• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Граф полюбляв чудні вндовнша й прнгодн, Звав романтнчністю. Казав, шо э з прнродн Романтнк він і сам. Та й справді був днвак: Нс раз, полюючн, забудс про собак, ІЦо гонять звірнну, коня знснацька спнннть I в нсбо днвнться, і смутно погляд міннть, Як кіт, побачнвшн на сосні горобців. 16
    “Пан Тадэвуш” — паэма сапраўды народнага гучання. Яна напісана на фальклорным матэрыяле, мае ярка выяўлены нацыянальны каларыт. Гэтыя асаблівасці тонка адчуў М. Рыльскі і памастацку ўзнавіў іх на украінскай мове:
    Ростс гармонія, зміцнясться і плннс — I раптом піснсю прорвалася вона Про вояка того, шо дальня чужнна Його з могнлою у полі обвінчала, ІЦо мурава його кнтайкою вкрнвала, ІЦо коннк копнтом для нього зсмлю рнв...”
    Пераклады “Пана Тадэвуша” на ўсходнеславянскія мовы — даніна бессмяротнай музе вялікага польскага песняра.
    У дні святкавання 200годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча значна ўзрасла цікавасць да творчасці вялікага польскага паэта. Думаецца, што гэта дасць плён у садружнасці, літаратурным пабрацімстве нашых народаў. Будуць новыя адкрыцці, новыя пераклады, новыя прачытанні бессмяротных радкоў нашага слыннага земляка.
    16 Міцксвнч А. Пан Тадсуш / Пср. і вступня стаття М. Рнльского. Кмів, 1949. С. 65. ” Тамсама. С. 364.
    346
    Алеся Літвіноўская (Мінск)
    ПАЛАНІЗМЫ I РУСІЗМЫ
    Ў ПЕРАКЛАДЗЕ “ПАНА ТАДЭВУША” АЛЯКСАНДРА ЕЛЬСКАГА
    Сярод пяці вядомых беларускіх перакладаў “Пана Тадэвуша” адным з найменш даследаваных у лінгвістычным аспекце з’яўляецца пераклад Аляксандра Ельскага, апублікаваны ў 1892 г. у Львове. Малую ўвагу навукоўцаў да гэтай працы можна растлумачыць у першую чаргу тым, што Ельскі пераклаў “Пана Тадэвуша” не цалкам, а толькі першую кнігу, ці быліцу, а таксама, як зазначаў Уладзімір Казбярук 1, не вельмі высокім мастацкім узроўнем перакладу (у параўнанні, напрыклад, з вядомым тэкстам В. ДунінаМарцінкевіча). Тым не менш, пераклад Ельскага выклікае бясспрэчную навуковую цікавасць, бо, нават пры ўсіх сваіх недахопах, ён не толькі адлюстроўвае моўныя прыхільнасці самога перакладчыка, але і дае ўяўленне пра стан беларускай мовы ў канцы XIX ст., паколькі, як і ўсе тагачасныя беларускамоўныя паэты і пісьменнікі, Ельскі ў сваёй творчасці абапіраўся на найбольш блізкую яму гаворку (сярэднебеларускую).
    Перакладчык быў даволі высокай думкі пра сваю працу, таму што лічыў яе адзіным перакладам вядомага твора А. Міцкевіча на беларускую мову. Ён быў упэўнены, што ранейшы пераклад ДунінаМарцінкевіча не дайшоў да суайчыннікаў, бо быў “арыштаваны” і знішчаны. Таму Ельскі адчуваў сваю адказнасць за тое, як зразумеюць паэму на Беларусі. Ён спадзяваўся, што “чытаючы “Пана Тадэвуша”, дарагія беларусы палюбяць усім сэрцам сваю родную, занядбаную, святую беларускую мову [...] якая, мусіць, варта чагось, калі можна на яе склад ператлумачыць найцальнейшыя паэтычныя творы вялікіх пісьменнікаў” 2. У сваёй прадмове Ельскі падкрэсліваў, што імкнуўся перакласці тэкст паэмы амаль даслоўна і лічыў гэта апраўданым. Такое стаўленне, безумоўна, не магло не паўплываць на мастацкую якасць тэксту, дзе, напрыклад, сустракаюцца радкі, якія перакладчык палічыў за лепшае ўзяць жыўцом з арыгінала або ўвесці ў іх нязначныя змены (так бы мовіць, “абеларусіць” іх).
    Такім чынам, у тэксце перакладу побач з агульнаўжывальнымі беларускімі словамі і вузкімі дыялектызмамі сустракаецца вялікая колькасць паланізмаў і нават паасобныя русізмы.
    Пад паланізмамі мы разумеем словы, якія прыйшлі з польскай мовы або праз польскую з нямецкай, французскай, лацінскай, грэчаскай і г. д. Іншыя “старыя” запазычанні з польскай мовы, шырока распаўсюджаныя
    1	Казбярук У. На досвітку адраджэння // Полымя. 1998. № 4. С. 218219.
    1 Jclski A. Slatico ad thimacza // Mickiewicz A. Pan Tadeusz. Kn. 1. Lwoii, 1892. S. 4.
    347
    ў беларускіх гаворках (кшталту лексем чаравікі, кабета і пад.), у дадзеным выпадку не разглядаюцца.
    Пад русізмамі разумеюцца запазычанні з рускай або царкоўнаславянскай моваў, хутчэй за ўсё невядомыя беларускім гаворкам сярэдняй паласы.
    Паланізмаў у тэксце налічваецца больш за 300 адзінак (332), прычым большую частку лексем перакладчык прывёў у адпаведнасць з фанетычнымі законамі беларускай мовы (80%), астатнія ж захаваў у польскім фанетычным афармленні.
    Фанетычныя з’явы аканне і яканне абсалютна паслядоўна перадаюцца ва ўсіх польскіх запазычаннях (86 і 30 выпадкаў). Прычым яканне ў Ельскага звычайна распаўсюджваецца на ўсе ненаціскныя склады: radzina пол. rodzina ‘сям’я’, abajentna  пол. oboj^tnie ‘абыякава’, wiela  пол. wide ‘шмат’, dziadzictwa  пол. dziedzictwo ‘спадчына’.
    Таксама паслядоўна перадаецца характэрнае для беларускай мовы фанетычнае падаўжэнне, якое адпавядае польскаму мяккаму зычнаму ў інтэрвакальнай пазіцыі (11): milczennie  пол. milczenie ‘маўчанне’, wantpieiinie пол. wqtpienie ‘сумненне’, pazyccie  non. pozycie ‘сумеснае жыццё’.
    Амаль ва ўсіх выпадках (21) польскаму спалучэнню rz адпавядае характэрны для беларускай мовы цвёрды гук г: ргесіа — пол. przeciez ‘аднак’, brask пол. brzask ‘світанне’, ттуп  пол. murzyn ‘негр’. Выключэнне складаюць дзве лексемы krzywiiisia і przyjdzia, у якіх спалучэнне rz захоўваецца.
    Трэба зазначыць непаслядоўную перадачу выбухнога g, які перадаецца праз h фрыкатыўны ў 11 выпадках і захоўваецца ў 9ці: hrecznasc  пол. grzecznosc ‘ветлівасць’, hracz  пол. gracz ‘ігрок’,papuha  пол. popuga ‘папугай’, але uzglond  пол. wzglqd ‘погляд’, gors — пол. gors ‘карсет’, granatowy — пол. granatowy ‘цёмнасіні’.
    На месцы польскага w у пазіцыі перад зычным перакладчык ужывае u або й (14): нсаіа  пол. wcale ‘увогуле’, zailsza  пол. zawsze ‘заўсёды’, uspanialy  пол. wspaniafy ‘прыгожы’. Але ўжо, напрыклад, слова са значэннем ‘позірк’ мае ў тэксце два варыянты: uzrok і wzrok.
    Насавыя гукі ў большасці выпадкаў захоўваюцца (16) і перадаюцца праз спалучэнне еп і an, напрыклад,: пепсіс пол. п^сіс ‘прывабліваць’, cienzarпол. cigzar ‘цяжар’, nandzar  пол. n^dzaz ‘жабрак’, wantpieiinie — пол. wqtріепіе ‘сумненне’. Але ёсць шэраг слоў (7), у якіх адбываецца страта назальнасці: sprat — пол. sprz^t ‘рэчы’, jakacca  non.jqkac sig ‘заікацца’.
    Польскай фанетычнай з’явай можна лічыць і ўжыванне няпоўнагалосных канструкцый (5): Ыопіа  пол. Ыопіе ‘луг, выган’, krulowac  пол. кгдlowac ‘цараваць’, klutnia — пол. klotnia ‘сварка’, miadzieniec  пол. mluodzieпіес ‘маладзён’.
    У тэксце перакладу сустракаюцца таксама паасобныя выпадкі ўжывання цвёрдага dz (6): uradzennia  пол. urodzenie ‘нараджэнне’, dzwanok  пол.
    348
    dzwonek ‘званок’, uiadza пол. wladza ‘улада’, wodz пол. wodz ‘правадыр’, i групы dl (3): spudiowac  пол. spudlowac ‘даць маху’, pasiadlasc  пол. posiadiosc ‘уладанне’.
    Запазычанні з рускай мовы ў тэксце сустракаюцца рэдка (12 выпадкаў), прычым, у адрозненне ад паланізмаў, усе яны, за выключэннем двух выпадкаў, аформлены ў адпаведнасці з фанетычнымі законамі беларускай мовы: паслядоўна перадаецца аканне і яканне (7) (zudka, abjasnic, panimaju, zwiazda), дзеканне (dziela, maiadzioz), цвёрды r (prykaz, sporyc), фрыкатыўны h (hlasiaszczyjd), цеканне (razjasniajuc). Неадаптаванымі з’яўляюцца дзве лексемы царкоўнаславянскага паходжання: hlasiaszczyja і zlaty, у якіх захоўваецца няпоўнагалоссе.
    Аналіз вывучанага матэрыялу дае магчымасць меркаваць пра пошукі А. Ельскага ў галіне нармавання беларускай мовы. Сам перакладчык быў упэўнены, што “Беларусь выпрацуе сваю “гаворку” да ступені мовы” (ліст да Яна Карловіча ад 1628 лютага 1890 г.), і актыўна дзейнічаў у гэтым накірунку, не толькі тэарэтычна асэнсоўваючы асаблівасці беларускай мовы, але і выкарыстоўваючы веды на практыцы ва ўласных творах і перакладах.
    У свае тэксты пісьменнік шырока ўводзіў запазычанні, калі лічыў, што яны больш дакладна перадаюць змест твора. Прычым, гэта часцей за ўсё былі запазычанні з польскай мовы, якія ў большасці выпадкаў падаваліся ііеракладчыкам у адпаведнасці з фанетычнымі законамі беларускай мовы. Як мы маглі бачыць вышэй, у іх назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя паслядоўнай перадачы з’яў акання і якання, падаўжэння зычных, ужывання цвёрдага г на месцы спалучэння rz. У той час як для перадачы насавых галосных, выбухнога g, спалучэння dz, w перад зычнымі, няпоўнагалосся характэрна непаслядоўнасць, наяўнасць дублетаў.
    Калі параўнаць адносіны да запазычанняў А. Ельскага і Б. Тарашкевіча ў “Беларускай граматыцы для школ”, якая фактычна была першай удалай спробай кадыфікацыі беларускай мовы, можна зазначыць, што Ельскі вылучыў і адлюстраваў у першую чаргу тэндэнцыю да пашырэння акання (і якання) на запазычанні, якая была акрэслена і Тарашкевічам.
    Такім чынам, для спробы Ельскага нармалізаваць беларускую мову характэрна значная непаслядоўнасць, што цалкам зразумела ў перыяд адсутнасці замацаваных літаратурных нормаў. Але яго пошукі, безумоўна, мелі мэтанакіраваны творчы характар, паколькі яны засноўваліся на веданні асноўных моўных заканамернасцей і былі накіраваны на стварэнне паўнавартаснай літаратурнай мовы.
    Можна зазначыць, што выбар паэмы Адама Міцкевіча для перакладу быў невыпадковым, таму што менавіта на творы такога высокага мастацкага ўзроўню можна было з найбольшым эфектам прадэманстраваць магчымасці маладой беларускай літаратурнай мовы.
    349
    Яўгенія Волкава (Мінск)
    АСАБЛІВАСЦІЎЗНАЎЛЕННЯ ВОБРАЗНЫХ ПАРАЎНАННЯЎ У БЕЛАРУСКІХ ПЕРАКЛАДАХ ПАЭМЫ АДАМА МІЦКЕВІЧА “ПАН ТАДЭВУШ”
    Паэтычны вобраз — адзін з важнейшых кампанентаў мастацкай сістэмы вершаванага твора. Таму і галоўная задача перакладчыка паэзіі — адпаведнае ўзнаўленне вобразнай сістэмы арыгінала.
    Значнае месца сярод стылістычных сродкаў, якія выкарыстоўвае аўтар любога мастацкага твора, займаюць такія вобразныя сродкі, як метафара, метанімія, сінекдаха, вобразнае параўнанне і інш. Перакладчык павінен перадаць сістэму вобразных сродкаў, выкарыстаных у тэксце, такім чынам, каб у сваёй сукупнасці вобразныя сродкі перакладу рабілі такое ж самае эмацыянальнае ўздзеянне на чытача, як і адпаведныя сродкі арыгінала '. Існуюць розныя погляды на спосабы дасягнення гэтай мэты. Мы далучаемся да думкі А. Таркоўскага, які лічыў, што перакладчык не павінен “навязваць аўтару арыгінала ўласны погляд на паэзію, уласнае разуменне яе існасці, з усімі праявамі, якія адгэтуль вынікаюць, са сваімі метафарамі, са сваімі мастацкімі прыёмамі” 2. Але характэрная рыса паэтычнай мовы — гэта яе жорсткія абмежаванні ў плане выяўлення (метр, рыфма, гукапіс і інш.). Таму пры перакладзе ўзнікае неабходнасць пэўных трансфармацый. Супастаўленне вершаванага перакладу з арыгіналам дапамагае ўявіць глыбіню і разнастайнасць змен, якія спазнаюць вобразы арыгінала, высветліць ступень іх непазбежнасці, дапусчальныя маштабы.