Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Палеміка са “старымі” ў названым вершы вялася Міцкевічам як у сэнсе адмаўлення прайі'раўшага пакалення, так і ў сэнсе крытыкі асветніцкага эстэтычнага кірунку, неадпаведнага сучасным задачам. Стаўка паэтам рабілася на энтузіязм і прагу перамен, што ўласціва маладосці, якая ў супольнасці сяброў (“Razem, mlodzi przyjaciele”) сцвердзіць і замацуе новыя каштоўнасці жыцця. Апорай жа для апошніх абвяшчаўся даўні сармацкарыцарскі патрыятычны ідэал, згодна з якім шчаслівы той, хто загінуў у змаганні за славу айчыны. Менавіта маладыя, поўныя адчування “нектару жыцця” сілы, здольныя перамяніць лёс краіны і абвясціць сонечную раніцу вызвалення (“jutrzenko swobody”), сцвярджаліся ў міцкевічаўскім вершы. Такім чынам, айчына ўяўлялася аб’ектам асаблівай увагі і асаблівага клопату філаматаў. Міцкевіч і яго сябры чулі сябе пакліканымі на высокае служэнне ёй, а рамантызм адкрываў новыя эстэтычныя магчымасці для адлюстравання гэтага ідэалу ў літаратуры.
Такое разуменне айчыны абумовіла і асаблівую сімволіку, адбор вобразных выяўленчых сродкаў, што пры паслядоўнасці выкарыстання, паўтаральнасці адных і тых жа матываў складала своеасаблівую топіку айчыны ў творчасці Міцкевіча. Многія вобразы, аднойчы ўзнікшы, нарадзіўшыся ў філамацкай лірыцы, пачынаюць паўтарацца, вяртаюцца ў новым абліччы ў творы іншых перыядаў, адгукаюцца ў “Санетах”, у “Пане Тадэвушы”, у лазанскім цыкле.
Філамацкая лірыка Міцкевіча яшчэ мала зручная менавіта для выяўлення вобразаўтопасаў айчыны, але ўжо ў ёй завязваюцца іх будучыя ніці. Гэта быў яшчэ той перыяд лёсу і творчасці паэта, калі не прадбачылася ні высылка, ні эміграцыя, якая стане пажыццёвай. Менавіта ў эміграцыі і высылцы ў творах Міцкевіча малая, “краёвая” радзіма засімвалізуецца ў воб
1 Siwicka D. Romantyzm, 18221863. Warzsawa. 1997. S. 10.
2 Тамсама. C. 12.
387
разытопасы, якія як “навязлівыя ідэі” будуць вяртаць да сябе паэтавы дух. Адным з такіх топасаў стане супастаўленне квітнеючай і пышнай чужыны (крымскай раскошы ў “Санетах”, італьянскай пышнасці ў “Пане Тадэвушы”) і пакінутай, занядбанай, зняслаўленай айчыны, якая, тым не менш, найдаражэйшая і найлепшая для сэрца паэта.
Першапачатковая вобразная мадэль гэтага топасу з’явілася ў філамацкі перыяд у фрагменце няскончанай паэмы “Бульба”:
О навагрудскі край — мой родны дом, Праслаўлсны Трамбсцкага пяром, Куды б мянс ні кінуў лсс жыццсвы, Забыць я нс змагу твас палі, дубровы. Нас вабіць нсвядомы край чужы, — Цікава паглядзсць. Алс нязручна жыць, Дзс свст заціснуты між гор высокіх, Змяшаліся святло і цснь, мароз і спска... ' (Пераклад X. Жычкі)
“Крымскія санеты” ў перыяд рассійскай ссылкі замацуюць гэтую вобразную мадэль, зробяць пастаянным выяўленне патрыятычнага матыву праз супастаўляльны топас, які пазней наогул праявіцца як традыцыя ў беларускай літаратуры XIX ст. (напр., у творчасці В. ДунінаМарцінкевіча).
Каб наглядна паказаць, як утвараюцца вобразытопасы, заснаваныя на матыве супастаўлення багатай чужыны і сціплай, але найдаражэйшай айчыны, прывядзём адпаведны ўзор з санета “Пілігрым” крымскага цыкла:
Зямля дастаткаў і красотаў пад нагамі, Дзс нсба яснас, бсз цсню аблачыны. Чаму ж адсюль імкнсцца сэрца ў далячыні, Дзс мілы край, што кліча даўнімі часамі? Літва! Твас лясы больш вабяць галасамі, Чым салаўі Байдар, Салыірыі дзяўчыны, Там вссялсйшы я хадзіў дрыгвой айчыны, Чым тут цытрынавымі райскімі садамі.4 (Пераклад I. Багдановіч)
Праз кантрастнае параўнанне выдатна выяўляецца настрой паэта, яго настальгічнае пачуццё, афарбаванае смуткам, якое будзе заўсёды накладваць адбітак на яго ўспаміны, узбуйняючы да сімвала ўсе дэталі ранейшага быту і ўкладу жыцця.
