• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    А ўжо ў XV-XVI стст. у Полацкім Сафійскім саборы знаходзілася най-буйнейшая бібліятэка Беларусі. Як сведчаць сучаснікі, у ёй захоўваліся ста-ражытныя творы славянскай, усходнеславянскай нісьменнасці, у тым ліку летапісы. Польскі дыпламат Рэйнгольд Гейдэнштэйн (1556-1620), які ўдзельнічаў у паходах Баторыя на Полацк у 1579 г., сцвярджаў, што кніжныя
    1 Гл.: Галснчанка Г. Я. Францыск Скарына — бсларускі і ўсходнсславянскі першадрукар. Мн., 1993. С. 82; Гранстрсм Е. Э. Описание русских и славянских пергаментных рукописей... С. 31, 39, 41-45.
    2 Владимиров Л.И. Всеобщая история книги. М , 1988. С. 76.
    264
    зборы Сафіі каштуюць больш, чым уся здабыча войска Рэчы Паспалітай 3. Зараз частка бібліятэкі Сафійскага сабора захоўваецца ў складзе калекцыі Замойскіх у Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве (раней яна захоўвалася ў Замосці, які належаў Замойскім), асобныя кнігі — у бібліятэцы Асалінскіх у Львове 4.
    Не менш багатай была бібліятэка пры Полацкім езуіцкім калегіуме, а по-тым акадэміі. На пачатку XIX ст. збор гэты меў болей за 23 тысячы тамоў.
    Кслля псрапісчыка. Экспазіцыя Полацкага музея бсларускага кнігадрукавання
    У 1830 г. полацкі кнігазбор быў падзелены паміж Пецярбургскай Публіч-най бібліятэкай, Пецярбургскім і Маскоўскім універсітэтамі і г. д. 5 Цяпер важна выявіць вывезеныя экземпляры.
    Але перш за ўсё Полацк — радзіма аднаго з тытанаў эпохі Адраджэн-ня, чалавека універсальнага як па сваей адукацыі, так і па практычнай дзей-насці: перакладчыка і кнігавыдаўца, медыка і батаніка, мысліцеля і паэта Францыска Скарыны.
    У Полацку таксама нарадзіўся і пачаў сваю літаратурную дзейнасць выдатны беларускі і рускі паэт, драматург, грамадскі дзеяч, педагог, кніга-выдавец Сімяон Полацкі.
    ’ Гсйдснштсйн Р. Записки о Московской войне (1578-1582). Спб., 1889. С. 66, 71-72.
    4 Гл.: Щапов Я. Н. Восточнославянские и южнославянские рукописные книги в собраниях Польской Народной Республики. М., 1976. Вып. 1-2: Щапов Я.Н. Библиотека Полоцкого Софийского собора и библиотека Академии Замойской // Культурные связи народов Восточной Европы в XVI в. М„ 1976. С. 271.
    5 Лаўрык Ю. Бібліятэкі сзуіцкіх вучэльняў (кан. XVI - пач. XIX ст.) // Знамя новостройки. 1994. № 24. С. 2.
    265
    Такім чынам, Полацк быў і. па словах прафесара Адама Мальдзіса, “павінен застацца духоўнай сталіцай Беларусі. Тут Ефрасіння Полацкая, Францішак Скарына, Сімяон Полацкі” 6.
    Тым не менш пры ўсіх перавагах мы павінны былі ўлічваць, што сёння няма тых кніжных багаццяў, якімі валодаў Полацк у мінулым. Неабходна таксама адзначыць, што лёс кніжных каштоўнасцей бібліятэк Полацка па-дзялялі многія гарады Беларусі. Знаходзячыся геаграфічна ў цэнтры Еўро-пы, на перасячэнні гістарычных шляхоў, Беларусь не раз была арэнай спу-сташальных войнаў і нашэсцяў. Але не толькі пажары і войны з’явіліся пры-чынай гібелі або вывазу кніжных скарбаў. Частка кніг трапляла ў розныя бібліятэкі ў выніку ахвяраванняў дзяржаўных і прыватных асоб, бібліяфі-лаў, купцоў, гісторыкаў, археолагаў і да т. п. Вядомы кнігазнаўца Г. Гален-чанка адзначае таксама, што гістарычныя лёсы Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны так цесна ўзаемазвязаны, што часта цяжка, а часам і зусім немаг-чыма дакладна вызначыць, каму належыць тая ці іншая кніга. Сярод іх ёсць нямала такіх, якія складаюць спадчыну двух або трох народаў (напрыклад, вядомы Радзівілаўскі летапіс).
