• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Гісторыя маёй сардэчнай повязі з паэзіяй геніяльнага земляка, як на жыццё аднаго чалавека, дык даволітакі працяглая, і пачалася яна вельмі рана. У 1927 г., закончыўшы пачатковую, тады трохкласную, школу ў сваім Загоры (гэта каля гасцінца паміж мястэчкамі Турэц і Мір), на выпускным ранішніку я, ужо амаль дзесяцігадовы пастушок, захоплена дэкламаваў Яго баладу “Powrot taty”, на ўцеху найперш маёй маці, загараванай, запрацаванай удавы з трыма недарослымі сынамі, з якіх найменшы быў я. Такі вось законна сентыментальны ўспамін.
    Праз два гады, на школьнай экскурсіі, ужо з Турца, я ўпершыню пабачыў Свіцязь. Значна пазней, у сталасці, летуючы з сям’ёй у ляснічоўцы, гэты цуд нашай прыроды я часта ранняй раніцай абходзіў укругаля — для мацыёну душы. Нямала акунёў было вывуджана з лодкі ў сябрыне добрых рыбакоў, пісьменнікаў Янкоўскага і Калесніка. Свіцязянскімі ўпасвенымі лінямі я рады быў пачаставаць выдатнага знаўцу і перакладчыка Міцкевіча — Максіма Рыльскага. Па службоваму абавязку сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў часта бываў я над святым возерам з рознымі міжнароднымі, а найчасцей польскімі пісьменніцкімі групамі. Аднак мне ўсётакі як найжывей прыгадваецца ўражанне першае, дзіцячае, у зорны вечар, непаўторна хвалююча спалучанае з чароўна, як сама Свіцязь, простымі радкамі:
    Gwiazdy nad tob^ і gwiazdy pod tob% 1 dwa zobaczysz ksi?zycc.
    Калі яшчэ пра найраннейшае, дык помніцца, як я, даволі жулікаваты выдатнік, распешчаны поспехам “вялікі” школьны паэт, які і Міцкевіча без асаблівай рызыкі пераймаў, забыўся дома вывучыць баладу “Alpuhara” і, балазе ішоў у той дзень у шкоду адзін, уголас авалодаў ёю за чатыры кіламетры дарогі. I не дзіва, — яго неразгадана магутнай прастаце ўласціва замацоўвацца ў памяці, тым больш дзіцячай, даволі лёгка і надоўга. Дагэ
    383
    туль помніцца і паўтараецца са смакам многае, асабліва з “Пана Тадэвуша”, і не са школьнага завучвання, а з чытання самнасам з паэзіяй.
    Наваградак — з замчышчам, курганам, фарай і музеем — пабачыў я вясною 1931га. Музей быў толькі што адкрыты, і мне чамусьці асабліва ў ім спадабалася мноства вялікафарматных фотаздымкаў Яна Булгака, пейзажы міцкевічаўскіх мясцін. Вось і цяпер яснее ў вачах пагодлівы летні адвячорак, рэдкія белыя аблокі, на першым плане ладная капіца канюшыны і стараваты дзядзька з добрай прасцяцкай усмешкай, які толькі што ўзвёў салодкадухмяную піраміду і свой трохзубы сахор трымае на “вольна”, зубамі крыху ў зямлю.
    Юнацтва маё таксама праходзіла ў цяжкай сялянскай працы, у духоўным саюзе з кнігай. Роднай, польскай, рускай, а цераз іх, дзякуючы перакладу, і з сусветнай, вядома ж, у пэўнай меры. Уласных кніг было няшмат, па іншыя даводзілася хадзіць і ў бліжэйшыя, і ў далёкія вёскі. Потым наогул быў перапынак, — служба ў польскім войску, пачатак Другой сусветнай вайны, баі ў балтыйскім Памор’і, нямецкі палон, уцёкі, падполле, партызанка. I — нарэшце! — мой літаратурны Мінск. Раскоша кніг— бібліятэчных і ўласных. У тым ліку і польскіх, з Міцкевічам у цэнтры. Спачатку паасобнае, а потым і поўны збор, шаснаццаць салідных тамоў.
    Для ўшанавання Яго я зрабіў няшмат. У 1955 г. разам з Максімам Танкам падрыхтавалі прыстойны том Выбраных твораў, першы такі ў Беларусі. Пазней, з Уладзімірам Калеснікам, які не толькі педагог і літаратуразнавец, але і добры фатограф, зрабілі альбом “Між тых палёў” (ягонае — “Srod takich рбі”), і не наша віна, што паліі'рафічна ён не надта дасканалы. Пісаў я пра Міцкевіча, пра ўплыў яго паэзіі на мяне — паэзіі высокай, паўтараю, і глыбокай,— таксама мала і не лепш, чым хацелася б. А ён жа з тых вялікіх, якія нам на ўсё жыццё, якіх мы бясконца перачытваем з непрытворным здзіўленнем ад зноў новай і зноў шчасліва першаснай свежасці слова, думкі, пачуцця, якія цудадзейна ўздымаюць нас над марнотнай мітуснёй ды пошласцю нізкага, недастойнага існавання.