Шырока раскрытым вобразамтопасам у Міцкевіча стане Нёман і ўвесь прынёманскі край, як сімвал вялікай, а потым страчанай радзімы. Вяртанне мінуламу яго былой велічы, ідэалізацыя і рамантызацыя ўкладу жыцця старашляхецкага дома, што так поўна адлюстравалася ў “Пане Тадэвушы”, так
' Ажэшка Э. Зімовым всчарам. Міцксвіч А. Свіцязянка. Мн., 1996. С. 302303.
4 Mickiewicz A. Soncty = Міцксвіч А. Сансты. Мн., 1998. С. 97.
388
сама можа разглядацца як характэрны міцкевічаўскі топас, заснаваны на адным з вызначальных рамантычных прынцыпаў. У філамацкі перыяд, калі Міцкевіч яшчэ жыў тут, на роднай зямлі, і рыхтаваў сябе ў коле філаматаў для паважнай службы на дабро айчыны, апошняя пазнаецца ў яго творах не толькі па абстрактных рамантычных сімвалах, але па канкрэтных рэаліях і знаках. Айчына — гэта найперш яго сябрыфіламаты, для якіх ён склаў крэда ў вершы “Hej, radoscia oczy blysn^”, абвясціўшы асноўныя філамацкія ідэалы: айчына, навука, цнота. У яго вершах усе сябры названы пайменна: Ян Чачот, Тамаш Зан, Ігнат Дамейка, Францішак Малеўскі, любімы выкладчык гісторык Іаахім Лялевель, каханыя дзяўчыны і сяброўкі Марыля і Зося. Шматгалосае людское асяроддзе, у якім ён жыў, станавілася жывой вобразнай фактурай яго твораў. Шырока і канкрэтна адбіваецца менавіта ў ранні філамацкі перыяд у міцкевічаўскіх творах і мясцовая “геаграфія”. Асабліва такой вобразнай канкрэтыкай вылучаецца рамантычная балада “Свіцязь”, што ўвогуле не было характэрным для паэтыкі баладнага жанру, скіраванага ў свет фантазіі, выдумкі, містыкі. Але ж містычная дзея міцкевічаўскай балады адбываецца на беразе маляўнічага рэальнага возера, які стаў цяпер адным з прыродных сімвалаў самога паэта і месцам паломніцтва яго прыхільнікаў. Апрача гэтага, твор насычаны рэаліямі, звязанымі з Марыляй Верашчака: папершае, ён прысвечаны яе брату, Міхалу Верашчаку, у знак успаміну пра сумесна праведзены з ім час у радзінным фальварку Плужыны каля Свіцязі. Падругое, згадваецца ў творы і легендарны князь Туган, імя якога ёсць відавочная алюзія да Туганавічаў — знакаміты маёнтак Верашчакаў. Патрэцяе, каб разабрацца з дзівосамі, якія чыняцца на беразе возера, у баладзе, як мы помнім, было “дано на імшу ў кожным касцёле” і “ksiqdz przyjechal z Сугупа” (“з Цырына пробашч прыехаў”). “Свіцязь” — адзіная сярод міцкевічаўскіх балад, у якой легендарны фантазійны сюжэт так цесна пераплецены з канкрэтнымі геаграфічнымі і асабістымі рэаліямі.
Насычаным канкрэтнавобразным апісаннем рэалій айчыны вылучаецца і ўжо згаданы фрагмент няскончанай паэмы 1819 г. “Бульба”, які пачынаецца паэтычным зваротам: “О nowogrodzka ziemio, kraju moj rodzimy...”. Фрагмент ідэалізавана адлюстроўвае міцкевічаўскае захапленне былым шляхецкарыцарскім укладам жыцця сваёй радзімы, асновы якога яшчэ не былі страчаны за два дзесяцігоддзі пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай і абнавіліся ў грамадстве ў сувязі з напалеонаўскай кампаніяй 1812 г. Гонарам сваёй “niemenskiej ziemicy” ў фрагменце паэт лічыць тое, што яна “w bohatyry wielmozna”, г. зн. слаўная сваімі героямі, сярод якіх ён называе “Sejmowych Wereszczakow rodzie znamienity, i szczorsowski nad inne podniesiony hrabia uczon^r^k^dziwy ziemianskie wyrabia” 5. Можна сказаць,
5 Mickiewicz A.Wybor poczyi. Wroclaw, 1974. S. 59.
.389
у гэтым творы адбылася першая мастацкая рамантызацыя роднага краю — “нёманскай зямліцы”: “Twoj lud slawny z dostatkow, slawniejszy z wolnosci” 6.
