• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    3 польскай мовы ў беларускую перайшлі назвы некаторых прадметаў працы і памераў: cwieczek  цвічок, cal  цаль (памер 2, 5 см.): ... oto па miar? cwieczek. Cal gruby, dlugi trzy cale (B, 63)  ... цвічок такі прымерне: У цаль  таўсты, даўгі ў тры цалі.
    Перакладчык выкарыстаў сінанімічныя сувязі паміж словамі, якія называлі блізкія паняцці, з рознымі лексічнымі варыянтамі для разнастайнасці мовы твора і дакладнай перадачы зместу: Gmach b^dzie z ziarnek orzecha (B, 63)  Гмах з арэхавых зярняткаў Выстрай... (Ш, 336). У беларускай мове гмах — велізарны будынак. Таму Купала ўжыў варыянт gmach — xopa.it: I wymuruj gmach w tym lasku (B, 63)Хора,м вымуруй y лесе (Ш, 335). Такія разнастайныя моўныя сродкі, што перадавалі аднолькавы змест і сталі блізкімі зза суаднесенасці з аднымі і тымі ж з’явамі рэчаіснасці, сталі важнай лінгвістычнай характарыстыкай купалаўскіх перакладаў: Patrzy, az і gmach juz gotow (B, 64)  Аж тут, глянь, палац гатовы (Ш, 336). Кожнае з гэтых слоў (гмах, палац, хорам) у нейкай ступені сінанімічнае ў адносінах адно да аднаго, выконвае стылістычную функцыю, выяўляючы адносіны перакладчыка да “другаснай рэчаіснасці” — тэксту арыгінала.
    Балада “Пані Твардоўская” ў стылістычных адносінах блізкая да фальклору, таму задача перакладчыка была лягчэйшай зза нацыянальнай афарбоўкі тэксту. Беларуская народная паэзія ўвайшла ў польскамоўную творчасць Міцкевіча арганічна і не была для яго чужароднай. Менавіта таму дарэчы выглядаюць у беларускім перакладзе трапныя народныя выслоўі, якія Купала захаваў амаль у арыгінальным выглядзе: Lecz pan kaze, sluga musi (B, 64)  Што пан кажа, слуга мусіць (Ш, 336). Несумненныя народныя карані наступнага параўнання сталі прычынай ужывання ў беларускім тэксце яшчэ аднаго паланізма: Nos [diablika]ya£ haczyk (В, 61)  Hoc [чорта], як гачык (Ш, 334), дзе гачык  кручок.
    Стылістычныя кампаненты зместу твора ўказвалі на становішча слоў у лексічным складзе мовы. Гэтыя кампаненты характарызавалі выразы па адносінах да пэўнай сферы чалавечых зносін. Таму часам Купала карыстаўся польскімі слбвамі, ужытымі на размоўны лад: [diablik] Zdj^l kapelusz і dal susa (B, 61)  [чорцік] Капялюх зняў, б’е паклоны (Ш, 334).
    361
    У іншых выпадках перакладчык захаваў польскія словы як гутарковыя: [Diabel] Czmychnawszy dziurka^ od klucza (B, 66)  Скочыў дзюркай чорт ад ключа (Ш, 337).
    Своеасабліва Купала пераклаў ветлівую польскую форму: Klad? areszt na waszeci (B, 62)  Кладу арышт на васпана (Ш, 335). Польскае waszec гэта ўстарэлае waszmosc, wasza milosc. Пры паважлівым звароце да мужчыны выраз ужываўся ў выглядзе: wasza milosc pan, з якога Купала ўтварыў васпана. Агульны тып эмацыянальнасці пры перакладзе перададзены поўна. Перакладчык дасягнуў эквівалентнасці дзякуючы таму, што стылістычны кампанент значэння і яго эмацыянальная характарыстыка адносіліся да ўсяго выказвання.
    Паіншаму Купала перадаў уласнае імя: Ja na rok u Belzebuban Przyjm? za ciebie mieszkanie (B, 65)  Я на год y Бельзабуба За цябе жыць застануся (Ш, 337). Перакладчык адмовіуся ад больш распаўсюджанага, традыцыйнага ў беларускай літаратуры Вельзевула (імя д’ябла).
