480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Наступны, трэці тэзіс Жукоўскага аб нейтралізацыі “ўсяпольскіх аб’яд-нальнікаў” сведчыў аб яго дрэйфе ад краёвай да беларускай нацыянальнай ідэалогіі і аб вельмі добрым разуменні палітычных інтарэсаў беларускага адраджэння. Яго кніжка была рэакцыяй на рашэнні з’езда Партыі краёвай
' А. I. Усходняя Беларусь: Статыстычныя і гістарычныя матэрыялы. Мн., 1918. С. 9.
2 Grabowski T.-S. Rosyjskie rz^dy na Bialcj Rusi. Piotrkdw, 1916. S. 24, 29.
242
Літвы і Беларусі, які адбыўся ў Вільні ў чэрвені 1907 г. Дэлегаты таго з’ез-да, нібы між іншым, абяцалі шанаваць у роўнай меры выяўленую сярод беларусаў тэндэнцыю — толькі тэндэнцыю — да нацыянальнага і культур-нага развіцця 3. Жукоўскі называв принятую на з’ездзе праграму — “пан-скай”, якая абараняла паноў і польскасць на Беларусі і Літве, але толькі не інтарэсы ўсёй народнай супольнасці (с. 10-11). Менавіта тады ж, у чэрвені 1907 г., частка краёўцаў, незадаволеных прапольскасцю рашэнняў краёвага з’езда, стварыла “Польскі дэмакратычны саюз на Белай Русі” з мэтай раз-гортвання яго дзейнасці ў Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях4.1 не-сумненна, што сярод сяброў гэтага саюза быў і Вітальд Жукоўскі.
Чацвёрты тэзіс аб стварэнні незалежнымі Беларуссю, Літвой і Польшчай маналітнага палітычнага лагера для абароны ад Германіі і Расіі быў выказаны Жукоўскім акурат перад Першай сусветнай вайной, калі беларускія землі сталі арэнай для крывавай бойні паміж расійскімі і германскімі войскам!. Аўтар тонка адчуваў геапалітычную сітуацыю Беларускага краю.
Урэшце, так мог разважаць толькі патрыёт Беларусі.
Чым жа прывабіў Беларускі край Жукоўскага? Позыў крыві? Так. Разумение таго, што Беларусь — спадкаемца старадаўняй Літвы ? Так, і гэта разумеў аўтар (с. 8). Але не толькі. Былі і прагматычныя прычыны. Пра іх у кнізе не гаворыцца. Затое мы знаходзім некаторыя тлумачэнні навароту ў пачатку XX ст. польскамоўных жыхароў краю да беларускасці ў кнізе дру-гога польскага аўтара — Тадэвуша Грабоўскага з Пётркава. У ёй ён тлума-чыць паварот палякаў да беларусаў наступным чынам.
1. Пасля 1905 г. стала зразумелай натуральнасць беларускага руху. Пац-вердзілася, што ён не быў вынікам польскай інтрыгі, што ён не быў і выні-кам шляхецкага “хлопаманства”, што ён, у рэшце рэшт, не быў і забавай этнографаў, як гэта сцвярджалася раней.
2. Стала відавочным, што беларускі pyx, у адрозненне ад украінскага, не суправаджаўся гвалтам. Беларусь! аддавалі перавагу працы і розуму, а не барацьбе. Яны дэманстравалі спакой, ураўнаважанасць, памяркоўнасць і справядлівасць да сваіх суседзяў. А гэта стварала ўпэўненасць, што іх рух не “змые” палякаў.
3. Была надзея на перспективу беларускага руху. Меркавалася, што недахоп інтэлігенцыі ў беларусаў кампенсуецца магутнасцю іх сялянскай асновы 5.
Усё гэта спрыяла таму, што Вітальд Жукоўскі станавіўся беларусам і напісаў такую патрыятычную кніжку.
5 Wasilcwski L. Litwa i Bialorus. Przcszlosc - Tcraznicjszosc - Tcndcncjc rozwojowc. Krakow, 1912. S. 331.
4 Тамсама. C. 343.
’ Grabowski T.-S. Rosyjskic rz^dy na Bialcj Rusi. S. 30-33.
243
Прыклад гэтага інтэлектуала прымушае зусім па-новаму ўспрымаць краёўцаў. Краёвы рух — з’ява выключна мясцовага паходжання. Ідэалогію краёўцаў можна разглядаць як першапачатковую, прасцейшую форму бе-ларускай самасвядомасці. Тое ж самае, дарэчы, тычыцца і заходне-русізму.
