• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Вобразная гопіка айчыны ў філамацкай паэзіі А. Міцкевіча цесна злучана з рэаліямі яго паўсядзённага быту, адлюстроўвае сяброўскае кола і геаграфію рэгіёна, мае прыродналандшафтнае і гісторыкакультурнае напаўненне. Яна канкрэтная і сімвалічная адначасова. Яна адбіваецца і развіваецца ў яго далейшай творчасці.
    Адам Мальдзіс (Мінск)
    “МАЛАЯ”, “СЯРЭДНЯЯ” I “ВЯЛІКАЯ” РАДЗІМЫ АДАМА МІЦКЕВІЧА
    Барацьба паміж палякамі, беларусамі і літоўцамі за тое, каб цалкам і непадзельна валодаць імем і спадчынай генія сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча адбываецца — яўна або затоена, папартызанску — бадай, на працягу ўсяго XX ст. Прытым кожны ў гэтым змаганні, як правіла, не чуе суседзяў, не арыентуецца і на іх чуццё. Кожны імкнецца да ўласнага самазадавальнення. Звычайна так бывае, калі ёсць што дзяліць, калі спадчына багатая і прывабная.
    '° Ажэшка Э. Зімовым всчарам; Міцксвіч А. Свіцязянка. С. 334.
    " Цыт. па кн.: Мнцксвнч А.Собр. соч.: В 5 т. М., 1954. Т. 5. С. 686.
    391
    Найбольш рацыі ў супрацьстаянні вакол імя і творчасці паэта, безумоўна, маюць палякі. Ці не самым галоўным крытэрыем нацыянальнай належнасці таго ці іншага аўтара з’яўляецца яго мова. А мова ў Міцкевіча польская, хаця і з прыкметным дамешкам беларусізмаў, што аніяк не маглі ўспрыняць першыя варшаўскія рэцэнзенты паэта, якія вызнавалі кансерватыўны тады класіцызм. Аднак цяжэй польскім даследчыкам даказаць польскі патрыятызм Вешчуна, бо ён усклікаў не “Зямля Варшаўская, краю мой родны!” і не “Польшча! Мая Айчына, ты як здароўе”, а называў родным краем Навагрудчыну, абвяшчаў сваёй айчынай Літву. Адчуваючы тут нелагічнасць, хісткасць сваіх пазіцый, польскія дыскутанты спрабуюць абвясціць Навагрудчыну не толькі “крэсамі ўсходнімі” першай, другой і нават трэцяй Рэчы Паспалітай, што можна яшчэ неяк вытлумачыць гістарычнай традыцыяй, але і... арганічнай часткай этнічнай Польшчы. Нават у годзе мінулым польскія аўтары дарожнага даведніка “Шляхам Адама Міцкевіча па Беларусі” Зянон Скуза і Крыстына Войда безапеляцыйна сцвярджалі пра часы А. Міцкевіча, што “...тагачасная Навагрудчына... з’яўлялася як эканамічна, так і цывілізацыйна адсталым рэгіёнам Польшчы” 1.1 далей: “ТАМ была частка Польшчы, больш таго — усюды ТАМ паранейшаму прысутнічае Польшча” 2. Абвяргаць такое сцвярджэнне сэнсу не мае. Зазначу толькі, што ў часы I Рэчы Паспалітай Навагрудчына ў склад Кароны, г. зн. Польшчы, у адрозненне, скажам, ад Кіева ці Львова, ніколі не ўваходзіла. Адсталым рэгіёнам ці крэсамі Вялікага Княства Літоўскага Навагрудчыну таксама не назавеш, бо гэта былі яе сярэдзінныя, дзяржавазаснавальныя і ці не найбольш эканамічна развітыя землі (прыгадаем маёнткі Іаахіма Храптовіча). А ў часы А. Міцкевіча Навагрудчыну сапраўды пачыналі адносіць да крэсаў, ускраін. Але гэта былі “ўскраіны” ўжо зусім іншай дзяржавы — Расійскай імперыі.
    Аднак пяройдзем да іншых апанентаў затоенага, але зацятага супрацьстаяння. Здавалася б, што сённяшняя Літва, паколькі Міцкевіч нібыта яе называў сваёй айчынай, мае ледзь не найбольшае права лічыць яго сваім. Тым больш што “літоўскі” патрыятызм выразна выпраменьваюць не толькі “Пан Тадэвуш”, але і “Конрад Валенрод”, і “Гражына”. Тым больш што як грамадзянін і як паэт Міцкевіч фарміраваўся ў сённяшняй літоўскай сталіцы, у Віленскім універсітэце, што настаўнічаў ён у Каўнасе, першай дзяржаўнай сталіцы Летувы. I сёлетняя галоўная навуковая канферэнцыя ў Вільнюсе так і будзе называцца: “Літва — малая радзіма Міцкевіча”. Але ж, запярэчым, сваёй “малой радзімай”, “родным” краем Адам Міцкевіч слушна лічыў Навагрудчыну, а гэта, прабачце, этнічна беларуская зямля.