    Уліку тут ніякага не павядзеш — колькі разоў што перачытвалася. Час ад часу паглыбляўся то ў паэзію, то ў драматургію, то ў публіцыстыку, то ў перапіску. Тут ужо, у першую чаргу, — у ліставанне з землякамі, сябрамі Чачотам і Дамейкам, якіх і мы палюбілі, можна сказаць і так: разам з ім, дзякуючы яму.
    У гэтай сувязі мне прыемна згадаць дзве капітальныя нрацы, і мною прачытаныя з нагоды нашых тутэйшых, карэліцкіх культурных святкаванняў, разам са Скарынаўскім цэнтрам. Гэта кнігі Станіслава Свіркі пра Яна Чачота і прысутнага тут пана Збігнева Вуйціка — пра Ігната Дамейку. Рады падзякаваць вам, наш дарагі, шаноўны госць!
    Тут трэба далучыць яшчэ адно імя — таленавітага паэта, талковага навукоўца, ініцыятара стварэння і кіраўніка “Беларускага кнігазбору” Кастуся
    384
    Цвіркі, з сяброўскай шчырай удзячнасцю назваць яго кнігу “Філаматы і філарэты”, прэзентацыя якой заслужана ўваходзіць у праграму нашага свята.
    Перачытванне... “Пана Тадэвуша” поўнасцю я перачытваў апошні раз у гістарычных, так сказаць, абставінах. У адной з санаторных палат Нясвіжскага замка, дзе мне і добра працавалася, і хораша адпачывалася пад яго, Міцкевічава, слова. Сёлета я зноў быў на працягу некалькіх дзён з “Панам Тадэвушам”. Але ўжо трохі падзіўнаму. У томе акадэмічнага (гэта ж “Ossolineum”!), пятага выдання эпапеі, падараванага мне паэтам і даследчыкам творчасці Міцкевіча ЮльЯнам Пшыбасям, чытаў я гэтым разам не тэкст паэта, а каментар даследчыка, даўно заслужанага Станіслава Піганя. Каментара таго было ў аб’ёмным томе, бадай, больш, чым самога вершаванага тексту. А ўсё грунтоўна ды цікава! Добра было зноў ужывацца ў далёкі міцкевічаўскі час, разам з паэтам адчуваць сябе ў яго і ў нашых родных ваколіцах, адчуваць яго роднасць з нашым народам, з нашым словам, якое ён і славіў з міжнародных высокіх кафедраў, якому ён і бязгучна, шэптам падпяваў услед за любай Марыляй. Так я ўбачыў яго, з тым песенным шэптам, так уявіў пад даўнія гукі фартэпіяна, дзявочага голасу і паэтычнапросценькіх ды глыбока трагічных слоў беларускай народная песні:
    Да нс даў мнс Бог, Нс судзіў мнс Бог, Каго я хацсла...
    Кастусю Цвірку я ўдзячны за яго кнігу пра эпахальнарэвалюцыйнае юнацтва прамяністых яшчэ і таму, што ад яе старонак мяне зноў павяло да “Дзядоў”, якія я неўзабаве тут, у родных карэліцкіх мясцінах, у наднёманскай прылясной цішыні перачытаў, зноў жа як штосьці новае, з новым хваляваннем.
    Я ўжо пра гэта пісаў, але тут хачу паўтарыцца, як у снежні 1955 г., на святкаванні стагоддзя з дня адыходу Адама Міцкевіча ў вечнасць, у Наваградку, у складзе польскай дэлегацыі быў і Уладзіслаў Бранеўскі. Пасля наведання толькі што адноўленага музея вялікі паэт з ганку прамаўляў да людзей, якіх тым часам падышло туды многа. Вылучыўшы паўзу ў госцевай прамове, з натоўпу пачуўся жаночы беларускі голас:
    — Казалі, што ўнук Міцкевічаў тут! Дык каторы ж гэта? Пакажыцеся!
    Адказ з вуснаў паэта прагучаў на мове таксама для ўсіх зразумелай: — Wszyscy jestesmy jego wnukami!
    Многа ўжо, многа за дзвесце гадоў прайшло, адышло яго ўнукаў ды праўнукаў. Многа іх будзе і пасля нас... Пакаленні.
    Хай жа свяціцца яго імя — у вяках, на ўсёй зямлі, яднаючы людзей у мірным братэрстве, пра якое ён марыў, для якога працаваў і сёння працуе сваім несмяротным словам, сваёй чалавечнай, высакароднай душой!
