Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Сустракаюцца і іншыя спосабы ўзнаўлення ў перакладзе аўтарскай вобразнасці. Напрыклад, параўнанне перадаецца рытарычным пытаннем:
1 Klucznik byl podobny rysiowi rannemu.
Ну чым не рысь, параненая стрэлам? . (Я. Семяжон)
Пры ўсім захаванні вобразных кампанентаў параўнання тут змянілася стылістычная афарбоўка выказвання.
Параўнанне, насычанае вобразамі і ў той жа час вельмі лаканічнае, перакладчык палічыў магчымым раскласці на два параўнанні рознай структуры:
! zqbki, co jak perly srod koralow swiecq.
...i баіьзлміналі
па іаюць вусны (1), зубкі роўным ралам
Бязеюць нібы жэлічуг (2).
(Я. Семяжон)
Пры гэтым вобразнасць захоўваецца, але страчваецца лаканічнасць.
Праведзенае даследаванне перадачы вобразных параўнанняў у перакладах яшчэ раз пацвярждае: у працы перакладчыка няма дробязей. Пераклад кожнага без выключэння слова патрабуе пранікнення ў кантэкст твора, у аўтарскую канцэпцыю вобраза, патрабуе карпатлівых пошукаў лексічных і граматычных эквівалентаў.
Кацярына Хазанава (Гэмель, Беларусь)
МОЎНЫЯ ЗДАБЫТКІ ЯНКІ КУПАЛЫ Ў ПЕРАКЛАДНЫХ ТВОРАХ АДАМА МІЦКЕВІЧА
У творчай спадчыне Купалыперакладчыка яскрава вылучаюцца пераклады твораў Адама Міцкевіча. Класік польскай літаратуры XIX ст. з поўным правам належыць і да беларускай літаратуры. Сёння, калі адзначаецца 200годдзе з дня нараджэння вялікага паэта славяншчыны, існуюць шматлікія выдатныя пераклады яго твораў на беларускую мову. Але, па сутнасці, распачаў гэтую пачэсную справу Янка Купала, які яшчэ ў пачатку XX ст. адкрыў творчасць Міцкевіча беларускаму чытачу. Купала не толькі перакладаў, але і вучыўся ў Міцкевіча паэтычнаму майстэрству, выхоўваўся на ўзорах ягонай паэзіі, якую ведаў з маленства.
357
Украінскі паэт, перакладчык твораў Міцкевіча на сваю мову Максім Рыльскі пісаў: “Якая цяжкая праца — перакладаць Міцкевіча! Як гэты вялікі паэт можа спалучаць розныя таны і не апынацца ў дысгармоніі! 3 якой яркасцю ён бачыць ўсё багацце фарбаў свету!” 1 Купала здолеў перадаць гэтыя яркасць і багацце міцкевічаўскіх твораў беларускай мовай.
Зварот Купалы да творчасці Міцкевіча быў своеасаблівай паэтычнай школай, бо яго творчасць — няспынны рух на вышыні чалавечага розуму і разам з тым выпрабаванне беларускага духу польскай мовай.
Цікавымі ўяўляюцца моўныя здабыткі купалаўскіх перакладаў. Яны сталі асаблівым прыкладам міжмоўнай польскабеларускай камунікацыі. У творчай лабараторыі перакладчыка пераўтварэнне польскамоўных твораў у беларускамоўныя пры абавязковым захаванні зместу здзяйснялася на розных іерархічных моўных узроўнях.
Шматлікія словы мовы арыгінала (МА) Купала ўжываў і ў мове перакладу (МП), што тлумачыцца блізкасцю дзвюх славянскіх моваў, шматгадовым культурным узаемаўплывам, абумоўленым геаграфічным суседствам беларусаў і палякаў, і знаходжаннем на працягу стагоддзяў у складзе адной дзяржавы (Вялікім Княстве Літоўскім, пазней Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі).
Роднаснасць славянскіх моў праявілася ў лексікасемантычных групах: назвах роднасці і сваяцтва: brat2 брат 3; kum (В, 61) кум (Ш, 334); частак цела чалавека: paznokcie 4 пазногці (Ш, 334); leb (В, 61)лоб (Ш, 333);
прадметаў: miecz (Р, 16) меч (V, 230); beczka (В, 61) бочка (Ш, 334); wieza (Р, 16) вежа (V, 231);
жывёл і раслін: kon (В, 63) конь (Ш, 335); las (Р, 63) лес (Ш, 335); mak (В, 64) мак (Ш, 335); zaj^c (Р, 60) заяц (Ш, 333);
дзеянняў: swisn^c (В, 60) свіснуць (Ш, 333); wytoczyc (В, 61) вытачыць (Ш, 333); sluchac (В, 62) слухаць (Ш, 334); miec (В, 63) мець (Ш, 335);
якасцей: siwy (Р, 18) сівы (V, 231); nieczuly (Р, 18) нячулы (V, 231); polnocny (Р, 13) паўночны (V, 233).
