• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Як і А. Міцкевіч, выхадцы з сем’яў “краёвай” дробнай шляхты, яны ўсё жыццё заставаліся вернымі ўспамінам дзяцінства, ідэалам юнацтва, вызначаючыся адметным “ліцвінскім” светаўспрыманнем. Эстэтычная канцэпцыя паэта не магла не быць вельмі блізкай гэтым мастакам, таму кожны з іх зрабіў шэраг ілюстрацый да лірыкі А. Міцкевіча.
    В.	Дмахоўскі, які быў здольны тонка адчуць прыгажосць звычайнага кутка роднага наваколля, напісаў некалькі жанравых пейзажаў да “Пана Тадэвуша”, а таксама стварыў шматлікія выявы тых мясцін, што былі звязаны з жыццём і сюжэтамі твораў паэта.
    Больш вядомымі сучаснікам сталі работы К. Альхімовіча. На выстаўцы 1898 г., прысвечанай стагоддзю з дня нараджэння А. Міцкевіча, у Таварыстве сяброў прыгожых мастацтваў у Варшаве вялікі поспех мелі 12 ілюстрацый да “Пана Тадэвуша”. У сваёй серыі аўтар узнёсла апавядае пра дарагія сэрцу мясціны, пераканаўча перадае атмасферу ўтульнай шляхецкай сядзібы, уважліва ўглядаецца ў твары родных па духу герояў са складанымі ці шчаслівымі лёсамі, якія шчыра жадаюць бачыць вольнай сваю радзіму.
    К. Альхімовіч захапляецца адной з самых слаўных постацей — ксяндзом Робакам і прысвячае яму некалькі сюжэтных твораў. Адзін з іх — “Над магілай Робака (Яцка Сапліцы)”. Ксёндз — любімы персанаж А. Міцкевіча, носьбіт разваг і думак пра свет і грамадства, да якіх прыйшоў паэт у
    308
    пэўны перыяд свайго жыцця. Гэты вобраз быў цікавы і К. Альхімоычу сваёй менавіта не польскай, а ліцвінскай, мясцовай, тутэйшай арыентацыяй. Каб падкрэсліць складанасць і неадназначнасць вобраза Яцка Сапліцы, мастак знаходзіць своеасаблівы прыём: не паказвае нам самога ксяндза, а толькі тых людзей, што ведалі яго пры жыцці і прыйшлі аддаць яму апошнюю даніну. У цэнтры кампазіцыі выдзяляецца сваёй экспрэсіяй фігура маршалка павета, які гаворыць над магілай палымяную прамову і ў знак заслуг ксяндза Робака вешае на помнік узнагароду — Ганаровы крыж легіёна.
    У параўнайні з выразна дынамічнымі малюнкамі М.Э. Андрыёлі ілюстрацыі К. Альхімовіча выглядаюць больш спакойна і эпічна, але пасвойму дакладна перадаюць характэрны мясцовы каларыт паэмы.
    Рамантычныя раннія балады А. Міцкевіча былі заснаваны на народных песнях і паданнях Навагрудчыны, іх міфалагічны пачатак, дапоўнены вытанчанаінтэлектуальнай гульнёй фантазіі пісьменніка, надзвычай імпанаваў мастакоўскаму ўяўленню К. Альхімовіча. Ён зрабіў адну з самых лірычных работ — “Свіцязянку”, якая не проста ілюструе аднайменную баладу А. Міцкевіча, а з высокім эмацыянальным напружаннем перадае самую кульмінацыю ў развіцці паэтычнага сюжэта. Тут паказаны пераломны момант у лёсе хлопцапаляўнічага, які, заварожаны прыгажуняйсвіцязянкай, ідзе ўсё далей у хвалі возера. Успеньваюцца звычайна спакойныя воды Свіцязі, шуміць і хвалюецца прыбярэжны лес. Прырода як быццам хоча папярэдзіць маладога хлопца, што не знойдзе ён тут шчасця і спакою. Рамантычным дысанансам успрымаецца дасканалае цела свіцязянкі з рухомым, бурлівым светам навокал.
    Звыклае народнае паданне пра прыгажунюрусалку ўзнята талентам А. Міцкевіча на ступень высокай паэзіі, а талентам мастака прадстаўлена ў рамантычназапамінальных вобразах. У 1898 г. на штогадовым ананімным конкурсе часопіса “Tygodnik Ilustrowany” на лепшы сучасны мастацкі твор першую ўзнагароду атрымаў К. Альхімовіч за сваю працу “Свіцязянка” 4.
