• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    ’ Bruchnalski W. Mickicwicza “Dziady” wilcnskic wobcc Chatcaubrianda powicsci “Atala” i “Rcnc” // Ksi?ga pamia.tkowa ku czci Oswalda Balzcra. Lwow, 1925. T. 1. S. 89104.
    ’ Цвяткоў JI. Таварыства філсматаў: (Нскаторыя цікавыя рысы аб’яднання маладых пісьмсннікаў у Вільні, больш чымся за сталсццс псрад нашаю эпохаю) // Маладняк. 1927. № 1. С. 64.
    372
    “кроў дзікіх нявінную”: “Кроў і слёзы даражэйшыя за залаты грабеж”. Гэтая фраза магла даць падставу савецкаму даследчыку С. Саветаву для сцвярджэння, што ў “Бульбе” Міцкевіч упершыню выказаў сваё “спачуванне да прыгнечаных народаў”. Супярэчлівасць поглядаў паэта выяўляецца тут як дыскусія “некалькіх” Міцкевічаў. Паэма аб’ядноўвае беларускую і “атлантычную” тэматыку — шмат месца аўтар адводзіць рамантызацыі і гераізацыі Хрыстафора Калумба, яго спадарожнікаў і патэнцыяльных паслядоўнікаў у пераадольванні акіянскіх прастораў. Міцкевіч або не ведае, або не разумее, або, найменш верагодна, не хоча публічна прызнаць, што Калумб быў меркантыльным чалавекам і, з пункту гледжання індзейцаў, якія фактычна не прысутнічаюць у паэме (толькі, паводле А.Э. Адынца (18041885), першую частку завяршаў “вобраз Амерыкі і яе жыхароў”), злачынцам, адказным за генацыд. Калумба як носьбіта ідэі свабоды не трактаваў практычна ніхто з тых, хто пазней звяртаўся да “калумбіяды”. У доўгім шэрагу “Новых Светаў” і “Хрыстафораў Калумбаў” паэма “Бульба” лічыцца “апошняй і некалькі анахранічнай (demodee)” 10. Але станоўчы вобраз Калумба праходзіць праз мноства твораў на дзесятках моваў, уключаючы “Сон над Нёманам” Максіма Танка.
    Здаецца, Міцкевіч так да канца і не зразумеў трагедыі, якая здарылася з індзейцамі ў выніку “адкрыцця”, бо ў “Кнігах польскага народа і польскага пілігрымства” пісаў пра Калумба як пра чалавека, што “адкрыў Амерыку, якая сталася зямлёй свабоды, святой зямлёй” і “быў апошнім крыжовым рыцарам ў Еўропе, апошнім, хто распачаў экспедыцыю ў імя Бога, а не для сябе”.
    Тым не менш, як адзін з важнейшых вынікаў адкрыцця падаецца з’яўленне ў Еўропе бульбы — выратавальніцы ад голаду:
    Муж, што дваццацю быкамі арэ украіну
    1 якога аддзяліла Атлантычнас мора [г. зн. індзссц], Араб, які нс шукас пад дахам начлсгу, 1 рускі, у всчным закапаны снсзс, Азіяты, якія цягнуцца праз блукаючыя пяскі, — Ад Бога і бульбы роўныя бяруць ласкі.
    Наступныя звароты да індзейскай тэмы вынікаюць з кола чытання Міцкевіча. У прыватнасці, яго зацікавіла кніга К.Г.Л. Пёліца (17721838) “Папулярная антрапалогія” (Лейпцыг, 1800). У 1822 г. у каментарыях да апісальнай паэмы С. Трамбецкага (1739(?)1812) “Заф’юўка” ён характарызуе патагонцаў: “...уласна кажучы, народ дзікі амерыканскі, вялізнай будовы цела”. Стаўшы выгнаннікам, Міцкевіч пісаў 5 студзеня 1827 г. Я. Чачоту і Т. Зану (17961855) у Арэнбург, ужываючы слова “каханая” ў значэнні “Радзіма”: “Дзікія амерыканцы асуджанаму на пакуты нявольніку
    10 Гл., напр.: Fabre J. Lumicrcs ct Romantismc. Paris, 1963. P. 151166.
    373
    ікк ылаюць у апошнюю ноч дзяўчыну для пацехі; а ты [Ян], горшы за амерыканца, не дазваляеш мовіць і марыць аб ёй!.. ”
    Выехаўшы на Захад, Міцкевіч абмяркоўвае з І.В. Гётэ (17491832) “падабенства амерыканскіх і егіпецкіх пірамід” (у прысутнасці аўтара “Лістоў з падарожжа” А. Адынца, 24 жніўня 1829 г. — Ю. Корсаку з Веймара).
