• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    ’ Дсйнис И.П. Полоцкая старина: Исторические места и памятники старины г. Полоцка // Рукопись. ПКМКП2 = 1422/8. Ч. 1. С. 53.
    226
    рыі” пісьменнік-гісторык У. Арлоў: “Пасля 1579 г. згадкі пра яе губляюц-ца. Сёння вядома адно некалькі былых полацкіх кніг і рукапісаў, што зна-ходзяцца ў Варшаве і ў Львове. Дзе ж астатнія?” 4.
    Старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветнага цэн-тра імя Ф. Скарыны Мая Яніцкая ў артыкуле “Скарбы, раскіданыя па све-це” 5 дае безапеляцыйны адказ: бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора па сённяшні дзень знаходзіцца ў Кракаве.
    У сярэдзіне XVII ст. разам з гаспадаром у Маскву трапіла бібліятэка Сімяона Полацкага, якой, па сведчанню вядомага маскоўскага даследчыка Ю. Лабынцава, “не было роўных сярод дзяржаўных і манастырскіх кнігас-ховаў Маскоўскай дзяржавы” 6.
    Праходзіць не так шмат часу, і слава аб новай Полацкай бібліятэцы зноў выходзіць далёка за межы дзяржавы. Звыш 20 тысяч асобнікаў утрымлі-валі фонды бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума, які ў 1812 г. набыў статус акадэміі з універсітэцкімі правамі 7. У мясцовай друкарні штогод выдаваліся кнігі выкладчыкаў акадэміі, выходзіў “Полацкі штомесячнік”, працавала кніжная крама 8. У 1830 г. фонды бібліятэкі былі апісаны з да-памогаю прафесара Пецярбургскага універсітэта Д. Панова, і асноўная іх частка перавезена ў Пецярбург. 3 41 скрыні (больш 416 пудоў вагі), у ад-ной з якіх знаходзіўся і памянёны вышэй сонечны гадзіннік, 29 скрынь былі накіраваны ў Пецярбургскі універсітэт (у тым ліку 6274 кнігі)9.
    Такі ж сумны лёс напаткаў і знакамітую радзівілаўскую бібліятэку, з якой у той жа Пецярбург было перавезена звыш 20 тысяч кніг 10. “Многочисленные собрания книг, хранимые в то время в Несвиже, что в Литовском княжестве, привезено и приобщено к нашему, — пісаў з гэтай нагоды ў 1722 г. пецярбургскі бібліятэкар I. Бакмейстар. — Дивно, что война наукам везде зловредная, в России им полезная. Она пособием нам служила в начальном еще заведении библиотеки и доставила ей наибольшую часть скопленных ею книг” 11.
    Войны ж шугавалі праз Беларусь — толькі паспявай падлічваць страты.
    Фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (раней Дзяржаўная бібліятэ-ка БССР імя У. I. Леніна) напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны налічвалі звыш 2 мільёнаў кніг. У часы нямецкай акупацыі бібліятэка страціла звыш 1600 тысяч кніг. Пасля вайны на тэрыторыях Польшчы, Германіі, Чэхасла-
    4 Арлоў У. Таямніцы полацкай гісторыі. Мн., 1994. С. 211.
    5 Яніцкая М. Скарбы, раскіданыя па свсцс // Настаўніцкая газ. 1994. 12 сак.
    6 Вяртанне-2: 36. артыкулаў і дакумснтаў. Мн., 1994. С. 249.
    ’ РДГА, ф. 733, воп. 62, спр. 198, арк. 3.
    ' Тамсама, спр. 686, арк. 4.
    ’ Тамсама, воп. 62, спр. 1067, арк. 24, 68, 91.
    10 Вяртанне—2. С. 19.
    " Тамсама. С. 20.
    227
    вакіі былі знойдзены, а затым і вернуты на Беларусь звыш 600 тысяч та-моў, а каля мільёна асобнікаў, у тым ліку рукапісы, старадрукі, рэдкія вы-данні застаюцца нязнойдзенымі і па сённяшні дзень 12.
    Можна шмат прыводзіць прыкладаў страт духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей Полаччыны і ўвогуле Беларусі. Але самым балючым для на-шай дзяржавы на працягу амаль усёй яе гісторыі было і застаецца выніш-чэнне людзей, у асобных выпадках — цэлых пакаленняў. Мне ўжо даводзі-лася звяртаць увагу на маючую месца лічбавую стракатасць дэмаграфічных характарыстык Полацка ў XVI — пачатку XIX ст. 13 Нагадаю, па розных кры-ніцах, ваганні дасягаюць ад 8,5 да 100 тысяч насельніцтва. Зададзім сабе пытанне: ці выпадкова ўсё гэта? Асабіста прыходжу да высновы аб мэтана-кіраваным у гэтым пытанні падыходзе, які склаўся ў беларускай гістарыч-най навуцы ў XX ст.: заблытаць недасведчанага чытача ці пакінуць пытанні, на якія ён — даверлівы чытач — не здолее знайсці дакладнага адказу.
    Паразважаем разам. Калі мы пагодзімся, што насельніцтва Полацка ў сярэдзіне XVI ст. складала 50 тысяч жыхароў, як гэта сцвярджаюць “Нары-сы гісторыі Беларусі” (Ч. 1. Мн., 1994. С. 160) або кніга “Полоцк: Исторический очерк” (Мн., 1987. С. 44), тады лічба ў 11 тысяч палонных, пераг-наных Іванам Грозным ў Маскоўскую дзяржаву, не выглядае такою стра-шэннаю, як лічба ў 50 тысяч, якую ўзгадвае ў “Хроніцы Еўрапейскай Сар-матыі” тагачасны камендант Віцебска А.Гваньіні 14. А тады мы пагодзімся з думкаю Г. Штыхава і С. Александровіча, што ў сярэдзіне XVI ст. у По-лацку пражывала толькі 11,5 тысячы насельніцтва, што найбольш верагод-на. Факт застаецца фактам, які не здольны абвергнуць і сучасныя расійскія даследчыкі. У прыватнасці, дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта Д. Валадзіхін піша: “Занятие города войсками [Івана Грознага. —В. LU.], a также увод многочисленного полона по зимним дорогам привели к большим жертвам среди местного населения, что отрицательно сказалось на его отношении к новым властям” 15.
    Настаў час звярнуць увагу і яшчэ на адну акалічнасць. У лісце да Крыш-тафа Радзівіла ад 20 ліпеня 1599 г. канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега піша, што сярод жыхароў Полацка большую частку складаюць “москвичи”, гэта значьщь пераселеныя ў часы Івана Грознага з Маскоўска-га Вялікага Княства на Беларусь рускія людзі 16. Дадзены факт дае вельмі сур’ёзную падставу выказаць меркаванне аб мэтанакіраванай дэмаграфічнай
    12 Вяртаннс 2. С. 243-244.
    13 Гл.: Полацк: Карані нашага радавода / Полац. дзярж. ун-т. Рэд. А. Мальдзіс і інш. По-лацк, 1996. С. 144-150.
    14 Арлоў У. Таямніцы полацкай гісторыі. С. 198; Адраджэннс: Гіст. альманах. Мн., 1995. Вып. 1. С. 65.
    15 Гісторыя і архсалогія Полацка і Полацкай зямлі: Тэз. навук. канф. Полацк, 1992. С. 12.
    16 Полоцк: Исторический очерк. Мн., 1962. С. 44-45.
    228
    палітыцы з боку рускага цара на стратэгічнае замацаванне геапалітычных інтарэсаў Маскоўскай дзяржавы ў дачыненні да Полацка як галоўнага го-рада новых расійскіх тэрыторый. Дадзеная праблема настолькі сур’ёзная, што патрабуе асобнага даследавання.
    Праходзіць паўстагоддзя, і па дадзеных праведзенага ў ліпені 1654 г. перапісу ў Полацку мы фіксуем увагу на наступнай акалічнасці: колькасць жылых і пустуючых дамоў у горадзе склала адпаведна 839 і 900 17. Пад-крэслім, што перапіс быў зроблены якраз пасля заняцця ў чэрвені 1654 г. у чарговы раз Полацка рускім войскам. Цяжка не пагадзіцца з высноваю, што зрабілі аўтары ўзгаданай манаграфіі: “Большое число пустых дворов свидетельствует об уходе из него части населения во время русско-польской войны (1654-1667)” 18. Мяркую, зразумела, у якім накірунку рухаліся звыш 5 тысяч палачан, ратуючыся ад чарговага гвалту і здзекаў. Для апанентаў, якім цяжка будзе пагадзіцца з такою высноваю, прапаную ўспомніць вынікі вайны: на момант падпісання Андрусаўскага пагаднення паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай у Полацку засталіся ўсяго 102 дымы 19. Давайце ўспомнім і тое, што агульная колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася за гэтыя трынаццаць год удвая, за гады Паўночнай вайны — на трэць, за гады Вялі-кай Айчыннай вайны — на чвэрць 20.