    Такім чынам, у выніку розных гістарычных абставін калекцыі кірылічнай і лаціна-польскай кнігі напасрэдна ў Беларусі ўвогуле невялікія. Яны сканцэн-граваны ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, Бібліятэцы НАН РБ, Нацыянальным музеі гісторыі і культуры РБ і некаторых іншых установах.
    На момант прыняцця рашэння аб стварэнні музея ў фондах Полацкага гісторыка-археалагічнага запаведніка, філіялам якога станавіўся музей, ме-лася невялікая кніжная калекцыя XVIII-XIX стст. Складалася яна ў асноў-ным з лаціна-польскіх выданняў і кніг краязнаўчага характару.
    3 1987 г. пачалося актыўнае камплектаванне калекцыі музея ў адпавед-насці з распрацаванай канцэпцыяй. У фонды музея перадаваліся кнігі з аб-менных фондаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (Масква), Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі (СПб), навуковай бібліятэкі Эрмітажа (СПб), біблія-тэкі Балгарскай АН, Нацыянальнай бібліятэкі РБ і некаторых інш. Набыва-ліся выданні і ў букіністычных крамах, і ў калекцыянераў.
    Значны ўклад у фарміраванне калекцыі музея ўнеслі (і ўносяць зараз) вядомыя дзеячы культуры, навукоўцы, пісьменнікі, журналісты, мастакі, якія найбольш разумеюць значэнне зберажэння скарынаўскай спадчыны.
    Дзякуючы асабістым намаганням старшыні камісіі “Вяртанне” А. Маль-дзіса музею перададзены з Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі выданні Сімя-она Полацкага і шэраг кірылічных выданняў XV11-XV1II стст., працы В. Со-пікава, В. Тацішчава, М. Ламаносава, С. Богуш-Сестранцэвіча і інш.
    6 Мальдзіс А. Мінск - цела Бсларусі, Полацк — яс душа: (Навукопа-практычная нара-да “Полацкая акадэмія і актуальныя праблсмы нацыянальнай культуры) // Знамя новостройки. 1994. № 24. С. 2.
    266
    Свае навуковыя працы, матэрыялы шматлікіх канферэнцый, канірэсаў, кнігі з уласных бібліятэк перадалі ў дар музею князь А. Цеханавецкі, А. Мальдзіс, В. Чамярыцкі, Л. Уладзіміраў, Ю. Тумяліс, Я. Неміроўскі, Ю. Лабынцаў, А. Каўка, Г. Галенчанка, У. Анічэнка, А. Петрашкевіч, М. Нікалаеў, У. Арлоў, Я. Брыль, Р. Барадулін, Г. Бураўкін і шмат інш.
    Вялікую дапамогу ў збіранні друкаванай спадчыны беларускай дыяс-пары аказалі д-р Вітаўт і Зора Кіпелі. Асаблівую каштоўнасць з перададзе-
    Друкарня. Экспазіцыя Полацкага музея бсларускага кнігадрукавання
    ных імі шматлікіх матэрыялаў уяўляюць працы Вітаўта Тумаша, Гая Пікар-ды, А. Надсана.
    Дзяржаўным камітэтам па друку перададзена калекцыя выданняў, ад-значаных рознымі дыпломамі на конкурсах “Мастацтва кнігі” з 1967 г.
    Такім чынам, было сабрана нямала цікавых і каштоўных матэрыялаў, што дало магчымасць шматпланава адлюстраваць у экспазіцыі розныя бакі гісторыі беларускага кнігадрукавання.
    Афіцыйна музей быў адкрыты 7 верасня 1990 г. Размешчаны ў адрэс-таўрыраваным будынку былой Брацкай школы — помніку архітэктуры канца XVIII ст. Экспазіцыя займае 14 залаў (каля 800 кв. м.).
    Першыя залы знаёмяць з помнікамі дакніжнага пісьменства, рознымі формамі кнігі, алфавітамі, з эвалюцыяй тэхналогіі вырабу кнігі і матэ-рыялаў для пісання. Значнае месца ў экспазіцыі належыць наказу рука-піснай кнігі на беларускіх землях, яе рэпертуару, стыляў мастацкай аз-добы.
    Але, безумоўна, галоўная частка экспазіцыі — адлюстраванне жыццё-вага шляху і дзейнасці ўсходнеславянскага першадрукара і асветніка Фран-
    267
    цыска Скарыны. На жаль, усе кнігі Бібліі — вынік жыцця асветніка — прад-стаўлены муляжам і.