    Найбольш індзеянісцкіх згадак у парыжскіх славістычных лекцыях паэта, асабліва ў “Першым курсе...”, пра якія пісаў Дамейку ў Какімба, што кожная — “як падарожжа праз пампасы, скрозь тыграў і індзейцаў”. Гаворачы ў лекцыі 26 лютага 1841 г. пра “сур’ёзнасць і спакой” славянскай паэзіі, выводзіць іх з “народнага характару”, параўноўваючы бясстраснасць сербскіх племянных веча з тым, чым вызначаюцца “дзікія героі Купера”. Тым не менш, “славянскія героі”, паводле Міцкевіча, хоць і “больш за ўсё шануюць вайну” і “бываюць часам неўтаймаваныя, але гэта зусім не дзікуны. Вайна для іх — не паляванне на людзей, як для амерыканскіх плямён”. Паэт збліжае з карыбамі фінаў і саамі (лапландцаў), “жоўтае племя”, песні якіх, у адрозненне ад пяшчотных і прывабных сербскіх, уяўляюць сабой часам “людажэрную”, “жудасную паэзію”.
    Польскі лектар такім чынам абараняе перад французскімі студэнтамі славян ад несправядлівых абвінавачанняў: “Замежныя пісьменнікі, асабліва нямецкія, часта хацелі апраўдаць гвалты, якія ўчыняліся родам нямецкім славянам, абвінавачваючы іх у варварстве і параўноўваючы іх з дзікімі плямёнамі Амерыкі”. Міцкевіч параўноўвае з індзейцамі заходніх славян, якія апынуліся паміж Германіяй і Польшчай: “Бедныя плямёны Ваўкоў, Валоў, Мышей, Сокалаў паміж нямецкім кап’ём і польскай шабляй, блукаючы, гінулі, падобна як сёння гінуць ў Амерыцы пакаленні Магіканаў, Баброў і Лісаў” (“Першыя стагоддзі польскай гісторыі”. Кніга другая). Апошнія з’яўляюцца ў гэтым даследаванні Міцкевіча, закончаным перад 1837 г., але апублікаваным толькі праз тры дзесяцігоддзі, верагодна, як водгук на вайну Чорнага Ястраба 1832 г. у Ілінойсе.
    У празаічных уводзінах і “ўстаўках”, а таксама “тлумачэннях” да паэм “Дзяды”, “Конрад Валенрод”, “касыды” “Фарыс” — творах 18261832 гг, Міцкевіч робіць этнаграфічныя паралелі і лінгвістычныя заўвагі, што адносяцца да неакрэсленых месцаў у Новым Свеце.
    “Просты народ у Літве ўяўляе сабе маравую пошасць у абліччы дзевы, з’яўленне якой, апісанае тут [у “Конрадзе Валенродзе”. — A. С.] на падставе народных паданняў, папярэднічае страшнай хваробе. [...] Здаецца, што народнае ўяўленне ў падобных вобразах прадставіць хацела тое таемнае прадчуванне і тую дзіўную трывогу, якія звычайна папярэднічаюць вялікім няшчасцям або смерці і якія не толькі адзінкавыя асобы, але цэлыя народы часта падзяляюць”. Так прадчувалі і “ў Амерыцы прыбыццё іспанцаў”.
    374
    У “Дзядах” канстатуецца наяўнасць звычаю, падобнага да распаўсюджанага “ў многіх паветах Літвы, Прусіі і Курляндыі” і ў Амерыцы: “Варта ўвагі, што звычай частаваць памерлых, відаць, існаваў ва ўсіх паганскіх народаў — у Старажытнай Грэцыі ў часы Гамера, у Скандынавіі, у краінах Усходу і дагэтуль на астравах Новага Свету”.
    Такім чынам, у творчасці паэта выразна прасочваецца кампаратывістычная лінія. Пра тое, што Міцкевіч уключае індзейцаў у досыць шырокае кола цікавых для яго народаў, сведчыць і артыкул “Аб крытыках і рэцэнзентах варшаўскіх” (1828), дзе ён піша, аналізуючы ролю Ю. Нямцэвіча ў стварэнні новых літаратурных формаў, пра “звычайныя прамовы, максімы і сентэнцыі, што дэкламуюцца на французскай сцэне з аднолькавым пафасам грэкамі, рымлянамі, туркамі і амерыканцамі”. Міцкевіча клапоціць лёс польскага і суседніх з ім народаў, хаця большая частка параўнанняў тычацца “эканомікі” (бульба) або духоўнай кулыуры. Толькі ў “Першых стагодзях польскай гісторыі” кампаратывістыка пасапраўднаму (у т. л. і “самакрытычна”) “палітызуецца”. У рэшце рэшт, паводле Міцкевіча, славяненепалякі ў параўнанні з індзейцамі “менш здзічэлыя, менш выраджаныя” і “ацалелі ў большай лічбе” спачатку “пад панам немцам”, а потым ва “ўзмоцненай Польшчы”.
