480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Некаторым дапаўненнем мінскіх рускамоўных выданняў паслужыць нядаўна выдадзены бібліяі'рафічны паказальнік Кельнера і Эльяшэвіча 14,
111 Cataloquc de la section des Russica ou ccrits sur la russie cn lanqucs ctrangcrcs.Bibliothequc Impcrialc Publiquc de St-Petersburg. SPb., 1873. T. 1-3.
" Василевская M. Белоруссия в печати XIX - начала XX столетия: Библиография на иностранных языках. Мн., 1980-1983. Ч. 1-2.
12 Бібліяграфія па гісторыі Бсларусі: Фсадалізм і капіталізм / Крэканэ М., Сакольчык А. Мн., 1969; Сакольчик А. Дооктябрьская книга на русском языке о Белоруссии (1768-1917). Минск, 1976.
,! Кніга Бсларусі. 1517-1917: Зводны каталог.
14 Литература о евреях на русском языке. 1890-1947: Книги, брошюры, оттиски статей, органы периодической печати: Библиогр. указатель / Сост. В. Е. Кельнер, Д. А. Эльяшсвич. СПб., 1995.
234
у які ўвайшлі 58 нідзе не ўлічаных мінскіх выданняў, у асноўным справа-здачы, статуты, праграмы розных дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.
За праблемай пошуку і бібліяграфавання выступае праблема кнігазнаўчага вывучэння мінскай кнігі. У гэтым накірунку больш дасле-даванай застаецца мастацкая літаратура XIX ст., якую вывучалі беларускія літаратуразнаўцы, філолагі, гісторыкі: С. Александровіч, А. Мальдзіс, Г. Кісялёў, У. Мархель, 3. Шыбека, С. Кузняева і інш. I тэта невыпадкова, бо, напрыклад, для гісторыка літаратуры неабходным з‘яўляецца веданне праблем, звязаных з кнігай у поўным іх аб’ёме. Таму ііраблема выраша-лася даследчыкамі, з аднаго боку, як патрэбнасць сваёй спецыяльнасці, а з другога — рабіліся пэўныя крокі ў бок даследавання наогул гісторыі кнігі.
Што тычыцца вывучэння мінскай кнігі XIX ст. толькі з пункту гледжання гісторыка кнігі, то першыя распрацоўкі ў гэтым накірунку былі зроблены Я. С. Умецкай 15. Ёю праведзена класіфікацыя друкарняў і надрукаваных у іх кніг, выяўлены асноўныя тэндэнцыі ў кнігадрукаванні Беларусі, абгрун-тавана культурнае і палітычнае значэнне выпуску і распаўсюджвання кніг на рускай і польскай мове.
Некаторыя праблемныя пытанні і змястоўны аналіз у тым ліку і мінскіх выданняў рабіўся Л. I. Збралевіч 16, Н. Ю. Бярозкінай 17.
Такім чынам, найбольшыя вынікі мае бібліяграфічнае вывучэнне мінскай кнігі, якое хоць і не поўнасцю, але ў значнай ступені адлюстроў-вае рэпергуар мясцовай кнігі. Аднак пакуль нелыа катэгарычна сцвярджаць, колькі і якой кніжнай прадукцыі было выдадзена ў Мінску ў XIX ст. Прык-ладна тэта карціна на сённяшні дзень уяўляецца так: на рускай мове — каля 900 выданняў; на польскай — каля 100; на іўрыце — каля 20; на лацін-скай— болей 10; на беларуска-польскай — 4. Кніга на беларускай мове займае больш чым сціплае месца, бо гэта толькі беларуска-польскія творы В. Дуніна-Марцінкевіча, выдадзеныя ў 50-х гадах XIX ст.: “Вечарніцы” і “Заварожаны” (коштам і друкам Ё. Дворца, 1855), “Гапон” (коштам братоў Бейліных, 1855), “Цікавішся? — Прачытай!” (друкам Ё. Дворца, 1856), “Ду-дар беларускі, або Усяго патроху” (коштам і друкам Ё. Дворца, 1857).
15 Умсцкая Е. С. История книгопечатания в Белоруссии в первой трети XIX ст. (1801— 1832 гг.): Автореф. дис... канд. ист. наук. Минск, 1977; Кнігавыдавсцкая справа ў пачатку XIX ст. // Помнікі гісторыі і культуры Бсларусі. 1978. № 1. С. 37-38; Прыватнас кнігадрукаваннс ў Бсларусі // Тамсама. 1979. С. 22-24.
16 Збралсвич Л. И. Местные издания Белоруссии и некоторые вопросы их изучения // Из истории книги, библиотечного дела и библиографии в Белоруссии. Минск, 1970. Вып. 1. С. 136-149; Издание документов по истории Белоруссии в первой половине XIX века // Тамсама. Минск, 1972. Вып. 2. С. 101-120.