Які ж лёс ідэй Вітальда Жукоўскага? На жаль, — трагічны. У III Думу не прайшоў ніводзін краёвец. Выбаршчыкі іх не падтрымалі. Hi беларускі народ, ні беларуская інтэлігенцыя не ўсведамлялі яшчэ тады, што яны па-вінны быць разам дзеля агульнай нацыянальнай справы. Для тлумачэння прычын гэтага трагізму прыгадаем меркаванні польскага даследчыка Ежа-га Таргальскага (Дарскага)6, крыху пашырыўшы іх.
1. Царская шавіністычная палітыка і ідэалогія змаглі паралізаваць на-цыянальную самасвядомасць большасці праваслаўных беларусаў, і яны амаль не прымалі ўдзелу ў беларускім руху.
2. Беларусы-католікі (пераважна шляхецка-сялянская інтэлігенцыя) уз-наўлялі сваю нацыянальную годнасць 7. Каталіцкая інтэлігенцыя тварыла ядро нацыі. Аднак нацыянальнай кансалідацыі шкодзіў бар’ер недаверу паміж праваслаўнымі масамі і каталіцкімі лідэрамі.
3. Беларусь! не мелі абшараў адноснай вольнасці, як літоўцы ў Прусіі ці ўкраінцы ў Галіцыі, адкуль можна было б выпраменьваць нацыянальную культуру.
Таму ідэі В. Жукоўскага былі надоўга пахаваны ў кнігасховішчах Польшчы. I мы ўспамінаем пра гэтыя ідэі толькі цяпер, у сувязі з 480-год-дзем падарожжа Ф. Скарыны ў лацінскі свет, каб выдаць там першую бе-ларускую кнігу.
Мне невядома, каб хто-небудзь тут, у Беларусі, цытаваў гэтую, забытую ўсімі кнігу. А яна і яе аўтар заслугоўваюць пачэснага месца ў нашай духоўнай спадчыне. У Беларусі ніколі не знікалі паслядоўнікі Ф. Скарыны, і трэба спадзявацца, што не знікнуць і надалей.
Аўтар шчыра ўдзячны кіраўніцтву Касы імя Юзафа Мяноўскага (Варшава), якое фінансава падтрымала працу аўтара ў бібтятэках і архівах Польшчы.
6 Darski J. Bialorus: Historia, wspolczcsnosc, konflikty narodowe. Warszawa. 1994. S. 8-9.
’ Паводлс псрапісу нассльніцтва 1897 г., 43,3% каталіцкай шляхты Бсларусі сваей род-най мовай назвал! бсларускую. На нсйкі момант царызм адвярнуўся ад бсларусаў-католікаў як ад палякаў. А гэтага аказалася дастатковым для нацыянальнага абуджэння бсларусаў ката-ліцкай веры, цссна звязаных праз польскую культуру са старадаўнімі традыцыямі ВКЛ.
244
АЛЕНА ШУМОВIЧ (По.чацк)
ЗАПІСЫ I ПРЫПІСКІ НА КІРЫЛІЧНЫХ ВЫДАННЯХ
3 калекцыі Музея беларускага кнігадрукавання
аследаванні апошніх гадоў пераканаўча паказалі, што запісы на палях кніг, пераплётах або чыстых ад тэксту аркушах з’яўляюц-И ца важнай дадатковай крыніцай для вывучэння айчыннай Петова » ® Ры'' культуры. Іх змест тычыцца працэсаў стварэння кнігі, а так-сама і яе лесу. У запісах мы можам знайсці імёны ўладальнікаў, дарыльшчыкаў, звесткі аб адносінах чытача да кнігі, тэксту, да з’яў духоў-нага і культурнага жыцця свайго часу. Бібліятэчныя паметы, штампы ў кнігах даюць магчымасць рэканструяваць і вызначыць склад той ці іншай біблія-тэкі (дзяржаўнай, царкоўнай, грамадскай, прыватнай).
Прысутнасць у кнізе некалькіх запісаў, якія раскрываюць паслядоўную прыналежнасць розным людзям і бібліятэкам, дазваляе даследаваць лёс кожнай кнігі, вызначыць сувязі паміж людзьмі і меркаваць аб развіцці ду-хоўнай культуры ў Беларусі.
Запісы на кнігах — тэта даволі складаная і працаёмкая для даследа-вання гістарычная крыніца. Акрамя таго, што даволі часта яны напісаны неразборлівым скорапісам са скарачэннямі і індывідуальнымі асаблівас-цямі пісьма, большая частка іх была зацёртая ў працэсе карыстання або выцвіла.
Маргінальныя запісы ўяўляюць сабой адзін з асноўных відаў пісьмо-вых крыніц па гісторыі духоўнай культуры, чытацкіх інтарэсаў, яны дазва-ляюць прасачыць распаўсюджванне кніг у розным сацыяльным і этнічным асяродцзі, працэс фарміравання свецкіх приватных і царкоўна-манастырскіх бібліятэк.
Запісы на кнізе ўзніклі ў працэсе яе стварэння, бытавання як экземпляра пэўнага тэксту і самой кнігі незалежна ад яе зместу.
У залежнасці ад гэтых трох формаў функцыяніравання кнігі можна вызначыць тры асноўныя катэгорыі запісаў: першыя — запісы, звязаныя з працэсам стварэння дадзенага экземпляра кнігі. Для рукапісных кніг тэта запісы перапісчыкаў, для друкаваных — паметы друкароў. Найбольш каш-тоўнымі з’яўляюцца аўтарскія запісы.
Запісы другой катэгорыі — найбольш шматлікія і вядомыя. Яны ўзніка-юць у працэсе бытавання кнігі.
Гэта ўладальніцкія запісы або запісы, якія фіксуюць уласнасць на кнігу, а таксама ўкладныя, купчыя, запрадажныя, дароўныя і інш. Многія з гэтых запісаў можна аднесці да запісаў чытацкіх. Да іх адносяцца запісы на бук-варах, і’раматыках, псалтырах; каляндарныя, метэаралагічныя і астранамі-чныя — на святцах і месяцасловах; розныя паметы, якія дапаўняюць і ўдак-
245
ладняюць тэкст кнігі, як то: пэўныя спасылкі і пацвярджэнні з іншых тэк-стаў, якія крытыкуюць або ставяць пад сумненне яго змест. Да гэтага тыпу памет можна аднесці кароткія адсылкі, як: “Иоанн, 7”, “Деяния 28”, “Л. 131 р. Ла (31) о пище и питии” — “Книга о вере”. Гродно, 1785 г. (на прыкл. форзацы); “Оздвижино 10” (л. 70 а), “Отъ сложения перстовъ” (л. 74 а) — “Книга о вере”. “1785”, “Гродна” (Махноўка: др-ня П. У. Селяз-нёва, або Янава: др-ня К.Колычава — пасля 1806 г.) або зусім кароткія. “Зри!” (Книга о вере. Гродно, 1785. Л. 270 а, 270 б).
Трэцюю катэгорыю складаюць запісы, непасрэдную сувязь якіх са зме-стам кнігі нельга ўстанавіць. Г эта — розныя па змесце запісы натарыяль-нага і гаспадарчага характару, гістарычныя (хранікальныя), каляндарныя, розныя чарнавікі і заўвагі; фіксаваныя настроі; прымаўкі, загадкі, прытчы, павучанні і г. д.
Шматлікія факты сведчаць аб тым, што кірылічныя кнігі, выдадзеныя на беларускіх землях, шырока разыходзіліся не толькі па Беларусі і Украі-не, але і па ўсёй Расіі. Кнігамі гэтымі карысталіся на працягу XVIII і XIX стст., нават і ў XX ст. Аб гэтым сведчаць запісы ў кнігах. Напрыклад, у кнізе “Альфа і Амега”, выдадзенай у Вільні ў 1786 г., на апошнім нн. л. читаем: “Съ приложениемъ двухъ печатей — пристава Романа, Даниловского уезда, и Ярославской Духовной Консистории Столоначальникъ Н.” (подпіс неразборлівы). Фрагмент сургучнай пячаткі Яраслаўскай Кансісто-рыі (Альфа і Амега. Вільна, 1786 г., апошні нн. л.; кніга, выдадзеная ў Вільні, — у Яраслаўлі).
Мы змаглі вылучыць на экземплярах кірылічных старадрукаў, якія за-хоўваюцца ў фондах Музея беларускага кнігадрукавання, некалькі харак-тэрных тыпаў запісаў, звязаных з працэсам бытавання кнігі:
1) Уладальніцкія запісы, якія паказваюць нрыналежнасць кнігі дадзе-най асобе, царкве, манастыру або бібліятэцы:
Кн. Минея общая. Москва, 1 август. 1628 г.
Лл. 1-4 (1 паг.) — скорапіс XVII ст.: “[цер]кви Успе[ния]” (зрэзана); лл. 1-10 (2 паг.): “[Сия книга] глаголимая Аминея ц[е]ркви Успение... (нрзб.), что на Коросте, а приложил...”; л. 1126 (3 паг.): “Сия книга глаголимая Аминея церкви Успение Пресвятыя Б[огороди]цы, что на Корытьне”.
Кн. Ефрем Сирин и авва Дорофей. Поучения. Супрасль, 1786 г.
На прыкл. форзацы: ‘7/ Сия книга деревни (нрзб.) Якова Матвева Галя-вина //” — закрэслена, нижэй: ‘7/ Сия книга деревни Панина Аляксеява Сильява барабанова //” — (новы ўладальнік).