• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    4 Літ. і мастацтва. 1990. 31 жн.; Мастацтва Бел. 1990. № 9. С. 4; Дзснь паэзіі. Мн., 1990. С. 5-9. (Тос ж: Наша слова. 1990. № 6. С. 7.)
    5 Прсдъсловие доктора Франъциска Скорины с Полоцька во всю Библию рускаго языка // Францыск Скарына І яго час. С. 8-9.
    255
    Для ўсіх астатніх
    напісана гэта кніга знадворку, каб нс адны дактары
    і людзі вучоныя ў сй разумсліся, а каб усякі зямны чалавск, што будзс яс чытаць альбо слухаць, — добра змог зразумсць, што трэба рабіць для збавсння душы.6
    Як бачым, нават у паэтычнай форме пераказ пасільны без названых слоўнікаў, што адсутнічаюць.
    Адной з асноўных заслуг Ф. Скарыны перад усходнеславянскімі народам! з’яўляецца яго перакладчыцкая дзейнасць. Калі Ф. Скарына сваімі перакладамі пракладваў беларускаму народу шлях да ведаў і асветы, дык пры дапамозе перакладаў на сучасную беларускую мову яго перакладаў мы значна аблегчым шлях беларускіх чытачоў да творчага генія і подзвігу Ф. Скарыны. Калі для гэтага спатрэбяцца намаганні больш кваліфікаваных спецыялістаў па перакладу, дык яны абавязкова знойдуцца. Самае важнае — перавесці праблему перакладаў твораў Ф. Скарыны з тэарэтычнай плос-касці ў практычную. Галоўнае, каб лёд крануўся.
    ЛІЛІЯ АНАНІЧ (Мінск)
    СУЧАСНЫ СТАН БЕЛАРУСКАГА КНІГАВЫДАННЯ
    намянальна, што Скарынаўскія чытанні адбываюцца ў святое двух значных падзей — 480-гадовага юбілею беларускага кнігадрука-вання, а таксама Дня беларускага пісьменства і друку, які адзна-чаецца ў нашай краіне чацвёрты раз. Гэтыя даты падзяляюць ста-годдзі, але ў іх — непарыўная сувязь паміж мінулым, сучасным і
    будучым, якое абавязвае нас захоўваць традыцыі беларускага кнігадрука-вання, клапаціцца пра тое, каб духоўныя каштоўнасці кніжнай культуры памнажаліся і змаглі вытрымаць моцны камп’ютэрны націск, якім суправа-джаецца працэс сацыяльнага развіцця.
    Беларускае кнігадрукаванне мае глыбокія карані. Аднак яго сапраўдны росквіт адбыўся ўжо ў апошнім стагоддзі. Прыгадаем не такія далёкія часы, калі ў рэспубліцы выдавалася вялікая колькасць кніг, тыражы якіх дасягалі значных лічбаў. Многія з іх былі сапраўднымі шэдэўрамі мастацтва кнігі — вытрыманыя ў лепшых традыцыях выданні твораў класікаў і сучасных аў-тараў сусветнай і айчыннай мастацкай літаратуры. Але, і гэта таксама трэба прызнаць, многія кнігі былі данінай часу, так бы мовіць, заангажаванымі.
    6 Скарына Францішак. Напісана гэта кніга дваіста. 3 "Кнігі всршаў”, якую ўклаў і на сучасную бсларускую мову псрастварыў Алссь Разанаў// Літ. і мастацтва. 1990. 31 жн.
    256
    1	тым не менш набыткі мінулых дзесяцігоддзяў з’яўляюцца трывалым фунтам, на якім мацуецца беларускае кнігавыданне сёння, пераадольваючы вядомыя цяжкасці сацыяльна-эканамічнага развіцця.
    Сучасны стан беларускага кнігавыдання можна ахарактарызаваць як адносна стабільны. Выдавецка-паліграфічны комплекс уяўляе сабой дастат-кова разгалінаваную сістэму прадпрыемстваў. У рэспубліцы працуюць 10 старэйшых дзяржаўных выдавецтваў, каля 250 выдавецтваў недзяржаўных форм уласнасці. А на паліграфічнай карце каля 300 суб’ектаў гаспадаран-ня, 44 з якіх уваходзяць у сістэму Дзяржкамдруку. У краіне сфарміраваліся два ўмоўна самастойныя патокі выдавецкай прадукцыі — кнігі дзяржаў-ных і недзяржаўных выдавецтваў. У пэўнай ступені гэта вызначае струк-турныя змены, якія адбыліся ў выдавецкай сферы, асартымент і накірава-насць кніжных выданняў. Традыцыйна менавіта дзяржаўныя выдавецтвы выпускаюць сацыяльна значную кнігу, большасць беларускамоўных выдан-няў. Недзяржаўныя выдавецтвы больш аператыўна рэагуюць на патрэбы рынку, іх выданні ў большай ступені разлічаны на камерцыйны поснех.
    Як станоўчы трэба адзначыць той факт, што мы пераадолелі перыяд па-дзення чытацкага попыту на сацыяльна значную кнігу, калі павышаная ціка-васць чытача скіроўвалася да так званага шырспажыву ў стылі ’’баевікоў” і маскультуры. Сёння зноў паліцы кнігарняў запаўняюцца творамі класікаў мастацкага слова, навукова-папулярнай, даведачнай, вучэбна-метадычнай літаратурай. I менавіта такая кніга карыстаецца ўсё большым попытам.
    Вось як выглядае дынаміка выпуску кніг, у тым ліку беларускамоўных, у апошнія гады:
    Гады	Назвы			Тыраж (млн. экз.)		
    	усс	у тым ліку на бел. мовс	%	усс	у тым ліку на бел. мовс	%
    1990	2823	435	15,4	54.91	9,24	16,8
    1991	2432	425	17,5	52,9	10,04	19,0
    1992	2364	550	23,3	71,94	12,27	17,0
    1993	2926	787	26,9	98,35	18,43	18,7
    1994	3346	795	23,8	80,61	17,04	21,1
    1995	3205	661	20,6	62,9	12,5	19,9
    1996	3809	598	15,7	59,1	8,8	14,9
    Для параўнання праілюструем статыстычнымі звесткамі выпуск літа-рагуры, у тым ліку беларускамоўнай, дзяржаўнымі выдавецгвамі:
    257
    Гады
    Назвы
    Тыраж (млн. экз.)
    	усс	у тым ліку на бел. мовс	%	усс	у тым ліку на бел. мовс	%
    1990	1235	379	30,7	53,4	9,12	17,1
    1991	1041	357	34,3	37,48	9,99	26,7
    1992	1013	416	41,1	35,43	11,71	33,0
    1993	917	496	54,1	35,85	15,11	42,2
    1994	835	464	55,6	29,1	15,45	53,7
    1995	654	360	55,0	19,55	9,9	50,6
    1996	523	279	53,35	11,4	6,3	55,3
    Аналіз дынамікі выпуску кніг і брашур за апошнія гады сведчыць, што ў дзяржаўных выдавецтвах назіраецца ўстойлівае памяншэнне практычна ўсіх паказчыкаў (назвы, тыражы). Недзяржаўныя выдаючыя арганізацыі, наадварот, нарошчваюць свой патэнцыял, але тыражы выдаваемых кніг пачынаючы з 1993 г. тут таксама скарачаюцца, што абумоўлена агульным зніжэннем попыту на літаратуру. Сярэдні тыраж адной кнігі і брашуры ў 1996 г. склаў каля 15,6 тыс. экз. На 100 чалавек насельніцтва ў мінулым годзе ў Беларусі выдадзена 575 кніг і брашур.
    Калі разглядаць выпуск друкаванай прадукцыі па тэматычных накірун-ках, то назіраецца павелічэнне колькасці навукова-папулярнай, вытворчай, дзіцячай, даведачнай літаратуры, выданняў для вольнага часу.
    Якія ж адметныя рысы сучаснага беларускага кнігавыдання? У Бела-русі, як ні ў адной іншай краіне былога СССР, добра адладжаны выпуск падручнікаў для сярэдніх агульнаадукацыйных школ. Прычым выпуск пад-ручнікаў цалкам фінансуецца з бюджэту, і для школьнікаў яны рэалізу-юцца за сімвалічную плату. У рэспубліцы асвоены выпуск падручнікаў для спецыяльных адукацыйных школ — для дзяцей-інвалідаў па слыху, з асаб-лівасцямі псіхічнага развіцця.
    У гэтым годзе пачата выданне падручнікаў для дзяцей-інвалідаў па зроку (штрыфтам Брайля).
    Урадам краіны прымаюцца меры па дзяржаўнай падтрымцы нацыяналь-нага кнігавыдання. Існуе сістэма дзяржаўнага заказу на асабліва значныя выданні, да якіх аднесена перш за ўсё вучэбная і вучэбна-метадычная літа-ратура для ўсіх форм адукацыі, навуковая, навукова-папулярная і даведач-ная (перш за ўсё слоўнікі і энцыклапедычныя выданні), дзіцячая літарату-ра, літаратурна-мастацкія творы беларускіх аўтараў, а таксама творы рус-камоўных і замежных класікаў, уключаных у школьную праграму. У мэтах зніжэння цэн на некаторыя віды сацыяльна значнай літаратуры з рэспублі-
    258
    канскага бюджэту выдзяляюцца фінансавыя сродкі. Літаратура на беларус-кай мове датуецца ў памеры да 50% сабекошту, дзіцячая — да 75%. 3 1996 г. прадугледжана таксама 100-працэнтнае фінансаванне літаратуры для кам-плектавання фондаў публічных бібліятэк, а таксама кніг серыі “Школьная бібліятэка” для фондаў школьных бібліятэк. У цэлым па рэспубліцы на фінансавую падтрымку кнігавыдання ў мінулым годзе скарыстана 27,4 млрд. руб.
    Фінансавая падтрымка кнігавыдання з дзяржбюджэту гарантуе пэўны ўплыў на кнігавыдавецкую палітыку ў рэспубліцы, спрыяе павелічэнню ў агульным аб’ёме кнігавыдання сацыяльна значнай кнігі. I разам з тым, як тэта ні прыкра, факт дзяржаўнай датацыі мае і негатыўны бок, калі выда-вецтвы не ў поўнай меры скарыстоўваюць свае магчымасці па пошуку і выданню новых арыгінальных кніг. У сувязі з гэтым патрабуе быць лепшай якасць канструявання, мастацкага і паліграфічнага афармлення многіх кніг.
    I разам з тым, беларускую кнігу ў свеце ведаюць. Традыцыйным стаў удзел айчынных выдаўцоў на міжнародных кніжных кірмашах, якія што-год праходзяць у Маскве, Варшаве, Франкфурце. Менавіта ўзровень бела-рускага кнігавыдання дазволіў выдаўцам заснаваць і сваю, Мінскую міжна-родную штогадовую кніжную ярмарку. Мінск упэўнена імкнецца да набыцця статуса кніжнай сталіцы, і патомкі Францыска Скарыны сваёй плённай пра-цай сцвярджаюць сваё права быць прадаўжальнікамі духоўнага подзвігу вя-лікага славянскага першадрукара.
    НІНЭЛЬ ЗАЙЦАВА (Мінск)
    НАВУКОВА-ПЕДАГАГІЧНЫ ДРУК У БЕЛАРУСІ
    GSPfSSl прадстаўляю рэспубліканскі навукова-педагагічны часопіс “Аду-Il и кацьм 1 выхаванне”. Мы ўпершыню ўдзельнічаем у падобнай IИ канферзнцыі. I хаця запрашэнне было нечаканым, яно, як мне н н здаецца, зусім лагічнае. Па-першае, таму, што мы заўсёды з зада-BSSSSal вальненнем друкуем матэрыялы па скарынаўскай тэматыцы і на-огул па праблемах нацыянальнага адраджэння (у кожным нумары прысутнічае рубрыка “Адукацыя. Культура. Адраджэнне”). Па-другое, наш часопіс мае прамое дачыненне да кнігадрукавання ў рэспубліцы. Але аб гэтым крыху пазней.
    Тут ужо гаварылася аб здабытках і праблемах друкарскай справы ў Беларусі. У шматабліччы, шматгалоссі друкаванай прадукцыі значнае мес-ца займае педагагічны друк. Што гэта такое — думаю, асабліва растлумач-ваць не варта. А сказаць коратка — тэта ўсё, што выдаецца для забеспя-чэння плённай працы тых, хто нясе святло, веды, лепшыя духоўныя
    259
    каштоўнасці ў класы і аўдыторыі, рыхтуе да жыцця падрастаючыя пакаленні, — настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, метадыстаў, навукоўцаў.
    Калі звузіць паняцце “педагагічны друк”, то можна выдзеліць педагагічную перыёдыку — газеты і часопісы. Газета ў нас адна — гэта паважаная “Настаўніцкая”, а часопісаў цяпер ужо шырокая плынь. Найста-рэйшы з іх — “Народная асвета” — мае даволі салідны ўзрост, больш за 70 год, іншыя — менш сталыя, але, думаецца, не менш патрэбныя беларускім асветнікам.
    У новых умовах грамадскага развіцця, калі кардынальна перабудоўва-лася ўсё ў нашым жыцці і, вядома ж. рэфармавалася сістэма адукацыі — з’яўляліся новыя формы навучання, новыя тыпы навучальных устаноў, змяняліся духоўныя арыенціры ў выхаванні дзяцей і моладзі, “Народная асвета” ўжо не магла задаволіць усе запатрабаванні асветнікаў. Так нарадзіліся новыя часопісы: “Роднае слова” (раней — “Беларуская мова і літаратура”), “Пралеска” (“Дашкольнае выхаванне”), “Пачатковая школа” і іншыя. Сярод тых, хто хаваецца за словам “іншыя”, — вельмі мною любімы часопіс, у якім я працую з дня яго заснавання, — “Адукацыя і выхаванне”. Хачу выкарыстаць магчымасць, каб крыху расказаць аб ім. “АіВ” любімы і дарагі не толькі тым, хто ў ім працуе, але і чатыром тысячам падпісчыкаў, многія з якіх нязменна выпісваюць часопіс усе гады яго існавання. Трэба агаварыцца, што дарагі ён не па кошце, бо каштуе часопіс па нашым часе не так ужо і многа, а па тым змястоўным патэнцыяле, які нясе сваім чытачам.