Некаторыя падобныя лексемы ў МП зазналі выразныя адметнасці беларускай фанетыкі. Так, польскамоўнае спалучэнне rz (ж ці ш) у перакладзе
1 Рыльскнй М. Нскусство псрсвода. М., 1986. С. 287.
2 Mickiewicz A. Ballady і romansc. Oglosznc w I tomic “Poczyj" (1822). Warszawa, 1977. C. 60. (У далсйшым спасылкі падаюцца па гэтым выданні (В) з указаннсм у дужках старонкі).
’ Купала Я. 36. тв.: У 7 т. Мн., 19721976. Т. 5. С. 231. (У далсйшым спасылкі падаюцца па гэтым выданні з указаннсм у дужках тома і старонкі).
1 Mickiewicz A. Powic^ci poctyckic. Warszawa, 1973. C. 17. (У далсйшым спасылкі падаюцца па гэтым выданні (Р) з указаннсм у дужках старонкі).
358
перададзена зацвярдзелым р: krzyz (Р, 13) крыж (V, 231). Змякчаныя і мяккія зычныя польскай мовы на беларускай глебе асімілявалі наступны j і падаўжаліся: nasienie (В, 63) насенне (Ш, 336).
Тыповай рысай польскай мовы з’явілася праславянскае спалучэнне kw: Jeszcze jedno, b?dzie kwita (B, 65). У беларускім перакладзе паланізм kwita ‘ўсё скончана’ выконваў эмацыянальнаэкспресіўную функцыю, захоўваючы гумарыстычнасць народнага жарту: Раз яшчэ, і квіта будзе! (Ш, 337).
Своеасаблівасцю беларускай мовы як усходнеславянскай з’яўляецца поўнагалоссе ў адрозненне ад няпоўнагалосся, характэрнага для заходнеславянскай польскай мовы: podroza (В, 62) падарожжа (Ш, 334); wrog (Р, 13) вораг (V, 233); slowik (Р, 14) салавей (V, 234).
Тыповай рысай польскай мовы з’яўляецца канцавы цвёрды гук с: моц, які ўтварыўся шляхам пераходу tj с.У такім выглядзе дадзеная лексема стала здабыткам купалаўскага перакладу і захавалася ў беларускай мове: Teraz juzes w naszej mocy (B, 65) — Але ты [Твардоўскі] ў моцы нашай (Ш, 336).
Акрамя слоў, агульных для дзвюх моваў, якія тут разглядаюцца, Купала ў сваіх перакладах часта ўжываў паланізмы, асабліва ў перакладзе ўрыўкаў з паэмы Міцкевіча “Конрад Валенрод”, прысвечанай праслаўленню гераічнага подзвігу і асабістай ахвяры ў імя радзімы, что асабліва імпанавала беларускаму паэту ў пачатку XX ст. Купала пачаў перакладаць паэму ў 1908 г. з першага раздзела “Выбар”, а ўступ да яе пераклаў у 19111913 гг. Тады закладваўся падмурак развіцця сучаснай беларускай мовы. Лексічнай абмежаванасцю тагачаснай беларускай літаратурнай мовы можна растлумачыць вялікую колькасць паланізмаў, ужытых Купалам у перакладзе.
Перакладчык паспяхова ўвёў у МП польскую лексему cnota ў значэнні “дабрачыннасць, дабрадзейнасць”: Zdobiq_ go wielkie chrzescijanskie cnoty (P, 17) Красяць яго [Конрада] хрысціянскія цноты (V, 231). Купала надаў беларускае гучанне і польскаму слову ziele (трава): [gal^zka] Рпдс si? ро wierzbach і ро wodnym zielu (Р, 14) [галінка] Пнецца па вербах і цінавым зеллі (V, 234).
Перакладчык карыстаўся словамі беларускай мовы, найбольш суадноснымі са словамі арыгінала ў іх узаемасувязі і суаднесенасці сэнсу цэлага сказа і больш шырокага кантэксту. У асноўным ён ужываў існуючыя ў беларускай мове словы. Пры неабходнасці стварыць новае слова, Купала ажыццяўляў гэта на аснове лексічных элементаў польскай мовы па аналогіі з іншымі словамі беларускай мовы пры дапамозе існуючых лексічных і словаўтваральных элементаў. Для захавання суразмеранасці радкоў ён на аснове польскага zbroja (латы) утварыў збраенне: Ро drugiej stronie, w szyszaku i zbroi, Niemiec na koniu nieruchomy stoi (P, 14) A там няскратна, y збраенні каваным Немец сядзіць на кані асядланым (V, 233).