    Для перакладу Купалы ўласціва спалучэнне нацыянальнай характэрнасці, перададзенай шляхам захавання сэнсу выражаных слоў з яскравасцю беларускай ідыёматыкі і фразеалогіі, а таксама з адценнямі беларускага прастамоўя. Найбольшая ступень эквівалентнасці дасягалася тым, што выраз у МА і суадносны яму ў МП мелі аднолькавую стылістычную характарыстыку. Напрыклад, kwapiec siq ‘спяшацца’ Купала ўдала замяніў беларускім фразеалагізмам даць цягу ‘збегчы’: Twardowski ku drzwiom siq kwapil (B, 62)  Даць хацеў Твардоўскі цягу (Ш, 335).
    Адначасова з дасягненнем інтэлектуальнай рэакцыі неабходнай умовай перакладу была рэакцыя эмацыянальная. У купалаўскім перакладзе дасягнута дакладная перадача эмацыянальнай афарбоўкі арыгінала менавіта дзякуючы выкарыстанню беларускай народнай вобразнасці: Patrzaj, oto jest kobieta, Moja zoneczka Twardowska (B, 65)  Глянь, вунь баба, як печ грудзі, Гэта, чорце, мая жонка (Ш, 337).
    Параўнанне двух варыянтаў перакладу балады (19111912 і 1940 гг.) сведчыць пра вялікую працу паэта над словам, пошукі жывых народных выразаў. Гэта дазволіла ў другім варыянце беларускага тэксту, перапрацаваным Купалам у сувязі з 85годдзем з дня смерці Міцкевіча, наблізіць твор да чытача за кошт фальклорнабеларускіх элементаў: Mialy sluchac twego rymu (В, 62)  Тэкст першадруку: Надало ж цябе [Твардоўскага] забыцца (Ш, 407)  МП: Чэрцям добра ў знакі ўеўся (Ш, 334). Перакладчык не выкарыстаў стылістычны сродак арыгінала. Для яго неабходным было захаваць эмацыянальную рэакцыю беларускага тэксту, як і тэксту арыгінала. Беларускі фразеалагізм уесца ў знакі ‘надакучыць’ надаў сітуацыі больш моцны экспрэсіўнастылістычны эфект.
    362
    Народная фразеалогія прыдала перакладному тэксту большую выразнасць. Беларуская ідыёматыка паўплывала на стыль твора, яго дакладнасць і народнасць: MA  Dot^d [diabel] jak czmycha, tak czmycha (B, 66)  Першадрук: [чорт] дагэтуль недзе скача (Ш, 410)  МП: [чорт] і дагэтуль скача гіцаль (Ш, 337).
    Перакладчыцкі метад Купалы дазволіў пазбегнуць некаторай экзотыкі пры перадачы балады. Міцкевіч у сваім творы карыстаўся звычайнымі ў яго час лацінскімі выразамі: Twardowski ku drzwiom si? kwapil Na takie dictum acerbum; Diabel za kuntusz ulapil: “A gdzie jest nobile verbum?” (B, 62). Kyпала лацінскія фразы пераклаў пасвойму, зрабіў іх больш зразумелымі для чытача: Даць хацеў Твардоўскі цягу На сказ гэтакі чартовы, Але той злавіў за дзягу: — А дзе, кажа, гонар слова? (Ш, 335).
    Важным крытэрыем якасці купалаўскага перакладу стала высокая ступень эквівалентнасці перакладу арыгіналу, дасягнутай у беларускіх перакладах твораў Міцкевіча на ўсіх узроўнях. У большасці выпадкаў Купала пры перакладзе зыходзіў не ад літары, а ад ўнутранага сэнсу арыгінала. Так, польскі выраз: Wylecial potem jak z procy (B, 65) літаральна перакладзены: потым выляцеў, як з рагаткі. На гэтай аснове ў МП няма вобраза. Эквівалентнае ўзнаўленне значэння было магчымым толькі ў межах усяго выказвання, шляхам іншага асацыятыўнавобразнага спалучэння: [чорт] Потым выскачыў, як з жару (Ш, 336).
    1 ў іншых выпадках Купала захаваў сюжэтную лінію: [Nieman] juz teraz dla nich byl progiem wiecznosci; I nikt, bez straty zycia lub swobody Nie mogl przest^pic zakazanej wody (P, 14)  [Нёман] Стаўся граніцай для ўсіх недаступнай, I той мог толькі прайсці яе смела, Каму на волі жыццё надаела (V, 234). Агульнасць паняційнай асновы тут сведчыць, што сітуацыя апісвалася шляхам указання на аднолькавыя яе прыкметы, але з розных бакоў. Спосаб апісання сітуацыі у МП захаваны, але вар’іраванне семантычнай арганізацыі выказвання стварыла антанімічныя структуры. Калі ў MA: nikt... nie mogl ‘ніхто не мог’, то ў МП: той ... мог..., каму... Эквівалентнасць дасягнута антанімічнасцю разнамоўных выразаў.
