• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Сама індзейская “этнанімія” ў Міцкевіча яшчэ нераспрацавана. Ён схільны ўжываць, у адпаведнасці з нормамі мінулых стагоддзяў, выразы “дзікія”, “амерыканскія плямёны”, “амерыканцы” або “(людзі), якіх аддзяліла “Атлантычнае мора” і толькі адзін раз піша пра “індыянаў” (Indyanow) — ў лісце “дарагому антыподу” Ігнату Дамейку ад 23 або 24 снежня 1840 г. Ён паланізуе тое, што рэальна існуе як англійскія этнонімы “бівер” і “фокс”, для стварэння больш яскравых індзейскаславянскіх паралеляў. У тэкстах Міцкевіча сустракаюцца тры з найбольш гучных імёнаў на этнаграфічнай карце Амерыкі: магікане, караібы і патагонцы.
    Адам Міцкевіч закранаў пытанні каланізацыі (шматразова адзначаў гістарычную ролю Калумба, а зямлю ў Амерыцы лічыў “не занятай яшчэ” і прызнаваў права “ўжываць лясы і раўніны як сваю ўласнасць”), прагрэсу (“Як смееце, магіканскія эканамісты, сваім сацыялістычным тамагаўкам пагражаць вялікім тузам — эканамістам XIX стагоддзя” — парафраза з
    12 Кіпсль В. Бсларусы ў ЗША. Мн., 1993. С. 48.
    376
    Р.У. Эмерсана (18031882) “Чалавек рэлігійны — рэфарматар”) і “філасофскага канібалізму” (міждзяржаўнай палітыкі ўзаемных захопаў). Але найперш ён выступаў як носьбіт месіянскай ідэі асаблівай гістарычнай ролі польскага народа і не мог перанесці яе на індзейцаў, лёс якіх быў яшчэ больш пакутлівы, чым палякаў, бо збавіцельную ахвяру за “гістарычныя” грахі чалавецтва мусіў несці “гістарычны” ж народ. Аднак яго несумненныя дэмакратызм і народнасць не ставяцца пад сумненне ніводнай “свядома антыіндзейскай” цытатай, што адрознівае яго ад I. Дамейкі. Тым не менш, з вуснаў А. Міцкевіча прагучала: “Дрэнныя часы славян, падобна як жыхароў СанДамінга, скончыліся з хвілінай, калі на іх землі ўступіла цывілізацыя; бо да таго часу іх грамадскі стан не дазваляў ніякага прагрэсу і забяспечваў ім ужыванне шчаслівасці крыху звярынай”. Трагічнае непаразуменне гэтага сцвярджэння з парыжскай лекцыі 19 студзеня 1841 г. вынікае з факта, што карэннае насельніцтва Гаіці хутка пасля адкрыцця вострава Калумбам было цалкам вынішчана і таму не “выкарыстала перавагі” еўрапейскай цывілізацыі.
    ДЫСКУСІЯ
    Алесь Карлюкевіч (Мінск)
    АДАМ МІЦКЕВІЧ ПА ДАРОЗЕ ДА РУСКАГА ЧЫТАЧА
    Калі зазірнуць у гісторыю польскарускіх літаратурных сувязей XIXXX стст., то стане відавочным, што наш славуты суродзіч Адам Міцкевіч з’яўляецца адным з самых прызнаных на прасторах былога СССР польскім пісьменнікам. Маскоўская даследчыца Алена Цыбенка сцвярджала: “Найболей папулярнымі класікамі польскай літаратуры з’яўляюцца ў нас Генрык Сянкевіч (выдадзена пасля 1917 г. 100 кніг тыражом 4812 тыс. экземпляраў на 29 мовах), Адам Міцкевіч (78 кніг тыражом 1905 тыс. экземпляраў на 13 мовах)...” 1
    Уваходжанне творчасці А. Міцкевіча ў кантэкст рускай культуры, рускай літаратуры пачалося нашмат раней, чым у 1917 г. I калі вызначальны пласт зносін Адама Міцкевіча і Аляксандра Пушкіна ў значнай ступені вывучаны, то ўваходжанне творчасці ўраджэнца Навагрудчыны ў рускую
    1 Цыбснко Е. 3. йз нсторнн польскорусскнх лнтсратурных связсй ХІХХХ вв. М„ 1978. С. 269.
    377
    літаратуру XIX ст. даследавана недастаткова. Прынамсі ў нас, у Беларусі. Ды і ў Расіі таксама.
    А, між іншым, фактаў для доследаў міцкевічазнаўцаў там, у рускім XIX ст., дастаткова. Варта прыгадаць хаця б пра некаторыя з іх. 1 што асабліва для нас цікава, міцкевічаўскую прысутнасць у Расіі шырылі і множылі таксама, і гэта натуральна, ураджэнцы Беларусі, праўда, адукацыяй і іншымі ўплывамі зарыентаваныя на рускую культуру.
    Вось некалькі прыкладаў. “Грынеўская Ізабела Аркадзьеўна... 3 яе перакладаў найболей вядомыя “Сябры” Дж. Раветы, “Мёртвы горад” Г. Д’Анунцыя, перакладала В. Гюго, А. Міцкевіча” 2. Ізабела Грынеўская нарадзілася 3(15).05.1864 г. у Гродзенскай губерні. Драматург, празаік, крытык, паэтэса, перакладчык, літаратуразнаўца. Валодала многімі еўрапейскімі мовамі. Што датычыць Міцкевіча, то яго перакладала з арыгінала.
    У 1856 г. у Магілёве нарадзіўся Аляксей Аляксеевіч ДробышДрабышэўскі (памёр у 1920 г. у Ніжнім Ноўгарадзе), журналіст, літаратурны крытык, перакладчык. Журналісцкая, літаратурнакрытычная работа нашага земляка звязана з многімі выданнямі. Як крытык ДробышДрабышэўскі быў досыць уважлівы да польскай літаратуры. У прыватнасці, у 1895 г. у часопісе “Русское богатство” змясціў артыкул “Адам Міцкевіч”. Публікацыя цікавая тым, што аўтар спрабуе прадставіць А. Міцкевіча папярэднікам Ф. Дастаеўскага і Л. Талстога, падкрэсліваючы іх містычнае падабенства. Увогуле захапленне ДробышДрабышэўскага польскай літаратурай выявілася і ў іншых яго публікацыях. У тым жа “Русском богатстве” наш суродзіч друкуе артыкул “Юлій Славацкі”, перакладае драму 3. Красіньскага “Ірыдыён” (асобнае выданне — СПб., 1904). У. Караленка даў такую адзнаку гэтаму перакладу: “Перевод слншком дословен н не свободен от полоннзмов”3.
    Варта, відаць, нагадаць, што першая ў рускім літаратуразнаўстве манаграфія пра Міцкевіча — “Адам Міцкевіч” — пабачыла свет у СанктПецярбургу ў 1858 г. Аўтар яе — Пётр Паўлавіч Дуброўскі. Да 1835 г. адносіцца яго артыкул “Новейшая поэзня у поляков” у часопісе “Московскнй наблюдатель”.
    Выразны след у рускай літаратуры і культуры пакінуў паэт і перакладчык Уладзімір Бенядзіктаў (18071873). 3 Польшчай і Беларуссю гэтага рускага літаратара звязвае ўдзел у кампаніі 18301831 гг. За ўдзел у штурме Варшавы прапаршчык Бенядзіктаў тады атрымаў ордэн св. Ганны 4 ступені. У 1832 г. паэт пакінуў вайсковую службу. Валодаючы некалькімі еўрапейскімі мовамі, Бенядзіктаў перакладаў І.В. Гётэ, Ф. Шылера, В. Гюго і
    2Русскнс пнсатслн. 18001917: Бногр. словарь. / Гл. рсд. П. А. Ннколасв. М., 1992. Т. 2. С. 4445.
    ’ Королснко В Г. О лнтсратурс. М., 1957. С. 391.
    378
    іншых паэтаў. У 1863 г. пабачылі свет перакладзеныя Бенядзіктавым паэмы А. Міцкевіча “Конрад Валенрод” і “Гражына”. Крытыка даволі прыхільна прыняла гэтыя работы. Дарэчы, у выдадзеных у 1902 г. (СПб.; М.) творах Міцкевіча пераклад многіх вершаў належыць якраз Бенядзіктаву.
    Узіраючыся ў XIX ст., шукаючы “рускі след” Міцкевіча, нельга абмінуць увагай жыццё і творчасць паэта, перакладчыка, гісторыка, журналіста Мікалая Васільевіча Берга (18231884). На пачатку 1863 г. ён едзе ў Польшчу, ужо ахопленую паўстаннем. Едзе як карэспандэнт газеты “СанктПетербургскне ведомостн”. Ажаніўшыся з гюлькай, Берг селіцца ў Варшаве. У 18641867 гг. па заданню расійскіх улад складае гісторыю паўстання 18631864 гг. Але, атрымаўшы доступ да сакрэтнай інфармацыі, Берг стварае сур’ёзнае даследаванне, у якім выяўляецца і спроба аналізу не толькі ходу, але і прычын паўстання. Што да перакладчыцкай дзейнасці, то ёю Берг заняўся яшчэ ў 1840 гг. Менавіта ён упершыню прадставіў рускаму чытачу паэзію балгар, лужыцкіх сербаў, славакаў. Шмат што пераклаў Берг і з вершаў А. Міцкевіча. Цалкам пераклаў “Пана Тадэвуша” (у розныя гады — 1870, 1873, 1874 — пераклад друкаваўся ў “Отечественных запнсках”). Асобным выданнем (без цэнзарскіх купюр, з двума артыкуламі М. Берга пра Міцкевіча) “Пан Тадэвуш” у перакладзе на рускую мову пабачыў свет у Варшаве ў 1875 г.
    Вось толькі некаторыя штрыхі да даследавання ўваходжання Адама Міцкевіча, яго паэзіі ў кантэкст рускай літаратуры, рускай культуры XIX ст.
    Надзея Рэут (Мінск)
    ПАД ЭГІДАЮ ЮНЕСКО
    Той, хто хоча зразумсць паэта, павінсн ісці ў яго край.
    І.В. Гётэ
    Такім краем для Адама Міцкевіча стала беларуская зямля: ён нарадзіўся на хутары Завоссе бліз Навагрудка. Навагрудская зямля з яе жывапіснымі мясцінамі — зялёнымі палямі, узвышшамі і лясамі, з вечным шумам Налібоцкай пушчы, непаўторнай прыгажосцю возера Свіцязь, авеянага легендамі і казкамі, велічным срабрастым Нёманам — выклікала ў хлопчыка пачуцці глыбокага хвалявання прыгажосці прыроды, любові да яе.
    А як хвалявала падлетка багатае гістарычнае мінулае, дзе кожны камень, курган увасабляў гераічную гісторыю народа. Разам з сябрамі бегаў Адась да старога замка, любаваўся яго магутнымі вежамі, слухаў расказы дзядоў аб мужных земляках, якія абаранялі навагрудскія сцены ад нашэсця татар.
    379
    Усё гэта нарадзіла ў душы паэта ўлюбёнасць у свой свабодалюбівы народ, і імя паэта ўвайшло ў гісторыю не толькі як імя вялікага паэта, але і змагара за шчасце, свабоду народа.
    Праблемы культуры цесна звязаны з глабальнымі праблемамі чалавецтва. У цэнтры ўвагі ІОНЕСКО знаходзіцца адна з такіх глабальных праблем — праблема захавання культурнай спадчыны чалавецтва.
    Абапіраючыся на свой Статут, ЮНЕСКО зорка сочыць за абаронай сусветнай культурнай спадчыны, у якую ўваходзяць творы мастацтва і помнікі, якія маюць гістарычны і навуковы інтарэс.
    XXIII сесія Генеральнай канферэнцыі ІОНЕСКО (Сафія, 1985) абвясціла, пачынаючы з 1988 г., Сусветнае дзесяцігоддзе развіцця культуры. 3 гэтай падзеяй звязана і сённяшняе свята — 200годдзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
    Тэма маёй будучай кандыдацкай дысертацыі звязана з дзейнасцю арганізацыі ЮНЕСКО і сувяззю яе з культурнымі дасягненнямі і поспехаі^і ў гэтай галіне нашай роднай Беларусі. Пажадана, каб чалавек з любой краіны, аднойчы пабываўшы ў Беларусі, ніколі не забываў гасціннасці яе людзей, прыгажосці краявідаў, водару лясоў і палёў, імкнуўся яшчэ раз пабываць на цудавозеры Свіцязь, мясцінах, дзе “льецца Нёман срэбраводны, дубы дзе дружнай чарадою стаяць, як вежы над вадою...”.
    А мы, жыхары нашай рэспублікі, жыхары планеты, захаваем нашу спадчыну, збяром яе ў прыгожы букет і данясём праз гады да дзяцей нашых і выхаваем у іх улюбёнасць і захапленне родным краем і яго мовай, традыцыямі.
    Уж/ у*^ іЛеі^ ів^ 'мП.ІН'іЦ ‘^►4<. » v*£a< ^* "'••' Ь*»«? Л ffyjtAtlMrtf, ^
    Sгл w/^ ■ I/ у ff 4 .^v S/fyS л«Л : і«S'* “■■/<’ /Ц>Н b>t^Kf /^ 9 Г^» 4 уі^ Л^ Л > /11' , “■	/«•<.*♦	$\ >t
    )‘ ^ ^«“Am*1.
    : ***•'	Zz^^ #чМ >1
    ^ If W;^	'ўц^^*,
    л*»«з .,■***••*■,
    пятыя
    КАРЭЛІЦКІЯ КРАЯЗНАЎЧЫЯ
    ЧЫТАННІ
    «КАРЭЛІЦКАЯ
    ЗЯМЛЯ Ў ЧАСЫ
    АДАМА МІЦКЕВІЧА»
    ^ ЛЛнл Г і &ГіХ' '..^у , к ’*< М ^/*,х
    •Л^** t.,1	; г*,*
    г« Л'&'/ч^ ^'
    /"
    >л.
    4'
    ^Ў ^*^/\ 4»
    7’ ,/^^4
    ' J ^^^
    ’л» ^•^■J^^	ь»»’е
    Завоссе. 3 малюнка Э. Паўловіча
    Янка Брыль (Мінск)
    3 МІЦКЕВІЧАМ ПРАЗ УСЁ ЖЫЦЦЁ
    Нядаўна адзін з маіх маладых сяброў, пішучы пра маё станаўленне як пісьменніка, трапна сказаў, што апроч роднага слова, навакольна жывога і літаратурнага, на мяне вялікі ўплыў аказала польская высокая паэзія і руская глыбокая проза. Калі пра глыбокае, дык тут сімвалам узвышаецца Талстой, а калі пра высокае — гэта найперш ды найбольш Міцкевіч. Зрэшты, у вялікіх літаратурах, у яе самых яркіх прадстаўнікоў высокае і глыбокае натуральна спалучаюцца, утвараюць адно.