    385
    Ірына Багдановіч (Мінск)
    ТОПІКА АЙЧЫНЫ Ў ФІЛАМАЦКІХ ВЕРШАХ АДАМА МІЦКЕВІЧА
    Правамернасць абрання такой тэмы, яе асноўная ідэя і сэнс, якія дазваляюць агучыць яе на сёлетніх Карэліцкіх чытаннях, заключаецца ў тым асаблівым, надзвычайным разуменні айчыны — свайго родавага гнязда, яго канкрэтных зямных жыццёвых рэалій, — у эстэтыцы славянскага рамантызму першай трэці XIX ст. Менавіта Адам Міцкевіч прынёс у еўрапейскую літаратуру такое новае, узнёслае, узвялічанае апяванне айчыны, абагаўленне яе, надаў новае дыханне рамантычнаму культу свабоды, увязаўшы яго не толькі з разнявольваннем духу мяцежнай, не падлеглай ніякаму ўціску асобы, але з вызваленнем разабранай на часткі, страціўшай свабоду пасля трох раздзелаў Рэчы Паспалітай радзімы. Айчына бачылася і апявалася Міцкевічам у розных іпастасях: у дзяржаўнай, як Рэч Паспалітая, і тут ён выступаў у шырокім сэнсе як польскі (рэчпаспалітаўскі) патрыёт; у этнічнай, краёвай, тэрытарыяльнай, якая акрэсліваецца і замыкаецца межамі ЛітвыБеларусі, прынёманскага навагрудскага краю. Рамантычны культ айчыны як краю звязаны ў Міцкевіча не толькі з рэальнай гістарычнай сітуацыяй, у якой ён пачынаў свой творчы шлях, але і з нацыянальнай сармацкарыцарскай традыцыяй, калі айчына і каханая былі прадметамі рыцарскага служэння і абагаўлення. Для Міцкевіча часта гэтыя два ідэалы зліваюцца ў адзіны вобраз, што потым асабліва паслядоўна адаб’ецца ў творчасці перыяду расійскай ссылкі (“Крымскія санеты”) і эміграцыі (“Пан Тадэвуш”).
    Станаўленне асобы Міцкевіча з дзяцінства праходзіла ў атмасферы традыцыйнага шляхецкага дома з культам інтэлектуальных заняткаў, свабодалюбства і спадзяванняў на аднаўленне былой шляхецкай дэмакратыі і незалежнасці. Патрыятызм, што быў уласцівы сармацкаму светаадчуванню эпохі росквіту барока ў Рэчы Паспалітай, апошнімі апалагетамі якога былі барскія канфедэраты і легіянеры Касцюшкі, узнавіўся як прынцып светаадчування, як важная маральнаэтычная катэгорыя, адсунутая ў ідэалогіі Асветніцтва на другарадныя пазіцыі менавіта на хвалі рамантызму. Арганічна і натуральна прыходзяць да ўзняцця гэтага прынцыпу ў якасці фундаментальнага студэнтыфіламаты, спазнаючы вытокі свайго патрыятызму не толькі праз уласцівае прыродзе чалавека пачуццё адданасці роднаму кутку, але і праз творы літаратуры, перадусім “Спевы гістарычныя” Юльяна Урсына Нямцэвіча, старэйшага іх сучасніка, пісьменніка, удзельніка гераічных змагарных падзей канца XVIII ст. Філаматы, як слушна заўважана даследчыкамі, былі злучаны не толькі супольнасцю літаратурных і навуковых заняткаў, але “ўсе яны належалі да першага пакалення, народжанага ў ня
    386
    волі” 1. Адчуванне сваёй пакліканасці як прадстаўнікоў новага светаадчування новай эпохі было звязана ў філаматаў з імкненнем выправіць “віну бацькоў”, і гэта нараджала як патрыятычны ўздым, так і непрыняцце папярэдняга пакалення за тое, што яно дапусціла знявагу, разбор і паняволенне іх дзяржавы. Так у эстэтыцы рамантызму, рэпрэзентаванай Міцкевічам і філаматамі, выспяваў культ Айчыны, які набываў свае канкрэтныя вобразнасемантычныя абрысы. Такім сімвалічным вобразам стала “залатая чара” (“czara ztota”) з “Песні філаматаў”, якая перадаецца ад вуснаў да вуснаў у коле сяброўаднадумцаў і азначае асаблівае прычасце “мёдам айчыны”, што яднае іх усіх у любові, братэрстве і патрыятычным служэнні. У важны рамантычны вобразтопас вырастаў культ юнацтва, увасоблены ў міцкевічаўскай “Одзе да маладосці”, якая стала “першым у Польшчы маніфестам пакалення”2.