480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Якія ж кніжкі спаткаюцца найчасцей?
1. Гравюры Францыска Скарыны. 1-е і 2-е выданні, -— 47 бібліятэк маюць адно або й абодва выданні.
2. Чамярыцкі Вячаслаў. Францыск Скарына (на ангельскай мове, вы-дадзена ЮНЕСКО ў 1980 г. у Парыжы), — 29 бібліятэк.
3. Біблія — факсімільнае выданне 1990-1991 гг., — 25 бібліятэк.
251
4. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пас-халія, — 20 бібліятэк.
5. Дварчанін Ігнат. Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве. Перадрукавана ў 1991 г.
6. Шматлікія публікацыі Сымона Брагі (д-ра Вітаўта Тумаша), выда-дзеныя ў Нью-Йорку Беларускім інстытутам навукі і мастацтва.
7. Флоровский А. Т. Чешская библия в истории русской культуры и письменности. Перавыдадзена ў Мюнхене ў 1988 г.
8. Анічэнка У. Слоўнік мовы Скарыны.
9. Каўка Аляксей. Тут мой народ.
10. Булыка Аляксей. Мова выданняў Францыска Скарыны. 1990.
11. Лабынцаў Ю. Пачатае Скарынам. 1990.
12. Галенчанка Г. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. 1993.
13. Конан Уладзімір. Боская і людская мудрасць. 1990.
14. Грыцкевіч Валянцін. Францыск Скарына. 1995.
Ды шэраг іншых скарынаўскіх публікацый, якія выдаваліся і, спадзяю-ся, будуць яшчэ выдавацца Інстытутам гісторыі Акадэміі навук Беларусі і Інстытутам літаратуры. Гэтыя грунтоўныя даследаванні ў розных галінах Скарыніяны, прыгожа аформленыя, карыстаюцца найбольшым попытам у амерыканскіх, асабліва акадэмічных бібліятэках. Тут я мушу, аднак, як бібліятэкар выказаць немаленькую засцярогу, нават, хутчэй, пажаданне — вельмі шкада, што гэтыя каштоўныя публікацыі, можа, й былі задуманыя як серыя, але фармальна не былі названы серыяй. Каб яны ад пачатку вы-ходзілі серыяй, прыкладам серыя “Скарыніяна” і“Спадчына Скарыны”, — гэта вельмі дапамагло б бібліятэкам камплекгаваць даследаванні Скарыні-яны апошніх гадоў.
На заканчэнне хачу выдзеліць адну бібліятэку з усіх іншых амерыканскіх бібліятэк, у якой я і Вітаўт працавалі каля 30-ці гадоў і якая без сумневу мае найлепшую калекцыю Скарыніяны ў Амерыцы. Кнігі, звязаныя са Скарынам, збіраліся бібліятэкай здаўна. Былі тут ужо ў пачатку стагоддзя та-кія выданні, як “Доктор Франциск Скорина” П. У. Уладзімірава 1888 г. вы-дання і працы пра Скарыну А. Сабалеўскага і А. Мілавідава, і “Чатырох-сотлецце беларускага друку” 1926 г., і адбітак са скарынінскага зборніка Воўк-Левановіча. Пазней, у 50-х гадах, пачалася збірацца вельмі паважная калекцыя Скарыніяны. Зноў жа на запатрабаванне чытачоў, а менавіта д-ра Вітаўта Тумаша, тагачаснага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку, у якім вяліся доследы Скарыніяны, бібліятэка набыла ўсе выданні Скарыны на мікрафільме ці то ў фотастаце, усе важнейшыя працы пра Скарыну. Праўда, трэба тут зазначыць, што ў Беларусі ў тыя 50-60-я гады паважных прац пра Скарыну не было. Вось таму ў Нью-Йорку і
252
пачаліся паважныя, часам піянерскія доследы Скарыніяны, усё гэта збіра-лася ў калекцыі Нью-Йоркскай бібліятэкі — працы д-ра Тумаша, ці то Сы-мона Брагі, ды іншых эмігранцкіх даследчыкаў Скарыніяны.
А ў канцы 70-80-х гадоў пачала прыходзіць у бібліятэку і паважная Скарыніяна з Беларусі. Асабліва ж папоўнілася Скарыніяна ў апошняе дзе-сяцігоддзе.
Гэтак з гонарам і ўпэўненасцю можна сказаць, што Нью-Йоркская Пуб-лічная бібліятэка мае адну з багацейшых, калі не самую багатую, калек-цыю Скарыніяны ў Амерыцы, а ў славянскіх навуковых колах Скарына зай-мае належнае месца.
