480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Острые проблемы современности ярко высветили еще одну сторону творческого наследия Скорины. Он был активным сторонником единства братских белорусского и русского народов. Как православный по религиозной принадлежности, он издавал свои книги для всех “посполитых людей русского языка”. Эту мысль он много раз повторял в написанных им предисловиях и послесловиях изданных им книг. В XVI в. в Белоруссии под понятием “люди посполитые” подразумевали простых людей, тружеников единого русского языка, проживавших как по одну, так и по другую сторону русско-польско-литовской границы.
Именно поэтому сегодня так дорого нам имя великого белорусского просветителя и первопечатника Франциска (Георгия) Скорины.
ВІКТАР ШМАТАЎ (Мінск)
ФРАНЦИСК СКАРЫНА I АЛЬБРЭХТ ДЗЮРЭР ІІраблема паходжання іканаграфіі
к вядома, да ілюстрацый пражскіх і віленскіх выданняў Францыс-ка Скарыны звярталіся многія аўтарытэтныя вучоныя (М. Шча-каціхін, У. Стасаў, Дз. Равінскі, В. Някрасаў, А. Сідараў і інш.)1. Тым не менш унікальны гравёрны цыкл, які ў мастацтве славян-скай кнігі не мае аналагаў (асабліва калі ўлічыць яго мастацтва-
знаўча-тэарэтычнае асэнсаванне самім беларускім асветнікам-гуманістам), застаецца адной з самых загадкавых, таямнічых з’яў складанай гісторыі беларускага мастацтва і ставіць перад намі нямала вострых пытанняў. Хто маляваў і рэзаў гравюры? Да якога кульгурна-гістарычнага рэгіёна, мастац-кай традыцыі адносяцца ілюстрацыі, дзе шукаць іх вытокі, які ўплыў яны зрабілі на развіццё беларускага (і ў цэлым усходнеславянскага) кніжнага
1 Найбольш грунтоўнымі даслсдаваннямі, што нс страцілі навуковага значэння і ссння. з’яўляюцца працы М.Шчакаціхіна, напісаныя амаль 70 год таму. Гл.: Шчакаціхін М. Дрэва-рыты і арнамснт у выданнях Скарыны // Наш край. 1926. № 1. С. 8-17; сн жа: Гравюры і кніжныя аздобы ў выданнях Францішка Скарыны // 400-лсццс беларускага друку. Мн., 1926. С. 180-227; сн жа: Увагі да ілюстрацый // Тамсама. С. 329-340.
39
мастацтва, на іканаграфічную традыцыю ў беларускім мастацтве? Перака-нальных адказаў на гэтыя і іншыя пытанні не існуе.
Складанасць вывучэння велічнага біблейскага цыкла дрэварытаў вялі-кага палачаніна з вобразамі легендарных Самсона, Юдзіфі, Эсфіры, цароў Давіда, Саламона і інш. — вобразамі, якія бачым у творах Мікеланджэла, Джарджоне, Бацічэлі, Верокіо і іншых рэнесансавых мастакоў — у поўнай адсутнасці сведчанняў, дакументаў, архіўных дадзеных. А славутыя выказ-ванні Скарыны пра мастацтва сваіх выданняў (ілюстрацыі, застаўкі, колер) — дарэчы, першыя ва Усходняй Еўропе — тычацца толькі спецыфікі ілюс-трацый і арнаментыкі, іх функцыянальна-эстэтычнага прызначэння, але не аўтараў гравюр. У такім выпадку перад даследчыкамі застаецца, па сутнасці, адзінае выйсце: высветліць іх паходжанне і выяўленчую стылістыку шляхам стылістычнага аналізу. Пры гэтым важна ўказаць канкрэтныя крыні-цы, што паслужылі асновай для стварэння тых ці іншых скарынаўскіх ілю-страцый. Першыя крокі ў гэтым напрамку ўжо зроблены, шэраг цікавых назіранняў належыць П. Уладзіміраву, М. Шчакаціхіну і інш.
У 70-я гады таленавіты даследчык і мастак Лявон Баразна, які надру-каваў дрэварыты Скарыны найбольш поўным выданнем, мімаходзь адзна-чыў падабенства Скарынавай гравюры “Тройца” з аркушам Дзюрэра “Бітва архангела Міхаіла з д’яблам” 2.
Такім чынам, у скарыназнаўстве на парадак дня была пастаўлена най-цікавейшая тэма “Скарына і Дзюрэр”. Пасля Баразны новай аналогіяй яе ўзбагаціў С. Александровіч, паводле якога Скарынаў дрэварыт з умоўнай назвай “Блаславенне” таксама ўзыходзіць да аднаго з аркушаў Дзюрэра з серыі “Апакаліпсіс” 3.
