480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Гэтая новая тэндэнцыя дала ў беларускай літаратуры надзвычайныя плады. Праявіліся яны ў тым, што амаль усе пазнейшыя беларускія аўтары змяшчалі свае прозвішчы на кнігах. Дзякуючы гэтаму ведаем сёння Мсціслаўца, Мамонічаў, Еўлашоўскага, Цяпінскага, Буднага і многіх іншых беларускіх друкароў, пісьменнікаў і асветнікаў, якія складаюць славу нашай літаратуры і культуры.
Варта яшчэ на хвіліну вярнуцца да справы асветы. Скарынаўскі пады-ход да яе змяшчаўся ў рэнесансавай трактоўцы. Вялікі наш друкар здаваў сабе справу з недасканаласці тагачаснай адукацыі і марыў аб яе распаўсю-джанні ў найшырэйшых грамадскіх слаях, не раз падкрэсліваў, што свае кнігі прызначае для асветы “людзей паспалітых” і “малых дзетак”. Як мы ужо сказалі, не займаючыся непасрэдна справай аўтарытэту рэлігіі і аўта-рытэту навукі, практычна залічаў ён навуку да найбольш высакародных і аўтарытэтных чалавечых заняткаў. Ставіў ён яе вышэй, чым дзяржаўную дзейнасць, славіў тых дзеячаў, якія характарызаваліся навуковымі ведамі і развівалі ў краіне асвету.
Асноўнай, наскрозь рэнесансавай ідэяй, якую ўспрымаў Ф. Скарына розумам і сэрцам, была ідэя “роўная свабода ўсім”. Заклік гэты да сёння не страціў актуальнасці і дэмакратычнасці.
31
Прыглядаючыся да ўсяго жыцця Ф. Скарыны, пераконваемся, што рэ-несансавыя матывацыі леглі ў аснову яго дзейнасці і што ў ідэалах Адра-джэння пабачыў ён інструмент, пры дапамозе якога можна служыць раз-віццю душы ўласнага народа. Інструмент гэты быў выкарыстаны Ф. Ска-рынам з выключнай эфектнасцю.
Hi ў адным з выказванняў Ф. Скарыны не бачым найменшага імкнення да падпарадкавання роднай мовы, роднай нацыі і роднай дзяржавы чужой мове, чужой нацыі ці чужой дзяржаве. Наадварот, ва ўсім, што напісаў, моцна гучыць струна гарачай прывязанасці да незалежнасці і суверэннасці ўсяго роднага. Гэтай скарынаўскай ідэяй павінны мы кіравацца таксама сёння, калі хочам, каб беларусы існавалі ў свеце як годны, самастойны і суверэнны народ.
УЛАДЗІМІР КОНАН (Мінск)
ДАБРО I КРАСА Ў ТВОРЧАСЦІ ФРАНЦИСКА СКАРЫНЫ
ожная эпоха стварае свой ідэал чалавека, у жыцці і справах якога гарманічна паяднаны прыгажосць і справядлівасць, прафесіяналь-нае майстэрства і дабрата, асабістыя і грамадскія інтарэсы. У ан-тычнай эстэтыцы для абазначэння гэтай гармоніі карысталіся паняццем калакагатыя (ад старагрэчаскіх слоў calos — прыгожы
+ agathos — добры). Філасофскае абгрунтаванне адзінства дабра і красы ёсць у Сакрата, Платона і асабліва ў Арыстоцеля 1. Паводле эстэтыкі, у калакагатыі ўвасабляецца людская мудрасць, адзінства чалавека з яго ра-зумнай, карыснай і шляхетнай жыццядзейнасцю. Кажучы сучаснымі тэрмі-намі-паняццямі, калакагатыя ёсць адзінства чалавека з самім сабою і народам, тоеснасць яго быцця-экзістэнцыі і дзейнасці-функцыі, жыццё паводле разумнай волі і маральных імператываў.
У эпохі позняга Сярэдневякоўя і Рэнесанса, калі жыў і тварыў наш ас-ветнік і першадрукар, склалася некалькі тыпаў гэтага ідэалу. Найперш — ідэ-ал хрысціянскага праведніка. Затым — ідэал ваяра-рыцара, змагара за спра-вядлівасць, помсніка за крыўды. У народнай творчасці склаўся ідэал селяні-на-земляроба і пастуха з яго ўстойлівым быццём у сістэме вясковай сацыя-прыроднай цыклічнасці. Урэшце, ідэал мудрага мысліцеля і мастака, асвет-ніка, дасканалага майсгра сваей справы. Гэта вобраз “мілосьніка навукі і муд-расці” ў Скарыны, дасканалага і справядлівага дзяржаўцы ў М. Гусоўскага.
У гісторыі беларускай эстэтыкі і мастацкай культуры ідэалы калакага-тыі яскрава выявіліся ў арыентацыі на сцвярджэнне грамадскай справядлі-
' Лосев А. Ф. Классическая калокагатия и се типы // Вопросы эстетики. М., 1960. Сб. 6.
32
васці і маральных імператываў. Пры гэтым, калі для эстэтыкі рэнесансавай характэрна арыентацыя на гармонію і меру, у якіх бачыўся ідэал красы і дабра, то для класіцызму і асветніцтва, якія таксама арыентаваліся на кла-січны вобраз прыгажосці, важнае значэнне набываюць катэгорыі ўзнёслага і гераічнага. Нямецкі асветнік-філосаф I. Кант, які на падставе лагічнага ана-лізу паняццяў даказаў аўтаномнасць мастацтва, маралі, рэлігіі, навукі і філа-софіі, у рэшце рэшт прыйшоў да высновы пра адзінства дабра і красы, пра-панаваўшы афарыстычнае вызначэнне ўсёй сферы прыгожага як сімволікі маралі, шырэй — этычных каштоўнасцей. 3 гісторыі культуры добра вядо-ма, што і беларуская і агульнаславянская класічная літаратура, тэатр, іншыя віды мастацтва былі пранікнуты пафасам сцвярджэння грамадскай справяд-лівасці і дабра, яны сцвярджалі народныя, дэмакратычныя ідэалы.
Гармонія красы і дабра была, бясспрэчна, грамадскім ідэалам першага нашага свецкага літаратара, асветніка Ф. Скарыны. Выразна “прачытваюц-ца” дзве асноўныя крыніцы яго светапогляду і асветніцтва: Біблія ў яе хрыс-ціянскай інтэрпрэтацыі і рэнесансавая культура з яе культам красы і гар-моніі. Хрысціянскі тып творчасці і хрысціянскія каштоўнасці беларускага асветніка відавочныя: тут Ф. Скарына сам гаворыць за сябе. А вось уплыў рэнесансавага эстэтызму нярэдка прысутнічае ў яго перакладах і камента-рыях Бібліі ў няяўнай, імпліцытнай форме. Тым не менш ёсць прыкметы эстэтызму ўжо ў “зачале” Скарынавай Бібліі: “В начале сотвори Бог Небо й Землю. Земля же бе неплодна и неукрашенна. И тмы были поверху бездны. И дух Божий ношашеся поверху вод” (падкрэслена мною. — У. К.)2.
У кананічнай царкоўнаславянскай Бібліі тэты радок гучыць інакш: “В начале сотвори Бог Небо и Землю. Земля же бе невидима и неустрое-на...” (Быт. 1: 1-2).
Кананічныя пераклады першага абзаца Бібліі на сучасныя рускую і польскую мовы таксама не ўносяць у яго эстэтычнай ацэнкі: хаос на зямлі да стварэння жыцця характарызуецца вось так: “Земля же была безводна и пуста...”
Вядома, што паняцце “ўкрашаць” (украшэнне, прыўкрасіць) было клю-чавым у мастацкай культуры і эстэтыцы старажытнай Русі і сярэдневяко-вай культуры Беларусі. Яно мела сінкрэтычную структуру, абазначала не толькі эстэтычную, але і маральную каштоўнасць, іх адзінства — аж да тоес-насці. У Скарынавым перакладзе Бібліі ўпершыню акцэнты перанесены на эстэтычную грактоўку духоўных каштоўнасцей быцця, як пра гэта сведчыць параўйальны аналіз фрагментаў біблейскіх кніг у перакладзе Ф. Скарыны і адпаведных радкоў з іх кананічных выданняў на царкоўнаславянскай і рус-кай мовах. Прывяду некалькі прыкладаў — працытую спачатку фрагменты
2 Біблія: Факсімільнас ўзнаўлсннс Бібліі. выдадзснай Францыскам Скарынаю ў 1517-1519 гадах: У 3 т. Мн„ 1990. Т. 1. С. 21.