359
Захоўваў польскія словы Купала для назваў абстрактных паняццяў: Dawna Prusakow і Litwy zazylosc Poszla w niepamiqc, tylko czasem mUosc i ludzi zbliza (P, 15). Пры перакладзе сэнс польскай лексемы zazylosc ‘блізкія, сяброўскія адносіны’ сэнс выражаны ў складзе словазлучэння, што немагчыма без страты паэтычнай рыфмоўкі. Адсутнасць беларускага слова з неабходнымі сэнсавымі суадносінамі абумовіла ўжыванне паланізма: Даўная Прусаў з Літвою зажыласць Пайшла ў няпамяць; падчас толькі міласць і людзей годзіць (V, 234). Паланізм піераті^с ‘забыццё, непрытомнасць’ захаваўся зза імкнення суаднесці эмацыянальную афарбоўку МА і МП. А слова зажыласць вымагала рыфмоўкі са словам міласць, якое Купала ўжыў у нетрадыцыйным для беларускай мовы значэнні: міласць каханне.
Польскія вытокі мае ў перакладзе дзеяслоў лучыцца ‘аб’ядноўвацца’: Na obcym brzegu iaczy sig z kochankiem (P, 14) I на чужыне ўжо лучыцца з мілым (V, 234). Беларускай мове вядомы вытворныя ад гэтага дзеясловы злучацца, далучацца.
У тагачаснай беларускай мове не было дакладнага лексічнага адпаведніка польскаму дзеяслову wazyc si? ‘асмельвацца’. Таму перакладчык ужыў яго ў беларускім тэксце: Nikt siq nie wazyl na ostre z nim gonic (P, 16) Ніхто не важыцца з ім мацавацца [з Конрадам] (V, 231).
Беларускі паэт пашыраў лексічны склад беларускай мовы за кошт некаторых паланізмаў. 3 гэтай мэтай ён увёў у свой пераклад польскае zysk ‘карысць’: Ani swej broni dla podlego zysku Nie przedal (P, 17) A так жа меча для подлага зыску He запрадаў (V, 231).
У тэксце паэмы Міцкевіча ўжываліся словы для абазначэння спецыфічных рэалій. У такіх выпадках перакладчык карыстаўся транслітараціяй непасрэдным ужываннем польскага слова ў беларускім напісанні, калі паведамлялася пра спецыфічныя прадметы матэрыяльнага побыту: rozaniec ‘чоткі’: [Niemiec] liczy rozaniec (Р, 14) [Немец] ружанцам ляскоча (V, 233). Транслітарацыя тут была неабходна, бо перакладчык імкнуўся прытрымлівацца лексічнай сцісласці абазначэння, суадноснай арыгіналу, адметнасці названай рэчы.
Нацыянальная афарбоўка была канкрэтнай асаблівасцю твораў Міцкевіча. Выявілася яна перш за ўсё ў вобразах, якія выразна адлюстроўвалі матэрыяльныя абставіны і сацыяльныя ўмовы народнага жыцця. Такі каларыт закрануў сукупнасць рыс і асаблівасцей. Але пачынаўся ён, безумоўна, з моўнай спецыфікі твора, якую Купала, па магчымасці, імкнуўся захаваць.
Пэўнай колькасцю паланізмаў карыстаўся беларускі паэт і ў перакладзе балады Міцкевіча “Пані Твардоўская”. Сярод іх былі назвы вайсковых асоб: Zolnierzowy... Swisn^l szabl^kolo ucha (В, 60) Ён [Твардоўскі] жаўнеру... Свіснуў шабляй каля вуха (Ш, 333). Характэрна, што спачатку Ку
360
пала замяніў слова жаўнер беларускім адпаведнікам салдат (Ш, 406). Захаванне паланізма ў больш познім перакладзе тлумачыцца імкненнем беларускага паэта перадаць каларыт балады.
У асобную тэматычную групу можна выдзеліць у МП запазычанні з польскай мовы, якія называюць бытавыя прадметы: [Twardowski] wodk? pit z kielicha (B, 61), дзе kielich чарка. У такім значэнні з іншай агаласоўкай у перакладзе ўжыта лексема кяліх: [Твардоўскі] водку піу з кяліха (Ш, 334). Полькую лексему klamka ‘ручка ад дзвярэй’ Купала захаваў у МП: Diabel juz blisko klamki (B, 66) Чорт... збліжаецца пад клямку (Ш, 337).