    Тэма “Скарыніяна” адлюстроўвае розныя перыяды і аспекты вывучэн-ня біяграфіі і спадчыны Францыска Скарыны. (Экспануюцца працы В. Со-пікава, П. Уладзімірава, А. Флароўскага, В. Ластоўскага, А. Станкевіча, зборнік “Чатырохсотлецьце беларускага друку”, шматлікія сучасныя дасле-даванні, матэрыялы юбілеяў, навуковых канферэнцый, кангрэсаў, Скары-наўскіх і Фёдараўскіх чытанняў і г. д., творы літаратуры і мастацтва.)
    У экспазіцыі асвятляецца і дзейнасць паслядоўнікаў Францыска Скарыны — С. Буднага, В. Цяпінскага, П. Мсціслаўца, I. Фёдарава, М. Сматрыц-кага, братоў Зізаніяў і іншых выдатных асоб, звязаных з кнігадрукаваннем.
    Вядома, што Францыск Скарына выступіў сапраўдным наватарам у афармленні сваіх выданняў, стварыў яркія, шмат у чым непераўзыдзеныя ўзоры кнігі, “славянскія Эльзевіры”7. Таму заканамерным з’явілася адлю-страванне ў экспазіцыі тэмы “Мастак і кніга”. Эпіграфам да яе служаць сло-вы самога Скарыны: “...а то для того, абы братия моя Русь, люди посполитые, чтучи могли лепей разумети” 8. Самыя розныя тэхнікі ўпрыгожання кнігі, у тым ліку і ксілаграфія, у якой выканана аздабленне ўсіх выданняў Ф. Скарыны, даюць уяўленне аб працы мастака над кнігай. Сярод аўтараў мастацкага афармлення кнігі такія вядомыя майстры, як Ю. Зайцаў, А. Каш-курэвіч, Г. Паплаўскі, У. Басалыга, Б. Забораў, У Вішнеўскі і інш.
    Розная па тыпах і відах друкарская прадукцыя дае ўяўленне аб тым, як развівалася кніжная справа на Беларусі з канца XVII ст. і да сённяшняга часу (прадстаўлены выданні царкоўных, прыватных, губернскіх друкарняў, розных выдавецкіх суполак і таварыстваў, дзяржаўных і недзяржаўных выдавецтваў; газеты і часопісы, падручнікі, слоўнікі, даведнікі, энцыклапедыі, календары, паштоўкі, альбомы; зборы твораў, розныя выдавецкія серыі і г. д.). Кола аў-тараў таксама даволі шырокае: С. Богуш-Сестранцэвіч, Б. Эпімах-Шыпіла, Я. Карскі, М. Гарэцкі, В. Ластоўскі, А. Смоліч, Б. Тарашкевіч, Я. Лёсік, М. Багдановіч, Я. Купала, Я. Колас, Ядвігін Ш., А. Гарун, Я. Журба, У. Ігнатоўскі, У. Пічэта, М. Улашчык, К. Крапіва, I. Мележ, Я. Брыль і шмат інш.
    Завяршаецца экспазіцыя наказам паліграфічнай базы рэспублікі і кніг-лаурэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў “Мастацтва кнігі”. Сярод іх кнігі, адзначаныя вышэйшай узнагародай Рэспублікі Беларусь за выдатныя дасягненні ў мастацкім афармленні і паліграфічным выкананні — Дыпломам імя Францыска Скарыны.
    Зараз фонд музея налічвае каля 7 тысяч адзінак. Гэта няшмат. Але пра-ца па збіранню і захаванню спадчыны Францыска Скарыны працягваецца.
    7 Гл.: Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давсд. Мн., 1988. С. 406.
    8 Скарына Ф. Творы. Мн., 1990. С. 37.
    КАРОТКІЯ ЗВЕСТКІ ПРА АЎТАРАЎ
    Ананіч Лілія — начапьнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлсння Дзяржаўнага камі-тэта па друку.
    Анічэнка Уладзімір — доктар філалагічных навук, прафссар Гомсльскага дзяржаўнага унівсрсітэта імя Францыска Скарыны.
    Багдановіч Ірына — кандидат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інсты-тута літаратуры імя Янкі Купали Нацыянальнай акадэміі навук Бсларусі.
    Баршчэўскі Аляксандр — доктар габілітаваны, прафссар, загадчик кафедры Варшаўскага унівсрсітэта, прэзідэнт Польскай асацыяцыі бсларусістаў, ганаровы доктар Бсларускага дзяр-жаўнага унівсрсітэта (Польшча).
    Васючэнка Пятро — кандидат філалагічных навук, загадчик кафедры Мінскага дзяр-жаўнага лінгвістычнага унівсрсітэта.
    Воінаў Мікалай — кандидат філалагічных навук, прарэктар Гомельскага дзяржаўнага унівсрсітэта імя Францыска Скарыны.