    Невыпадковай была паралель паміж прусамі і араўканскім народам, “які да сённяшняга дня захаваў свабоду і падобную даўнім прусам арганізацыю разам з ідалапаклонствам”, у прадмове да першага выдання “Першых вякоў польскай гісторыі” (1868) Леанарда Рэтля ”, які пераклаў і напісаў прадмову (пад псеўданімам Ян Замастоўскі) да віленскай “Араўканіі” і стаў, такім чынам, “сувязной” асобай для А. Міцкевіча і I. Дамейкі, “карэнных беларусаў”, грунтоўны эпісталярны дыялог якіх на “індзейскую тэму”, аднак, не адбыўся. Абодвум, хаця і ў рознай ступені, перашкаджала амбівалентнасць, якая вынікала ў першую чаргу з прыналежнасці да каталіцызму: павага да ацтэкаў, інкаў і араўканаў значна змяншалася, калі гаворка заходзіла пра іх рэлігію і ахвярапрынашэнні.
    Жыццё і творчасць Адама Міцкевіча прыпадаюць на перыяд, калі ў Амерыцы ў выніку войнаў утварыліся незалежныя ад метраполій дзяржавы, якія, аднак, вялі пераважна антыіндзейскую палітыку. Антыбеларуская палітыка гіпатэтычна “незалежнай” Польшчы не ўспрымалася ім на працягу ўсяго жыцця. Гісторыя папугая як апошняга носьбіта мовы калісьці магутнага племені індзейцаў магла і не нагадваць яму пра перспектывы беларускай гаворкі.
    Як высокаадукаваны чалавек Міцкевіч не мог не звяртаць увагі на асноўныя бягучыя падзеі ў амерыканскіх краінах, але яго цікавасць вынікала
    " L. R. Przcdmowa do picrwszcgo wydania: Mickiewicz A. Picrwszc wicki historyi polskicj // Dzicla Adama Mickicwicza. Wydanic zupclnic przcz dzicci autora dokananc. Paryz; Lwdw. 1880. T. 4. S. 172. '
    375
    з натуральных паралеляў паміж імі і Польшчай, прычым яго літаратурная спадчына не нясе прыкмет вылучэння карэннага насельніцтва (у эміграцыйных беларускіх крыніцах былі спробы паказаць, што Міцкевіч вылучаў беларусаў сярод польскіх імігрантаў у Амерыцы). “Аднак, — паводле В. Кіпеля, — галасы гэтыя былі марным лямантам у пустэльні” 12, якімі яны з’яўляюцца і ў выпадку з сусветна вядомым араўканолагам I. Дамейкам. “Паланізаванасць” стала, на маю думку, яшчэ адным стрымліваючым фактарам пры ўсведамленні “глыбінных” праблем карэннага насельніцтва Амерыкі.
    Агульная тэндэнцыя недаацэнкі культурных дасягненняў “прымітыўных” народаў (хаця Міцкевіч прызнае ў “Кнігах польскага пілігрымства”, што ў галіне мастацтваў і рамёстваў “не толькі ў еўрапейцаў, але і ў [...] дзікіх можна навучыцца многім патрэбным рэчам”) і недастатковая інфармаванасць (кукуруза і маіс падаюцца ў “ранняй” “Бульбе” як асобныя расліны, але і пазней, нягледзячы на кантакт з 1. Дамейкам, які дасягнуў узроўню тагачаснага “этнографа” і добрага папулярызатараамерыканіста, паглыблення ў заакіянскія рэаліі не адбылося) тлумачаць пэўнае “адставанне” і адносную беднасць “індзеяністыкі” (у параўнанні з індыяністыкай — індалогіяй) Міцкевіча. Менавіта таму ён прама і не адзначае заслугі індзейцаў у вывядзенні бульбы, а падае яе як дар Новага Свету, што выкарыстоўваецца як яго карэннымі жыхарамі, так і астатнімі насельнікамі свету. Для Міцкевіча і славяне як ахвяры авараў, і індзейцы, і негры як нявольнікі еўрапейцаў аднолькава дазваляюць выкарыстоўваць сябе як цяглавая жывёла, хаця вядома, што карэнныя жыхары Амерыкі гінулі, але нрактычна не ператвараліся ў рабоў.