480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Існуе “АіВ” з 1992 г., яго заснавальнік — Беларускі навукова-даследчы інстытут адукацыі. Кіраўніцтва інстытута, задумваючы новае выданне, ставіла перад ім такую мэту: больш цесна звязаць педагагічную навуку і практыку, стварыць умовы для хуткага азнаямлення настаўнікаў са здабыткамі навукоўцаў.
У першых нумарах былі такія “ней гральныя” рубрыкі: “Навука”, “Прак-тыка”, “Інфармацыя”. Жыццё падказвала новыя, больш канкрэтныя накірункі дзейнасці. Чэрвеньскі нумар 1992 г. адкрыўся рубрыкай “Праб-лемы Чарнобыля”, а праз два нумары з’яўляецца яшчэ адна актуальная руб-рыка — “Нацыянальнае адраджэнне”, якая пазней стала называцца “Адукацыя. Культура. Адраджэнне”.
У дапамогу тым, хто вывучае беларускую мову, на працягу 1992 г. у кожным нумары змяшчаліся метадычныя матэрыялы пад назвай “Гучы, беларуская мова!”, якія рыхтавала В. К. Раманцэвіч, загадчык кабінета бе-ларускай мовы і літаратуры Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, а ў 1993 г. — кароткі руска-беларускі педагагічны слоўнік, складзены канды-датам педагагічных навук М. Г. Яленскім. Гэтую рубрику ўпрыгожылі ар-тыкулы доктара філасофскіх навук У. М. Конана, кандыдата філасофскіх на-
260
вук К. Г. Лапіч, кандыдата педагагічных навук В. С. Болбаса і іншых знаў-цаў гісторыі нацыянальнай адукацыі і культуры.
На старонках часопіса выступалі віцэ-прэзідэнт АН Беларусі Р. Г. Гарэцкі, акадэмікі А. С. Махнач, I. I. Ліштван, I. Ф. Харламаў, члены-карэспандэнты Я. М. Бабосаў, Ф. М. Капуцкі, Л. М. Тамільчык і іншыя знакамітыя беларускія навукоўцы. 3 вялікай цікавасцю сустрэлі чытачы се-рыю публікацый намесніка дырэктара Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, доктара філалагічных навук У. В. Гніламёдава пад агульнай назвай “Янка Купала. Новы погляд”.
За апошнія гады значна пашырылася “геаграфія” нашых замежных аў-тараў. Ёсць сярод іх прадстаўнікі В’етнама, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, ЗША, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны і іншых краін. Практычна ў кожным выпуску часопіса ў рубрыках “Арбіта” і “Параўнальная адукацыя” змяшчаюцца матэрыялы аб замежных адукацыйных сістэмах, іх вопыце навучання і выхавання дзяцей і моладзі.
У часопісе друкаваліся такія значныя дакументы, як Усеагульная дэк-ларацыя правоў чалавека, Канвенцыя аб правах дзіцяці, Канцэпцыя адукацыі і выхавання ў Беларусі (на беларускай і рускай мовах), Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”, Часовае палажэнне аб прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь і шэраг іншых.
3 1 ліпеня 1993 г. рэдакцыя стала самастойнай юрыдычнай асобай. Пасля атрымання ліцэнзій на выдавецкую і паліграфічную дзейнасць вы-пушчаны кнігі: В. К. Раманцэвіч, У. М. Танана “Беларуская мова: Дапаможнік для вайскоўцаў”, Е. Дрэйкурс-Фергюсон “Психология, которая принесет вам пользу: Введение в теорию Альфреда Адлера”, В. 1. Секун “Психология активности”, А. I. Кочатаў “Культура педагогического исследования”, М. В. Кухараў, В. С. Рашэцька “Диагностика педагогического мастерства и педагогического творчества” і яшчэ, акрамя названых, сем кніг.
У сувязі са стварэннем паліграфічнага ўчастка выдавецкія магчымасці рэдакцыі значна пашыраюцца, і мы спадзяёмся павялічыць свой уклад у вырашэнне праблемы друкавання манаграфій і іншых навуковых, навуко-ва-папулярных выданняў, а таксама забеспячэння настаўнікаў метадычнай літаратурай.
У 1995 г. рэдакцыя “АіВ” выступіла ў якасці заснавальніка часопісаў серыі “У дапамогу педагогу”. Цяпер іх ужо 22. Выпуск серыі працягваец-ца і будзе, спадзяёмся, працягвацца, але чаго гэта нам каштуе... Справа ў тым, што ўсё гэта робіцца пакуль што без капейкі дзяржаўных датацый. Пагадзіцеся, што ў наш час гэта вельмі няпроста. Трымаемся на скрупулёзных разліках, жорсткай эканоміі, безумоўна, на энтузіязме супрацоўнікаў нашай рэдакцыі і рэдакцый новых часопісаў. За гэта ім словы ўдзячнасці без перабольшання — кожны дзень мы чуем ад
261
настаўнікаў, супрацоўнікаў аддзелаў адукацыі і метадычных устаноў. Гэта надае нам упэўненасці і сіл.