    Часам перакладчык замяняў радкі арыгінала роўнымі па сэнсе, кіруючыся імкненнем стварыць мастацкае апісанне: О Niemnie! Wkrotce runa do twych brodow Smierc i pozoge niosace szeregi (P, 15)  Гэй, Нёман! Хутка к тваім сумным водам Рынуць навалы нясці зніштажэнне (V, 234). Адхіленні ад сэнсавай дакладнасці забяспечвалі мастацкасць перакладу і паўнату беларускага выражэння.
    Часта ў МА і МП паведамленні апісвалі адну і тую ж сітуацыю праз розныя моўныя камбінацыі. Такія паведамленні адрозніваліся характарам і колькасцю прыкмет і асаблівасцямі сувязей паміж асобнымі часткамі выказванняў: [slowiki] Wioda jak dawniej, litewskie rozmowy Lub, swobodnymi
    363
    wymkn^wszy si? piory, Lataj^ w gosci na spolne ostrowy (P, 14)  [салавейкі] Свае літоўскія баюць размовы, Дзеляцца спольна і дружбай, і ласкай, Як бы граніцы не знаючы новай (V, 234). У прыведзеных радках немагчыма супаставіць лексічны склад, спалучыць лексіку і структуру арыгінала і перакладу адносінамі семантычнай ці сінтаксічнай трансфармацыі. Эквівалентнасцю на ўзроўні паведамленняў Купала дасягаў захаванння ў перакладзе дамінантнай функцыі выказвання — перадаваў асноўны сэнс сітуацыі.
    Часам захоўвалася найменшая агульнасць зместу купалаўскага перакладу з арыгіналам: [Konrad] Pierwszy zahaczal pohancow okr?ty; I na turniejach, skoro wstqpil w szranki, ...Pierwsze mu zgodnie ust?pujqc wianki (P, 17)  [Конрад] Першы ў крэпасці ломіць запоры. Дзе ж сілай можна ў гульні паказацца... Яму пяршынства даецца ўсімі (V, 231)  перадаў не “прамы” змест лексічных і граматычных адзінак, якія складаюць тэкст, а “вытворны”, што прысутнічаў у МА нібы ў схаваным выглядзе, успрымаецца толькі з усяго выказвання як сэнсавага цэлага.
    Падобны тып эквівалентнасці захаваўся ў перакладзе апавядання аб прыгодах чорта ў карчме, якое гучыць папольску наступным чынам: Na patrona z trybunalu, Co milczkiem wyproznial rondel, Zadzwonil kieska pomalu, Z patrona robi si? kondel (B, 60). Даслоўны змест арыгінала: над адвакатам з трыбунала, які ўпотай апустошваў каструлю, пазваніў кашальком, і з адваката зрабіўся сабака, параўнаем з МП: Адвакату з трыбуналу, Абгрызаў што костку ўпарта, Пазваніў машной памалу, Адвакат зрабіўся хартам (Ш, 333). Ад даслоўнасці Купала адступіў, але мэта камунікацыі захавана — характар жарту перададзены ў стылі беларускай народнай творчасці.
    Прааналізаваўшы моўныя асаблівасці купалаўскіх перакладаў твораў Міцкевіча, неабходна заўважыць, што перакладчык зразумеў высокае майстэрства слова і паэтычную дасканаласць твораў аўтара. Купала нібы пераўвасобіўся ў Міцкевіча, засвоіў яго тэмпераментнае паэтычнае адчуванне, але разам з тым застаўся Купалам. Перакладзеныя польскія творы сталі беларускімі, бо перакладчык унес у іх штосьці новае, нацыянальнабеларускае. Ён пераклаў мастацкі скарб Міцкевіча ў вобразы сваёй мовы. У перакладзе захаваўся Міцкевіч, і ўзнік Купала.
    Беларускі паэт не толькі данёс змест, але і захаваў жанравастылістычныя адметнасці твораў — ад героікарамантычнай паэмы “Конрад Валенрод” да народнага жарту “Пані Твардоўская”. Паэт імкнуўся пашырыць слоўнік роднай мовы, дзеля чаго не толькі запазычваў словы польскай мовы, але і ўдала эксперыментаваў у стварэнні новых беларускіх слоў.