Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Несумненна, што мова А. Міцкевіча ў перыяд уздыму яго творчасці ўключала ў сябе як дасягненні тагачаснай “polszczyzny literackiej”. іак і вельмі багаты “dialekt kulturalny”. Пры гэтым, відаць, ён добра mnymv ’• шмат якіх выпадках спецыфічныя асаблівасці апошняга, уводзячы іх ) і ж^ . сваіх твораў пры дапамозе слоў тыпу “zwany”, “nazywaj^” і г. д., параўн.:
Wisiala jak baldakim jasna mgta motylow Zwanych babkami... (PT, 3, 6667) 3
або
Dzis micjscc Gcrwazcgo, najdalszc od progu, Mi?dzy dwicma lawami, w samym karczmy rogu, Zwanc pokuciem... (PT, 4, 277279).
Такім чынам, большасць т. зв. беларусізмаў трапіла ў мову А. Міцкевіча хутчэй за ўсё праз фільтр “dialektu kulturalnego”, дзе яны ўжо прайшлі першую адаптацыю, напрыклад, замену поўнагалосся няпоўнагалоссем. перанос націску, ліквідацыю акання і г. д. Асобныя адступленні ад птага правіла тлумачацца, відаць, жаданнем падкрэсліць “мясцовы каларыт”, як гэта было ў выпадку з вядомай стравай:
I cholodzicc litcwski milcz^c zwawo jcdli (PT, 1 307);
I cholodzicc litcwski milczkicm zwawo jcdli (PT, 3, 94);
побач 3
I chlodnik zabiclany milczac zwawo jcdli (PT, 5, 314).
У іншых выпадках гэта звязана, магчыма, з старым характарам запазычання ў польскую літаратурную мову і ў сувязі з гэтым семантычным ада
3 Тут і далсй скарачэннс PT — “Pan Tadeusz’’ з указаннсм быліцы (“ksi?gi”) і радка (“wiersza”).
324
сабленнем усходнеславянскага запазычання і польскага слова, параўн. czereda і trzoda:
Przymawiali srod gwaru i wrzasku czcrcdy (PT, 4, 861), або ozyna i jezyna:
Ozyna czamc usta tulaca do malin (PT, 3, 555) i пад.
Трэба адзначыць таксама такую з’яву, як уяўная архаізацыя ў тэкстах А. Міцкевіча, выкліканая тым, што ў тагачасную польскую літаратурную мову ўводзілася інавацыя з “dialektu kulturalnego”, якая ўзнікла ў выніку “перастварэння” беларускай лексемы, што па форме супадала з архаізмам, вядомым у гісторыі польскай мовы. Такі характар, відаць, носіць форма ndodz, што шырока ўжываецца, напрыклад, у “Пане Тадэвушы” побач з miodziez (суадносіцца з беларускім моладзь); “mlodz lubi zagadki” (PT, 1, 320), або zawzdy побач з zawsze (параўн. бел. заўждьі) і г. д. Ужытая Міцкевічам форма осіес (“Tadeusza осіес”, РТ, 3, 362), выцеснена з сучаснай польскай мовы словам ojciec, магла падтрымлівацца беларускім ацец, што таксама на фоне паланізма айцец успрымаецца як архаізм. Магчыма, такі ж характар мае міцкевічаўскае wyraj, якое Аляксандр Брукнер суадносіць з raj, з чым не пагаджаюцца іншыя этымолагі, лічачы яго запазычаннем з усходу; параўн.:
Wszyscy na polnoc: rzcklbys, iz wonczas z wyraju Za ptastwcm i lud ruszyl do naszcgo kraju (PT, 11, 43).
Такой этымалогіяй, a не адсутнасцю адаптацыі і захаваннем акання хутчэй за ўсё тлумачыцца гук а ў гэтым слове. Нярэдка тут назіраецца т. зв. зварот да вытокаў, калі архаізацыя збліжае роднасныя мовы, якія ў далейшым усё больш разыходзяцца, асабліва ў іх літаратурных варыянтах. У тым жа “Пане Тадэвушы” такая архаізацыя да таго ж магла служыць і мастацкім мэтам у якасці фактуры пры апісанні малюнкаў старога побыту.
Зразумела, што найбольш рэгіяналізмаў у мове А. Міцкевіча павінна быць тады, калі ён звяртаецца да любай яму прыроды роднага краю.
Вядома, якую багатую палеміку і шырокі розгалас у колах польскіх міцкевічазнаўцаў і мовазнаўцаў выклікаў славуты “bursztynowy swierzop", за якім крыецца звычайная беларуская свірэпка. Вядомы польскі этымолаг Францішак Слаўскі прысвяціў гэтаму слову спецыяльны артыкул у зборніку, прысвечаным Кандрату Крапіве, перадрукаваны ў зборніку яго прац4. Зусім натуральнае, без слоў тыпу “zwany” і да таго падобных, ужыванне названай лексемы ў “Пане Тадэвушы” сведчыць аб яго ўстойлівым месцы
4 Слаўскі Ф. Аб нскаторых словах, увсдзсных А. Міцксвічам у польскую літаратурную мову // Бсларускас і славянскас мовазнаўства: Да 75годдзя акад. Кандрата Крапівы. Мн., 1972. С. 250251.
325
ў мове паэта. 3 нечым падобным мы сустракаліся ў час дыялекталагічных экспедыцый па вывучэнні т. зв. польскага перыферыйнага дыялекту (“polszczyzny kresowej”) на тэрыторыі беларускалітоўскага пагранічча: пакуль ішло апытанне большменш шырока вядомых рэалій і паняццяў — адказы даваліся на польскай мове, але чым больш мы паглыбляліся ў дэталі ці пераходзілі да сфер, якія маюць спецыфічны, звязаны з народным побытам ці даўнімі вераваннямі, характар, як інфармант незаўважальна для сябе пераходзіў на мясцовую беларускую гаворку. Гэта яшчэ раз сведчыць аб тым, іііто засваенне польскай мовы ішло “зверху”, праз т. зв. “dialekt kulturalny”. Зразумела, што ў сваіх творах А. Міцкевіч заставаўся ў рамках польскай мовы нават тады, калі ён звяртаўся да падобных рэалій. Зусім магчыма, што славуты swierzop з’яўляецца яго аўтарскай інавацыяй (імправізацыяй?), створанай у час натхнення і настальгіі, а не ўсталяваным элементам “dialektu kulturalnego”. Відочны элемент “апрацоўкі” слова шляхам субстытуцыі беларускага р цвёрдага польскім змякчаным rz і пераводам яго ў мужчынскі род. Справа ў тым, што як паказвае карта № 264 першага тома “Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак” 5, на тэрыторыі Навагрудчыны, як і на іншых тэрыторыях, вядомы формы свірэпа, свірэпка і пад., толькі жаночага роду. Адзіная зафіксаваная форма м. р. {свірапёнь) лакалізуецца далёка за межамі гістарычнай Літвы — на Сожы. Гэта значыць, што А. Міцкевіч творча пашыраў межы як “dialektu kulturalnego”, так і польскай літаратурнай мовы за кошт мясцовай (рэгіянальнай) лексікі.
Другі вядомы выпадак — славуты matecznik з чацвёртай быліцы “Пана Тадэвуша”: .
Тс puszcz stolccznc, ludziom nic znanc tajniki W jqzyku swoim strzclcy zowi^: mateczniki (PT, 4,118).
Шматфарбнае апісанне, якое грунтуецца на прыгожай беларускай легендзе, выклікала ў міцкевічазнаўстве вялікую літаратуру, у якой разглядаецца і паходжанне названага рэгіяналізма 6. Яшчэ Юзаф Растафінскі заўважыў, што “w Polsce wyraz matecznik w znaczeniu jakiegos lasu nie jest znany”, i лічыў “t? zwierz^cq bialorusk^ basn za arcypierwotn^, pochodz^c^ z czasow, kiedy czlowiek przypisywal zwierz^tom swoje wlasne uczucia”7. Адзіная
5 Лсксічны атлас бсларускіх народных гаворак. Мн., 1993. Т. 1.
6 Rostafinski J. Las, bor, puszcza, matecznik jako natura i basn w poczji Mickicwicza // Rozprawy Akadcmii Umicj^tnosci w Krakowic: Wydzial Filologiczny. T. LX. Nr. 1. S. 2728; Hrynicwicki B. Adam Mickiewicz a flora Litwy. Warszawa, 1956. S. 3133; Bcdnarczuk L. Matecznik // Zcszyty Naukowc Wydzialu Humanistyczncgo Uniwcrsytctu Gdanskicgo: Slawistyka. 1988. Nr. 6. S. 4348, псрадрук y kh.: Bcdnarczuk L. J?zyki Wiclkicgo Ksicstwa Litcwskicgo na tic porownawczym. Wilno, 1993. S. 4146.
’ Тамсама. C. 29.
.326
фіксацыя беларускага слова і легенды пра матачнік вядомы з працы Адама Багдановіча “Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов”8. Апісваючы месца жыхарства лесуна, ён лакалізуе яго ў матачніку — “это среднна путн, совершенно недоступная для обыкновенного смертного. Маточнйк окружен непроходнмым лесом, запружен массою валежннка н сверх того — его облегают засасываюіцне болота, которые не замерзают н в самые суровые знмы... Все крупные зверн туда вдут умнрать: онн только знают таннственные тропы, которымн можно пробраться в маточннк”. Найбольш цікавым з’яўляецца факт, на які звярнуў увагу Лешак БеДнарчук у вышэй указанай працы, фіксацыі слова matecznik у польскай частцы т. зв. “Siownika poganskich gwar z Narewu” для перакладу “яцвяжскага” (?) слова gyr (параўн. літ. giria ‘лес, бор, пушча’) Ён жа лічыць, што “dobrze udokumentowany na gruncie wschodnioslowianskim wyraz matocnik ‘miejsce, gdzie mnoz^ sie zwierz?ta’ wj?zyku bialoruskim [...] zmienil znaczenie na ‘niedost?pne miejsce w puszczy, gdzie s^ legowiska dzikiej zwierzyny’, sk^d wtornie ‘ost?p lesny, puszcza’ i te dwa ostatnie znaczenia przez polszczyzn? kresow^ dostaly si? dzi?ki Mickiewiczowi do j?zyka ogolnopolskiego” ’.
I яшчэ адзін выпадак, калі Міцкевіч фактычна захаваў для нас мясцовую назву расліны ў польскай агаласоўцы — “сагу” са слыннай балады “Свіцязь”. Польскія батанікі высветлілі, што за гэтым рэгіяналізмам хаваецца рэдкая расліна лабелія (Lobelia dortmanna L.), для якой у “Латннорусскобелорусском ботаннческом словаре” Анатоля Кісялеўскага 10 не прыводзіцца ніводнай народнай назвы. Можна меркаваць, што на беларускай глебе адбыўся перанос назвы з іншых раслін тыпу цартрава ’белакапытнік, таемнік’.
Яшчэ больш рэгіяналізмаў можна выявіць у мове А. Міцкевіча на ўзроўні сінтаксісу і фразеалогіі. На адзін з такіх выпадкаў звярталі ўвагу даследчыкі, канстатуючы ўжыванне сінанімічных канструкцый (isc) w grzyby, ро grzyby, na grzyby, з якіх першая зусім невядома польскай мове. Цікава, што адпаведная карта “Дыялекталагічнага атласу беларускай мовы” (ДАБМ, к. 215) паказвае, што Навагрудчына якраз знаходзіцца на стыку арэальных масіваў з канструкцыямі па грыбы (захад) і ў грыбы (усход і цэнтр), так што мова Міцкевіча адлюстравала і гэты арэальны малюнак. 3 фразеалагічных рэгіяналізмаў можна адзначыць czegos mu піе dostaje, swiat mu zawiqzesz i пад.
Такім чынам, мова А. Міцкевіча адлюстравала складаную моўную сітуацыю, што існавала ў той час на Беларусі ў сферы літаратурнай творчасці. Выяўляюцца тры моўныя ўзроўні, у межах якіх функцыянавалі розныя іды
11 Богдановмч A. Е. Псрсжнткн дрсвняго мнросозсрцанія у Бслоруссовь: Этнографнческнй очсркь. Гродна, 1895. С. 78 (Факсімільнас псравыданнс: Мн., 1995).
’ Bcdnarczuk L. Jfzyki Wiclkicgo Ksi?stwa Litcwskicgo... S. 45.
10 Кнсслсвскнй A. Латннорусскобслорусскнй ботаннчсскнй словарь. Мн., 1967.
327
ёмы — т. зв. polszczyzna literacka, polski dialekt kulturalny i беларускае фальклорнамоўнае кайнэ. 1х ужыванне размяжоўвалася стылёва і сітуацыйна. 3 іх першыя два функцыянавалі ў форме дыгласіі, для якой, паводле Барыса Успенскага, характэрна “1) недопустнмость прнменення кннжного (лнтературного) языка как средства разговорного обшення; 2) отсутствне коднфнкацнн разговорного языка, отсутствне спецнального обучення этому языку; 3) отсутствне параллельных текстов с одннм н тем же содержаннем” 1'. Што датычыць трэцяга, то яго адносіны да першых двух былі падобныя да папярэдніх, аднак несумненна, як Міцкевіч, так і іншыя творцы яго акружэння лічылі яго асобнай мовай. Яе ўжыванне ў якасці літаратурнай абмяжоўвалася сяброўскім колам (“філаматы”). Такім чынам, беларускія элементы, што адлюстраваліся ў творах Міцкевіча, трапілі туды, прайшоўшы праз фільтр польскага культурнага дыялекта. Крыніцай іх было фальклорнамоўнае кайнэ і непасрэдна беларускія гаворкі.