480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Архіўныя росшукі дапамаглі ідэнтыфікаваць асобу Вінцэнта Мяніцка-га сярод шматлікіх шляхетных сямействаў Мяніцкіх. У ’’Спісах патомных дваран Лепельскага навета за 1880-1908 гг.” знайшоўся “Спіс аб сямействе двараніна Лепельскага павета Віцебскай губерні Вікенція Міхаіла Пятра Пятровіча Мяніцкага” 5, складзены 10 студзеня 1903 г. Паводле гэтага да-кумента, Вінцэнт Мяніцкі далучаны да роду яшчэ ў 1861 г., быў апошнім зацверджаным у дваранстве прадстаўніком сваёй радаводнай галіны. У 1903 г., як сказана ў дакуменце, “іншыя асобы, паказаныя ў спісе, да роду не далучаны”. Вінцэнт Мяніцкі быў досыць буйным землеўладальнікам, ва-лодаў у агульнай колькасці 240 дзесяцінамі зямлі (з іх толькі 30 — няўдо-
3 Полымя. 1928. № 7. С. 218. (Названы твор Гсраніма Марцінксвіча ідэнтыфікуецца ця-пср па “Рукапісах Рыпінскага” з надрукаваным там ананімным творам “Адвячорак, або Ака-зія ў карчмс пад Фальковічамі” — гл. у зб.: Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. 1]. С. 216.)
4 Аляхновіч Ф. Бсларускі тэатр. Вільня, 1924. С. 84.
s НГАБ, ф. 2512, воп. 2, адз. зах. 30, арк. 550-551.
238
біца), дзе агірача земляробства вёў лясную гаспадарку. На працягу XIX ст. род Мяніцкіх двойчы — у 1819 і 1834 гг. — быў зацверджаны ў дваран-стве. 3 гэтага дакумента праясніліся і анкетныя дадзеныя: Вінцэнт Мяніцкі нарадзіўся 31 мая 1850 г., быў жанаты з Зоф’яй Ізабэлай Служка-Цяпінскай (н. 1863), меў трох сыноў — Рышарда (н. 1886), Мар’яна (н. 1890) і Пятра (н. 1892), а таксама дачку Ганну (н. 1894).
Вывучэнне спадчынных каранёў Вінцэнта Мяніцкага крыху спрасціла-ся ў выніку таго, што ў Варшаве ў 1928 г. быў выдадзены асобным выдан-нем “Радавод дому Мяніцкіх герба Леў з муру”6. Радавод быў апрацаваны варшаўскім архівістам Аляксандрам Валадарскім. Як вынікала, Мяніцкія былі старажытным рыцарскім родам у былым Полацкім ваяводстве. Засна-вальнік роду Пётр жыў ў XV ст., памёр каля 1493 г. Селігоры былі набыты ў сям’ю ўжо ў 1557 г. унукам Пятра-пратапляста — Васілём. Герб Мяніцкіх (“на тарчы ў блакітным полі леў, павернуты ўправа, які выскоквае з чырво-нага муру і трымае ў лапах залатое кола; у кароне пад шлемам такі ж леў”) быў зацверджаны каралём Жыгімонтам Аўгустам у 1551 г.
Васіль, як паведамляе “Радавод”, “пад кіраўніцтвам ваяводы кіеўскага А. Неміровіча і ваяводы полацкага Давойны змагаўся як годны рыцар і шляхціц у многіх і частых патрэбах з непрыяцелямі”. Менавіта Васіль значка пашырыў ўладанні Мяніцкіх, у тым ліку набыў і Селігоры. Адзін з сы-ноў Васіля, Юрый, служыў у войску Стэфана Баторыя і загінуў у бітве пад Полацкам у жніўні 1579 г. Сярод знакамітых нашчадкаў гэтай галіны Мяніцкіх у пазнейшы час, ужо ў XVIII ст., вызначыўся Міхал (н. 1763). Ён, у 1786 г. ротмістр Полацкага ваяводства, быў прызнаны мужным і адваж-ным полацкім патрыётам, надзеленым іншымі годнымі ўхвалення вартас-цямі. Адзін з яго сыноў — Пётр (гэтае імя заснавальніка роду пастаянна сустракаецца ў генеалагічным дрэве) быў дэпутатам Лепельскага павета, дзедзічам Селігор. Менавіта яго сынам і быў Вінцэнт, які атрымаў у спад-чыну Селігоры разам з ужо сабранай бібліятэкай і калекцыямі, якія потым усё жыццё папаўняў, збіраючы беларускія рукапісныя творы ў другой па-лове XIX ст. і пашыраючы калекцыі. Такім чынам, рыцарская шляхецкая сям’я Мяніцкіх вылучалася не толькі дзяржаўнай чыннасцю і вайсковымі подзвігамі, але і любоўю да духоўнасці, асветы, імкненнем да захавання культурнай спадчыны продкаў, што відавочна яднае тэты род са слаўнымі духоўнымі традыцыямі Полаччыны і найперш з традыцыямі Ф. Скарыны, у эпоху якога заглыбляюцца карані роду Мяніцкіх.
Былі вартымі сваіх продкаў і сыны самога Вінцэнта Мяніцкага, на долю якіх ужо выпалі ўсе гістарычныя драмы і трагедыі першай паловы нашага стагоддзя. Сам пан Вінцэнт і яго жонка памерлі абодва ў 1916 г., не ўба-чыўшы жахлівага лёсу свайго радзіннага гнязда, раскіданага і знішчанага
6 Rodowod domu Micnickich hcrbu Lew z Muru. Warszawa, 1928.
239
рэвалюцыяй. Старэйшы сын — вядомы ў далейшым польскі гісторык Рышард Мяніцкі, аўтар шматлікіх манаграфій па гісторыі Беларусі — асталя-ваўся ў даваенны час у Вільні, паспеў вывезці з Селігор значную частку бібліятэкі і, магчыма, рукапісных рарытэтаў. Другі сын — Мар’ян стаў ме-дыкам, прафесарам універсітэта ў Лодзі, аўтарам навуковых кніг па дэрма-талогіі. Малодшы сын, Пётр, які меў агранамічныя схільнасці і пры добрых гістарычных варунках мог годна працягваць гаснадаранне ў Селігорах, стаў тым не менш прадаўжальнікам рыцарскіх традыцый продкаў — ён загінуў у 1919 г. у баі.
Цікавыя звесткі пра сям’ю Мяніцкіх паведаміў мне ў лісце з Варшавы спадар Гаральд Мяніцкі — сын Рышарда і ўнук Вінцэнта Мяніцкага, з якім мне ўдалося звязацца дзякуючы шаноўнаму Ю. Туронку. Сп. Гаральд дас-лаў мне фотаздымак В. Мяніцкага і ксеракопію адной яго друкаванай праны: “О naidawniejszej rewizyi wojewodztwa Polockiego”, выдадзенай у Кра-каве ў 1894 г. Атрымаўшы толькі гімназічную адукацыю і меўшы вялікія здольнасці да навуковай працы. Вінцэнт Мяніцкі тым не менш не здолеў працягваць далей адукацыю, бо з-за ранняй смерці свайго бацькі Пятра вы-мушаны быў стаць гаспадаром Селігораў, весці там гаспадарку. Усё жыццё ён і прысвяціў Селігорам, але цікавіўся навукай — архівістыкай, літарагу-рай. У яго была шырокая карэспандэнцыя з Генрыкам Сянкевічам, з вы-даўцамі часопісаў “Край” , “Вісла”, “Квартальнік гісторычны”, “Вядомосці нумізматычна-архэолёгічнэ” і інш. Удзельнічаў ён у тагачасным навукова-гістарычным руху, збіраў дакументы, старадрукі. Цікавіўся таксама літара-турай, збіраў мэтанакіравана і беларускія тэксты, аб чым яскрава сведчыць “Беларуская хрэстаматыя” Б. I. Эпімах-Шыпілы, які пачаў перапісваць бе-ларускія тэксты менавіта ў Селігорах, у Вінцэнта Мяніцкага.
Збіраліся ў Селігорах абразы і гравюры. А таксама захавалася фаміль-ная легенда аб тым, што жонка В. Мяніцкага — Зоф’я Служка-Цяпінская (1863-1916), якая была дачкою паўстанца 1863 г., сасланага ў Сібір, дзе і сама яна правяла 20 гадоў свайго жыцця, паходзіла з роду Цяпінскіх, які выводзіўся з XVI ст. і прадстаўніком якога быў славуты беларускі асветнік Васіль Цяпінскі.
Большая частка каштоўнай селігорскай бібліятэкі (нездарма ж сляды яе шукала ў 20-я гады Лепельскае краязнаўчае таварыства!), апынуўшыся потым у Вільні, загінула пры пажары ў час Другой сусветнай вайны.
“Спаліліся ў 1944 г. прыгатаваныя да друку манаграфія аб Мікалаю Да-рагастайскім, ваяводзе полацкім у XVI ст., а таксама камплектны збор дып-ломаў (грамат) XV-XVIII стст., што датычылі Вялікага Княства Літоўска-га, пісаных на мовах польскай, старабеларускай і лаціне. Пажар знішчыў каля 30 000 нататак і копій разам з картамі і ілюстрацыйнымі матэрыяламі да гісторыі Полацкага ваяводства 1504-1793 гг., якая ахоплівала гісторыю
240
палітычную, сацыяльна-гаспадарчыя стасункі і культурнае жыццё” 7. Гэта быў ўжо навуковы даробак гісторыка-архівіста Рышарда Мяніцкага, які і'рунтаваўся на руплівай збіральніцкай працы яго бацькі Вінцэнта Мяніц-кага, дзеда Пятра, а можа, яшчэ і ранейшых пратаплястаў.
Такім чынам, можна меркаваць, што Селігоры, прынамсі ў другой па-лове XIX ст., былі адным з асяродкаў культуры і духоўнасці на Полаччыне. Адсюль цягнецца адна з нітачак — праз Б. I. Эпімах-Шыпілу і яго рукапіс-ную хрэстаматыю — да моцнай хвалі нацыянальнага адраджэння і літара-турна-культурнага ўздыму пачатку XX ст.
ЗАХАР ШЫБЕКА (Мінск)
КНІГА ВІТАЛЬДА ЖУКОЎСКАГА “ПАЛЯКІ I БЕЛАРУСЫ" — НЕВЯДОМАЕ ВЫДАННЕ, НАПІСАНАЕ Ў ТРАДЫЦЫЯХ
СКАРЫНАЎСКАГА ПАТРЫЯТЫЗМУ
Кожны народ — сам сабс пан. Янка Купала
1994 г. адбылося мае першае месячнае навуковае падарожжа ў Польшчу, якое так ці іначай супадала з былымі вандроўкамі Ф. Скарыны. Тады я ўпершыню ўшчыльную сутыкнуўся з лацінскім светам, адкрыў яго для сябе. Адным з яркіх эпізодаў таго падарожжа была сустрэча з кнігай Вітальда Жукоўскага “Па-
лякі і беларусы”, выдадзенай у Вільні ў 1907 г. на польскай мове (Zukowski
Witold. Polacy і Bialorusini. Wilno, 1907). Мяне ўразілі яго надзвычай арыгі-нальныя для таго часу думкі і яго рэдкі для таго часу краёвы патрыятызм.
Вітальд Жукоўскі належаў да кола віленскіх краёўцаў. Абставіны жыц-
ця, што склаліся пасля рэвалюцыі 1905-1907 гг., прымусілі яго як прад-
стаўніка мясцовага польскамоўнага насельніцтва задумацца над грамадскай
роляй свайго асяродка на беларускіх землях. “У Польшчы, — разважаў Жукоўскі, — нас завуць ліцвінамі, беларусамі, украінцамі, а на сваіх землях — палякамі. Дык хто мы, тутэйшыя гэтага краю, якія гаворым па-польску?” (с. 7) Аўтар звяртаўся да мясцовых носьбітаў польскай культуры з такімі словамі: “Нельга склаўшы рукі чакаць самавызначэння белару-саў. Нельга трымацца ў баку ад народа, з якім на працягу стагоддзяў жылі разам. Трэба крочыць разам за незалежнасць і свабоду” (с. 8, 10). “Нашы абшарнікі, — разважаў далей Жукоўскі, — маюць большыя абавязкі перад Айчынай у параўнанні з іншымі саслоўямі... Не сёння, дык заўгра наш бе-ларускі народ [выдзелена мной. — 3. UJ] пераадолее свой нізкі культурны
’ 3 ліста Геральда Мяніцкага ад 12.05.1996 г. да аўтара.
241
ўзровень, зразумее таксами, хто ён ёсць і кім павінен стаць. Наша ж грама-да, адукаваная і свядомая, падасць яму руку братэрства, дапаможа ў адрад-жэнні і ўступленні на шлях, што вядзе да цывілізацыі і нацыянальнай год-насці” (с. 22).
Але аўтар не абмяжоўваецца агульнымі разважаннямі. Ен прапаноўвае канкрэтную праграму дзеянняў, у якой можна вылучыць чатыры асноўныя пункты.
1. Салідарнасць усіх жыхароў краю і стварэнне народна-дэмакратыч-най партыі на агульнаграмадзянскіх прынцыпах.
2. Барацьба за незалежную і вольную Беларусь, дзе найперш будуць шанавацца правы чалавека.
3. Нейтралізацыя “ўсяпольскіх аб’яднальнікаў”.
4. Вызваленне з царскай няволі Беларусі, Літвы і Кароны і стварэнне імі маналітнага палітычнага лагера для абароны ад Германіі і Расіі (с. 11-20).
Першы тэзіс грамадзянскай салідарнасці гучыць вельмі актуальна і ад-павядае нашым намаганням стварэння сучаснай беларускай нацыі, вольнай як ад нацыянальнага нігілізму, так і ад этнацэнтрызму. Г эта праблема прак-тычна на працягу ўсяго XX ст. была актуальнай у Беларусі.
Другі тэзіс — аб незалежнай і вольнай Беларусі, дзе шануюцца правы чалавека, таксама адпавядае нашым надзённым патрэбам. Важна і тое, што ён сведчыць аб наяўнасці ідэалаў незалежнасці сярод інтэлектуалаў перы-яду царскай Расіі. Можна меркаваць, першым іх выказаў Вітальд Жукоўскі. Вацлаў Ластоўскі прыйшоў да такой думкі пазней, у 1915 г., але таксама ў Вільні, акупаванай немцамі. Антон Луцкевіч агалосіў свае незалежніцкія погляды толькі ў пачатку 1917 г. У 1918 г. такую запозненасць ён тлумачыў тым, што ў царскія часы ідэалы незалежнасці хаваліся пад аўтанамізмам; адкрыта выказвацца за незалежнасць ад Расіі не адважваліся нават украін-цы 1. Але Жукоўскі ўсё-такі адважыўся. Беларускіх дзеячаў-нашаніўцаў у гэтым сэнсе апярэджвалі не толькі прадстаўнікі польскай, але і рускай культуры. Вядомы гісторык, славіст і філолаг А. Л. Пагодзін (1872-1947), урад-жэнец Віцебска, лічыў, што палітычная сістэма не можа стрымаць ніводна-га нацыянальнага адраджэння ў яго стыхійным напоры. А на з’ездзе неа-славістаў (Пецярбург, 1909) ён знайшоў у сябе мужнасць выступіць за са-мавызначэнне палякаў, украінцаў і беларусаў 2.