МІКАЛАЙ ВОІНАЎ, КАНСТАНЦ1Н УСОВ1Ч (Гомель)
ПРАБЛЕМА ПЕРАКЛАДУ ТВОРАЎ Ф. СКАРЫНЫ НА СУЧАСНУЮ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
омплекснай самастойнай навуцы скарыназнаўству ідзе ўжо трэ-R Дяе стаг°АДзе ЭД роду 1. Да пачатку апошняй чвэрці XVIII ст. у свеце былі вядомы 63 скарыназнаўчыя публікацыі 2. Таму зараз Р и правамоцна паўтарыць за аўтарам агюшняй са згаданых кніг, што, saal=S па сутнасці, скарыназнаўства налічвае сапраўды пяць стагоддзяў. У маі 1997 г. было не заўважана важнейшае свята — споўнілася 475 год самай першай звестцы скарыназнаўчага характару: “Святар Юраўскай цар-квы ў Вільні, на Росе, Мацвей, адказвае святару царквы Ускрэшанскае, Хве-дару, [пра] “выбойную кнігу Царства” — выяўна 1518 году, Скарынавую” 3. Да сённяшняга дня пра вялікага асветніка, усходнеславянскага перша-друкара напісана мноства самых разнастайных прац, у якіх даследаваны яго творчасць і жыццё ў шматлікіх аспектах. Такіх прац налічваецца каля 3 тысяч. Народ і спецыялісты, дзякуючы ім, ведаюць пра Ф. Скарыну так мно-га, як ніколі раней.
На жаль, працы Скарыны ведаюць і даследуюць вучоныя, а асноўная маса беларускага народа не ведае яго творчасць, як кажуць, з першых рук. Усе звесткі пра яго даходзяць да народа толькі праз рукі і працы спецыялі-стаў, якія на свой густ і выбар цытуюць Скарыну, а сказанае і напісанае імі мае вялікую долю ўмоўнасці, суб’ектыўнасці, фрагментарнасці.
Глыбока перакананы, што наш народ хоць на сорак сёмым дзесятку гадоў, на працягу якіх развіваецца скарыназнаўства, павінен, нарэшце, па-
1 Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давсднік. Мн., 1988. С. 495.
2 Пяць стагоддзяў Скарыніяны. XV1-XX. (Апрацаваў Вітаўт Тумаш). Ню-Ёрк, 1989. С. 28-38.
5 Тамсама. С. 28.
253
знаёміцца з самім Скарынам асабіста, непасрэдна. У наш час адзіным срод-кам для гэтага з’яўляецца пераклад яго твораў на сучасную беларускую літа-ратурную мову. Дзякуючы яму, яшчэ адна справа Скарыны агрымае прак-тычнае ажыццяўленне і працяг на сучасным узроўні — даваць свайму народу патрэбныя веды і інфармацыю на іншых мовах у перакладзе на зразу-мелую для яго мову. Як Скарына рабіў, так павінны зрабіць і мы.
А між іншым, уздымаемая намі праблема да гэтага часу не толькі не вырашана, але ёй адмаўляюць і ў самім праве на існаванне.
Скептыкі спасьніаюцца на тры “аб’ектыўныя” перашкоды: няма слоўніка царкоўнаславянскай мовы; няма калектыву адпаведных спецыялістаў па перакладу; у апараце Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы арганізаваны і пачаў працу калектыў, які перакладае на сучасную беларускую мову Біблію. Яшчэ ў беларускім перыядычным друку выказвалася, зда-ецца, шаноўным і сур’ёзным навукоўцам і святаром Надсанам думка, што неракладаць творы Скарыны павінны толькі вучоныя-багасловы.
Нам жа здаецца, што прычын, каб не рабіць любую справу, заўсёды знойдзецца, колькі захочацца, таму, хто не зацікаўлены ў гэтай справе. Лепш зараз узяцца за яе і зрабіць хоць на сваім узроўні, чым чакаць больш спры-яльных умоў.
Калі няма слоўніка царкоўнаславянскай мовы, дык ёсць іншыя дасгуп-ныя нам слоўнікі — “Словарь древнерусского языка” I. I. Сразнеўскага, ‘Тістарычны слоўнік беларускай мовы”, “Этымалагічны слоўнік беларус-кай мовы” (хоць два апошнія і не закончаныя), “Слоўнік мовы Скарыны” У. В. Анічэнкі (хоць ён складзены на матэрыяле толькі пражскіх выданняў Ф. Скарыны). Акрамя таго, аўтарскі калектыў па перакладу — спецыялі-сты беларускай мовы і літаратуры. У якасці дапаможніка выкарыстоўваем Біблію на рускай мове для разумения кантэксту. У нас ёсць пэўныя веды па старажытнарускай і стараславянскай мовах, а калі іх не хапае, карыстаемся дапаможнікамі па гэтых мовах. Шмат што можна зразумець з кантэксту, так сказаць, па сэнсу.
