Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Урэшце, “вялікай” радзімай Вешчуна з’яўлялася ўся колішняя Рэч Паспалітая двух, а фактычна чатырох народаў. Да паўстання 1831 г. Міцкевіч успрымаў яе даволі абстракгна. I толькі пасля яго паражэння, у “Кнігах польскага народа і польскага пілігрымства”, у артыкулах для “Pielgrzyma Polskiego”, Міцкевіч прыйшоў да ўсведамлення, што нельга адрадзіць частку, не адрадзіўшы цэлае, што Рэч Паспалітая была распята на крыжы дзеля адкуплення грахоў усёй Еўропы і таму ўся Еўропа павінна дапамагчы ёй уваскрэснуць. Месіянізм Міцкевіча 30—40х гг. мае ўжо не “літоўскі”, а польскі характар.
Такім чынам, Міцкевіч не аддзяляў Навагрудчыну ад Літвы, а Літву ад усёй былой Рэчы Паспалітай. Для яго гэта было адно ўзаемазвязанае цэ
8 Magazyn Wilenski. 1997. Nr 1. S. 33.
395
лае. I таму нелагічна і негістарычна было б дзяліць Міцкевіча і яго спадчыну паводле пазнейшых нацыянальных крытэрыяў, паводле якоганебудзь аднаго этапа ў эвалюцыі яго нацыянальнапатрыятычных поглядаў — ад ранняга “краёвага” рэгіяналізму праз “літоўскасць” і польскасць да разумення (нахвалі рэвалюцыйнага 1848 г.) шматэтнічнасці і былой Рэчы Паспалітай, і ўсёй Еўропы, да прызнання ў газеце “Tribune de People” (“Трыбуна народаў”) права кожнага народа на роўнасць і свабоду.
Таму А. Міцкевіч у большай або меншай ступені належыць усім народам былой Рэчы Паспалітай, усяго славянства і ўсёй Еўропы. Блізкія да такой думкі і польскія даследчыкі. Так, прафесар Вроцлаўскага універсітэта, дарэчы, ураджэнец Беларусі і беларусіст, Францішак Сяліцкі сцвярджае, што “з’ява, якой быў Міцкевіч, з’яўляецца красамоўным сімвалам шматвяковага палітычнага і культурнага жыцця польскага, літоўскага і беларускага народаў [...]” ’. А ІОзаф Левандоўскі блізкі да прызнання “двухэтнічнасці” паэта. “Справа заключаецца ў тым, — пісаў ён на старонках парыжскай “Культуры”, — што мы прызвычаіліся трактаваць нацыянальную належнасць як адназначны, выключны і нават супрацьпастаўны выбар. Адсюль неразумныя, па сутнасці, спрэчкі пра нацыянальнасць Каперніка, Міцкевіча, адсюль абурэнне літоўскасцю Мілаша і г. д. Тымчасам у гэтай [усходняй. — A. М.] частцы Еўропы мы маем справу з мільёнамі людзей, уцісканне якіх у адну перагародку падобна да калечання” '°.
Дык не будзем жа калечыць, дзелячы на часткі, геніяў. Няхай кожны знаходзіць у іх тое, што ім адпавядае. Няхай спадчына іх збліжае нас, а не падзяляе, як не падзялялі яны сябе самі.
Святлана Кошур (Карэлічы, Беларусь)
РУТА Ў ЖЫЦЦІ АДАМА МІЦКЕВІЧА
Паміж Карэлічамі і Навагрудкам, прыкладна на аднолькавай адлегласці, знаходзіцца вёска Рута. 3 ёю, а дакладней, з маёнткам Рута, размешчаным некалі недалёка ад аднайменнай вёскі, звязаны імёны людзей, вядомых ва ўсім свеце. У 1574 г. тут нарадзіўся беларускі пісьменнік, уніяцкі мітрапаліт Іосіф Вельямін Руцкі.
А ў пачатку XIX ст. у Руце шмат разоў бываў Адам Міцкевіч. У 1812 г., калі памёр бацька паэта, Адаму ішоў 14 год. Ён быў вучнем Навагрудскай дамініканскай школы, а паколькі ў сям’і ў гэты час з’явіліся матэрыяльныя
’ Siclicki F. Mickiewicz і Bialorus: Kilka szczcgolow // Studia o Mickicwiczu. Wroclaw, 1992. S. 126.
10 Lewandowski J. Podrozc krztalc^// Kultura. 1997. Nr 78. S. 74.
396
цяжкасці, Адам стаў рэпетытарам вучняў малодшых класаў. 3 гэтай пары шмат часу ён праводзіў у свайго апекуна, суддзі Медарда Растоцкага ў маёнтку Рута. Бывалі там і іншыя члены сям’і Міцкевічаў. Пазней паэт прыязджаў сюды ў час канікул і на святы.