Звяртаўся да гэтай тэмы і аўтар дадзенай публікацыі4. Аднак найваж-нейшая праблема сувязей асобных ілюстрацый біблейскага цыкла Скарыны з творамі буйнейшага мастака Паўночнага Адраджэння Альбрэхта Дзюрэра — а калі гаварыць шырэй, з заходнееўрапейскай мастацкай традыцы-яй — пакуль што закранута даследчыкамі толькі мімаходзь. Яна слаба асэн-савана, з яе не зроблены прынцыпова важныя для нашага мастацтва (і бе-ларускай культуры ў цэлым) высновы. Не выклікае сумненняў, што бліску-чы ўрок, атрыманы вялікім палачанінам у славутага Дзюрэра, павінен быць асэнсаваны глыбей.
Начнём з дрэварыта “Тройца”, змешчанага ў кнізе Быццё (Прага, 1519. арк. 1 адв.). Аналіз пераконвае, што ён мае аналаг у аркушы Дзюрэра “Бітва архангела Міхаіла з д’яблам” з серыі “Апакаліпсіс” (1498). У гравюрах
2 Гравюры Францыска Скарыны. Мн., 1972. Камснтарыі: 4-я трупа.
3 Александрович С.Х. Слова — багацце. Мн., 1981. С. 67.
4 Шматаў В. Ф. Псрамаглі абодва: Творчыя кантакты Скарыны і Дзюрэра // Мастацтва Бсларусі. 1990. № 9. С. 11-14.
40
Скарыны і Дзюрэра супадаюць агульная кампазіцыя, поза фігуры крылата-га архангела Міхаіла (у Скарыны яна, праўда, дадзена ў люстраным адбіт-ку), палажэнне яго рук, узнятых з кап’ём над галавой, рысунак вялікіх, шы-рока раскінутых крылаў. Разам з тым гравюры маюць і істотныя адрозненні. У Дзюрэра сцэна барацьбы з д’яблам наказана на фоне неба, а ў Бібліі Скарыны — на зямлі. Скарынаўскі мастак зняў гарысты пейзаж і правага верхняга анёла з мячом, зрабіўшы з чатырохфігурнай кампазіцыі трохфігур-
Біблія Ф. Скарыны. “Тройца” з кнігі Быццс. 1519 г.
А. Дзюрэр. “Бітва архангела Міхаіла з д’яблам”. 1498 г.
ную; змяніў тыпаж архангела Міхаіла і анёлаў (у параўнанні з вобразамі Дзюрэра яны больш індывідуалізаваны). Адрозненне адчувальнае ў манеры гравіроўкі. Тонкія артыстычныя штрыхі дзюрэраўскай работы, што на-гадваюць тэхніку гравюры на метале, у творы майстра Скарыны ўступілі месца больш грубым і сакавітым штрыхам, якія як бы сцвярджаюць спе-цыфіку абразной ксілаграфіі. Акрамя таго, у адлюстраванні дракона мастак Скарыны ўпершыню выкарыстаў чысты чорны колер, што выступае як сродак характарыстыкі адмоўнага пачатку. Рэзкія кантрасты чорнага і бе-лага (белым называюцца свядома акцэнтаваныя блікамі святла фігуры архангела Міхаіла і анёлаў) узмацняюць напружанне і драматызм барацьбы. Дзюрэр у сваёй рабоце такія кантрасты не выкарыстоўваў. Скінуўшы дракона на зямлю (у Дзюрэра ён узняўся ў неба) і паказаўшы яго чорным, ён
41
тым самым як бы сцвярджае перамогу розуму і святла над грубай сілай, злом і цемрай.
Па мастацкіх якасцях дрэварыт Скарыны, безумоўна, саступае артыс-тычнай рабоце Дзюрэра (дарэчы, адной з лепшых у серыі “Апакаліпсіс”). Але ён зроблены амаль на 20 год пазней, калі ў мастацтве на поўначы ад Альп ужо ўсталяваўся Рэнесанс. I гэта не магло не адбіцца на Скарынавай “Тройцы”.
У “Бітве Міхаіла з д’яблам” Дзюрэра яшчэ прыкметныя познегатыч-ныя традыцыі, якія выяўляюцца ў выцягнутасці прапорцый цела архангела Міхаіла, вуглаватасці яго рухаў, ламаных або віціеватых (асабліва ў трак-тоўцы складак адзення), усхваляванасці і страснасці. “Тройца” Скарыны, несумненна, больш рэнесансавая. Дзюрэраўская (і познегатычная) “лама-насць” формы ў ёй знікае, вобразы архангела Міхаіла і анёлаў больш “на-туральныя”. Сярэдневяковы містыцызм “рассейваецца” перад рэнесансавай урачыстасцю. Твары архангела Міхаіла і анёлаў прасякнуты ўнутраным святлом, што як бы вяшчае перамогу над чорнымі сіламі.
Баразна пісаў, што Скарына “свядома паўтарыў” дзюрэраўскі аркуш “Бітва архангела Міхаіла з д’яблам”. Гэта сцвярджэнне няправільнае. Мастак Скарыны не капіруе работу вялікага майстра, а толькі адштурхоўваец-ца ад яе, ствараючы, па сутнасці, самастойны гвор графічнага мастацтва.
Увогуле трэба адзначыць, што скарынаўская “Тройца” — адна з самых цікавых гравюр Бібліі. Ніяк нельга пагадзіцца з У. Стасавым (яго думку часткова падзяляў і М. Шчакаціхін), што “гэтая карцінка [“Тройца”. — В. Ш.] паводле крайняй недасканаласці выканання з’яўляецца антыподам іншых, больш ці менш адмысловых гравюр Бібліі і зроблена рукой настолькі няўмелага пачаткоўца ў гравюры, што тут можна бачыць альбо працу са-мога Скарыны ці каго-небудзь з яго прыяцеляў: інакш цяжка растлумачыць сабе змяшчэнне (і прытым у самым пачатку кнігі) такой благой, можна ска-заць, недазволена-брыдкай гравюры паміж астатнімі добрымі ці выдатнымі гравюрамі” 5.
Чытаючы такое пра найвыдатнейшы мастацкі твор Скарыны, проста дзівішся, як час можа ўплываць на ацэнку мастацкага твора. Без усялякага перабольшвання можна сцвярджаць, што Скарынавая “Тройца” (на яе, між іншым, звярнулі ўвагу ў канцы XVIII ст. ужо першыя даследчыкі кніг Скарыны — Бакмейстэр і Шрытэр) — найцікавейшы аркуш біблейскага цык-ла Скарыны. Разьба тут смелая і ўпэўненая, штрыхоўка неспакойная, яна падкрэслівае напружанне і драматызм барацьбы архангела Міхаіла з драконам. Агульны строй гравюры эмацыянальны і дэкаратыўны. У адрознен-не ад іншых работ яна зроблена з вялікім пачуццём арнаментальнасці, штры-ха, плямы. Варта таксама адзначыць і кампазіцыйнае майстэрства мастака
5 Стасов В. В. Собр. соч. СПб., 1894. Т. 2. Стб. 163.
42
гравюры, у якой верхняя і ніжняя часткі арганічна звязаны паміж сабой (сувязь ажыццяўляецца з дапамогай высока ўзнятых крылаў архангела Міхаіла, якія аб’ядноўваюць “тройцу” і “бітву” у непарыўнае цэлае). Да таго ж — і гэта таксама немалаважна — у верхняй частцы гравюры Тройца, насуперак візантыйскаму і старажытнарускаму мастацтву, адлюстравана з трыма лікамі. Гэта — новае слова ў беларускай (і ў цэлым усходнеславян-скай) іканаграфічнай традыцыі6.
ПгімКле«гп бзжнл н
вЯгЕМЗЛШТЯ КОХНЕЙ. киям по I № l^’w^w • зашнЕ-вылоЖЕН 0 H й M ргйкы>’ МЗЫКК. .ДОКТОРОМ!! Ь2«фРШ1)НСК0!Л СЮРННННЫМЬ см нона. НЗЬСААШГО гния поаоцш;-
Біблія Ф. Скарыны. “Блаславсннс” з кнігі Прамудрасць Божая. 1518 г.
А. Дзюрэр. “Сем свяцільняў”. 1498 г.
Да аркуша Дзюрэра “Сем свяцільняў” з той жа серыі “Апакаліпсіс” узыходзіць і гравюра “Блаславенне” (Прамудрасць Божая. Прага, 1519): бачанні Іаана на востраве Патмос, калі ён паўстаў перад тронам Хрыста з кнігай у левай руцэ. Крыніцай для самога Дзюрэра паслужыла ілюстрацыя з Кёльнскай бібліі (1479) Г. Квентэля, але Скарына, бясспрэчна, ідзе ад Дзюрэра. У яго — тыя ж кампазіцыя, і поза ўкленчанага юнака, і малюнак аблокаў вакол Хрыста. Аднак, як і ў “Тройцы”, адрозненняў больш, чым падабенстваў. Кампазіцыя Скарынавага “Блаславення” пададзена ў люстэр-кавай выяве; твар Хрыста навернуты да гледача, а ногі яго схаваны пад доўгай тогай; няма свяцільняў; у небе па абодва бакі ад Хрыста з’явіліся