Набыты намі невялікі вопыт у гэтым сэнсе дазваляе сказаць, што ў прынцыпе пераклад атрымліваецца.
Для паляпшэння нашага перакладу ёсць шмат спецыялістаў. Важна, каб было што паляпшаць.
Творчы калектыў экзархата перакладае не Біблію Скарыны, а Біблію як асноўны сродак прапаганды рэлігіі і інструмент дзейнасці праваслаўнай царквы. Мы ж рыхтуем навуковы пераклад. I кіруемся прынцыпам навуко-вага аб'ектывізму, а не падрыхтоўкі Бібліі для богаслужэння на беларускай мове.
Што ж наконт апошняга аргумента, дык дастаткова паўтарыць, што Ф. Скарына прызначаў свае творы не для царкоўнай службы і прапаганды
254
рэлігіі, а для навучання пісьменнасці простых людзей і дзяцей, ставіў пе-рад сваімі творамі ў першую чаргу свецкія задачы асветы. Таму пераклад твораў Ф. Скарыны не забаронены нават атэістам.
Такім чынам, патрабаванне перакладу твораў Ф. Скарыны не выклікае ніякага сумнення, пераклад створыць самыя спрыяльныя магчымасці для авалодвання духоўнай і творчай спадчынай Ф. Скарыны простымі людзьмі нашага народа, пра якіх так прадбачліва паклапаціўся сам Ф. Скарына.
Непасрэднымі перакладчыкамі ў нашым універсітэце з’яўляюцца аўта-ры дадзенага даклада, супрацоўнікі музея-лабараторыі Ф. Скарыны С. М. Та-буліна, В. I. Яцухна, а таксама прафесар кафедры беларускай мовы У. В. Анічэнка і загадчык названай кафедры кандыдат філалагічных навук А. А. Станкевіч. Кансультацыйныя паслугі выконвае дацэнт гэтай кафедры, спецыяліст па стараславянскай мове А. А. Парукаў.
У цяперашні час апошнімі двума перакладчыкамі выдаецца зборнік “Набожнае слова і антычная мудрасць крочаць побач”, дзе змешчаны муд-рыя выказванні з прадмоў і перакладаў Ф.Скарыны. Рыхтуюцца да друку кнігі “Прадмовы і пасляслоўі” і “Кніга суддзяў” Ф. Скарыны.
У сваёй працы мы кіруемся некаторымі асноўнымі прынцыпамі, якія можна сфармуляваць наступным чынам:
1. Прытрымліваемся духу і літары скарынаўскіх перакладаў, але не па-сляпому, як М. Лютэр, а творча, як Ф. Скарына, каб пераклад як мага паў-ней адлюстроўваў сутнасць вялікай справы Скарыны.
2. Захоўваем ўсе асаблівасці беларускай мовы Скарыны, якія не разы-ходзяцца з сучаснай беларускай мовай.
3. Абапіраемся на кантэкст і не выходзім з яго асноўнай сутнасці.
4. Адцяняем скарынаўскія індывідуальныя змены і новаўвядзенні, яго аўтарскую пазіцыю, якая добра вядома з навуковай літаратуры.
Значную маральную падгрымку ў пастаноўцы нашай праблемы аказва-юць нам творы беларускага паэта Алеся Разанава па матывах перакладаў Ф. Скарыны. Гэта, па сутнасці, пераказ скарынаўскіх фрагментаў на сучас-ную беларускую мову. Паэт яшчэ ў 1990 г. апублікаваў такі пераказ урыў-каў з “Прадмовы Ф. Скарыны ва ўсю Біблію”, “Прадмовы Ф. Скарыны да кнігі Еклезіяст (“Саборнік”) і “Прадмовы Ф. Скарыны ў Псалтыр” 4.
У першай з прадмоў Ф.Скарына піша: “Написаны теж и зовнутрь [кнігі Бібліі], понеже не толико докторове, а люди вченые в нихъ разумеють. Но всякий человек простый и посполитый, чтучи их или слухаючи, можеть поразумети, что есть потребно к душному спасению его” 5. Алесь Разанаў: