест яго аповесці “Інкі, або Знішчэнне дзяржавы Перу” (1777; выдавалася папольску ў 1781, 1794, 1801 і г. д.; пераклад ураджэнца і жыхара Беларусі С. Клакоцкага) 2. Э. Жадкоўская ў спецыяльным даследаванні “Інкаў” як крыніцы юнацкага натхнення Міцкевіча даводзіла нават, што гэты твор, прачытаны на дзевятым годзе жыцця, меў “далёкае эха” ў марскіх вобразах “Крымскіх санетаў” ’, сюды ж адносяцца і творы ФрансуаАнрыМаруа Вальтэра (16941778) — (у першую чаргу “Альзіра, або Амерыканцы” (1736), таксама прысвечаная жорсткасцям іспанцаў і гераізму індзейцаў у Перу (польскі пераклад I. Ляхніцкага “для слонімскага тэатра па загаду... пана Міхала графа Агінскага” быў выдадзены ў Варшаве ў 1780 г.). Урэшце, тут трэба назваць і сучаснікаў паэта I. Дамейку, Ю. Нямцэвіча, Дж.Ф. Купера, Ф.Р. дэ Шатабрыяна, з якімі ён быў асабіста знаёмы.
Ігнат Дамейка (18021889) інфарматарам паэта пра паўднёваамерыканскіх індзейцаў становіцца з 1838 г., калі пераязджае, фактычна дзякуючы Міцкевічу, у Чылі. 8 студзеня 1839 г. у лісце з Парыжа аўтар “Пана Тадэвуша”, дарэчы, падрыхтаванага да друку з дапамогай Дамейкі, раіць сябру “сядзець у Какімба, пакуль не надакучыць. Тым часам, можа, выблісне якая надзея. Апішы сваё падарожжа, ты першы з Польшчы пусціўся ў такое далёкае вандраванне, а чалавек ты пісьменны. Апісанне твайго падарожжа будзе цікавае”. I. Дамейка выканаў гэтае пажаданне і пераслаў яму падрабязны “Дзённік ... чатырохмесячнага падарожжа з Парыжа ў Чылі”, у якім знайшлося месца і для звестак пра становішча тубыльцаў (твор быў
2 Frydrychowicz G. Stanislaw Klokocki w krcgu Pulaw // Pamiftnik Litcracki. 1959. R. 50. Z. 34.
’ Rzadkowska E. Aux sources de 1’inspiration juvenile de Mickiewicz: “Les Incas” de Marmontcl // Melanges de littcraturc comparcc ct de philologic offerts a Micczyslaw Brahmcr. Warszawa, 1967.
370
апублікаваны ў “Бібліотэцы Варшавскей” і “Часе” ў 1857 г.). Міцкевіч таксама параіў пісаць “коратка гісторыю Паўднёвай Амерыкі перад іспанцамі (наколькі вядома), за іспанцамі і цяпер”. Пішы так, каб на радзіме можна было друкаваць. I дадасі ў канцы тваё падарожжа”.
Міцкевіч не дачакаўся віленскага выдання Дамейкі “Араўканія і яе жыхары” (I860), але да канца жыцця вёў перапіску з чылійскім сябрам (яна практычна перапыняецца ў 18431848 гг. не толькі ў сувязі з араўканскай і іншымі паездкамі, але і ў выніку сур’ёзных непаразуменняў, звязаных з “тавянізмам”), атрымліваючы па драбніцах і звесткі пра індзейцаў. Карэспандэнцыя паміж імі друкавалася ў перыёдыцы і Зборах твораў 4.
Другой па значэнню пасля I. Дамейкі польскай крыніцай інфармацыі пра індзейцаў быў для паэта Юльян Урсын Нямцэвіч (17581841), хаця яго найбольш насычанае індзеянісцкімі назіраннямі “падарожжа” па паўночнаму ўсходу ЗША 5 таксама стала даступным толькі пасля смерці Міцкевіча. Іх гутаркі адбываліся ў 30я гг. у Парыжы, дзе абодва жылі (карэспандэнцыя— 1827 г., знаёмства — 1833 г.).
Джэймс Фенімор Купер (17891851) у часы Міцкевіча быў ўжо вядомым аўтарам такіх індзеянісцкіх твораў, як “Піянеры” (1823), “Апошні з магікан” (1826), “Прэрыя” (1827) — яны пачалі з’яўляцца ў польскім перакладзе ўжо ў тым жа дзесяцігоддзі. У 1841 г. ён закончыў сваю знакамітую пенталогію і напісаў шэраг іншых кніг пра індзейцаў. Знаёмства Купера і Міцкевіча адбылося ў Рыме ў сакавіку 1830 г. Уплыў Купера на “маладога” Міцкевіча, пра які пішуць асобныя аўтары 6, не ўдакладняецца. В. Кубацкі шукаў тэкставалексічныя паралелі з “Прэрыяй” і “Апошнім з магікан” ’, але ў любым выпадку вынікам гэтых непасрэдных зносін сталі спасылкі на “дзікіх герояў” Купера ў літаратуразнаўчых працах Міцкевіча і, верагодна, яго намер ажыццявіць паездку ў Амерыку. Адзіная няпэўная згадка (“здагадка”) пра такі намер ёсць у лісце рускага знаёмага паэта С. Шавырова да С. Сабалеўскага ад 15 ліпеня 1830 г. Можна дапусціць, што карэннае насельніцтва Амерыкі ў немалой ступені цікавіла яго ў сувязі з купераўскім “акцэнтам”.
Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян (17681848) на момант знаёмства з Міцкевічам быў славутым апалагетам рэлігійнамаралістычных ідэй, якія адлюстраваны і ў яго творах пра племя начаў “Атала”(1801), “Рэнэ” (1802), “Натчэзы” (1826). 3 Шатабрыянам Міцкевіч “не зблізіўся”, крытыкаваў яго
4 Listy Domcyki do Mickicwicza // Kronika Rodzinna. 1885. T. 13.; Korcspondcncja Adama Mickicwicza. Paryz. 18751876. T. 34. (40 лістоў I. Дамсйкі 18301855 гт.); Wyj^tki z listow 1. Domcjki do D. Mickicwicza // Czas. Dodatck Micsifczny. 1857. T. 6 (фрагмснты 16 лістоў 18381855 гг.).
5 Nicmccwicz J. U. Podrozc po Amcrycc 17971807. Wroclaw; Warszawa, 1959.
6 Tazbir J. Rzeczpospolita szlachccka wobcc wiclkich odkryc. Warszawa, 1973. S. 202.
7 Kubacki W. Z Mickicwiczcm na Krymic. Warszawa, 1977. S. 176, 233, 362, 366.
371
за “толькі паэтычны бок хрысціянства”, “фальшывую ноту”, але, верагодна, яго “індзейская” серыя спрычынілася да эвалюцыі поглядаў паэта ў бок містыцызму. Характэрнае выказванне В. Брухнальскага адносна знойдзеных ім аналогій паміж “Рэнэ”, “Аталай” і віленскімі “Дзядамі” (асабліва іх IV часткай): яны “несумненныя”, але застаецца пытанне, да якой ступені роднаснасць (pokrewienstwo) гэтая не “перакрыжоўваецца” з іншымі ўплывамі, напрыклад, Сэрвантэса або Русо 8.
Спачуванні і сімпатыі да індзейцаў, найперш “ перуанцаў” і “мексіканцаў”, выказваюцца ў Адама Міцкевіча і ў іншых яго калег, філаматаў і філарэтаў, у Вільні. Так муза Каліёпа гаворыць у “паэме для сцэны” Яна Чачота (17961847) “Apollo ро kol?dzie (1819): “Я ўжо абміну крыжовыя паходы, да якіх намаўлялі манахі, наварочванне бяздольных інкаў цаной праліцця крыві... Шмат вякоў пражыў свет, пакуль даведаўся аб мэце рэлігіі”. Гэтая фраза бачыцца Л. Цвяткову ў кантэксце барацьбы філаматаў з “клерыкалізмам ды з рэлігійным фанатызмам” ’. “Малады вальтэр’янец” Міцкевіч піша ў гэты час першыя рэцэнзіі са згадкамі індзейцаў і паэму’’калумбіяду” “Бульба”.
Ужо ў першым апублікаваным крытычным артыкулерэцэнзіі “Нататкі аб “Ягеланідзе” Дызмы БоньчыТамашэўскага (17911835), якая чыталася на пасяджэннях Таварыства філаматаў 15 красавіка і 5 мая 1818 г., а надрукавана ў “Варшаўскім дзенніку” ў студзені 1819 г., робіць дастаткова спрэчную заўвагу: “Яму не варта было б згадваць аб Картэсах, Катэмазынах [маецца на ўвазе Куаўтэмак, кіраўнік барацьбы ацтэкаў супраць іспанскіх заваёўнікаў, імя якога скажалася парознаму, у т. л. як Гуацімацін, Гватэлюцын, у Тамашэўскага — Гвантацын. — A. С.], аб малабарскіх звычаях і аб многіх іншых рэчах, зусім чужых паганскай Літве”.
У 1819 r. А. Міцкевіч напісаў першую з задуманых чатырох “песень” героікамічнай паэмы “Бульба” (філаматы слухалі яе 4 лютага 1819 г., яна засталася незакончанай і малавядомай, поўная публікацыя здзейснена ў 1948 г.). Дзеянне яе адбываецца на небе і на моры. Сярод перыпетый абмеркавання “даплывенедаплыве”, якое вядуць антычныя багі, каталіцкія святыя і самі ўдзельнікі падарожжа, ёсць і спасылка на “аддзеленых ад Еўропы людзей”. Нягледзячы на жартаўлівы характар паэмы, у ёй зусім сур’ёзна ўздымаецца традыцыйнае пытанне вынікаў адкрыцця і заваявання Амерыкі. У той час як св. Дамінік ухваляе адкрыццё, атрымліваючы ў выніку перамогу ў спрэчцы, св. Станіслаў Костка “асуджае” пралітую