    Сярод шматлікіх ілюстратараў твораў А. Міцкевіча можна вылучыць шэраг беларускіх мастакоў XIX ст., якія сваімі працамі ўнеслі ўклад у выяўленчую трактоўку лірыкі паэта. Але творы гэтых мастакоў па розных прычынах не з’явіліся значнымі здабыткамі ў гісторыі мастацтва.
    Ілюстратарам першага выдання (1828) паэмы “Конрад Валенрод” стаў выхаванец кафедры жывапісу Віленскага універсітэта Вінцэнт Смакоўскі. Вучань Я. Рустэма, ён не змог выйсці за рамкі традыйных акадэмічных шаблонаў. Таму яго графічныя аркушы, добра прапрацаваныя, выглядаюць усё ж сухаватастатычнымі, падпарадкаванымі класіцыстычнай схеме, што ўнутрана не адпавядае стылістыцы гераічных вобразаў паэмы.
    4 Tygodnik Ilustrowany. 1898 (I). S. 65.
    309
    Да творчасці А. Міцкевіча звяртаўся і ўраджэнец Гродна, удзельнік паўстання 1831 г. і рускаперсідскіх войнаў Януарый Сухадольскі. На жаль, няшмат звестак захавалася пра яго ілюстрацыі да вершаў паэтаземляка. Майстар вялікіх тэматычных палотнаў, вядомы як мастацкі хранолаг ваенных дзеянняў рускай арміі на Усходзе, ён выбірае з паэзіі А. Міцкевіча блізкі яму па духу вобраз баладнага Фарыса — адважнага коннікабедуіна, які ляціць ўдалячынь праз бязмежжа пустыні. Мастак, добра знаёмы з характарам і побытам людзей Усходу, захапляецца разам з паэтам і імклівым рухам каня, і экзатычнай фігурай воіна.
    Творчасць А. Міцкевіча, цесна звязаная з беларускай зямлёй, бытам, культурай, гістарычнымі традыцыямі, знайшла яркае ўвасабленне ў і’рафічных аркушах і жывапісных палотнах мастакоў беларускаі а паходжання са своеасаблівым “ліцвінскім” менталітэтам. У іх светапоглядзе, ідэалах было шмат агульнага. 3 рамантычным уздымам кожны з творцаў уласцівымі толькі яму мастацкімі сродкамі паэтызаваў гісторыю і міфы старажытнай Літвы, высакародную ахвярнасць удзельнікаў вызваленчага руху, непаўторную прывабнасць народнага тыпажу. Таму кожны парознаму, але арганічна і непасрэдна ўваходзіць у паэтычную канву літаратурных твораў, даючы магчымасць і чытачу, і гледачу ўзбагаціцца духоўна.
    Кацярына Шасцілоўская (Мінск)
    АДАМ МІЦКЕВІЧ I СТАНІСЛАЎ МАНЮШКА ЯК ПРАДСТАЎНІКІ СЛАВЯНСКАГА РАМАНТЫЗМУ
    Сёння агульнавядомай з’яўляецца асноватворчая роля Адама Міцкевіча ў развіцці польскага літаратурнага рамантызму і беларускай плыні ў ім. У выніку ж пашырэння і паглыблення сучасных ведаў аб культурнамастацкай мінуўшчыне беларускага краю можна таксама рабіць вывады аб тым, што эстэтыка і мастацкі метад творчасці Адама Міцкевіча спрыялі нараджэнню і станаўленню мясцовага музычнага рамантызму, які ў існуючых тады ўмовах, на жаль, не змог расквітнець, дасягнуць вяршынь. Як без паэзіі Міцкевіча немагчыма ўявіць сабе музыку Шапэна, так без міцкевічаўскіх балад, санетаў, “Дзядоў”, “Пана Тадэвуша” не набрала б моцы і нацыянальнай самабытнасці творчасць другога польскага класіка, кампазітара, ураджэнца беларускай зямлі — Станіслава Манюшкі.
    Жыццёвыя шляхі Міцкевіча і Манюшкі ніколі не перасякаліся. Нават невядома, ці чуў Міцкевіч калінебудзь музыку Манюшкі і, наогул, ці ведаў пра яго існаванне. Нарадзіўшыся ў 1819 г., Манюшка належаў да больш маладога пакалення творцаў, выхаваных на паэзіі Міцкевіча, хоць у час, калі
    310
    паэт скончыў свой жыццёвы шлях, кампазітар дасягнуў ужо творчай сталасці. Сярод яго наймацнейшых юнацкіх уражанняў — знаёмства з вершамі маладога Міцкевіча і асабліва з яго “Панам Тадэвушам”. Невыпадкова першыя песні, выдадзеныя ў часы вучобы Манюшкі ў Берліне, былі напісаны на вершы вялікага польскага паэта. Да яго тэкстаў кампазітар звяртаўся на працягу ўсяго жыцця, часам адыходзячы ў пошуках іншых крыніц, але заўсёды вяртаючыся. Больш за 20 песень, якія ўвайшлі ў “Хатнія спеўнікі”, кантаты “Прывіды” і “Крымскія санеты”, балада для хору, салістаў і аркестра “Пані Твардоўская” — вось няпоўны пералік твораў Манюшкі на міцкевічаўскія тэксты. Існуе таксама думка аб тым, што адна з лепшых опер кампазітара “Страшны двор” прасякнута вобразнасцю і эстэтыкай “Пана Тадэвуша” (I. Бэлза).