    1 Skuza Z„ Wojda К. Szlakicm Adama Mickicwicza na Biatorusi. Warszawa, 1997. S.47.
    2 Тамсама. C.50.
    392
    Этнічных жа літоўцаў паэт называў жмудзінамі. Літоўскай мовы не ведаў. Праўда, пастараўся на слых запісаць тры літоўскія народныя песні, але зрабіў і'эта механічна, з памылкамі. Літоўскага фальклору ён, па сутнасці, не ведаў і не выкарыстоўваў.
    Свае казырныя аргументы ёсць у перманентнай барацьбе і ў беларусаў. Найперш — паходжанне. Род Міцкевічаў, быў, як кажуць, тутэйшым, а не прышлым і, відаць, — тым больш, што тое даказваюць і польскія даследчыкі, — вёў сваё паходжанне ад селяніна Міцькі, з паўночнаўсходняй Беларусі. Зрэшты, ускосным доказам служыць тут сялянскасць другога Міцкевіча — Якуба Коласа. Потым, Адам Міцкевіч нарадзіўся на этнічна беларускай, хоць і значна апалячанай (у сацыяльных вярхах) тэрыторыі. Як сведчыў польскі даследчык Анджэй Кэмпфі 3, гэтую тэрыторыю — найперш Віцебшчыну і Магілёўшчыну, але часам і Навагрудчыну — у рэальным, a не метафарычным сэнсе ён называў Беларуссю. Так, у артыкуле для “Pielgrzyma Polskiego” Вяшчун падкрэсліваў: “Аднак мы забываем, што нашы дзяды аддалі Беларусь, не праліўшы ні кроплі крыві”4. Або: “Ускладаем надзеі на паўстанне ў Літве, на Украіне, Падолі, Беларусі” 5. Ці яшчэ, у лісце да ўраджэнца зямлі Навагрудскай Ігната Дамейкі: “Янак апублікаваў у Вільні “Вясковыя песенкі”, прыгожа перакладзеныя, і, кажуць, вярнуўся на Беларусь” 6. Урэшце, Адам Міцкевіч добра ведаў беларускую народную творчасць, што засведчыў сваімі баладамі і другой часткай “Дзядоў”, высока цаніў беларускую мову, што знайшло сваё выражэнне ў лекцыях, прачытаных слухачам Калеж дэ Франс. I гэтая мова, і фальклор, і народны побыт былі яму з дзяцінства сваімі. Ніякага бар’еру, штучнага падзелу тут не адчувалася. Дастаткова прыгадаць, як арганічна ўвайшлі беларусізмы ў лексіку “Пана Тадэвуша”. Таму можна паверыць легендзе, што Міцкевіч пісаў вершы і пабеларуску, прынамсі ў філамацкі перыяд. Мог жа ён адказаць беларускім экспромтам на беларускі ж вершпрывітанне Яна Чачота “Едзе міленькі Адам”, як змог запісаць ужо дакументальна засведчанае беларускае двухрадкоўе пра “страшны суд” на старонцы французскай энцыклапедыі, знаходзячыся ў Коўне.
    Зыходзячы з пералічаных аргументаў, многія беларускія аўтары абвяшчалі А. Міцкевіча толькі беларускай “уласнасцю”. У прыватнасці, калі выйшаў шасцітомны бібліяграфічны слоўнік “Беларускія пісьменнікі” і вусна і ў друку (артыкулы Кастуся Цвіркі) у адрас вашага пакорнага слугі выказваліся прэтэнзіі, чаму побач з Вінцэнтам ДунінымМарцінкевічам і Фран
    5 Kcmpfi A. W knjgu Mickicwiczowskich wypowicdzi: O Bialorusi i Litwic // Magazyn Wilciiski. 1997. Nr 1. S. 3233.
    4 Тамсама. C.32.
    5 Тамсама.
    6 Тамсама.
    393
    цішкам Багушэвічам там не аказалася Адама Міцкевіча і Элізы Ажэшка. Маўляў, ДунінМарцінкевіч і Багушэвіч таксама пісалі папольску. На гэта я адказваў, што ў адрозненне нават ад Уладзіслава Сыракомлі назваць Адама Міцкевіча ні беларускапольскім, ні нават польскабеларускім паэтам нельга, бо для гэтага не стае “дробязі” — беларускіх вершаў паэта, якія ёсць у таго ж Сыракомлі. У крайнім выпадку яго можна назваць, як і Нямцэвіча, Нарушэвіча, Князьніна, многіх іншых, польскім (ці, як прапанаваў Уладзімір Мархель, польскамоўным) паэтам Беларусі, узятай як тэрыторыі сённяшняй дзяржавы. Аднак такая слоўная эквілібрыстыка мала што дае.
    Дык хто ж тады мае рацыю сярод трох апанентаў, якія спрабуюць падзяліць Міцкевіча, засунуць яго ў сваю шуфляду паводле ўласнага бачання. А творчасць А. Міцкевіча не дзеліцца, не дапасоўваецца да гэтых нацыянальных шуфлядаў, бо яны сканструяваны паводле сённяшняга светабачання. I таму — анахранічныя, агістарычныя. Каб зразумець Міцкевіча, мы павінны падыходзіць да яго паводле крытэрыяў і катэгорый яго часу. I тады зразумеем, што ўсё і прасцей, і складаней.