А часопіс “Адукацыя і выхаванне” пакуль што застаецца адзіным у краіне навукова-тэарэтычным выданнем у сферы адукацыі і будзе спрыяць развіццю навукі, садзейнічаць трансляцыі навукова-тэарэтычных здабыткаў, у тым ліку і фундаментальнай навукі, у адукацыйна-выхаваўчую практыку, сістэму падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі. Асноўную ўвагу будзем звяртаць на тэарэтыка-метадалагічныя праблемы, філасофію адукацыі, сацыялогію, культуралогію, новыя адукацыйныя сістэмы і тэхналогіі, а так-сама на тэарэтычныя і навукова-метадычныя асновы дзейнасці і рэфарма-вання ўсіх узроўняў сістэмы бесперапыннай адукацыі і выхавання.
Мы ўдзячны ўсім аўтарам апублікаваных артыкулаў, запрашаем наву-коўцаў і педагогаў-практыкаў да супрацоўніцтва, у тым ліку і ў сферы вы-дання кніг і брашур. Запрашаем і вас, паважаныя даследчыкі роднай мовы і літаратуры.
I апошняе. Нам прыемна было даведацца, як і ўсім, хто ў гэтым зацікаўлены, аб тым, што пастановай Савета Міністраў Беларусі з 1 ліпеня 1997 г. устаноўлена штомесячная выплата ў памеры адной мінімальнай зарплаты педагагічным работнікам для набыцця метадычнай літаратуры, прад-метных часопісаў і іншых перыядычных выданняў. Спадзяёмся, што тэта будзе для спажыўцоў нашай прадукцыі яшчэ адным стымулам для таго, каб выкарыстоўваць яе ў сваёй рабоце.
АЛЕСЬ КАРПОВІЧ (Рыга)
ЗНАЧЭННЕ ДРУКАВАНАГА СЛОВА НА РОДНАЙ МОВЕ Ў ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСКАЙ ДЫЯСПАРЫ Ў ЛАТВН
годна перапісу 1989 г., беларусаў у Латвіі налічвалася 120 тысяч, 31% якіх нарадзіліся ў Латвіі. Перапіс 1995 г. паказаў, што іх за-сталося прыкладна 108 тысяч — гэта складае 4% ад усяго насель-ніцтва Латвіі. Грамадзянамі дзяржавы з’яўляюцца 20% беларусаў, якія пражываюць у Латвіі.
Існуе канцэпцыя аб балцкім субстраце ў беларускім этнасе, які адроз-нівае яго ад іншых усходнеславянскіх этнасаў. У латышскай мове замаца-ваўся этнонім “krievi” (рускія) — ад крывічоў, з якімі былі сталыя інтэнсіў-ныя сувязі ў старажытнасці. У сучаснай латышскай мове прасочваеца шмат беларускіх слоў ці агульныя карані слоў. А латгальская мова мякчэйшая па вымаўленню за латышскую і па мілагучнасці блізкая да беларускай. Многімі даследчыкамі адзначаецца духоўная блізкасць латгалаў і беларусаў, якая адбілася ў дахрысціянскай народнай культуры: міфалогіі і фальклоры.
262
Можа, таму ў 20-я гады ў Латгаліі вельмі актыўна пачалі стварацца беларускія школы і суполкі, такія, як “Бацькаўшчына”, “Беларуская хатка”, “Рунь”, “Араты”. Дзейнічалі беларускія бібліятэкі, дзіцячыя садкі пры школах. Актыўна працавалі беларускія выдавецтвы, газеты — ‘Толас белару-са” (1925-1929), “Думка беларуса” (1930), часопісы — “Беларускае жыц-цё”, “Школа і жыццё”.
Справу выдатных беларускіх асветнікаў Латгаліі 20-30-х гадоў Касту-ся Езавітава і Сяргея Сахарава, якія надавалі вялікую ўвагу развіццю нацы-янальнага друку, працягвае ў наш час беларуская дыяспара Латвіі. Тавары-ства беларускай культуры “Світанак” заснавала ў 1993 г. выдавецтва часо-піса “Світанак”. Пры таварыстве працуе пачатковая беларуская школа, у якой ужо існуюць чатыры класы. ТБМ “Прамень” са снежня 1994 г. да сённяш-няга часу выдае газету беларусаў Латвіі “Прамень”. Пры гэтым таварыстве працуе фальклорны ансамбль “Надзея”. Даўгаўпілскае ТБК “Уздым” дру-куе штотыднёвую старонку ў раённай газеце. Пры таварыстве працуе беларуская нядзельная школа і ансамбль “Купалінка”.