    Але не толькі такія, відавочныя факты сведчаць аб уплыве творчасці Міцкевіча на кампазітарскую індывідуальнасць Манюшкі. Уздзеянне закранула самыя глыбіні мастацкай натуры кампазітара ў час яе фарміравання і праяўлялася на працягу ўсёй творчасці шматузроўнева і рознабакова.
    Пільны гюгляд на шляхі кожнага з творцаў дае магчымасць заўважыць у іх шмат агульнага. Іх абодвух узгадавала беларуская зямля. Прыгажосць яе краявідаў і старадаўняя самабытная культура адыгралі вельмі важную ролю ў станаўленні паэта і кампазітара.
    Чытаючы ў парыжскім Калеж дэ Франс курс лекцый пра славянскія літаратуры, Міцкевіч вельмі высока ацэньваў беларускую культуру і мову. Ён адзначаў, што “з усіх славянскіх народаў беларусы, гэта значыць сяляне Пінскай, часткова Мінскай і Гродзенскай губерняў, захавалі найбольш агульнаславянскіх рысаў... У іх казках і песнях ёсць усё... Іх мова адна з найбольш мілагучных...” Выдзяляючы ў славянскай мове дзяржавы Пятра Вялікага тры гутаркі — маскоўскарускую (паўночную), маларускую (паўдзённую) і беларускую (заходнюю), — Міцкевіч падкрэсліваў, што “заходняя, найбагацейшая, найчысцейшая, што была некалі моваю двара і канцылярыі вялікіх князей Літвы, выяўляла першараднае ўдасканаленне...”. I ён у сваёй творчасці не раз прынікаў да чыстай крыніцы гэтай мовы і культуры, чэрпаючы з яе складаючыя элементы сваёй непаўторнай паэтыкі. Міцкевічаўская польская мова настолькі самабытная, напоўненая беларусізмамі, што нават у свой час стала пэўнай перашкодай для ўспрыяцця яго паэзіі этнічнымі палякамі і выклікала вялікае незадавальненне варшаўскай літаратурнай крытыкі.
    Беларускі светапогляд і вера ў сувязі зямнога жыцця з замагільным светам яскрава праявіліся ў схільнасці Міцкевіча да містыцызму. Паэт быў ўсё жыццё глыбока захоплены беларускай народнай фантастыкай, якая складалася з вераванняў пра тапельніц, русалаксвіцязянак, нячысцікаў, духаў. Менавіта з гэтага мастацкага матэрыялу вырасла міцкевічаўская рамантыч
    311
    ная балада. На гэтым падмурку мацуецца вобразны змест драматычнай паэмы “Дзяды”.
    Што тычыцца паэтычных пейзажаў у творах Міцкевіча, то большасць з іх маюць правобразамі краявіды роднай для паэта Навагрудчыны. А ў паэме “Пан Тадэвуш” знайшлі месца і элементы беларускай бытавой культуры.
    3 ранніх дзіцячых гадоў пранікся хараством беларускай зямлі і Станіслаў Манюшка. Ён нарадзіўся ў фальварку Убель пад Мінскам і ў дзяцінстве з задавальненнем слухаў мясцовыя сялянскія песні, а часам і сам прымаў удзел у вясковых святах, вячорках, прысутнічаў на вяселлях і хаўтурах. Цяжка пераацаніць значэнне ранніх стасункаў будучага кампазітара з беларускім фальклорам. Гэта крыніца разам з польскімі песнямі, якія часта спявала маці, спарадзіла непаўторную самабытнасць творчасці Манюшкі. У юнацкія гады на гэту аснову наклаліся ўражанні ад еўрапейскага прафесійнага музыкальнага мастацтва. Вывучэнне яго прынцыпаў і заканамернасцей пад кіраўніцтвам прафесара Рунгенхагена ў Берліне дадало творчасці маладога кампазітара майстэрства і дасканаласці, але не здолела змяніць нацыянальнай сутнасці яго мастацкай індывідуальнасці.