Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Міцкевіч калісьці сказаў, што “літаратура славянства — гэта вузел, якім звязаны народы, тая адзіная галіна, якая складала для ўсіх славян агульную
364
ўласнасць” 5. Купала сваімі перакладамі твораў Міцкевіча звязаў гэты вузел больш моцна. Дзякуючы гэтым перакладам беларускі чытач і сення мае магчымасць атрымліваць асалоду ад бессмяротных твораў вялікага навагрудчаніна, далучацца да скарбонкі сусветнай культуры.
Тэрэса Голуб (Мінск)
ПАРЫЖСКІЯ РЭЛІКВІІАДАМА МІЦКЕВІЧА ВАЧЫМА БЕЛАРУСКАГА ДАСЛЕДЧЫКА
Калі гаварыць аб парыжскіх рэліквіях, то перш за ўсё неабходна сказаць, што сам Парыж — гэта каштоўнейшая рэліквія, якая захоўвае памяць пра шматлікіх сусветна вядомых асоб, у тым ліку і сыноў беларускай зямлі.
Адам Міцкевіч у Парыжы пражыў амаль палову свайго жыцця. Тут ён стварыў сям’ю, узяўшы шлюб з дачкой вядомай польскай піяністкі Марыі Шыманоўскай — Цэлінай. У гэтым горадзе нарадзіліся і выраслі іх дзеці. Сын Уладзіслаў стаў даследчыкам творчасці бацькі, самым зацікаўленым і актыўным збіральнікам і захавальнікам яго літаратурнай спадчыны, ініцыятарам і арганізатарам шматлікіх акцый па ўшанаванню светлага імя Адама Міцкевіча. Парыж для Адама Міцкевіча быў месцам многіх памятных для яго сустрэч і знаёмстваў, пунктам, адкуль і куды адпраўлялася і сцякалася вялікая колькасць карэспандэнцыі. Менавіта ў гэтым еўрапеўскім горадзе найбольш ярка і цэласна, на маю думку, праявілася шматграннасць таленту Адама Міцкевіча, пра што сведчыць яго навуковаасветніцкая, рэдактарскавыдавецкая, грамадскапалітычная дзейнасць, літаратурнакрытычная і публіцыстычная праца... Вышыню яго паэтычнага майстэрсгва вызначае напісаная ім у Парыжы паэма “Пан Тадэвуш”.
Парыжскі перыяд жыцця і творчасці Адама Міцкевіча даволі грунтоўна і рознабакова вывучаны польскімі літаратуразнаўцамі. У іх ёсць большыя мажлівасці для працы ў архівах і бібліятэках гэтага горада, чаго нельга сказаць пра беларускіх даследчыкаў. Аднак у апошні час Таварыства польскай культуры ў Парыжы вельмі актыўна садзейнічае таму, каб вучоныя і іншых краін, у прыватнасці, былога Савецкага Саюза, маглі наведваць мясціны пражывання суайчыннікаўэмігрантаў XIX ст. і праз дакументальныя матэрыялы пазнаёміцца з іх дзейнасцю. Такая дабрачынная акцыя мае станоўчы вынік: наладжваюцца культурныя і навукрвыя ўзаемасувязі, звязваюцца ў адно цэлае канцы абарваных ніцей жыццяпісу таго ці іншага дз^яча, выпраўляюцца многія недакладнасці, памылкі ў трактоўцы гіста
5 Міцксвіч А. Собр. соч.: В 5 т. М., 1952. Т. 3. С. 2.
365
рычных, палітычных, сацыяльнабытавых з’яў. Выйграе, у цэлым, сусветная гісторыя, навука, культура, бо робіцца агульная справа.
Гётэ ў свой час сказаў, што каб лепш зразумець паэта, патрэбна пабываць на яго радзіме. Відаць, гэтай акалічнасцю тлумачацца жаданні многіх, хто імкнецца наведаць тыя мясціны, дзе нарадзіўся і ўзрос Адам Міцкевіч. Цалкам пагадзіўшыся з думкай класіка нямецкай літаратуры, хочацца дадаць, што для найбольш поўнага і правільнага разумення любога пісьменніка вельмі карысна прайсці ўсімі яго жыццёвымі сцежкамі. Асабліва калі яны маюць такую шырокую геаграфію, як у А. Міцкевіча: Завоссе, Навагрудак, Вільня, Пецярбург, Масква, Адэса, Берлін, Прага, Веймар, Рым, Жэнева, Неапаль, Дрэздэн, Парыж, Канстанцінональ. Як бачна з пераліку толькі асноўных месц знаходжання паэта, зрабіць падорожжа па такому складанаму маршруту не кожнаму пад сілу.