17 Березкина Н. Ю. Роль печати в распространении научных знаний в Белоруссии. 1861-1917 гг. Минск, 1990.
235
Праблема адасобленага вывучэння, як бібліяграфічнага, так і навукова-га, разнамоўнай мінскай прадукцыі накладваецца ў сваю чаргу на прабле-му рэгіянальнага вывучэння, бо як асобная з’ява мінская кніга не вылуча-лася. Гэта ні ў якім разе нельга разглядаць як звужэнне праблемы, наадва-рот, рэгіянальныя і лакальныя даследаванні, паводле даследчыкаў 18,— найбольш перспектыўны шлях стварэння поўнай карціны развіцця кніжнай культуры Беларусі, магчымасць паглыбленага, падрабязнага і дэталёвага даследавання на аснове прынцыпа сінкрэтычнасці як у кнігазнаўстве, так і кнігазнаўства з іншымі навукамі. Асвятленне дадзенай тэмы відавочна праз пастаўленыя пытанні да яе, частка з якіх звязана менавіта з развіццём бе-ларускага кнігазнаўства, існуючага амаль што ў рамках гістарычных і філалагічных навук.
Выключнасць кнігазнаўства павінна будавацца на своеасаблівай, сва-ёй, адрознай ад гістарычна прынятай перыядызацыі 19. Таму выданне мінскай кнігі на працягу XIX ст., межы якога адпаведна з’яўляюцца толькі прыкладнымі ў кнігазнаўстве, можа разглядацца ў залежнасці ад тэхналагічнага развіцця кнігадрукавання, дзейнасці пэўных друкарняў, на-прыклад Мінскай губернскай друкарні (1797-1917), I. Стэфановіча (1817-1848), 3. Прэса (1818-1836), Э. Адамовіча (1854-1870-я), Б. Саламонава (1874-1900-я), 1. Тасьмана (1881-1900-я) і г. д.
У сваю чаргу, апісанне працэсаў выдання, распаўсюджання і выкарыс-тання кнігі не будзе дакладным, калі не будуць улічаны іх сувязі з сацыяльнымі з‘явамі, з якіх яны выраслі і ў якіх затым прымалі актыўны ўдзел 20.
Вырашэнне адзначаных праблем бачыцца, па-першае, ва ўліку і бібліяграфаванні; па-другое, у фарміраванні нацыянальных фондаў мясцо-вай прадукцыі шляхам капіравання ці мікрафільмавання; па-трэцяе, у на-вукова-кнігазнаўчым даследаванні тэмы.
18 Фролова И. И., Шпак А. П. Перспективы исследования истории книжного дела в русской провинции второй половины XIX - начале XX в. // Книжное дело в России во второй половине XIX - начале XX в. Л., 1990. Вып. 5. С. 140; Бсларусіка=А1Ьагй11іепіса. Кн. 3: На-цыянальныя і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзсяннс. Мн., 1994.
19 Slodkowska Е. Problcmy ksi?goznawczc w Polsce XIX w. Warszawa, 1973.
20 Migoii K. Problcmy ksi^goznawstwa historyeznego // Nauka о ksiazee wsrod innych nauk spolccznych. Wroclaw. 1976. S. 64- 88.
236
ІРЫНА БАГДАНОВ1Ч (Мінск)
СТАРОНКА ДУХОЎНАЙ КУЛЬТУРЫ ПОЛАЧЧЫНЫ
Вытокі рукапіснай хрэстаматыі Б. 1. Эпімах-Шыпілы
Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва за-хоўваецца вядомая даследчыкам рукапісная “Беларуская хрэста-матыя”, якую “сабраў і ўлажыў”, як пазначана на вокладцы, вя-домы дзеяч на ніве беларускага нацыянальна-культурнага адра-джэння Б. I. Эпімах-Шыпіла 1. Крайнія даты дакумента сведчаць
аб тым, што пачаў Эпімах-Шыпіла запісваць беларускія творы ў чэрвені 1889 г., апошнія ж запісы былі зроблены нанрыканцы жыцця, у 1931 г. 3 гэ-
тай хрэстаматыі, магчыма, пачыналася свядомая сістэматычная культурна-асветніцкая дзейнасць аднаго з пачынальнікаў беларускага адраджэння па-чатку XX ст.
Нагадаем некаторыя творы, якія ўвайшлі ў хрэстаматыю: песня “О, мой Божа, веру табе!”, ‘Тутарка старога дзеда”, “Добрыя весці” У. Сыракомлі, творы Ф. Тапчэўскага, Я. Лучыны, паэма ’’Сцяпан і Таццяна” Шункевіча, знакаміты верш “Сумная восень” А. Паўловіча (апошні быў запісаны ўжо ў 20-я гады) і шмат іншых твораў, пералічаць якія не ўваходзіць у нашу задачу. Звярталі ўвагу на сябе паметы, зробленыя Эпімах-Шыпілам пад
кожным творам. Так, пад першым вершам-песняй “О, мой Божа, веру табе!” была намета: “Спісана ў чэрвені 1889 г. у Селігорах у п. Вінцэнта Мя-ніцкага з карткі друкаванай”. У той жа час і там жа былі перапісаны ‘Тутарка старога дзеда” і верш “Добрыя весці”. Было яшчэ шмат твораў з такой жа паметай... Само сабой напрошвалася пытанне: хто такі тэты пан Вінцэнт Мяніцкі з загадкавых Селігор, у якіх фактычна нарадзілася сла-вутая хрэстаматыя? Сапраўды, ні імя Мяніцкага, ні назва Селігоры бадай ніяк не прысутнічалі ў гісторыі нашай літаратуры XIX ст., за выключэн-нем некалькіх ускосных згадак і не ў сувязі з хрэстаматыяй. Некалькі слуш-ных парад даў мне на пачатку пошукаў знаўца літаратуры XIX ст. д-р Г. В. Кісялёў, якому я шчыра ўдзячна. Высветлілася, што В. Мяніцкага, відавочна, добра ведаў Р. Зямкевіч, бо ў сваім лісце да Б. Тарашкевіча ён згадвае імя Мяніцкага сярод асоб, ад якіх ён атрымаў звесткі пра А. Вя-рыгу-Дарэўскага 2.
У 1928 г. была змешчана цікавая інфармацыя ў хроніцы часопіса “Полымя” аб тым, што ў маёнтку Селігоры Лепельскага раёна ў дарэвалюцый-ныя часы знаходзілася вялікая бібліятэка, у якой было шмат рэчаў беларус-кай культуры, у тым ліку “драма ’’Аказія падпалкоўніцам” Гераніма Мар-
' БДАМЛіМ, ф. 66, воп. 1. адз. зах. 1256.
2 Кісялёў Г. В. Ад Чачота да Багушэвіча. Мн., 1993. С. 51.
237
цінкевіча, якая ў 1862 г. ставілася на Віцебскай сцэне” 3. Гэтую ж звестку крыху раней даваў Ф. Аляхновіч 4. Апрача гэтага, у 2-м томе польскага ’’Слоўніка геаграфічнага” ў спісе асоб, якія дапамагалі нейкімі матэрыяламі для слоўніка, значыцца прозвішча Вінцэнта Мяніцкага з Селігор. Вось ба-дай і ўсё.
Такім чынам, было зразумела, што ўладальнік маёнтка Селігоры быў адукаваным і цікавым чалавекам, які збіраў беларускія рукапісныя рарытэ-ты XIX ст. і, магчыма, валодаў каштоўнай бібліятэкай. Але хто ж ён такі, гэты ўладальнік Селігор, імя якога так і не засвяцілася яшчэ на беларускай культурнай ніве? Пачаліся пошукі ў архівах і пошукі магчымых сваякоў. I загадка паступова начала праясняцца.
Маёнтак Селігоры Лепельскага навета былой пошты Варонічы, ад якога цяпер на карце засталася толькі назва возера Селігоры, знаходзіўся зусім недалёка ад радзіннага фальварка Залессе Б. 1. Эпімах-Шыпілы. Суседства наклала пачатак сяброўству, бо відавочнымі былі беларускія зацікаўленні абодвух. Б. I. Эпімах-Шыпіла ў 80-х гадах XIX ст. ужо скончыў універсітэт у Пецярбургу і распачынаў там філалагічную працу. Можна меркаваць, што ўлетку ён звычайна наведваўся на бацькаўшчыну і ў адзін з такіх прыездаў у чэрвені 1889 г., сустрэўшыся з даўнім знаёмым, суседам, старэйшым за яго на 9 гадоў, Вінцэнтам Мяніцкім, даведаўся аб тым, што той даўно збірае ў сваю бібліятэку (фамільную каштоўнасць, якая дасталася ў спадчыну ад продкаў разам з Селігорамі!) беларускія творы, якія ананімна і рукапісна распаўсюджваліся сярод адукаванай інтэлігентнай беларускай спольшчанай шляхты. Такім чынам. магчыма, і ўзніклі пачаткі рукапіснай хрэстаматыі, якую Б. I. Энімах-Шыпіла будзе папаўняць новымі творамі амаль да канца жыцця.