• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Жаўнср я, абос смяротныя мы; прызнаюся, Бо я ж чалавск, што і собскіх капрызаў баюся: Дык лспш ад улады адмовіцца ўжо чалавску Й аддаці сялян нашых лссы пад права апску. Як вольны мы самі, то хай будуць вольны й сялянс; Аддайма ім тую зямлю на всквсчна ўладаннс, На сй што зрадзілісь, якую крываваю працай Здабылі, з каторай і жывяць усіх і багацяць.
    (Пераклад Б. Тарашкевіча)
    Гэта ўжо амаль што сучасны план поўнай “рэпрыватызацыі і дэмакратызацыі ўласнасных адносін”! Праўда, пакуль што, у адным Сапліцове, але ўсё ж на добры пачатак!
    Тым часам прайшло гадоў восемдзесят, па дарозе было вызваленне царскім указам сялян ад прыгону, але адносіны паміж панамі і сялянамі чамусь не сталі больш справядлівымі і дэмакратычнымі. Міцкевічселянін так выказваецца пра паноў:
    Яны бсз сэрца і сляпыя, I ўсс заходы іх пустыя, I пусты іх усс імкнснні Назад ход часаў павярнуць, I дзіркі палкамі заткнуць, I псрарваць жывыя звснні, Якіх вякі нс псрарвалі У гістарычным псравалс. Ім цсмна, нсма кніга лссу, Яны нс бачаць далсй носу I рубяжоў свас пасады... А ну іх к ліху! ну іх к ляду!
    Перакладаючы гэты ўрывак, ніяк не мог я знайсці адказ на пытанне: адкуль такая татальная крытыка паноў, балазе ў ранейшых песнях ёсць станоўчыя доказы сімбіёза Міхала, скажам, хаця б з ляснічым, які заўчасна памёр. Міхал нагадвае:
    — Нс кспскі быў: і распытас (Хай са святымі спачывас), Як ты жывсш, ці ты галодны,
    337
    Ці ты спачыў, — як бацька родны, Алс, сказаць, яшчэ й нс ўсякі! А прыняссш што — бсз падзякі Ужо нс выпусціць, заплаціць, А на дарэмшчыну нс квапіць. — Быў чалавск сн справядлівы, Нс фанабэрысты, праўдзівы, — Ксавэры так жа пацвярджас.
    А калі раней аўтар ахарактарызоўвае Міхала Міцкевіча, дык не цураецца падкрэсліць:
    Яго ўся воласць наша знала, Ён быў вядомы між панамі! Ды што паны?! сам князь Антоні, Я памятаю, як сягоння, Нс раз з Міхалам мсў размову. I знаў жа службу лсснікову!..
    3 песні слова не выкінеш... Але не нам вырашаць тайну непаслядоўнасці МіцкевічаКоласа ў дачыненні да пытання пра адносіны беларускіх паноў і сялян. У рэшце рэшт, паэма пісалася і ў сталінскі час...
    Гляньма яшчэ на Беларусь вачыма Міцкевічаўгурманаў. Вернемся да сталоў у Сапліцове:
    А там пайшлі закускі і па ўсім застоллі Такая пахла смаката, якой нікому Цяпср нс паспытаць і ні ў гасцях, ні дома. Кунтузы ў соўсс, пінэлі і брунэлі
    3 гарнірам зборным, бламанжэ і фігатэлі [...] Дунайскай сцсрлядзі, ружовай асятрыны, Турэцкіх балыкоў у скрыліках цытрыны; [...] А вссь кухарскі цуд — нярэзаная рыба Ад галавы засмажана, а да хваста па хібу Запсчана і хвост — у соўсс. Здасцца, Вось пляснс ім — і соўс разальсцца.
    (Пераклад Я. Селтжона)
    Гэта ў паноў. А як у сялянскай хаце банкетуе “нішто сабе дружына” Міцкевічаў?
    А на сталс тым рай — ды годзс, Што рэдка трапіцца ў народзе, Ляжала шынка, як кадушка, Румянабслая пампушка, Чырвона звсрху, сакаўная, Як бы агонь у сй палас, А ніз бялюткі, паркалсвы; Кілбасыскруткі, як падковы, Між сцсган, сала і грудзінак Красус ўсмажаны падсвінак,
    338
    Чысцюткі, свсжы і румяны, Як бы паніч той надзіманы [...] Са смакам слі і багата — На тос ж даў Бог людзям свята.
    Чаго “нашыя паны беларускія” не ўмеюць — дык спяваць. А. Міцкевіч, сам жа ўкладальнік песень з юнацкіх год, не прыгадаў за ўсю паэму ніводнай песні. А ў Канстанціна Міцкевіча — сялянская Беларусь спявае. Ці то вяртаючыся з пахавання ды заліўшы чарвяка:
    Ой, пайду дадому, Нс скажу нікому. Ды зарэжу ката, Бо наш кот — сірата!
