• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    480 ГОД БЕЛАРУСКАГА КН I ГАД РУ КАВАН НЯ
    Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
    Дзяржаўны камітэт па Друку Рэспублікі Беларусь
    Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
    Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
    Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Францыска Скарыны пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь
    Полацкі дзяржаўны універсітэт
    Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік
    Полацкі музей гісторыі беларускага кнігадрукавання
    БЕЛАРУСІКА ALBARUTHENICA
    Друкарскі станок.
    Гравюра I. Амана 1568 г.
    480 ГОД БЕЛАРУСКАГА КНІГАДРУКАВАННЯ
    Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
    Мінск «Беларуская навука» 1998
    УДК 655.11(476) (043.2)
    ББК 76.1(4 Беи)
    4-26
    Рэдактары:
    Наталля Давыдзенка, доктар філасофскіх навук Уладзімір Конан, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс (галоўны рэдактар)
    Рэдактары выказваюць падзяку за дапамогу ў арганізацыі Трэціх Скарынаўскіх чытанняў генеральнаму дырэктару СП “Belwest” сп. Ларысе Кузняцовай
    Заснавана ў 1993 годзе
    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх 4-26 чытанняў / Гал. рэд. А. Мальдзіс і інш. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 272 с. — (Беларусіка=А1ЬагйіЬепіса; Кн. 9)
    ISBN 985-08-0246-6.
    У зборнік уключаны матэрыялы (псраважна ў выглядзс, прадстаўлсным даклад-чыкамі) Трэціх Скарынаўскіх чытанняў, прысвсчаных 480-годдзю беларускага кнігадрукавання. Яны адбыліся на радзімс беларускага і ўсходнсславянскага пср-шадрукара, у Полацку, 9-12 всрасня 1997 г. Матэрыялы дадаюць новыя важныя штрыхі да характарыстыкі жыцця і дзсйнасці Францыска Скарыны, асвятляюць традыцыі асвстніцтва і кнігадрукавання на Полацкай зямлі і — шырэй — у Бсла-русі, характарызуюць сучасны стан кнігавыдавсцкай справы і скарыназнаўства.
    Разлічана на вучоных-гуманітарыяў, настаўнікаў, студэнтаў, шырокага чытача.
    ББК 76.1(4 Беи)
    ISBN 985-08-0246-6
    © Калсктыў аўтараў, 1998
    ПЛЕНАРНЫЯ ДАКЛАДЫ
    ФРАНЦІШКА СОКАЛАВА (Прага)
    СКАРЫНА I ПРАГА
    XVI ст. існавалі цесныя чэшска-беларускія культурный ўзаема-сувязі. На працягу першых двух дзесяцігоддзяў XVI ст. — у час Ягелонаў — на землях чэхаў і беларусаў валадарылі браты і сыны Казіміра IV. Уладарамі ў тыя часы былі Уладзіслаў IV, кароль Чэшскі і Вугорскі, а таксама Жыгімонт I, кароль Вялікага Кня-
    ства Літоўскага і Польшчы. Якраз у гэтую эпоху і пачалася асветніцкая дзей-насць Скарыны ў Празе. Гэта былі часы палітычнага збліжэння абедзвюх зямель: чэшскія жаўнеры ваявалі ў Вялікай Літве, а на Старамесцкім пля-цы ў Празе адбывалася народнае ўшанаванне перамогі пад Оршай 1514 г. і пад Апочкай 1517 г.
    Па вядомых нам звестках Скарына быў у Празе двойчы, што склала, пры-намсі, восем гадоў яго жыцця. Першы побыт Скарыны ў Празе — у час дру-кавання ім тут “Бівліі рускай” — быў “ананімны”, ці, можна нават сказаць, патаемны. У архівах пра гэтае прабыванне Скарыны ў Празе не захавалася ніякіх звестак. Нічога невядома і пра яго асабістыя стасункі ў тыя часы.
    Дык чаму ж для сваей выдавецкай дзейнасці Скарына абраў менавіта Прагу? На гэтае пытанне калісьці паспрабаваў адказаць чэшскі вучоны-славіст XVIII ст. Я. Добраўскі. На яго думку, перакладу Бібліі менавіта ў Празе спрыяла тое, што тут можна было лягчэй знайсці неабходную дапа-могу ў выдавецкай справе. А пасля смерці караля Уладзіслава (1516), калі адным з апекуноў непаўналетняга Людовіка Ягелона стаў польскі кароль, сітуацыя для перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасці стала яшчэ больш спрыяльнай. Аднак у 1519 г. прадстаўнікі чэшскага шляхетнага саслоўя не пажадалі далей падтрымліваць Жыгімонтава апякунства. Верагодна, гэта было адной з прычын, па якой Скарына пакінуў Прагу. Я. Добраўскі першы звярнуў увагу на тое, што Скарына знаходзіўся ў асяроддзі Ягелонаў, а таму магчымым фундатарам-апекуном яго выдавецкай дзейнасці мог быць сам Жыгімонт.
    Паводле меркаванняў Я. Добраўскага, Скарына мог быць адным з пас-лоў Жыгімонта I, якіх адправілі на Венскі кангрэс, дзе абгаворваліся праб-лемы супраціўлення турэцкай кааліцыі і пытанні аб дынастычных шлюбах. Гэтыя шлюбы павінны былі паяднаць Ягелонаў і Габсбургаў. У выніку Ска-
    рына мог апынуцца ў Венецыі, каб замовіць літары, падобныя на тыя, што ўжываліся ў паўднёваславянскіх кірылічных выданнях, друкаваных у той жа Венецыі.
    Як нам вядома, у 1532 г., у час вымагання ад Скарыны даўгоў паз-нанскімі яўрэямі, беларускі першадрукар адбыў дзесяць тыдняў у пазнанскім астрозе, пакуль яго сваімі граматамі не вызваліў адтуль кароль Жыгімонт I. Ён выратаваў Скарыну ад мясцовага суда і падначаліў яго выключна кара-леўскаму суду. Віленскі каталіцкі біскуп Ян, з князёў літоўскіх, быў такса-ма з Ягелонаў (пазашлюбны сын Жыгімонта I). Скарына служыў у яго ў якасці сакратара, што засведчана ў дакументах 1525 г. Магчыма, што ме-навіта Ян мог быць апекуном выдавецкай дзейнасці Скарыны ў Вільні. Можа, з-за таго, што з 1519 г. Ян стаў віленскім біскупам, Скарына і выра-шыў пакінуць Прагу, перабрацца ў Вільню.
    Пражскі Каралеўскі сад і Летні палац, які сёння называецца Летаград-кам каралевы Ганны, былі закладзены для жонкі караля Фердынанда 1 Ганны Ягелонкі. Яна была праўнучкай Софіі Гальшанскай і паходзіла з бела-рускага шляхецкага роду. У сваяцтве з Ягелонамі быў і прускі маркграф Альбрэхт — былы вялікі майстар Тэўтонскага ордэна. У яго на службе, у 1530 г., знаходзіўся і Скарына. Сам жа Альбрэхт быў унукам (па кудзелі) польскага караля Казіміра IV. У 1525 г. ён стаў васалам Жыгімонта 1.
    Аўстрыйскі гісторык Ё. Фідлер у 1862 г. апублікаваў тэкст інструкцыі, якую паслаў сын Жыгімонта I, польскі кароль Жыгімонт Аўгуст, свайму паслу да папскага двара. У гэтай інструкцыі гаворыцца пра намаганні рус-кага князя Васілія III наблізіцца да папскай кафедры, каб атрымаць кара-леўскую карону, і паведамляецца, што ў часы ўладарання яго бацькі Жыгі-монта I адзін з яго падданых з Божай дапамогай выдаў у “рускай мове” Свяшчэннае Пісанне і прывёз яго ў Масковію, дзе па загаду маскоўскага князя кнігі былі прылюдна спалены як выдадзеныя падданым рымскай цар-квы ў месцы, ёй падначаленым.
    Другі побыт Скарыны ў Празе быў ужо не ананімны, бо аб ім ёсць звесткі ў архіўных крыніцах. Тым не менш гэта ажно да сярэдзіны 30-х гадоў заставалася таямніцай, якая была раскрыта з дапамогай расійскага гісторыка-эмігранта А. Флароўскага. На падставе аналізу новых і старых дакументаў ён высветліў, што Скарына быў садоўнікам у Фердынанда I, a яго сын Сымон працаваў пазней у паўднёвай Чэхіі лекарам, а ў старасці быў садоўнікам. Бургграф Пражскага Града меў задачу знайсці садоўніка, але з-за таго, што ў Празе не знайшлося нікога, хто ўмеў бы вырошчваць з насення рэдкія расліны і дрэвы, кароль сам паслаў з Вены такога чалавека ў Прагу. Гэта было 22 мая 1535 г. Садоўнік называўся Францыска. Ён быў валошскі (італьянскі) садоўнік. Яго сад называлі валошскім садам, і там вырошчваліся паўднёвыя плады.
    6
    Пры пабудове каралеўскага Летняга замка і закладванні саду ўзніклі эка-намічныя цяжкасці. Усе будаўнікі былі падначалены сакратару чэшскай каморы Грыспеку. 3 ліставання Грыспека і караля Фердынанда высвятляец-ца, што сакратар не быў прыхільны да замежных “містраў”, затрымліваў выдачу заробкаў. Крыўдаваў, што ўсе яны слаба працуюць і садоўнік Фран-цыска таксама. У 1538 г. ён пісаў каралю Фердынанду, што паўднёвыя пла-ды пакуль малыя і сад не выглядае надта прыгожым. А з 1538 г. у садзе акрамя Францыска быў яшчэ адзін садоўнік. У 1539 г. на працу быў узяты доктар Вэніус з Фландрыі (Галандыя). Работнікі вялі няспынныя канфлік-ты з вельмі ашчадным Грыспекам. 3-за аднаго з канфліктаў з працы быў звольнены і Францыска. Пасля гэтага ён выехаў да караля ў Вену і там, у Нейштаце каля Вены, нейкі час заставаўся ў яго. Як вынікае з ліста Фердынанда 1 Грыспеку ад 21 ліпеня 1539 г., докгар Вэніус, галандскі садоўнік, быў у лістападзе таго ж года звольнены ў мэтах эканоміі.
    А. Флароўскі прыйшоў да высновы, што чэшскі летапісец Гаек у сваім малым “спісе” аб пажары Пражскага Града (1541) згадвае паміж згарэлымі людзьмі і малое дзіця Скарыны, якое жыло ў доме Яна з Пухава, адмініст-ратара Святавітаўскай катэдры, пазней адміністратара “горней” (“верхняй”) кансісторыі, г. зн. каталіцкага арцыбіскупства. Таму можна меркаваць, што да кола кантактаў Скарыны ў Празе належаў і тэты навуковец-гуманіст, вы-давец “Касмаграфіі” С. Мюнстэра, а таксама, верагодна, і летапісец Вац-лаў Гаек з Лібачан. Магчыма, што знаёмым Скарыны быў і Сымон Фаге-лус Вілацікус (Боўчак), канонік касцёла св. Апалінарыя ў Празе, бакалаўр Кракаўскага універсітэта (з 1501 г.) і выхаванец Дзмітрыя з Рожмбэрка, які вучыўся ў Балонні, каля 1517 г. — канонік у храме св. Віта, вядомы як лацінскі паэт-гуманіст. Менавіта ў 1538 г., калі Грыспек не быў задаволены сітуацыяй у садзе, тэты паэт напісаў endecasyllabus (адзінаццаціскладовы верш) “De horto regio”, у якім усхваляецца тэты сад.
    Абодва візіты Скарыны ў Прагу мелі і адну супольную рысу. Выдатная асоба, якая рабіла ўражанне сваёй адукаванасцю, акрамя надзвычайных здольнасцей мела яшчэ і незвычайную адвагу рабіць нешта зусім новае. 1 пе-раклад Бібліі, і батанічны сад у тагачасны перыяд з’яўляліся нечым новым, незвычайным, што рабілася для іншых людзей, на перспектыву, на будучы-ню. Пражскі Каралеўскі сад належаў да першых рэнесансавых садоў у Еў-ропе, і за яго мы павінны быць удзячныя Скарыну.
    Задумка даць сваім землякам (“люду паспалітаму”) у рукі Біблію на жывой і зразумелай народу мове на першы погляд здаецца звычайнай у та-гачаснай Еўропе. Аднак усё ж у Заходняй Еўропе падобныя пачынанні з афіцыйнага пункту гледжання каталіцкай царквы гады не віталіся, асабліва пасля Лютэраўскай Рэфармацыі. А ва ўсходніх славян гэта было зусім нечым надзвычайным. Ужо ў першым выданні Псалтыра (1517) Скарына не-
    зразумелую царкоўнаславяншчыну друкуе паралельна, як маргіналіі. Удру-гім выданні Псалтыра (1522) тыя ж эквіваленты ён непасрэдна ўключае ў тэкст. Нельга сцвярджаць, што віленскія скарынаўскія тэксты, у тым ліку і тэксты з Новага Запавету, былі чыста царкоўнаславянскімі, як гэта раней заявіла літоўская даследчыца А. Апрымене. Скарынаўская рэдакцыя выяў-ляе відавочныя рысы беларускай лексікі, марфалогіі і фанетыкі. Дарэчы, на землях Вялікай Літвы біблейскія тэксты перакладаліся ўжо да Скарыны ці ў яго час на мову, якую ўжывалі пераважна жыхары Вялікага Княства Літоўскага — тагачасныя беларусы. Гэта пераклады старазапаветных кніг з яўрэйскага арыгінала (славуты кодэкс 262 з Віленскай бібліятэкі, які быў прызначаны для тых літоўскіх яўрэяў. якія ўжо не валодалі габрэйшчынай, размаўлялі на беларускай мове XV1 ст.).