Хоць матэрыяльны бок выдавецтва і справа распаўсюджвання газеты даволі праблематычныя (рэдакцыі газеты “Прамень” адмоўлена ў рэгістра-цыі ў каталогу падпіскі і ў праве прадаваць газету ў гарадскіх кіёсках), выдавецтва работы не спыняе. Адчуваецца цікавасць беларусаў Латвіі да роднага друкаванага слова, праз якое яны пазнаюць беларускую мінуў-шчыну, гісторыю сваёй этнічнай радзімы. Газета падае весткі з Бацькаўш-чыны, асвятляе працу суполак і, вядома, з’яўляецца арганізатарам.
Латвійскі фонд беларускай культуры і ТБМ “Прамень” узялі на сябе справу дапамогі беларусам раённых гарадоў Латвіі ў стварэнні сваіх суполак, праз якія магчыма будзе трымаць сувязь і распаўсюджваць беларускія газеты і кніжкі.
Імкненне беларусаў блізкага замежжа да роднага слова тлумачыцца перш за ўсё адсутнасцю магчымасці ў савецкія часы чытаць пра сапраўд-ную гісторыю сваёй Бацькаўшчыны. Па другое, большасць беларусаў Латвіі не з’яўляюцца грамадзянамі, а толькі жыхарамі гэтай дзяржавы, без многіх сацыяльных правоў, і таму адчуваюць сябе вельмі адзінока і няўтульна ў гэты складаны час. Застаецца тая адзіная саломінка, адно спадзяванне на сувязь з Радзімай, на яе падтрымку. Але ж і яна апошні час паставілася бокам да сваіх раскіданых па свеце дзяцей, бо ў 1998 г., каб прыехаць у Беларусь, наведаць сваіх бацькоў ці сваякоў, трэба мець уязную візу, а дзеля гэтага яшчэ трэба атрымаць з Беларусі запрашэнне. Жыць так ці гэтак неяк бу-дзем, а Беларусь мы не забудзем.
263
ГАЛІНА ЛАДЗ IC A ВА (Полацк)
ЗДАБЫТКІ ПОЛАЦКАГА МУЗЕЯ БЕЛАРУСКАГА КНІГАДРУКАВАННЯ
кульгурнай спадчыне кожнага народа кніга заўсёды займала важ-нае месца. “.. .Не толико жив ест человек хлебом или лекарством, но более всяким словом...” — так пісаў беларускі і ўсходнесла-вянскі першадрукар, славуты Францыск Скарына. Непасрэдна з яго імем і звязана ідэя стварэння ў Беларусі музея кнігі. Яшчэ ў
1981 г. урадам БССР, Акадэміяй навук рэспублікі была распрацавана комплексная Праграма “Францыск Скарына — вялікі беларускі асветнік, гу-маніст, выдатны дзеяч славянскай культуры”. Здзяйсненне Праграмы было накіравана на падрыхтоўку да святкавання 500-гадовага юбілею з дня на-раджэння Францыска Скарыны, якое павінна было адбыцца па рашэнню 25-й сесіі Генеральнай канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаниях адукацыі, навукі і культуры ў 1990 г. Адным з пунктаў гэтай Праграмы было стварэнне ў Полацку музея кнігі, які б далучаў сучаснікаў да багацця айчыннай і сусветнай кніжнай культуры, выхоўваў павагу да мінуў-шчыны і ў той жа час захоўваў наяўныя багацці для будучых пакаленняў.
3 аднаго боку, адкрыццё менавіта ў Полацку музея, назва якога была вызначана як “Музей беларускага кнігадрукавання”, з’яўляецца заканамер-ным. Полацк — адзін з самых старажытных гарадоў усходніх славян. Ад са-мага свайго заснавання горад быў важным цэнтрам духоўнай і матэрыяль-най культуры заходнерускіх, пазней — беларускіх зямель, мастацкага рамя-ства, пісьменства, летапісання, культавай і свецкай архітэктуры, прыкладно-га мастацтва, іканапісу. 3 часоў хрышчэння Русі ў Полацку развівалася кніга-пісанне. Захавалася нямала пергаментных полацкіх рукапісаў, што былі ство-раны і ўпрыгожаны ў полацкіх скрыпторыях '. Вядомы даследчык гісторыі кнігі Л. Уладзіміраў таксама адзначае, што “ў Полацку, пры Сафійскім сабо-ры, ужо ў XII ст. меўся кніжны збор. У мужчынскім і жаночым манастырах, заснаваных у XII ст. адукаванай княжной Прадславай Усяславаўнай — у ма-настве Ефрасінняй, старанна перапісваліся кнігі, ствараліся цудоўныя помнікі кніжнага мастацтва, напрыклад Пагодзінскае евангелле XIII ст” 2.