    Ці пасіліўшыся насля падгляду пчол:
    Бсз музыкі, бсз дуды Ходзяць ногі нс туды. Грай жа, дудка мая! Куды дудка, туды я!
    А дзяўчына ці горшая за юнака:
    Зайграйцс, музыкі, Каб я паскакала.
    Купіў бацька чаравікі, Каб я патаптала!
    Беларускую фальклорную творчасць ведаў таксама дасканала і Адам. Яна натхняла ягоныя “Балады і рамансы” і трывожныя “Дзяды”; песня лунала і над “Панам Тадэвушам”. У эпілогу векапомнага твора паэт заклікаў і заклінаў будучыню, выяўляў найвялікшую мару свайго жыцця:
    О, мнс дажыць бы да гэткай уцсхі, Каб мас трапілі кнігі пад стрэхі, Каб за кудзсляй сялянкі прысеўшы, Пссні любімыя даўнія спсўшы [...] Каб і мае ўзялі кнігі сялянкі, Простыя кнігі, як іх калыханкі.
    (Пераклад М. Танка)
    Нашая прысутнасць тут, на зямлі беларускай, на радзіме двух Міцкевічаў — тытанаў дзвюх нацыянальных культур, хай будзе доказам таго, што споўніліся Адамавыя мары. Ягоныя кнігі, як і песні ягонага крэўнага праз агульнага беларускага продка, Міцьку, зажылі пад беларускімі стрэхамі. Ды яшчэ на гістарычнай мове іхніх дзядоўпрадзедаў, на якую Адамавы кнігі перакладаюцца выдатнымі мастакамі беларускага слова.
    Будзем спадзявацца, што і МіцкевічКолас дачакаецца перакладу свайго сялянскага “Пана Тадэвуша” на польскую мову, над чым, дарэчы, працую і
    339
    ўжо пераступіў за палову. Такім чынам, можа, яшчэ перад канцом нашага стагоддзя мае суайчыннікі атрымаюць магчымасць прасачыць на сваёй мове культурную супастаўляльнасць польскага і беларускага паноў Тадэвушаў.
    Мікалай Воінаў (Гэмель, Беларусь)
    “ПАН ТАДЭВУШ” АДАМА МІЦКЕВІЧА ВА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІХ ПЕРАКЛАДАХ
    Эпапея “Пан Тадэвуш” сведчыла пра станаўленне ў А. Міцкевіча рэалістычных тэндэнцый, гісторыкааб’ектыўнага падыходу да рэчаіснасці. Яна шырока ўпісалася ў агульнаеўрапейскі культурны кантэкст, стаўшы шэдэўрам славеснага жывапісу, пейзажнавыяўленчага майстэрства, тыпізацыі і індывідуалізацыі персанажаў.
    М. Рыльскі назваў паэму найвялікшым творам сусветнай літаратуры, найбольш гарманічным у спадчыне польскага пісьменніка і адзначыў, “што “Пан Тадэвуш” з’яўляецца ў такой жа ступені энцыклапедыяй старога жыцця на Літве, як “Яўгеній Анегін” — сучаснага Пушкіну рускага жыцця” 1. He будзе перабольшаннем ці пераменшаннем, калі мы параўнаем славуты твор польскага песняра з нашай найвялікшай энцыклапедыяй жыцця беларускага народа — “Новай зямлёй” Якуба Коласа. У абодвух Міцкевічаў — глыбокая даніна ўдзячнасці роднай зямлікарміцелькі, якая ўзгадавала сваіх слынных сыноў.
    Захапленне чароўнымі краявідамі, любоў да бацькаўшчыны, бязмежная туга па ёй натхнілі вялікага Адама Міцкевіча на стварэнне геніяльных старонак славутай паэмы “Пан Тадэвуш”.
    Велічна і ўрачыста гучаць пачатковыя радкі паэмы, якія потым стануць цяжкім выпрабаваннем для беларускіх перакладчыкаў, каб узнавіць іх сродкамі роднай мовы:
    Litwo! Ojczyzno moja! Ту jcstcs jak zdrowic.
    Пс ci? trzcba ccnic, ten tylko si? dowic,
    Kto ci? stracil. Dzis pi?knosc tw^ w catcj ozdobic
    Widz? i opisuj?, bo t?sknic po tobic.2
    Гэты неўміручы твор перакладзены на шматлікія мовы народаў свету.
    Доўгі час “Пан Тадэвуш”, як і іншыя паэмы, санеты, вершы польскага рамантыка, былі недаступнымі беларускамоўнаму чытачу. Тлумачылася гэта
    1 Рыльскнй М. Нацнональная эпопся // Мнцксвнч А. Пан Тадсуш, нлн Послсдннй насзд на Лнтвс: Шляхстская псторня 18111812 годов в двснадцатн кннгах ствхамп / Пср. с пол. С. Map (Аксснсвой). М., 1956. С. 7.
    2 Mickiewicz A. Pan Tadeusz. Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk. C. 34.
    340
    многімі прычынымі: неўнармаванасцю беларускай мовы, болей таго, яе забаронай, адсутнасцю традыцый мастацкага перакладу, нераспрацаванасцю яго як у тэарэтычных, так і ў практычных адносінах.
    Украінскі паэт і перакладчык неаднойчы ў сваіх працах называў А. Міцкевіча проста аўтарам паэмы “Пан Тадэвуш”, тым самым засведчыўшы яе значнасць і каштоўнасць.
    Засваенне творчай спадчыны А. Міцкевіча ў Беларусі пачалося ў змрочныя для беларускасці часы. Указам ад 18 ліпеня 1840 г. цар Мікалай I увогуле забараніў ужываць слова “Беларусь”. У некаторых працах рускіх вялікадзяржаўных шавіністаў і польскіх кансерватараў ставілася пад сумненне само існаванне беларускай мовы.
    Цыркуляр ад 1867 г. забараніў выдаваць беларускія кнігі лацінкай, не дазвалялася друкаваць іх і кірыліцай. Цэнзурныя ўмовы былі надзвычай жорсткімі, і таму тыя нешматлікія беларускія кнігі, якім пашанцавала ўбачыць свет, друкаваліся за межамі Беларусі — у Лондане, Жэневе, Кракаве.
    Вось у такіх складаных умовах і ўзяўся В. ДунінМарцінкевіч за пераклад “Пана Тадэвуша”. У “Прадмове перакладца” пісьменнік сцвярджае, што хацеў, каб пазнаёміўся з выдатным творам польскай літаратуры “народ той просты, што з маткайпрыродай блізка жывець”, і “дробная акалічная шляхта, што жывучы ў лясным зацішшы, у хаце, між сабою, сваёй роднай ужывае мовы” 3.
    3 жалем адзначае паэт, што праца яго не знайшла “прыяцеляў сярод тых багатых людзей нашай старонкі, што павэдлуг Бога і сумлення павінны б памагчы адкрыць цёмнаму народу вочы”.
    Але не суджана было кнізе дайсці да чытача. У 1858 г. ДунінМарцінкевіч падаў у Віленскі цэнзурны камітэт рукапіс перакладу першых трох песень паэмы. Цэнзар Кукальнік адобрыў яго, і праз некаторы час у друкарні А. Сыркіна былі надрукаваны дзве часткі. Друкар звярнуўся ў камітэт за дазволам выпусціць кнігу ў свет. У гэты час якраз Кукальніка замяніў Мухін, які і забараніў распаўсюджванне кнігі. У лістападзе 1859 г. увесь тыраж (1000 экз.) быў здадзены ў Віленскі цэнзурны камітэт і спалены. Засталося, па сведчаннях даследчыкаў, тры экземпляры: у Расійскай нацыянальнай бібліятэцы імя М. Я. СалтыковаШчадрына ў СанктПецярбургу, бібліятэках АН Літвы і Кракаўскага універсітэта. 3 кракаўскага экземпляра, рукапісную копію з якога зрабіў Б. ЭпімахШыпіла, і быў выдадзены пераклад у 1908 г. пецярбургскім выдавецтвам “Загляне сонца і ў наша аконца”. У сувязі з гэтым выдаўцы пісалі: “Няхай жа ідзе гэта кніга праміж людзёў, няхай пакажа, што і ў нашай мове можна выгаварыць вялікія думкі, даці прыгожыя і слаўныя абразы” 4.
    ’ ДунінМарцінксвіч В. 36. тв. Мн., 1958. С. 370.
    4 Тамсама. С. 369.
    341
    Такім чынам, мы бачым, што асноўная барацьба ў сувязі з перакладам разгарнулася наконт мовы: быць беларускай мове ці не, зможа яна стаць літаратурнай ці застанецца толькі гутарковай.
    В.	ДунінМарцінкевіч сваёй працай даказаў: беларуская мова настолькі багатая і выразная, што можа ў паэтычнай форме перадаваць самыя тонкія адценні з’яў і пачуццяў чалавека, што на ёй можна пісаць творы не горшыя, чым на мовах іншых народаў. Гэта заўважылі і многія даследчыкі. Так, А. Кіркор пісаў: “Перакладчык пераадолеў нязведаныя цяжкасці. Пераклад не толькі правільны, але і мова ўсюды гарманічная, зразумелая і асабліва мяккая” 5. Вось як у яго гучыць пачатак першай часткі: