• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Літва — родна зямслька! Ты, маўляў здароўс, Той цябс ашанцус, каму бсзгалоўс, Хто жыў калісь на ніўцы твасй, як у раі, 1 вось крывавы роніць слсзкі ў чужом краі! 6
    Праца ДунінаМарцінкевіча — гэта адна з першых спроб беларускіх пісьменнікаў XIX ст. перайсці ад мовы гутарковай да мовы літаратурнай. У той час наша мова не мела ў сваім лексіконе многіх слоў, у прыватнасці, абазначэнняў абстрактных паняццяў, і паэт смела ўводзіў іх у свой пераклад, чым узбагачаў мову.
    Пераклад “Пана Тадэвуша”, як ужо адзначалася, быў спалены. Але зерні, кінутыя руплівай рукой патрыёта, далі ўсходы. Адным з прадаўжальнікаў высакароднай справы В. ДунінаМарцінкевіча стаў Арцём ВярыгаДарэўскі. У ягоным “Альбоме”, куды запісвалі свае творы пісьменнікі, з якімі ВярыгаДарэўскі сустракаўся, ёсць запіс ад 3 лістапада 1858 г. В. ДунінМарцінкевіч сваёй рукой запісаў туды тры ўрыўкі з перакладу “Пана Тадэвуша”. Прачытаўшы ўвесь беларускі пераклад, А. ВярыгаДарэўскі заахвоціўся і пераклаў вядомую паэму А. Міцкевіча “Конрад Валенрод”.
    Больш шчаслівы лёс напаткаў наступнага беларускага перакладчыка — Аляксандра Ельскага, які, па сведчанню Я. Карскага, быў знаёмы з В. ДунінымМарцінкевічам. У 1892 г. у Львове выйшаў яго пераклад першай часткі паэмы А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. У “Слоўцы ад перакладчыка” А. Ельскі піша, што многія народы пераклалі гэту паэму на свае мовы, а “беларускі братні народ Міцкевіча, каторы быў яму найбліжчым к сэрцу”, не мае свайго перакладу. Успамінае ён і аб працы В. ДунінаМарцінкевіча, якая “марна прапала”. “Чытаючы “Пана Тадэвуша”, дарагія беларусы, — піша А. Ельскі, — палюбіце ўсім сэрцам родную, занядбаную, святую беларускую мову, каторая спрадвеку не толькі была вашай у сёлах, но яе ўжывалі самыя даўнейшыя манархі краю і іх вяльможы. Ваша старадаўная беларуская мова
    5 Жнвопнсная Россня: Лнтовскос н Бслорусскос Полссьс / Рспрннт. воспронзвсдсннс нзд. 1882 г. Мннск, 1993. С. 327.
    6 ДунінМарцінксвіч В. 36. тв. С. 371.
    342
    мусіць варта чагось, калі можна на яе склад ператлумачыць найцальнейшыя паэтычныя творы вялікіх пісацеляў” 7.
    На думку акадэміка Карскага, пераклад Ельскага “безумоўна складнейшы і лягчэйшы, чым пераклад ДунінаМарцінкевіча”, “адразу кідаецца ў вочы правільны рытм, што ўласціва толькі танічнаму памеру, складаючаму прыналежнасць моў з рознамесным націскам”. Нагадаем пачатак гэтага перакладу:
    Літва! Мая Айчына! Ты здароўю роўна,
    Так вслс той цябс ацэніць, хто пажыўшы поўна, Цябс ўтраціў! Цяпср красу тваю я лспсй знаю I апішу, бо цяжка па табс скучаю”.8
    3 Карскім цяжка пагадзіцца. Пераклад А. Ельскага значна горшы, чым В. ДунінаМарцінкевіча. У ім многа русізмаў. В. ДунінМарцінкевіч, праявіўшы выключнае майстэрства і веданне беларускай мовы, здолеў дакладна ўзнавіць фармальныя асаблівасці арыгінала: кожны радок па 13 складоў, у вершах — парная рыфмоўка, строга вытрыманая жаночая рыфма, цэзура, якая дзеліць радок на дзве часткі. У перакладзе ж Ельскага не захоўваецца строгая роўнасць складоў, радкі маюць ад 10 да 16 складоў. Тлумачыцца гэта тым, што перакладчык свядома хацеў дабіцца літаральнасці. Ды і сам ён гэтага не адмаўляе: “Пералажыў я “Пана Тадэвуша” амаль даслоўна. Гэта даслоўнасць перакладу з тэксту польскага няхай будзе довадам брацтва дзвюх моў і двух народаў...”
    У сусветнай літаратуры не так шмат прыкладаў, каб адзін і той жа твор перакладалі на адну мову некалькі разоў. У беларускай жа літаратуры гэтага ўвогуле не адзінкавыя прыклады. I сярод іх бессмяротны “Пан Тадэвуш”.
    У страшных умовах турмы сапраўдны подзвіг здзейсніў Браніслаў Тарашкевіч, поўнасцю пераклаўшы славутую паэму на беларускую мову. Доўгія гады яго рукапіс быў у забыцці. Друк яго стаў дзякуючы вялікай працы беларускіх даследчыкаў, пісьменнікаў, рупліўцаў нацыянальнай культуры: удавы перакладчыка Ніны Аляксандраўны, якая захавала рукапіс перакладу ў Маскве, Зоські Верас, што паведаміла аб месцы знаходжання рукапісу; навукоўца А. Баршчэўскага, праз якога Варшаўскі універсітэт атрымаў копію рукапісу беларускага варыянта славутай паэмы. У 1971 г. польскі літаратурны альманах “Белавежа” апублікаваў чацвёрты раздзел паэмы А. Міцкевіча. Спрыяў выяўленню рукапіса A. Ліс, а выхаду яго ў свет — А. Мальдзіс, які напісаў прадмову, падрыхтаваў тэкст і каментарыі да выдання 1981 г. “Каментарыі да перакладу здзіўляюць сваёй энцыклапедычнасцю, а сам пераклад — багаццем мовы, творчым выкарыстаннем дыялектызмаў, дакладнасцю ў перадачы зместу і формы міцкевічаўскага пера
    7 Бсларуская літаратура XIX стагоддзя. Мн., 1988. С. 421.
    8 Тамсама. С. 422.
    343
    кладу” ’, — слушна сцвярджае ў прадмове да беларускага выдання А. Мальдзіс.
    Вось як гучыць славуты пачатак паэмы:
    Радзіма Літва! Як здароўс, так ты, дарагая; як шмат цябс трэба цаніць, толькі той і спазнас, хто страціў цябс. Усю красу тваю бачу дзіўную й сягоння апісваю, бо па табс я сумую. 10
    Адзначаючы вартасці перакладу Б. Тарашкевіча, А. Ліс зазначае, што гэта не толькі здабытак нашай культуры, а і прыгожая старонка ў летапісе братэрства, якую пішуць лепшыя прадстаўнікі нашых народаў, самі народы вось ужо колькі стагоддзяў ".
    Аналагічны лёс у перакладчыка і яго працы Пятра Бітэля. Асуджаны ў 1950 г. да зняволення ў лагерах таталітарнага рэжыму, ён пераклаў на беларускую мову славутыя творы А. Міцкевіча і ў тым ліку паэму “Пан Тадэвуш”. Урывак з першай кнігі паэмы быў апублікаваны ў “Дні паэзіі” ў 1965 г. Поўны ж пераклад амаль праз паўстагоддзе нарэшце пабачыў свет. “Так знакаміты твор, перакладзены на нашу мову, увайшоў у кроў і плоць, знітаваўся з імем перакладчыка, які праробленую працу лічыў сваім найгалоўным творчым здабыткам, — узнёсла піша Язэп Янушкевіч. П. Бітэль прадэманстраваў бліскучае веданне беларускай і польскай моваў, здзяйсняючы свой пераклад без адпаведных слоўнікаў пад рукой. Толькі пакутны пераклад дзесяцігоддзі не мог пабачыць свету, і, нарэшце, гэты “лагерны помнік” выходзіць да 200гадовага юбілею Адама Міцкевіча” 12.
    Сёння ж мы ганарымся поўным і найбольш дасканалым перакладам, здзейсненым Язэпам Семяжонам. Дарэчы, кніга ў выдатным Ьфармленні мастака Васіля Шаранговіча і лепшым па сённяшніх мерках перакладзе Я. Семяжона пабачыла свет у 1985 г. у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Пасучаснаму гучаць неўміручыя радкі пачатку паэмы А. Міцкевіча:
    Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўс тос: Нс цэнім, маючы, а страцім залатос — Шкада, як і красы твас, мой родны краю. Тугою па табс тут вобраз твой ствараю. ”
    Традыцыя перакладаў польскага паэта на рускую мову ўзыходзіць да А. Пушкіна, які пераклаў балады “Будрыс н его сыновья”, “Воевода”. Як вядома, пасля паўстання 18301831 гг. творы А. Міцкевіча ў Расіі былі забаронены амаль да канца 50х гг. мінулага стагоддзя. Аднак былі асобныя
    ’ Міцксвіч А. Пан Тадэвуш / Пср. з пол. Б. Тарашксвіча. Мн., 1981. С. 3.
    10 Тамсама. С. 8.
    " Ліс А. “Пан Тадэвуш” у турэмнай камсры / Далягляды: Літ. зб. Мн., 1976. С. 258.
    12 Янушксвіч Я. Ліцвінская Іліяда / Літ. і мастацтва. 1998. 4 верас.
    13 Міцксвіч А. Пан Тадэвуш, або Апошні насзд у Літвс. Мн., 1985. С. 7.
    344
    спробы ўзнаўлення яго твораў на рускую мову М. Лермантава, М. Берга, невядомых перакладчыкаў. У канцы 50х гг. рускія пераклады пачалі з’яўляцца часцей. Асобныя санеты пераклалі М. Лугаўскі, М. Сямёнаў, В. Пятроў, Л. Мядзведзеў, пазней А. Фет, А. Майкаў, I. Бунін. “Уднвнтельнейшею веіцью” назваў паэму “Пан Тадэвуш” М. Гогаль. Ва ўрыўках яна была вядома рускаму чытачу. Існаваў у XIX ст. і поўны пераклад, выкананы М. Бергам. Аб гэтым ведаў В. ДунінМарцінкевіч, які зазначаў, што “Аповесць Адама Міцкевіча пад назвай “Пан Тадэвуш”, якая так выдатна малюе характар, норавы і звычаі нашых літоўскіх гаспадароў у напалеонаўскія часы, ужо цяпер перакладаецца на рускую мову [...] Уласна гэтая заўвага натхніла мяне думкай перакласці “Пана Тадэвуша” на беларускую мову”.
    Беларускі пісьменнік меў на ўвазе працу рускага перакладчыка М. Берга, які ў 50я гг. XIX ст. друкаваў у “Отечественных запнсках” асобныя ўрыўкі знакамітай паэмы. Поўнасцю ж яго ўзнаўленне “Пана Тадевуша” было апублікавана ў 1875 г. 14 Поўны і найбольш дасканалы пераклад гэтага твора належыць С. Map (Аксёнавай) — ён выйшаў асобнымі выданнямі, а таксама надрукаваны ў пяцітомным “Собраннн сочнненнй”.
    Рэдакцыю перакладу зрабіў і прадмову да яго напісаў М. Рыльскі. Перакладчыцы ў цэлым ўдалося перадаць выключную прастату, жывапіс і музычнасць радкоў паэмы. Вось як велічна гучыць апісанне ігры на цымбалах:
    Ударнл вновь маэстро,
    й звукн разрослнсь в могучнй гром орксстра, Лнтавров мсдный звон напомннл Трстьс мая, Н полонсз грсмнт, грсмнт, нс умолкая, Всс дышат радостью, пьют эту радость слухом, Всс рвутся танцсвать, воспрянувшнс духом, А старцам грсзятся нзлюблснныс даты: Счастлнвый дснь, в котором дспутаты С сснатом в ратушс, нс всдая псчалн, Народа с королсм согласнс вснчалн.
    “Внват! — крнчалн всс с восторгом н с любовью, — Народу, королю н каждому сословью!” ,!
    На Украіне з творчасцю А. Міцкевіча чытача пазнаёмілі П. ГулакАрцямоўскі, Л. Баравікоўскі, П. Куліш, А. Наўроцкі, I. Рудчанка, М. Старыцкі, I. Франко. Асабліва плённа перакладалі творы А. Міцкевіча ўкраінскія паэты ў 20я гг. нашага стагоддзя. Дзякуючы ім, некалькі разоў выходзілі яго “Выбраныя творы”, асобнымі выданнямі — паэмы “Гражына” і “Пан Тадэвуш”.
    Лірыку, балады, паэмы польскага паэта перакладалі П. Тычына, М. Бажан, А. Малышка, М. Стэльмах, Л. Первамайскі, М. Цярэшчанка, Т. Масэн
    14 ДунінМарцінксвіч В. Творы. Мн., 1984. С. 428.
    15 Мнцксвнч А. Пан Тадсуш. М., 1956. С. 301.
    345
    ка, В. Швец. Адным з буйнейшых дасягненняў украінскай школы мастацкага перакладу з'яўляецца “Пан Тадэвуш”, пераўвасоблены М. Рыльскім. Ён — выдатнейшы майстра, які ўзбагаціў украінскую літаратуру перакладамі твораў А. Пушкіна, М. Лермантава, А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, французскіх класікаў, шматлікіх пісьменнікаў славянскіх народаў. Яго пераклад “Пана Тадэвуша” быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй (1950).
    Першае выданне паэмы з’явілася ў 1927 г. і было высока ацэнена чытачамі і крытыкай. У 1948 г. М. Рыльскі перагледзеў стары пераклад і зрабіў новы, больш дасканалы варыянт. Ён здолеў узнавіць асаблівасці арыгіналу, багацце думак польскага пісьменніка, самабытнасць яго стылю. Цікава, да прыкладу, яднае паэт смешнае і гераічнае пры ўзнаўленні рамантычнага “палёту” графа: