• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    Цяжка суаднесці элемент гульні з суровай постаццю манаха, кніжніка, прапаведніка, асветніка, настаўніка, якім быў Сімяон Полацкі. Але ж гуль-ня, паводле сцвярджэння таго ж Ё. Хейзінга, ніколі не выключав моманту сур’ёзнасці 5. Сімяон Полацкі знаходзіў магчымым павучаць, выхоўваць і адукоўваць праз літаратурную гульню, займальнасць тэксту. Ён лічыў, што прыемнае чытанне можа спалучацца з карысным уздзеяннем на розум, душу чытача.
    Такое спалучэнне прыемнага з карысным знаходзіць нечаканае пацвяр-джэнне ў алегарычных назвах дыдактычных кніг Сімяона Полацкага — “Абед душэўны” і “Вячэра душэўная”.
    Варта, аднак, улічваць і тое, што сучасная літаратурная гульня амаль не “нагружана” той дыдактыкай, якую сустракаем у творах майстроў баро-ка. Оды, панегірыкі, гараскопы, прысвячэнні Сімяона Полацкага маюць апроч дыдактычнай яшчэ і функцыю сервілізму, а творы сучасных паэтаў-постмадэрністаў, наадварот, падкрэслена антысервільныя і аналітычныя. Аднак і ў панегірыцы Сімяона Полацкага схаваны момант няпоўнай шчы-расці, часам нават іроніі. Пра гэта выказаўся акадэмік Дз. Ліхачоў, зазна-чыўшы: “Сімяон Пояацкі ўсхваляў Аляксея Міхайлавіча за цноты, якія былі не столькі рэальна яму ўласцівыя, колькі пажаданыя ў ім. Сімяон пад вы-глядам пахвал даводзіў Аляксею Міхайлавічу неабходнасць пільнаваццца пэўных ідэалаў. Наадварот, у “Навухаданосары” ён маляваў процілеглы ідэ-алу вобраз дэспата з усімі якасцямі, якіх, відавочна, варта было асцерагац-ца Аляксею Міхайлавічу” 6.
    Але нават пры такім лаяльным станаўленні да ўладаў чыннасць Сімяо-на Полацкага не набыла станоўчай ацэнкі ў яго маскоўскім атачэнні. Наадварот, былі нават спробы абвясціць яго ерэтыком, “лаціністам”. Да таго ж барочны стыль абьектыўна горш прыстасаваны да асветніцкіх патрэбаў, чым, прыкладам, класіцызм. Як прадстаўнік барока Сімяон Полацкі ў пэў-най ступені заставаўся чужьшцам у традыцыйнай культуры Маскоўскай Русі, пра што неадназначна таксама выказаўся Дз. Ліхачоў: “Барока з’явілася ў Расію звонку. Яно не самазарадзілася ў рускай літаратуры... У адрозненне ад чалавека ў іншых афіцыйных стылях “чалавек барока” сувымеральны чытачу, але некаторыя дасягненні, ужо назапашаныя перад тым у рускай літаратуры, у гэтым стылі згублены. Рух наперад амаль заўсёды звязаны з некаторымі незваротнымі стратамі, і гэтыя сграты асабліва частыя тады, калі літаратура звяртаецца да чужога досведу. I з гэтага пункту гледжання нават немудрагелістая дэмакратычная літаратура, што засвоіла дасягненні
    5 Хейзинга Й. Homo ludens. С. 30.
    ‘ История всемирной литературы: В 9 т. М., 1987. Т. 4. С. 357.
    223
    старажытнай рускай літаратуры і фальклору, была больш глыбокай і больш значнай у многіх адносінах, чым літаратура барока”7.
    Як ні парадаксальна, у беларускай літаратуры постаць Сімяона Полац-кага таксама выглядае крыху адасоблена. У некаторых сучасных публіка-цыях, прысвечаных яго асобе, робяцца спробы абвясціць Сімяона Полац-кага беларускім культуртрэгерам на маскоўскіх землях і прынізіць яго ўклад у развіццё нацыянальнай культуры. Але цалкам немагчыма адмаўляць тую ролю, якую адыграла эксперыментальная паэзія славутага палачаніна ў ста-наўленні беларускай версіфікацыі.
    Ізаляванасць, пэўны “герметызм” творчай асобы Сімяона Полацкага можна патлумачыць супярэчлівасцю яго паэтычнага “я”. Яно, гэтае “я”, часам настолькі нязмушанае, няўрымслівае, што яму робіцца дыскамфорт-на ў межах абранага паэтычнага канона. Сілабічная метрыка проста не вытрымлівае той шматстайнай інфармацыі, якую імкнуўся зарыфмаваць паэт. Яна ледзьве вытрымлівае эксперыменты, якія творыць з ёю аўтар, — варта згадаць, напрыклад, славуты рэха-верш: “Рцы, Щасце, кому служыш, кто ест сей? — Алексей...” 8
    Некаторыя загадкавыя рысы творчай індывідуальнасці Сімяона Полацкага лягчэй паддаюцца тлумачэнню, калі спраецыраваць іх на эстэ-тыку постмадэрнізму. Напрыклад, яго фенаменальная працаздольнасць у стварэнні тэкстаў. Па сведчанні Сільвестра Мядзведзева, пісьменнік у дзень спісваў дробным почыркам восем старонак, прычым аднолькава лёгка працаваў у самых размаітых жанрах — ад мініяцюрнай “Загадкі” да грувасткіх “Метраў...” Фактычна кожны “вірш” Сімяона Полацкага валодае унікальнай жанравай прыродай, і гэтая размаітасць настолькі кіда-ецца ў вочы, што знікае неабходнасць падрабязнай жанравай дыферэн-цыяцыі творчасці пісьменніка. Інакш кажучы, пісьменнік тварыў агра-мадны суцэльны гіпертэкст і ў гэтым сэнсе прыпадабняўся да тыпу су-часнага творцы-постмадэрніста, які набірае на камп’ютэры вершы, прозу, эсэ — проста тэксты, жанравая прырода якіх мае для яго другаснае значэнне.
    Энцыклапедызм Сімяона Полацкага, які дзівіў яшчэ яго сучаснікаў, за-рыфмаваныя ім інфармацыйныя блокі дзіўным чынам могуць атаясамлівац-ца з улюбёнай гульнёй літаратараў-постмадэрністаў — перабіранне, вар’і-раванне або “дэструкцыя” колішніх тэкстаў, пабудова калажаў, літаратур-най мазаікі. Сучасныя літаратурныя тэксты часам нагадваюць старадаўнюю кунсткамеру, збор кур’ёзаў, экзатычных рэаліяў.
    Наўрад ці насычаныя інфармацыяй тэксты Сімяона Полацкага магпі б служыць паўнавартаснымі падручнікамі па мінералогіі або астраноміі. Хут-
    7 История всемирной литературы. С. 356-357.
    ’ Симсон Полоцкий. Вирши. Мн., 1990. С. 15.
    224
    чэй за ўсё, майстар атрымліваў асалоду ад зарыфмоўвання, белетрызацыі чалавечых ведаў, і гэтая асалода прызначалася чытачу.
    Толькі ў параўнанні з постмадэрнісцкімі з’явамі больш аб’ёмна выгля-дае сінкрэтызм творчасці Сімяона Полацкага. Вышэй згадвалася пра злуча-насць вербальнага і візуальнага шэрагаў у паэтычнай тэхніцы Сімяона Полацкага. Яго паэзія была неаддзельная і ад відовішча. Шмат якія рэчы Сімя-она Полацкага напісаны з разлікам на дэкламацыю, паказ — яго “метры”, дыялогі, нарэшце, “камедыі”. Рэалізацыя слова праз відовішча азначала для Сімяона Полацкага прыблізна тое ж, што для постмадэрніста, — магчымасць выказацца праз “перфоманс”. Сімяон Полацкі не быў драматургам-прафе-сіяналам. Яго творы маглі прадстаўляцца на сцэне так званых школьных тэ-атраў, але паводле сваёй сутнасці не маглі расцэньвацца як аснова тэатраль-нага спектакля. Яны падкрэслена “антыдраматургічныя” — грувасткія, паз-баўленыя інтрыгі і ў той жа час напышліва-эпатажныя. Тымі ж якасцямі так-сама валодаюць даволі часта тэкставыя асновы сучасных “перфомансаў”.
    Такім чынам, постаць Сімяона Полацкага выглядае аб’ёмнай, больш неардынарнай у праекцыі на сучасную культурную сітуацыю. Гэта пацвяр-джае неабходнасць цэласнага погляду на старажытную і найноўшую літа-ратуру.
