480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Чаму б на Беларускім тэлебачанні не ўвесці такую перадачу, як “Кола гісторыі”? Упэўнены, што ў Сяргея Тарасава роля вядучага атрымалася б не горш, чым у Леаніда Якубовіча на Грамадскім расійскім тэлебачанні. Перадача “Кола гісторыі” паспрыяла б больш глыбокаму авалоданню на-сельніцтвам краіны, асабліва моладдзю, сваёй багацейшай гістарычнай спад-чынай, разумению сваіх дзяржаўных каранёў, гонару за сваіх мужных прод-каў, а ўсё разам праз пэўны час дазволіла б зменшыць хістанні ў свядо-
21 Весці Полацкага дзяржаўнага унівсрсітэта. 1996. Т. 2. С. 25-37.
230
масці народа, якіх так багата засведчыў майскі 1995 г. рэферэндум. Гэта па-першае.
Па-другое, прыспеў час прыняць рашэнне на дзяржаўным узроўні аб аб’яднанні Полацка і Наваполацка ў адзін горад. Па выніках даследаван-няў, праведзеных сацыялагічным цэнтрам Полацкага дзяржаўнага універ-сітэта ў верасні 1996 г. і ў маі 1997 г., у падтрымку ідэі зліцця Полацка і Наваполацка выказваецца звыш 70 працэнтаў гараджан 22.
Па-трэцяе, імя Францыска Скарыны самым непасрэдным чынам звя-зана з гарадамі Полацк і Прага. Веліч усходнеславянскага друкара аб’ядноў-вае нашы гарады на працягу ўжо пяці стагоддзяў. Сёння сувязі паміж По-лацкам і Прагаю могуць і павінны быць усталяваны на якасна больш вы-сокім узроўні, на ўзроўні гарадоў-пабрацімаў.
Па-чацвёртае, у Полацку да гэтага часу захаваліся будынкі езуіцкаіа калегіума і акадэміі. У адным з іх месціцца ваенны шпіталь. Але ж побач у Наваполацку працуе дзяржаўны універсітэт, які вядзе падрыхтоўку звыш чатырох тысяч студэнтаў па 22 спецыяльнасцях, у тым ліку гісторыкаў, юрыстаў, эканамістаў, філолагаў. Ужо які год універсітэт дамагаецца агры-маць будынкі адной з першых вышэйшых навучальных устаноў у межах сучаснай Беларусі і ўсё дарэмна. Станоўчае вырашэнне дадзенага пытання паспрыяла б спадкаемцы гістарычнай спадчыны...
Па-пятае, заслугоўвае ўвагі пытанне аб наданні Полацкаму дзяржаў-наму універсітэту імя Францыска Скарыны. Сёння цяжка зразумець: чым кіраваліся чыноўнікі, калі прымалі рашэнне аб наданні яго імя Гомельска-му дзяржаўнаму універсітэту? Лагічна было б, калі Гомельскі універсітэт насіў імя Кірылы Тураўскага, а Полацкі — Францыска Скарыны.
ІІа-шостае. павінна быць распрацавана і на вышэйшым дзяржаўным узроўні зацверджана праірама вяртання разрабаваных беларускіх каштоў-насцей на Радзіму. У распрацоўцы такой праграмы маглі б прыняць удзел вядучыя навукоўцы Інстытута гісторыі НАНБ, вышэйшых навучальных ус-таноў, Беларускага фонду культуры, Дзяржкамітэта па архівах і справавод-ству, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага навукова-асветна-га цэнтра імя Ф. Скарыны і іншых грамадскіх і дзяржаўных устаноў. Па-колькі каштоўнасці сёння расцягнуты па ўсім свеце, па дапамогу трэба звяр-тацца да ААН і ЮНЕСКО.
У канцы жніўня 1997 г. рэспубліканскія сродкі масавай інфармацыі паве-дамілі, што вернікам праваслаўнай царквы вернуты крыж Ефрасінні Полац-кай23. Удакладнім, вернікі атрымалі не той крыж, які быў зроблены Лазарам Богшам у 1161 г., а новы крыж, выкананы брэсцкім мастаком Мікалаем Кузь-мічом. Пошукі сапраўднага крыжа Ефрасінні Полацкай працягваюцца...
22 Звязда. 1996. 23 кастр.
23 Свабода. 1997. 26 жн.; Звязда. 1997. 30 жн.
231
У 1994 г. у былым музеі атэізму (г. Санкт-Пецярбург) разам з іншымі наведвальнікамі я бачыў сонечны гадзіннік з Полацка. Узнікае пытание: калі ж ён зноў аказаўся ў Пецярбургу, бо, як было адзначана вышэй, у 1835 г. яго вярнулі ў Полацк? А магчыма, гэта другі гадзіннік, які быў падараваны на пачатку дзейнасці рэктарам шостай па ліку вышэйшай навучальнай ус-тановы Расійскай імперыі А. Люстыгам міністру народнай адукацыі графу Разумоўскаму?24 Пытанні, пытанні, пытанні...
Полацкі гадзіннік цікае і чакае свайго часу.
ЛАРЫСА ДОЎНАР (Мінск)
ПРАБЛЕМЫ ВЫВУЧЭННЯ МІНСКАЙ КШГІ XIX ст.
інскую спадчыну XIX ст. складаюць кнігі на розных мовах. У да-дзенай тэме пад мінскай кнігай неабходна разумець усю разна-моўную кніжную прадукцыю, выдадзеную ў Мінску ў адпавед-ны час.
Неабходна адзначыць, што праблемы паўстаюць ужо з выяўлен-
ня рэпертуару мінскай кнігі XIX ст. і выцякаюць з аб’ектыўна склаўшыхся даследчыцкіх умоў: адсутнасці кніжнай статыстыкі XIX ст.; непаўнаты і недакладнасці ўлікова-рэгістрацыйных дапаможнікаў мясцовай кнігі; разрозненасці і раскіданасці бібліяграфічных звестак; адсутнасці дапамож-нага апарата ў большасці бібліяграфічных выданняў і адпаведна выкліканы гэтым франтальны іх прагляд; прыналежнасці большасці мясцовых выдан-няў да бібліяграфічных рэдкасцяў; ды і такой з'явы, як знікненне з бібліятэчных фондаў тых адзіных рэдкасцяў.
Праблему вывучэння мінскай кнігі XIX ст. у першую чаргу неабходна разглядаць як праблему яе навукова-бібліяграфічнага вывучэння.
Першыя крокі да бібліяграфавання мясцовай прадукцыі былі зроблены бібліёграфамі Санкт-Пецярбурга. Так, аўтары першай па часе выдання агуль-най рускай бібліяграфіі за першае пяцігоддзе XIX ст., якая ўключала і беларускія творы, А. К. Шторх і Ф. П. Адэлунг лічылі, што “агляд літаратуры ў Расіі не можа быць абмежаваны кнігамі, напісанымі на мове Расійскай і творцамі Расійскай нацыі, ён павінен заключаць у сабе ўсе творы літаратуры сей імперыі і ўсіх пісьменнікаў, грамадзянамі онай шануемых” 1. Аднак другая частка гэтай бібліяграфіі ўключала выданні толькі адной беларус-кай друкарні — Полацкай калегіі езуітаў. Класічная праца В. С. Сопікава “Вопыт расійскай бібліяграфіі” (ч. 1-5. СПб., 1813-1822) таксама не выз-
24 РДГА, ф. 733, воп. 62, спр. 1066, арк. 66.
1 Шторх А. А., Адслунг Ф. П. Систематическое обозрение литературы в России в течение пятилетия, с 1801 по 1806 год. СПб., 1810. Ч. 1. С. 1.
232
началася наўнатой уліку мясцовых выданняў Беларусі. Часткова былі ад-люстраваны віцебскія 2, гродзенскія 3, магілёўскія 4, нясвіжскія 5 і полацкія кнігі. Мінскія адсутнічаюць.
Больш значныя зрухі ў бібліяграфаванні выдавецкай прадукцыі Беларусі былі дасягнуты ў 40-х гадах XIX ст. польскімі вучонымі-бібліёграфамі. У 1847 г. была завершала праца над “Спіскам кніг ад пачатку кнігадрукавання і да нашага часу, выйшаўшых з друкарняў, якія існавалі або існуюць у Бела-рускай навучальнай акрузе”, складаннем якой займаўся на працягу многіх гадоў прафесар Віленскага універсітэта М. П. Паліньскі. У гэтай рукапіснай працы, якая, па сутнасці, з’яўлялася першым навукова-дапаможным рэтра-спектыўным паказальнікам мясцовай друкаванай прадукцыі, зроблена спроба звесці ўсё, што выдавалася на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і перыёдыку, разам па тапаграфічнаму прызнаку. Бібліяі'рафічная праца М. П. Паліньскага ўяўляе значную крыніцазнаўчую каштоўнасць (гэта адзіная крыніца для вы-яўлення 217 назваў нідзе не ўлічаных мясцовых кніг) для вывучэння дру-карскай і выдавецкай справы ў Беларусі.
Манументальная праца К. Эстрайхера дае амаль поўны пералік польскай кнігі з 1455 па 1900 г. Эстрайхерам зроблена бібліяграфічнае апісанне знач-най колькасці беларускіх выданняў, у тым ліку 116 не ўлічаных як у Паліньскага, так і ў іншых бібліяграфічных матэрыялах. 44 з іх — гэта мінскія выданні па-польску і па-лацінску. У адрозненне ад Паліньскага, Эстрайхер кіраваўся не толькі тапаграфічнай прыкметай (Польшча), але і моўнай, і краязнаўчай.
Невялікім дапаўненнем рэпертуару польскамоўных мінскіх кніг слу-жыць і бібліяграфічная праца А. Ёхера 6.
У 80—90-я гады XIX ст. выходзяць спачатку ў Вільні, а потым і ў Санкт-Пецярбургу бібліяграфіі, прысвечаныя яўрэйскай кнізе 7 і літаратуры пра яўрэяў на рускай мове 8.
Найбольш поўнае адлюстраванне мінскія кнігі на іўрыце (14 выданняў) атрымалі ў бібліяграфічнай працы С. Вінера “Бібліятэка Фрыдланда”9. Прад-
2 Кніга Бсларусі. 1517-1917: Зводны каталог / Склад. Г. Галенчанка і інш. Мн., 1986.
5 Тамсама.
4 Estreicher К. Bibliografia polska. Cz.l. Stolccic XIX. Krakow, 1872-1882. T. 1-7; Cz. 2. Chronologicznc zcstawicnic. Krakow, 1885. T. 10.
5 Тамсама.
6 Jochcr A. Obraz bibliograficzno-historyczny litcratury i nauk w Polscc, od wprowadzcnia do niej druku po rok 1830 wl^cznic... Wilno, 1840. T. 1.
7 Bcnjacob I. A. Ozar ha-scpharim. Bibliographic dcr gcsammtcn hcbracschcn Litcratur mit Einschluss dcr Handschriftcn (bis 1863). Wilna,1880.
’ Систематический указатель литературы о евреях на русском языке со времени введения гражданского шрифта (1807 г.) по декабрь 1889 г. СПб., 1893.
’ Wiener S. Bibliothcka Fricdlandiana: Catalogus librorum imorcssorum hcbraccorum in Musco Asiatico Impcrialis Acadcmiac Scientiarum Petropolitanac asseruasorum. Pg., 1893-1918. T. I Vil.
‘233
мова С. Вінера да яго сямітомнай бібліяграфіі ўяўляе сабой своеасаблівае гісторыка-кніжнае даследаванне яўрэйскай рукапіснай і друкаванай кнігі.
У апошняй чвэрці XIX ст. шырокае распаўсюджванне атрымалі друка-ваныя каталогі бібліятэк і кніжных магазінаў. Так, адзін з аб‘ёмных катало-гаў аддзела Росікі Публічнай бібліятэкі ў Пецярбургу 10 ўключаў літаратуру на замежных мовах пра Расію, сабраную ў гэтым аддзеле. У каталогу знайшлі адлюстраванне і мінскія кнігі на польскай мове Я. Ходзькі, В. Дуніна-Марцінкевіча, В. Капніста, М. Лойкі, А. Машыньскага і інш.
Каталогаў жа мінскіх бібліятэк і кніжных магазінаў XIX ст., якія б змяшчалі мясцовыя выданні, амаль не адшукаць. Выключэнне складае, на-прыклад, “Каталог бібліятэкі Мінскага акруговага суда”(Мн., 1895), дзе змеш-чаны чатыры назвы мінскіх кніг, у тым ліку Г. Тагура і А. Смародскага.
Шэраг мінскіх выданняў і да гэтага часу застаецца зафіксаваным толькі ў карткавых каталогах і картатэках розных бібліятэчных кнігазбораў.
Бібліяграфічнае вывучэнне кніжнасці Беларусі XIX ст. вядзецца і зараз. Вядомыя бібліяграфічныя працы М. Васілеўскай 11, М. Крэканэ і А. Са-кольчыка 12, Г Галенчанкі 13 — значны ўклад у развіццё нацыянальнай бібліяграфіі.
Даволі поўнае бібліяграфаванне атрымалі мінскія кнігі XIX ст. на рус-кай мове ў каталогу “Кніга Беларусі. 1517-1917” (Мн., 1986) — каля 800 выданняў. Гісторыка-кніжны нарыс, які папярэднічае адпаведнай бібліяграфіі, а таксама разнастайныя дапаможныя паказальнікі: імянны, геаграфічны, прадметны, месцаў выдання і друкаў у суме даюць самую неабходную кнігазнаўчую інфармацыю па мясцовай кніжнай прадукцыі XIX ст. Аднак значны аб'ём выданняў XIX ст., уключаных у каталог, гэта тычыцца і мінскіх, знаходзіцца і захоўваецца зараз за межамі Беларусі (у ас-ноўным у Санкт-Пецярбургу і Маскве). Таму цяжкасці з праглядам кніг de visu не змаглі не адбіцца на дакладнасці ўліку і іх бібліяграфічным апісанні (напрыклад, друкарня Вільковіча — не мінская, а пінская; Блюмовіча — віленская; Арэмбоўскага — мцэнская).