У мінулым годзе стыпендыяльным фондам Станіслава Ляма мне на конкурснай аснове была выдзелена стыпендыя, дзякуючы якой з’явілася магчымасць наведаць Парыж. Постаць А. Міцкевіча ў праграме маёй навуковай “пілігрымкі” займала цэнтральнае месца. Па той прычыне, што даследаванне жыцця і творчасці паэта парыжскага перыяду можа мець вельмі шырокі дыяпазон і патрабавала звужэння, поле маіх навуковых інтарэсаў акрэсліла галоўным чынам музейналітаратуразнаўчымі праблемамі.
Асноўным месцам працы была Польская бібліятэка, якая з’яўляецца адным са структурных падраздзяленняў Польскага гісторыкалітаратурнага цэнтра ў Парыжы. Пры бібліятэцы ў 1903 г. па ініцыятыве сына А. Міцкевіча Уладзіслава быў створаны музей паэта. 3 экспазіцыяй музея мяне пазнаёміла Эва Якубоўская. Яна расказала пра гісторыю стварэння музея, звярнула ўвагу на асобныя экспанаты, падаравала паштоўкі з выявамі вітрын экспазіцыі, спрыяльна і з разуменнем аднеслася да ўзнятага мной пытання пра мажлівасць вырабу муляжоў, ксеракопій, перадачы Дзяржаўнаму музею гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску дублетных выданняў. Як былога музейнага работніка мяне цікавіла ступень выкарыстання ў экспазіцыі арыгіналаў, копій, мастацкае вырашэнне, а таксама, як далёка ад радзімы А. Міцкевіча прадстаўлены дарагі яго сэрцу куточак. Трэба адзначыць, што зроблена там усё гэта на належным навуковым узроўні, з павагай і тонкім адчуваннем пачуццяў, якія праз усё жыццё пранёс вялікі паэт да роднай зямлі. Агляд мастацкіх палотнаў, такіх, як “Руіны замка ў Навагрудку” (Францішка Міцкевіча), “Капліца ў Туганавічах”, “Двор у Туганавічах” (невядомага аўтара), “Партрэт Анэлі Узлоўскай, хрышчонай маці Адама Міцкевіча” (з XVIII ст., невядомага аўтара), відаць, у кожнага, хто адрываецца на нейкі час ад радзімы, выклікае адпаведны насталыічны настрой. I тады яшчэ больш зразумелымі і такімі дарагімі становяцца радкі паэта з яго верша “Калі я труп жывы...”:
366
Ёсць у мянс зямля, край свстлых мрояў, Мілсйшага — мнс нс знайсці другога. Мнс ўсс радня там — болсй, чым крывсю, Там сэрцу гэтак многа дарагога!
Туды што міг — хай праца ці забавы — Ўцякаю я. Сяджу там пад дубамі, Як нскалі, кладуся ў звонь, у травы, Ганяюся ізноў за матылямі.
Там бачу ў бслым зноў яс скрозь далі. Бяжыць у лсс яна да нас ад ганка, Ляціць праз полс — тонс ў жытняй хвалі, 3за гор далскай свсціць мнс заранкай.
(Пераклад К. Цвіркі)
Фонд Музея Адама Міцкевіча ўваходзіць у склад фондаў бібліятэкі, дзе захоўваецца вялікая колькасць аўтографаў твораў А. Міцкевіча, яго друкаваныя выданні, кнігі з дарчымі надпісамі, багатая калекцыя партрэтаў, фотаздымкаў, асабістых рэчаў, дакументаў. Сярод апошніх маю ўвагу перш за ўсё прыцягнулі тыя, што тычацца праблемы Завосся (МАМ, 878), якая на той час была ўзнята супрацоўнікамі Музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, у прыватнасці, Ліліяй Усенка. Паколькі гэтым пытаннем да мяне ў Парыжы займаліся дырэктар Літаратурнага музея імя Адама Міцкевіча ў Варшаве Януш АдравонжПянёнжак і навуковы супрацоўнік Веся Кардачук, то лічу правамерным спаслацца на вынікі іх працы, якія на дадзены момант з’яўляюцца найбольш пераканаўчымі і з майго боку не выклікаюць пярэчанняў. Я. АдравонжПянёнжак, напрыклад, прыйшоў да поўнага пераканання, што калдычаўскае Завоссе Баранавіцкага раёна з’яўляецца менавіта тым Завоссем, дзе нарадзіўся А. Міцкевіч, і што сведчаць аб гэтым не толькі “тапаграфічныя апісанні (Жарновая гара!) і малюнкі (да прыкладу, Эдварда Паўловіча 1843 г. ці нават змененай ужо сядзібы, намаляванай Напалеонам Ордам 40 год пазней), але і сабраныя Уладзіславам Міцкевічам і захаваныя ў Польскай бібліятэцы ў Парыжы копіі архіўных дакументаў, галоўным чынам гродзенскіх (а назбіралася іх каля 150), што датычацца менавіта гэтага, а не іншага Завосся...”, “а таксама карты генерала Хшаноўскага (яны служылі паўстанцам 1863 г.) і рускія “штабаўкі” 1. Акрамя дакументальных крыніц даследчыкам у сваёй працы выкарыстаны многія ўспаміны, пакінутыя роднымі А. Міцкевіча, а таксама тымі, хто ведаў яго асабіста. На іх падставе Я, АдравонжПянёнжак піша: “Менавіта калдычаўскае Завоссе наведаў Уладзіслаў Міцкевіч праз шэсць гадоў пасля смерці бацькі, у красавіку 1862 г., калі яшчэ жыў брат паэта, Аляксандр, які, дарэ
1 АдравонжПянснжак Я. Яшчэ раз пра Міцксвічава Завоссс // Кантакты і дыялогі. 1998. № 78. С. 53.
367
чы, імкнуўся вярнуць Завоссе. Да таго ж, жылі яшчэ многія сябры і равеснікі Адама, якім тады было каля шасцідзесяці, а таму добра ўсё памяталі, былі добра інфармаваныя. У Навагрудку сына паэта вітаў не хто іншы, як менавіта Эдвард Паўловіч, пра што згадвае Уладзіслаў у 2 томе сваіх “Успамінаў” (Варшава, 1927. С. 59)” 2.
Улічваючы складанасць праблемы, а таксама тое, што для беларускага даследчыка было б вельмі каштоўным мець пад рукамі згаданы вышэй дакументальны матэрыял, тым болей што ён тычыцца і некаторых іншых фальваркаў, я звярнулася з просьбай да прэзідэнта Польскага гісторыкалітаратурнага таварыства Яцэка Талькі і загадчыцы рукапіснага фонду бібліятэкі Эвы Рудкоўскай, каб яны пасадзейнічалі ў вырабе мікрафільма. Яны паабяцалі задаволіць маю просьбу пасля таго, як адной з навуковых устаноў Мінска будзе напісаны ім адпаведны ліст, бо неабходная адзінка захавання мае 500 старонак. Інстытутам літаратуры НАН Беларусі такі ліст быў пасланы ў Парыж, але, на жаль, адказу пакуль няма. Калі не лічыць вось гэтай адзінай няўвязкі, якая ўзнікла пасля майго ад’езду дадому і якая, хутчэй за ўсё, тлумачыцца хібамі паштовай сувязі, супрацоўнікамі Польскага гісторыкалітаратурнага таварыства ў Парыжы для мяне былі створаны самыя спрыяльныя ўмовы працы.
Мне ўдалося пазнаёміцца з вялікай колькасцю рарытэтных выданняў А. Міцкевіча, яго аўтографамі, патрымаць у руках некаторыя асабістыя рэчы, якія захоўваюцца ў фондах бібліятэкі. Усе яны маюць вялікую музеязнаўчую і літаратуразнаўчую каштоўнасць. Сярод гэтага багацця матэрыялаў варта згадаць рукапісныя фрагменты паэмы “Дзяды”, “Пана Тадэвуша”. Адзін з апошніх мае цікавую гісторыю і звязаны з Ігнатам Дамейкам (МАМ. 22).
Пра Адама Міцкевіча — паэта, сябра, чалавека, пра яго адрасатаў, геаграфію перапіскі сведчыць таксама шырокае кола эпісталярная яго спадчына. Пры вывучэнні ліставання Міцкевіча я аддавала перавагу яго сувязям з землякамі, у выніку чаго прыйшла да высновы, што гэты матэрыял можа знайсці новае шырокае асвятленне літаратуразнаўцамі, а таксама быць выкарыстаным для адлюстравання шматгранных старонак жыцця паэта музейнымі сродкамі. У падмацаванне выказанай думкі назаву такія сусветна вядомыя імёны, як Ян Чачот, Тамаш Зан, Ігнат Дамейка, Аляксандр Ходзька, Антон Адынец і інш.
Постаць А. Міцкевіча належыць да зорак першай велічыні, якая прыцягвае ўвагу не толькі да сябе, але і да свайго акружэння. У гэтай сувязі вялікую навуковую, культурнагістарычную і эстэтычную значнасць уяўляюць рэліквіі родных паэта. Для прыкладу прыгадаем “Музычны альбом”