    Апошнім часам я ўсё часцей задаю сабе пытанне: чаму такую жорст-касць праяўлялі ўладары суседняй дзяржавы менавіта да Полацка і яго жыхароў і прыходжу да наступнай высновы: у свядомасці многіх пакален-няў беларусаў Полацк быў і назаўсёды застаецца цэнтрам вольналюбівай, незалежнай, самастойнай дзяржавы. Што толькі не рабілі з Полацкам і па-лачанамі захопнікі! Рабавалі, гвалцілі, палілі, руйнавалі з зямлёю... 1 кож-ны раз ён нібы фенікс зноў і зноў адраджаўся з попелу. Памылку Кацяры-ны II, якая ў 1776 г. надала Полацку статус губернскага цэнтра, і ён прама на вачах пачаў хутка набываць рысы сапраўднай сталіцы сусветнага ўзроў-ню, наступнікі вельмі хутка зразумелі і паступова ператварьші яго ў невялічкі правінцыйны гарадок спачатку ў межах Расійскай імперыі, а затым і СССР. Гэта быў па-сапраўднаму дальнабачны казуістычны крок, які заняў ў геа-палітычнай стратэгіі бадай галоўнае месца і разам з іншымі накірункамі русіфікатарскай дзейнасці дазволіў на працягу ХІХ-ХХ стст. ператварыць беларусаў у манкуртаў: народ амаль не ведае сваёй гісторыі, сваіх каранёў, цураецца сваёй мовы, сваіх нацыянальных сімвалаў.
    У час рэспубліканскага рэферэндума (май 1995 г.) мне пашчасціла пра-водзіць сацыялагічнае даследаванне па тэме “Улада і людзі: Сацыяльна-па-
    17 Полоцк: Исторический очерк. С. 59.
    ,s Тамсама.
    19 Сагановіч Г. Нсвядомая вайна: 1654-1667. Мн., 1995. С. 139.
    20 Нарысы гісторыі Бсларусі. Мн., 1994. Ч. 1. С. 228-229; Мн., 1995. Ч. 2. С. 327-330.
    229
    літычныя аспекты праблемы на прыкладзе горада Наваполацка”. Нагадаю, што 14 мая 1995 г. у шэрагу гарадоў Беларусі прыйшло на выбарчыя ўчасткі менш за 50 працэнтаў выбаршчыкаў. У Наваполацку, у прыватнасці, лічба ўдзельнікаў рэферэндума склала 32 369 чалавек, або 45,1 працэнта ад уне-сеных у спіс. У артыкуле “Выборы и референдум (1995 г.): Тенденции и противоречия (на примере города Новополоцка)” 21 я падрабязна аналізую дадзеную з’яву, а сёння яшчэ раз нагадаю: ціск, які меў месца ў час пад-рыхтоўкі да рэферэндума з боку мясцовага кіраўніцтва, сур’ёзным чынам паўплываў на яго вынікі.
    За месяц да рэферэндума па выніках нашага даследавання ў падтрым-ку прапановы прэзідэнта аб увядзенні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаў-нага герба Рэспублікі Беларусь выказалася толькі 28,1 працэнта новапала-чан. За месяц актыўнай дзейнасці мясцовых уладаў колькасць жыхароў Наваполацка, якая падтрымала прэзідэнцкую прапанову, павялічылася да 33,3 працэнта, або 23 944 гараджанаў. Менавіта такая колькасць новапалачан ад-дала ў час рэферэндума свае галасы за ўвядзенне новай дзяржаўнай сімволікі. Калі ж у пачатку 1996 г. (люты) быў праведзены чарговы этап сацыяльнага маніторынгу і мы ўбачылі новыя вынікі адносін дарослага насельніцтва Наваполацка да новай дзяржаўнай сімволікі, то былі па-добра-му ўражаны: у падтрымку новага сцяга выказалася 53,7 працэнта, герба — 69,0 працэнта. А яшчэ год таму (красавік 1995 г.) для 66,6 працэнта новапалачан менавіта бел-чырвона-белы сцяг лічыўся дзяржаўным сцягам. 56,9 працэнта аддавалі пераваі'у гербу “Пагоня”. Безумоўна, дадзены прыклад не вельмі характэрны для жыхароў сельскай мясцовасці, бо ў акрузе №71, якая спалучала напалову сяльчан (Расонскі і частка Полацкага раёнаў) і гараджан, паказчыкі адносін да дзяржаўнай сімволікі былі амаль удвая ін-шымі. 3 другога боку, гэта якраз той прыклад, які дазваляе бачыць, па-пер-шае, больш кансерватыўнае стаўленне да новаўвядзенняў жыхароў сельскай мясцовасці, па-другое, няўпэўненасць пэўнай часткі гараджан ва ўлас-ных перакананнях пра сацыяльныя каштоўнасці, па-трэцяе, як вынік папя-рэдняга, нежаданне выпрабоўваць у чарговы раз лёс: да выбарчых участ-каў прыйшлі толькі 45,1 працэнта новапалачан, за месяц да рэферэндума такіх жадаючых было 71,8 працэнта.