Пазней матыў ідэалізацыі старашляхецкага укладу жыцця, усіх яго падрабязнасцей і рэалій, абумоўленых побытам і ў той жа час узнесеных над побытам, стане паўнагучным у “Пане Тадэвушы”, дзе ўспрыняцце і вобразнае ўвасабленне айчыны будзе абвострана хранічнай эміграцыяй. Твор пачынаецца з малітвы, у якой паэт спадзяецца на хрысціянскі цуд вяртання ў айчыну:
Do tych pagorkow lesnych, do tych lak ziclonych,
Szcroko nad blckitnym Nicmncm rozciqgnionych. 7
Нёман быў найбольш паслядоўна адбітым сімваламтопасам айчыны ў творчасці Міцкевіча яшчэ з філамацкіх часоў. У знакамітых Шчорсах, маёнтку, які тады належаў Адаму Храптовічу, а філаматы і Міцкевіч заўжды гасцінна прымаліся там гаспадаром, быў напісаны санет Міцкевіча “Да Нёмана” (нядаўна выдадзены асобна ў 11ці беларускіх перакладах), у датаванні якога даследчыкі вагаюцца ад 1819 да 1822 г.
“Niemnie, domowo rzeko moja!” — так непасрэдна выяўляў патрыятычнае пачуццё аўтар, выклікаючы сваім эпітэтам “domowa” асацыяцыі хатняй утульнасці і абароненасці — таго, што заўсёды даваў чалавеку Дом. Але ж гучыць тут і іншая філасофская думка аб незваротнасці шчаслівых юнацкіх год:
Дзс вск бурлівы, лсты нашы маладыя?
Лаура дзс? Сяброў нс бачу, любых твараў, Усс прайшло, а слсзы памяці жывыя. *
(Пераклад У. Мархеля)
Такім пытаннем заканчвае свой санет Міцкевіч, а яго вобразная палітра праявіцца яшчэ раз у крымскім санеце “Бахчысарай”, дзе паўторыцца матыў слёз і незваротнай хуткаплыннасці жыцця:
Фантан гарэма ў цэнтры залы мармуровы
Адзіны псражыў распад і выміраннс,
Сцякаюць псрлы слсз, нібы нямыя словы:
Дык дзс ж вы, слава, і магутнасць, і каханнс, Што мсліся свас тут всчна ткаць пакровы? Знябыліся! Вада ж крынічыць нс прыстанс. ’ (Пераклад I. Багдановіч)
Вобраз чыстай слязы як знак ранімасці і высокіх пачуццяў, развіваючыся ў далейшым у творчасці Міцкевіча (верш “Паліліся мае слёзы...”
6 Mickiewicz A. Wybor poczyi. S. 60.
7 Mickiewicz A. Pan Tadeusz. Warszawa, 1988. S. 9.
8 Mickiewicz A. Soncty = Міцксвіч A. Сансты. C. 35.
’ Тамсама. C. 79.
390
з цыклу лазанскай лірыкі), набывае зноў жа статус вобразатопаса. I гэты топас звязаны таксама з айчынай, бо праяўляе і крышталізуе паэтавы пачуцці да яе, успрынятыя праз асэнсаванне свайго асабістага лёсу:
Паліліся мас слсзы, як дождж чысты і краплісты, На малснства, што было ансльскім, ссльскім, На юнацтва час мой шумны, нсразумны, А таксама на вск сталы, вск няўдалы:
Паліліся мас слсзы, як дождж чысты і краплісты. 1 °
(Пераклад М. Танка)
He толькі вершы сведчаць аб тым, але і лісты блізкіх да паэта ў эміграцыі суайчыннікаў. Так, Ф. Шапэн у лісце да Д. Патоцкай з Парыжа ў 1846 г. апісвае візіты Міцкевіча да яго, гранне на фартэп’яна і ўспрыняцце гэтага грання паэтам, які нязменна пераносіўся ў час такіх хвілін на далёкую і незабыўную айчыну: “У апошні раз я досыць доўга яму граў, баючыся падняць на яго вочы, бо я чуў, як ён плача. А потым, калі ён развітваўся, я сам дапамог яму апрануцца, таму што не хацеў, каб лакей бачыў яго заплаканым. Міцкевіч вельмі расчуліўся, абняў мяне за галаву і моцна пацалаваў у лоб, вымавіўшы за ўвесь вечар першыя словы: “Няхай Бог узнагародзіць цябе, ты перанёс мяне...” I не скончыў, бо слёзы зноў сціснулі яму горла, і так, змагаючыся з гэтым плачам, ён пайшоў...” 11