    Дык чыім жа патрыётам быў Адам Міцкевіч? Якая дзяржава была яго ідэалам?
    Такой дзяржавай, зразумела, не магла быць тагачасная Расійская імперыя, да якой тады належала радзіма паэта. Вядома, ён ніколі не ставіў знак роўнасці паміж царскай уладай, салдатам“маскалём” і рускім народам, рускай культурай, якая дала яму Пушкіна і Рылеева. Але Расійская імперыя была для яго адным з захопнікаў, якія падзялілі яго “вялікую” радзіму. 3 царскім дэспатызмам паэт змагаўся — яўна або паваленродаўску — усё свядомае жыццё.
    Найперш Міцкевіч быў патрыётам сваёй калыскі — Навагрудчыны. Гэта была яго “малая радзіма”, на алтар якой ён усклаў яшчэ не нацыянальны, а “краёвы”, рэгіянальны, “тутэйшы” характар, як і ў многіх іншых польскіх пісьменнікаў, напрыклад, Генрыка Жавускага, Лукаша Галамбёўскага, што нарадзіліся на беларускай зямлі ці жылі тут у канцы XV11I ст.7. Калі б Міцкевіч нарадзіўся прыкладна на стагоддзе пазней, можа быць, ён знайшоў бы ўласнае імя сваёй “малой радзімы”, зрабіў бы рашучы крок ад “тутэйшасці” да нацыянальнасці, прытым беларускай. Аднак што тут мадэрнізаваць мінулае. Міцкевіч быў сынам эпохі Асветніцтва, якая агульначалавечае, разумовае ставіла вышэй нацыянальнага, пачуццёвага. “Вясна народаў”, якая зноў абудзіла паэта да дзеяння ў сярэдзіне XIX ст., была яшчэ наперадзе. I Міцкевіча не дужа хвалявала, сярод якога канкрэтна народа ён жыве. Для яго важна было, што гэты народ свой, што ён надзелены высокімі агульначалавечымі якасцямі, маральнасцю — рысамі, якія
    7 Падрабязнсй пра гэта гл.: Мальдзіс А. Бсларусь у люстэрку мсмуарнай літаратуры XVIII стагоддзя. Мн., 1982. С. 86100.
    394
    знайшлі сваё выяўленне ў звычаёвым праве і ў фальклоры і таму варты лепшай долі, змагання за яе.
    Навагрудчына з’яўлялася для Міцкевіча складовай часткай, ядром яго ідэальнай дзяржавы — Літвы, разуметай не ў этнічным, а ў гістарычным сэнсе, як былое Вялікае Княства Літоўскае, поліэтнічнае і поліканфесійнае. Той жа А. Кэмпфі пераканаўча паказаў, што вялікі сын зямлі Навагрудскай добра адрозніваў ЛітвуРусь і ЛітвуЖмудзь, мову рускалітоўскую і жмудскалітоўскую 8. Памяць пра гэтую дзяржаву, адносна самастойную ў Рэчы Паспалітай, яшчэ жыла ў народзе, асабліва сярод шляхты, яе ідэалізавалі, яе спрабавалі адрадзіць — ці то спадзеючыся на добрую волю Аляксандра I, як гэта меркаваў Міхал Клеафас Агінскі, ці то робячы стаўку на чужаземцаўфранцузаў, на Напалеона. На пачатку XIX ст. адражэнне ВКЛ выглядала яшчэ вельмі рэальна. Яно ўкладвалася ў асветніцкую канцэпцыю, дзе многае залежала ад адукаванага манарха. Для такога адраджэння, няхай і ў складзе Расійскай імперыі, а таму частковага, ілюзорнага, не трэба было перамагаць усіх трох захопнікаў, што падзялялі Рэч Паспалітую (паражэнне паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі паказала, што гэта гераічна, але нерэальна). Выглядала, што дастаткова было пераканаць аднаго з іх — расійскага цара. Дазволіў жа ён стварыць Царства Польскае на чале з асобным намеснікам. To чаму не мог пагадзіцца на Княства Літоўскае з іншым намеснікам? I толькі пры Мікалаі I, пасля паражэння паўстання дзекабрыстаў і асабліва паўстання 1831 г., ілюзіі Міцкевіча канчаткова развеяліся — ён зразумеў, што дарогі назад няма. 1 ці не таму марудзіў у Вялікапольшчы, не дужа спяшаўся пад Варшаву і Вільню. Шляху ў будучыню ён яшчэ, да “вясны народаў”, не бачыў. Літва ж, Вялікае Княства Літоўскае, для яго, апошняга вялікага патрыёта гэтага княства, памерла. I “Пан Тадэвуш” з’явіўся надмагільным каменем не столькі для ўсёй Рэчы Паспалітай, як пісаў Станіслаў Ворцаль, колькі для роднай і таму асабліва дарагой Літвы, грамадзянінам якой ён пачуваўся. Паўтаруся: Літвы не этнічнай, а гістарычнай.