• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    Імкненне даць свайму народу, грамадству, усім беларускім грамадзянам надрукаваную на іх роднай мове Біблію — тэта быў у скарынаўскія часы сапраўды еўрапейскі накірунак думкі. Ва ўсходніх славян скарынаўскае вы-данне Бібліі было унікальнай з’явай, бо дасюль на іх землях яшчэ не было друкавання. Пазней скарынаўскія выданні пашырыліся на землях Вялікай Літвы, Украіны, Масковіі. Як адзначаў Г. Олмстэд, у пачатку 20-х гадоў XVI ст. Максім Грэк меў скарынаўскі пераклад Першай кнігі Царстваў, якая была надрукавана ў 1518 г., і цытаваў яго ў “Сказанні аб Галіяшы”. Але ўжо ў другой палове XVI ст. усходнеславянскі рэгіён (за выключэннем пратэстантаў, якія яшчэ некаторы час імкнуліся працягваць скарынаўскі на-кірунак) вяртаецца да царкоўнаславянскай мовы, хаця жывыя элементы не перастаюць у яе йранікаць.
    Царкоўнаславяншчына, на якую перакладаў царкоўную літаратуру Максім Грэк, засталася мовай культу, якая культурна злучала ўсходніх славян. 3 гэтай прычыны асобныя літарагурныя мовы развіліся тут пазней у параўнанні з мовамі паўднёвай і сярэдняй Еўропы. Біблейскае таварыства выдала ў Лондане кнігу “Book of 1000 Tongues” (першае выданне 1939 г.). Паводле другога выдання 1972 г. беларуская мова знаходзілася на 17-м мес-цы па выданнях Бібліі (або асобных частак біблейскага тэксту) пачынаючы з 1517 г. Пасля яе ў гэтым спісе стаіць польская мова. Па-руску была вы-дадзена частка Бібліі ажно ў 1815 г. (напрыклад, Каран быў выдадзены паруску яшчэ ў XVIII ст.). Па-ўкраінску выдалі Пяцікніжжа Майсея (першыя пяць кніг Старога Запавету) у 1861 г. у Львове. На сучаснай беларускай мове выйшла частка Бібліі (Новы Запавет) у рэдакцыі А. Луцкевіча і Ф. Кінгста-на ў 1926 г. (Лодзь?). Уся Біблія па-беларуску была надрукавана ў Нью-Йорку ў перакладзе Я. Станкевіча ў 1973 г. Па-руску ўся Біблія выйшла ў свет у 1867 г., а па-ўкраінску — у 1962 г.
    У апошнія гады зноў вядзецца праца па перакладу Бібліі на беларус-кую мову. Гэта з’яўляецца праявай культурнага ўздыму народа, які ў боль-
    8
    шасці сваёй перастаў ужываць родную мову. Асобныя прадстаўнікі бела-рускай культуры імкнуцца пераадолець натуральный прычыны заняпаду, якія былі вынікам вядомых з’яў. Сёння штучныя перашкоды зноў, на жаль, паў-сталі на шляху беларускага моўнага самаўсведамлення. Калі праўда тое, што да Другой сусветнай вайны беларускую мову ўжывала больш за 90 працэн-таў з васьмімільённага насельніцтва тагачаснай Беларусі, дык праз 50 га-доў становішча горшае.
    Жадаем нашым беларускім сябрам поспехаў у іх высакародных імкнен-нях!
    ГЕОРПЙ ГАЛЕНЧАНКА (Мінск)
    ПРАБЛЕМНЫЯ ДАКУМЕНТЫ СКАРЫНІЯНЫ Ў КАНТЭКСЦЕ РЭАЛЬНАЙ КРЫТЫКІ
    ворчасць Скарыны вядома пераважна па яго кнігах, жыццёвы шлях — па дакументальных звестках. Не дзіва, што ва ўсіх грун-тоўных працах, прысвечаных Скарыне, яны з’яўляліся аб’ектам небесстаронняй увагі, а кожнае новае адкрыццё насіла сенсацый-ны характар. Сапраўды, адшукаць новыя акты ў той нязначнай частцы пісьмовых матэрыялаў, што захаваліся праз стагоддзі амаль поўна-га афіцыёзнага бяспамяцтва, разбуральных войнаў, пры масавай гібелі, раз-рабаванні, перамяшчэнні найбольш значных бібліятэк і архіваў, было над-звычай цяжка. Але не зусім марна. Руплівыя даследчыкі, пераважна філо-лагі, гісторыкі, мастацтвазнаўцы, сталі паволі прарысоўваць асобныя фрагменты яго жыццёвага шляху на бляклым гістарычным фоне. Лакуны ў кры-ніцах нярэдка запаўняліся гіпотэзамі і міфамі.
    Першы абагульняючы агляд дакументальных крыніц у кантэксце ўзня-тых даследчыкамі праблем зроблены У. Пічэтам у яго публікацыі ’’Скарыні-яна” (1-е выд. 1926, 2-е — 1961). Прыблізна ў такім жа тэматычным ракурсе разгледжаны новыя дакументальныя адкрыцці скарыназнаўцаў у пра-цы чэшскага і расійскага вучонага, расійскага эмігранта А. В. Флароўска-га. Частка матэрыялаў, што тычылася адкрыццяў замежных даследчыкаў, была ў Мінску выкраслена з яго агляду.
    Абагульняючыя бібліяграфічныя звесткі аб актах Скарыніяны з дадат-ковай публікацыяй некаторых новых або цяжкадаступных дакументаў прад-стаўлены ў юбілейным выданні Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў 1970 г. (кн. 5), падрыхтаваным галоўным чынам В. Тумашам (Брагай).
    Значнай падзеяй у вывучэнні біяграфіі і творчасці Скарыны стала пер-шае поўнае выданне дакументаў і матэрыялаў, прымеркаванае да 500-год-дзя з дня нараджэння Скарыны. Зборнік склаў кандыдат філалагічных на-
    9
    вук, супрацоўнік Інстытута літаратуры Акадэміі навук БССР В. I. Дараш-кевіч пры актыўным ўдзеле А. В. Мальдзіса і В. А. Чамярыцкага 1. Каш-тоўныя заўвагі на працу прыслаў Я. Л. Неміроўскі, аўтар другой часткі кнігі з апісаннем выданняў Скарыны. Некалькі наступных даволі сціслых агля-даў актавых дакументаў апублікавалі ў сваіх манаграфіях Я. Л. Неміроўскі і Г. Я. Галенчанка 2.
    Публікацыю В. 1. Дарашкевіча адчыняе прадмова, дзе коратка апісва-ецца жыццёвы шлях Скарыны, адзначаюцца публікацыі, крыніцазнаўчыя і гістарычныя даследаванні выяўленых матэрыялаў. Далей на мовах арыгі-налаў — пераважна лацінскай, а таксама чэшскай і нямецкай — і ў пара-лельных перакладах на сучасныя беларускую і рускую мовы публікуюцца тэксты дакументаў. Выключэнне складаюць акты, напісаныя на старажыт-набеларускай і старажытнарускай мовах (кірыліцай), якія не перакладаюц-ца. Дакументы і матэрыялы сістэматызаваны ў асноўным па геаграфічна-му прынцыпу: раздзел “На радзіме” ахоплівае 7 актаў 1492-1558 гг. (га-лоўным чынам тыя, што тычацца Полацкай зямлі); “У Кракаўскім універсі-тэце” — 3 акты 1504—1520-х гг.; “У Падуі” — 4 акты 1512 г.; “У Вітэнбер-гу” — 1 белетрыстычны матэрыял (недатаваны); “У Вільні” — 2 акты 1526, 1529 гг.; “У Прусіі” — 4 пасланні прускага герцага Альбрэхта Гогенцолер-на ў сталіцу ВКЛ — буйнейшаму магнату, віленскаму ваяводзе Альбрэхгу Гаштольду, членам віленскага магістрата і Рады паноў, 1530 г.; “Пазнанс-кая справа” — 19 актаў і судова-працэсуальных запісаў, датаваных 1529-1532 гг.; “У Чэхіі” — И актаў і іншых матэрыялаў; “Дэкрэты 1552 г.” — 2 акты; “Скарына і Масква” — 3 фрагменты з розных наратыўных крыніц 1552-1591 гг. Усяго, такім чынам, апублікаваны 56 актаў і розных іншых матэрыялаў, якія, на думку складальніка, звязаны з жыццёвым шляхам і дзейнасцю Франциска Скарыны. Пры ўсіх недакладнасцях працы і некато-рых легкаважкіх гіпотэзах апублікаваны зборнік знамянуе выдатную веху ў Скарыніяне. Ён ўпершыню дае магчымасць карыстацца амаль поўным збо-
    1 Францыск Скарына: 36. дакумснтаў і матэрыялаў / [Прадм., уклад., камент., паказ. В. I. Дарашксвіча.] Мн., 1988; Там жа: Я. Л. Неміроўскі. Выданні Францыска Скарыны: Звод-ны каталог і апісаннс.
    2 Бібліяграфію дакументальных матэрыялаў гл. ў агульных аглядах Скарыніяны: Пічэ-та У. Scoriniana. 1776-1926 // 400-лсццс бсларускага друку. Мн., 1926. С. 132-156; Флароў-скі А. В. Scoriniana // 450 год бсларускага кнігадрукавання. Мн., 1968. С. 389-433; Тумаш В. Бібліяграфія Скарыніяны. 1492-1967 // Запісы Бел. ін-та навукі й мастацтва. Мюнхен, 1970. Кн. 5. С. 138-144; сн жа: Scoriniana nova, 1926-1966 // Запісы Бел. ін-та... Кн. 5. С. 145-180; Пяць стагоддзяў Скарыніяны XVI-XX / Апрац. Вітаўт Тумаш. Ню Ёрк, 1989; Францыск Скарына. Жыццё і дзсйнасць: Паказ. літ. / Склад. Я. Л. Нсміроўскі, Л. А. Осіпчык. Мн., 1990; Францыск Скарына. Жыццё і дзсйнасць: Паказ. літ. Дадаткі за 1530-1993 гг. / Склад. В. Гры-шксвіч, Л. Юрэвіч. Мн., 1995; Немировский Е. Л. Франциск Скорина: Жизнь и деятельность белорусского просветителя. Мн., 1990. С. 41-48; Галенчанка Г. Я. Францыск Скарына — бс-ларускі і ўсходнсславянскі першадрукар. Мн., 1993. С. 32-36.
    10
    рам актавых і дакументальных матэрыялаў. Разам з апублікаванай пражскай Бібліяй Скарыны нарэшце створаны ўстойлівы навуковы фундамент для далейшых даследаванняў. Пасля перавыдання “Малой падарожнай кніжкі” і Апостала кола даступных дакументальных і наратыўных першакрыніц практычна замкнецца. Зборнік атрымаў некалькі добрых рэцэнзій, дзе ста-ноўча характарызаваліся яго склад, новыя матэрыялы, каментарыі. 3 наго-ды дзесяцігадовага юбілею зборніка варта хоць сцісла спыніцца на тых най-больш спрэчных і загадкавых матэрыялах, якія названы складальнікам праб-лемнымі.
    Праўда, у каментарыях да канкрэтных актаў гэтае вызначэнне выкары-стоўваецца толькі аднойчы: у дачыненні да дакумента Кракаўскага універ-сітэта 1523 г. У паралельным выданні тых жа дакументаў зборніка — энцы-клапедычным даведніку 1988 г. “Францыск Скарына і яго час” (2-е выд. на рускай мове — 1990) — яны фактычна прадстаўлены як паўнацэнныя. Не-дастаткова падрыхтаванымі чытачамі і нават прафесійнымі гісторыкамі амаль усе апублікаваныя крыніцы (за рэдкімі відавочнымі выключэннямі) могуць быць успрыняты як аднолькава верагодныя і дакладныя. На жаль, гэта не так. Сапраўдныя праблемныя дакументы прыкметна прысутнічаюць ва ўсіх гэтых публікацыях. Некаторыя з іх заслугоўваюць пэўнай увагі.
    “Прагматычная санкцыя”
    Самую вялікую групу “расшытых” матэрылаў зборніка складаюць паз-нанскія дакументы — 17 актаў і актавых запісаў. Па словах складальніка, частку гэтых дакументаў пра Ф. Скарыну і яго брата Івана адкрыла ў 1926 г. польская даследчыца гісторыі пазнанскай кнігі Марыя Вайцэхоў-ская 3. Параўнанні шыфраў і фаліяцыі кодэксаў даказваюць, што М. Вай-цэхоўская адкрыла ўсе пералічаныя ў зборніку акты пра Скарыну ды ка-рысталася іншай фаліяцыяй рукапісу. Справа, аднак, не толькі пра пер-шародства. Заслуга В. 1. Дарашкевіча ў тым, што ён апублікаваў тыя тэк-сты, якія М. Вайцэхоўскай (а пазней В. Тумашам) былі агульна пераказа-ны. Важны дакумент 1532 г., прад’яўлены самім Скарынам ў пазнанскую раду, — т. зв. “Прагматычная санкцыя” (дзякуючы якому канчаткова вы-рашаецца пытанне пра “гістарычную” памылку з “другім” іменем Фран-цыска), быў прапушчаны як пазнанскай даследчыцай, так і яе мінскім ка-легам. Праўда, апошні не меў магчымасці працаваць у пазнанскім і ў іншых замежных архівах. Пазнанскія дакументы (па лістах, адзначаных Вайцэхоўскай) былі зноў выяўлены і скапіраваны для зборніка па просьбе Адама Мальдзіса.
    3 Wojciechowska М. Рэц. на кн.: Abramowicz L. Cztcry wicki drukarstwa w Wilnic 1525-1925. Wilno, 1925 // Kwartalnik Historyczny. 1926. T. 40. S. 473-475; Яна ж: Z dzicjow ksiazki w Poznaniu w XVI wicku. Poznan, 1927. S. 66-69