Звернемся да перапіскі А. Міцкевіча, каб упэўніцца ў тым, што Рута неаднаразова ўпамінаецца ў лістах паэта і блізкіх да яго людзей. Пасля заканчэння Віленскага універсітэта А. Міцкевіч стаў выкладчыкам Ковенскай гімназіі і, адарваны ад сяброўфіламатаў, вёў з імі ажыўленую перапіску.
У кастрычніку 1819 г. паэт пісаў свайму сябру Ю. Яжоўскаму, што правёў пяць дзён у вёсцы, дзе сёетое напісаў. Даследчыкі творчасці А. Міцкевіча мяркуюць, што месцам яго знаходжання тады была менавіта Рута.
У наступным лісце да таго ж адрасата 19 лістапада (1 снежня) 1819 г. Адам Міцкевіч паведамляў, што атрымаў з дома вестку ад брата Францішка, які павінен быў на Раство прыехаць у Вільню разам з Растоцкім.
У лісце паэта да Яна Чачота ад 19 лютага (2 сакавіка) 1820 г. чытаем: “Розныя абставіны, справы філаматаў ледзь далі мне магчымасць адказаць на твой апошні ліст. А цяпер трэба яшчэ напісаць у Навагрудак і Руту”.
Брат паэта, Аляксандр, у маі 1820 г. пісаў яму з Вільні аб тым, што Францішак прыехаў у Руту і там захварэў.
Зімой 1821 г. (каля 25 студзеня / 6 лютага) Ігнат Дамейка паведамляў паэту з Вільні: “Пазнаёміўся з тым, у каго ты праводзіш канікулы, здаецца, Растоцкім. Доўга гутарылі пра цябе, ён казаў табе кланяцца, а таксама кланяюцца яшчэ некалькі асоб”.
Тут, у Руце, А. Міцкевіч бываў у самыя цяжкія для яго дні, пасля смерці маці, а пазней пасля таго, як развітаўся назаўсёды са сваёй каханай Марыляй Верашчака. Доўга не мог апамятацца паэт пасля апошняга наведвання Навагрудка летам 1821 г., бо ніхто не сустрэў яго, як раней, і не сказаў яму цёплых і пяшчотных слоў. Моцная туга ахапіла сэрца паэта. У лісце да Яна Чачота, напісаным у гэты час (каля 25 ліпеня / 6 жніўня 1821 г.) знаходзім радкі: “Збег у Руту, тут [у Навагрудку. — С. КД не вытрымаць ні дня”.
Тады ж, у канцы ліпеня 1821 г., А. Міцкевіч наведаў Туганавічы, аб чым паведаміў Яну Чачоту: “3 Руты паехаў у Туганавічы, у варотах сустрэў экіпаж і адразу ж пазнаў, а хутчэй адчуў, што там была Марыля. He ведаю, што са мною зрабілася”.
Крыху пазней, 4 верасня, у лісце Францішка Малеўскага да Ю. Яжоўскага можна прачытаць наступнае: “Адам пісаў з Руты, запрашаючы мяне на абед, яшчэ ніяк не збяруся, але хутка паеду”.
Частым госцем у Руце быў брат паэта Францішак. 11 кастрычніка 1822 г. ён звярнуўся ў сваім лісце да Я. Чачота з просьбай прыслаць ноты для дачок суддзі Медарда Растоцкага, у якога ён доўга жыве і якога лічыць амаль што сваім бацькам.
397
Захаваліся таксама ўспаміны Э. Хлапіцкага, у якіх ёсць звесткі пра тое, што Міцкевічы часта бывалі ў Руце: “3за вугла дома [у Руце. — С. К.] выглянуў згорблены векам стары і пачаў нам расказваць пра свайго былога пана і чатырох панічоў Міцкевічаў, пра іх сялянскія забавы і пра Адама, які часта любіў хадзіць на вясковыя святы і гуляў на Купалле з людзьмі па суседніх вёсках.
У таго ж аўтара ёсць апісанне маёнтка Рута: “Руцянскі двор, абсаджаны ўздоўж дарогі прыгожымі таполямі, знаходзіўся на адным з лясных узгоркаў. Бор за ім, ручай унізе і сад з векавымі грушамі вакол яго рабілі гэты куточак надзвычай прывабным”.
Пазней, у Парыжы, за некалькі гадоў да смерці, любуючыся цудоўнымі лясамі Фантэнбло, Міцкевіч параўноўваў іх з прыродай Руты, прычым параўнанне гэта было на карысць вёскі на роднай Навагрудчыне. Калі нават у апошнія гады жыцця паэт так захапляўся прыродай Руты, то зразумела, што ў той час, калі ён пачаў работу над паэмай “Пан Тадэвуш” (1832), родныя краявіды паўставалі перад ім ва ўспамінах яшчэ больш яскрава, і гэта не магло не знайсці адлюстравання ў творы.