33
з царкоўнаславянскага і рускага кананічнага тэкстаў, а пасля іх — адпавед-ныя пераклады Ф. Скарыны (эстэтычныя вызначэнні ў тэксце Ф. Скарыны падкрэслены мною): “Аз же видех безумных укореняющихся, но абие по-ядено бысть их жилище. — Видел я, как глупец укореняется, и тотчас проклял дом его. — Аз видех безумного укорененного, и злоречих красоте его” (Іоў 5: 3). “Слава высоты, твердь чистоты, зряк небеса в видении славы. — Величие высоты, твердь чистоты, вид неба в славном видении! — Высокость тверди есть красота Божия, и лепота небесная есть видение славы” (Сірахаў 43: 1). “И тамо суть преславна и чудна дела Его. — Ибо там необычные и чудесные дела. — Тамо суть прекрасная дела Господня” (тамса-ма, 43: 27). “Како потемне злато, изменися сребро доброе! — Как потускнело золото, изменилось золото наилучшее! — Яко затемнело злато, и про-менися краска наилепшая!” (Плач Ерам. 4: 1). “Лучше безчадство с добро-детелию, бессмертие бо есть в памети ея. — Лучше бездетность с добродетелью, ибо память о ней бессмертна. — О, яко вельми прекрасный есть народ из ясностью, несмертельна убо память его” (Прытчы Саламона 13: 3).
Дарэчы, Асгрожская біблія ў выданні Івана Фёдарава таксама пачына-ецца са Скарынавай эстэтычнай ацэнкі: “Искони сотворил Бог небо и землю, земля же бе неплодна и не украшена". Радок пра завяршэнне гэтага акта тварэння ў Скарыны зноў жа — эстэтычная ацэнка: “Тако совершишеся небеса и земля, и see украшение их” (Быц. 2: 1).
Тым звяном, якое злучала красу i дабро, для Скарыны быў ідэал даска-налага чалавека. Сярэдневяковую гармонію Бога і яго стварэння — Сусве-ту ён хацеў дапоўніць рэнесансавай зладжанасцю паміж духам і целам, асо-бай і грамадствам, народам і дзяржавай.
Вось тут эстэтыка Скарыны пераходзіць у этыку, у ідэал справядлівага чалавека і дасканалага грамадства. Асновай маралі і грамадскай справяд-лівасці, на яго думку, з’яўляецца абсалютны закон “натуральнага” права, абгрунтаваны ў Новым Запавеце ў форме катэгарычнага імператыву чала-вечых паводзін: “То чинити иным всем, что самому тобе ест от иных всех, и того не чинити иным, чего сам не хошеши от иных мети”. Гэтага закона было б дастаткова для грамадскага жьщця, але толькі пры ўмове, што яно складаецца з добрых людзей. Аднак грамадства недасканалае, у ім шмат злых людзей, якія страцілі закладзены спрадвеку ў сэрцах маральны закон. Таму ўзнікла неабходнасць існавання дзяржавы і пісанага права. Але каб быць справядлівымі, дзяржава і права павінны грунтавацца на боскім і пры-родным законе раўнапраўнасці кожнага чалавека. У прадмове да біблей-скай кнігі Другі закон Ф. Скарына прапанаваў стройную тэорыю права, якая, паводле некаторых даследчыкаў (Язэп Юхо і інш.), паўплывала на права-вую канцэпцыю Статута Вялікага Княства Літоўскага 1529 г. і наступныя яго рэдакцыі 1566 і 1588 гг.
34
Паняццем “згода” Скарына паядноўваў дабро і красу, этыку і эстэтыку. Пад згодай разумелася гармонія ўзаемаадносін паміж людзьмі, народамі і дзяржавамі. Ад згоды “все доброе всякому граду и всякому собранию приходить, незгода бо и наибольшие царства разрушаеть”. Вось галоўная думка прадмовы да кнігі Другі закон. Аднак, зазначае гуманіст, не ўсялякая, а толькі заснаваная на добрай волі людзей згода адпавядае ідэалам маралі і права. Невыпадкова ён піша “о товариществе добром и злом”. Згода злых людзей толькі павялічвае колькасць зла на свеце.
Скараціўшы аналітычную частку даклада, пераходжу да кароткіх выс-ноў з яго:
1. Ідэал гарманічнага яднання дабра і красы ўзнік у антычнай літара-туры і філасофіі эпохі класікі (паняцце калакагатыі). Аднак у дахрысці-янскіх, язычніцкіх цывілізацыях ён уяўляўся хутчэй як мэтазгоднасць і ўзгод-ненасць чалавека са сваёй дзейнасцю, чым як спецыфічная духоўна-этыч-ная каштоўнасць, акцэнтаваная пазней хрысціянствам і заснаванай на яго ідэалах гуманістычнай культурай.