    ВАСІЛЬ ШАЙКОЎ (Полацк)
    ПОЛАЦКІ ГАДЗПІНІК, АБО ДА ПЫТАНИЯ АБ ЛЁСЕ БЕЛАРУСІ I ЯЕ КАШТОЎНАСЦЕЙ
    Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, всдають гнезда своя; рибы, плывающис по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж люди, игде зродилися и ускормлсны суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають.
    Ф. Скарына
    ускія цары вельмі любілі наведваць Полацк. Гісторыя Полацка за-хоўвае аб гэтых наведваннях розныя ўспаміны: жахі вынішчэння і перасялення палачан у часы Івана Грознага (1563) і Аляксея Міхай-лавіча (1656), узрыў Сафійскага сабора ў часы Пятра 1(1710), трох-дзённая святочна-пампезная сустрэча Кацярыны II (1780)...
    У 1845 г. у Полацк прыехаў Мікалай I. Той самы рускі імператар, які змяніў назву нашай краіны на “Северо-Западный край”, канчаткова скаса-ваў нормы дзеяння трэцяга Статута Вялікага Княства Літоўскага на тэры-
    225
    торыі Беларусі, у справаводстве забараніў карыстацца беларускай мовай, пры якім было забаронена уніяцтва.
    3 нагоды дзесяцігоддзя Полацкага кадэцкага корпуса Мікалай I адзна-чыў дзяржаўнымі ўзнагародамі працу вялікай групы выкладчыкаў і, між іншым, пацікавіўся лёсам сонечнага гадзінніка, які яшчэ дзесяць гадоў таму знаходзіўся на плошчы ў сталіцы паміж будынкамі акадэміі і універсітэта і вакол якога заўсёды было шмат людзей, бо гадзіннік быў здольны і час ад-паведны паказаць, і даваць шмат іншай астранамічнай інфармацыі. Навош-та такую каштоўную рэч з Пецярбурга перавезлі ў Полацк і аддалі навучэн-цам кадэцкага корпуса? 1 Справа ў тым, што гэты гадзіннік у свой час быў зроблены менавіта студэнтамі і выкладчыкамі Полацкай езуіцкай акадэміі і пасля забароны яе дзейнасці ў ліку іншых каштоўнасцей перавезены ў ста-ліцу імперыі, дзе і збіраў натоўпы зацікаўленых пецярбуржцаў 2. Дадзены выпадак з сонечным гадзіннікам бадай другі ў гісторыі Полаччыны, калі яе каштоўнасці пасля абрабавання былі вернуты па ўласнай ініцыятыве новых уладальнікаў. Першым быў славуты крыж Ефрасінні, які яшчэ ў канцы XII ст. аказаўся спачатку ў Смаленску, а пасля захопу і далучэння Смаленска да Маскоўскай дзяржавы (1514) — у Маскве і быў вернуты Іванам Грозным пасля авалодання ў 1563 г. Полацкам. Не выключана, што на богалюбівага цара сур’ёзна паўплываў праклён, змешчаны на крыжы: “I хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцці гэ-тым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворнаю Тройцаю ды святымі айцамі... і хай напаткае яго доля Іуды, які прадаў Хрыста”.
    Адной з найгалоўнейшых каштоўнасцей ва ўсе часы была, ёсць і будзе інфармацыя і яе носьбіты. Адзначаючы сёння 480-годдзе беларускага кніга-друкавання, падкрэслім моц рэвалюцыйнага штуршка, які быў нададзены Францыскам Скарынам справе захоўвання і магчымасці перадачы інфар-мацыйных каштоўнасцей нашчадкам у імя агульнага росквіту і прагрэсу.
    Кнігі, як вядома, ствараліся да вынаходніцтва друкаванага станка. На Полаччыне ля вытокаў кніжнай справы стаяла Ефрасіння Полацкая. Мена-віта пры ёй былі закладзены каменьчыкі фундамента славутай Полацкай бібліятэкі, сляды якой губляюцца ў часах Лівонскай вайны. Полацкі гісто-рык П.Дэйніс у рукапіснай працы “Полоцкая старина: Исторические места и памятники старины г. Полоцка” сцвярджае: “Эта библиотека бесследно пропала, была увезена и, возможно, попала в Варшаву или Краков” 3. Ва унісон П. Дэйнісу пра гэты факт піша ў кнізе “Таямніцы Полацкай гісто-
    1 РДГА, ф. 733, воп. 62, спр. 1067, арк. 22.
    2 Тамсама, спр. 1066, арк. 66; спр. 1067, арк. 68, 91, 184, 187.