А. Міцкевіч не толькі шчыра захапляўся прыгажосць Руты і быў моцна прывязаны да М. Растоцкага, якога называў “сваім любімым апекуном”. Ён увекавечыў Руту ў сваёй першай баладзе “Люблю я”, напісанай у 1819 г., і ва ўступным да яе вершы пад назвай “Да сяброў”.
Напалоханы хваробай Яна Чачота, 20 снежня (1 студзеня) 1820 г. паэт пісаў яму з Коўна, што, убачыўшы дрэнны сон, доўга не мог заснуць і ў гэтую ноч напісаў дзве кароценькія балады, абяцаючы адну з іх дапрацаваць і прачытаць сябрам. Вядома, што ўпершыню А. Міцкевіч прачытаў баладу “Люблю я” ў Вільні 27 снежня 1819 г. (8 студзеня 1820 г.) на пасяджэнні “Саюза сяброў”.
Балада мае форму расказа, звернутага да каханай:
Бачыш, Марыля, ла самага гаю Всрбы ўзнялі свас шаты, Рэчка вісцца далінаю з краю, Мосцік над рэчкай гарбаты.
Дзеянне адбываецца ў Руце, каля старой царквы на могілках, дзе ў паэта зламалася брычка.
Ехаў да Руты аднойчы я позна,
Коні спыніліся штосьці,
Фурман дарэмна крычыць на іх грозна, Ляскас пугай на мосцс.
(Пераклад Л. Зарыцкага)
Засмучаны тым, што прыйдзецца начаваць у такім жахлівым месцы, паэт усклікнуў: “To lubi?!” (“Люблю я!”), у сэнсе: вось гэта мне падабаец
.398
ца! Пасля гэтых слоў перад ім з’явілася здань і падзякавала за тое, што ён пазбавіў яе ад пакут пекла словамі “люблю я!”. А прычынай пакут было тое, што некалі дзяўчына, абыякавая да слёз і адчаю чалавека, які яе моцна кахаў, загубіла яго жыццё. Ствараючы гэтую баладу, паэт, душа якога ўвесь час знаходзілася паміж надзеяй і адмовай ад яе, нібы прадбачыў тыя пакуты, якія прынясе яму каханне да Марылі Верашчака.
Вядома, што балада была спачатку напісана для Іагасі, шляхцянкі, якая была першым юнацкім каханнем Міцкевіча, але потым паэт зняў прысвячэнне Іагасі, і ў вершы “Да сяброў” з’явілася імя Марылі.
Цікава было б тут успомніць пра адзін выпадак з жыцця А. Міцкевіча, які мае дачыненне да гэтай балады. Аднойчы летам у Руце, не знайшоўшы раніцай свайго адзення, паэт апрануў белае адзенне пана Растоцкага і ў такім выглядзе рушыў ў поле. Калі ён быў на мосціку, што апісваецца ў баладзе, то ўбачыў сына мясцовага святара, які ішоў у гэты бок. Схаваўшыся пад мосцік, А. Міцкевіч так напалохаў хлопца, што той нават страціў прытомнасць, бо яму здалося, што перад ім з’явілася здань. Пазней гэты выпадак, а таксама народныя паданні далі штуршок для стварэння цудоўнай балады. Гэты эпізод прыгадаў у сваёй кнізе Л. ПадгорскіАколаў.
Але не толькі ў баладзе “Люблю я” паэт успомніў Руту. Той жа даследчык лічыць, што апякун паэта М. Растоцкі паслужыў прататыпам Суддзі ў паэме “Пан Тадэвуш”, а судовы працэс, які адбываўся з апекуном А. Міцкевіча, лёг у аснову працэса, пра які гаворыцца ў паэме. Справа ў тым, што М. Растоцкі валодаў маёнткам Рута незаконна і вымушаны быў на працягу многіх гадоў судзіцца за яго, бываць у сувязі з гэтай справай у Пецярбургу. Міцкевіч чуў расказы апекуна пра гэты горад, ведаў пра судовы працэс Растоцкага, і ўсё гэта настолькі глыбока адклалася ў яго памяці, што так ці інакш павінна было знайсці адлюстраванне ў яго творчасці.
У Гродзенскім гістарычным архіве мне ўдалося адшукаць дакументы, якія дазволілі прасачыць гісторыю судовага працэса М. Растоцкага. Як сведчаць дакументы, маёнтак гэты з 1789 г. належаў мітрапаліту Феадосію Растоцкаму, які купіў яго ў ліфляндскага скарбніка Іпаліта Дамейкі за 28 000 злотых. М. Растоцкі, пляменнік мітрапаліта, стаў гаспадаром Руты ў 1803 г. па падложнай даравальнай. У 1816 г. у маёнтку, які новы гаспадар назваў “Зялёнаю Рутаю”, налічвалася 79 душ мужчынскага полу і 76 — жаночага.