• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    6 Пытаннс, што заслугоўвас манаграфічнага вывучэння, часткова асвстлсна аўтарам у артыкулс “Тройца” // Мастацтва Бсларусі. 1987. № 9. С. 31-32.
    43
    херувімы; замест умоўнай вясёлкі, на якой у “Сямі свяцільнях” сядзіць Хрыстос, — зямная сфера; у Скарыны Хрыстос правай рукой бласлаўляе юнака, а ў Дзюрэра Хрыстова рука працягнута ўбок, да зорак; ззянне вакол галавы заменена німбам.
    Як і ў “Бітве архангела Міхаіла з д’яблам”, Скарынаў мастак пераадоль-вае сярэдневяковыя традыцыі і яшчэ больш знаходзіцца пад уплывам пазі-тывізму новага часу, рэнесансавага мастацтва. Гэта асабліва прыкметна ў трактоўцы вобраза юнака. У Дзюрэра пастава Іаана Багаслова (яму, дарэ-чы, царква прыпісвае аўтарства “Апакаліпсіса”) ламаных формаў і складкі адзення “петлямі” — цалкам сярэдневяковыя; пазбаўлены характэрнасці профіль Іаана амаль схаваны за валасамі. У Скарыны фігура Іаана больш пластычная, што заўважаецца ў малюнку рук, твару і “музыкальных” скла-дак адзення, якія на левай руцэ намаляваны як бы па накіду з натуры; твар больш навернуты да гледача. Зважаючы на партрэтнасць Скарынавага Іаана, Уладзіміраў сцвярджаў, што тэты юнак — сам Скарына. Шчакаціхін жа пярэчыў, што ў загадкавага юнака (на яго погляд — Саламона) няма вусоў, як на партрэце Скарыны з Бібліі. Прыгадаем, што ўжо ў інкунабульны пе-рыяд друкарства вядомы ілюстрацыі, дзе ў двухфігурнай кампазіцыі перад Хрыстом ці Маці Божай паказваўся стваральнік кнігі, мецэнат альбо нават друкар (напрыклад, у Часоўніку 1488 г. — французскія друкары Ж. Дзю-прэ і А. Верар). Вядомы такія ілюстрацыі і ў жывапісе, яны характэрныя для Паўночнага Рэнесанса (Ян ван Эйк. “Мадонна канцлера Ролена”, XV ст. і інш.). Ці не тое самае ў скарынаўскім дрэварыце?
    Дагэтуль ніхто не заўважаў падабенства з аналагічнай працай Дзюрэра гравюры Скарыны “Самсон і леў”. Ілюстрацыі на гэтую тэму я выявіў і ў іншых нямецкіх выданнях: базельскай “Люстры выратавання чалавецтва” (1476), Аўгсбургскай бібліі (1477). Аднак гравюра Скарыны набліжаецца ўсё ж да працы Дзюрэра. У абодвух выпадках надобная кампазіцыя (у Скарыны яна зноў люстэркавая, дэталі — напрыклад, вялікае дрэва побач з мес-цам барацьбы Самсона са львом на шляху ў Фімнафу. Праўда, як і ў папя-рэдніх выпадках, гравюра Дзюрэра, зробленая ў 1496-1497 гг., — малю-нак Самсона, льва, краявід — больш прафесійная, награвіравана танчэй. Аднак саступаючы Дзюрэру ў майстэрстве, гравюра Скарыны “Самсон і леў” валодае несумненнымі мастацкімі якасцямі. У Дзюрэра кампазіцыя некалькі ўскладненая: краявід на другім плане, гатычныя будынкі сярэдне-вяковага горада справа не зусім удала спалучаны з фігурай Самсона, “за-блытваюць” кампазіцыйную будову. Мастак Скарыны спрасціў краявід. Дзю-рэраўская трохмернасць і перспектыўнасць у яго свядома зведзена да двух-мернасці. Ад гэтага кампазіцыя Скарынавага дрэварыту зрабілася больш простай, цэльнай, гарманічнай. Ды і сам вобраз Самсона ў Скарыны пры ўсёй наіўнасці выявы (слаба намаляваны рукі) больш зямны і прывабны.
    44
    Нельга таксама не адзначыць пэўнага падабенства з дзюрэраўскай работай “Св. Еранім” (1514) славутага “Партрэта Скарыны” — несумненна, самага рэнесансавага твора, пра які А. Сідараў пісаў: “3 пачуццём уласнай годнасці, якое ўпершыню ўзнікла ў славянскім свеце, Скарына змяшчае — і не раз! -— у сваіх выданнях не выяву легендарных святых, а ўласны пар-трэт” 7. Партрэт Скарыны і “Св. Еранім” Дзюрэра аднолькава адносяцца да тыну “партрэтаў у інтэр’еры”. Падобныя і асобныя дэталі: пясочны
    Біблія Ф. Скарыны. “Самсон і леў” з кнігі Суддзі. 1519 г.
    А. Дзюрэр. “Самсон і лсў”. 1496-1497 гг.
    гадзіннік, кнігі, падушкі на невысокіх лаўках. Аднак “Св. Еранім” Дзюрэра наказаны ў глыбіні келлі, а Скарына, наадварот, свядома вылучаны на пярэдні план. Тэты кампазіцыйны прыём узмацняе значнасць партрэтава-нага, які тут не другасны, не падпарадкаваны інтэр’еру, але дамінуе ў ім. Тым самым рэнесансавы характар твора ўзмацняецца.
    Відавочна, да твораў Дзюрэра ўзыходзіць і славуты герб Скарыны — адлюстраванне сонца і месяца 8, а ілюстрацыя “Плач Ераміі” можа быць збліжана з дзюрэраўскай гравюрай “Св. Еранім”.
    7 Сидоров А. А. Узловые проблемы и нерешенные вопросы истории русского книгопечатания // Книга: Исследования и материалы. М., 1964. Сб. 9. С. 24.
    ’ Нсаднаразова пісалася пра тос, што Скарына запазычыў гэтую выяву з “Сусвстнай хронікі” Г Шэдэля, у ілюсграванні якой. мяркуюць, прымаў удзел малады Дзюрэр. 1 згаданы відарыс даследчыкі прыпісваюць мснавіта яму.
    45
    Такім чынам, кампазіцыйная сувязь асобных дрэварытаў Скарыны з працамі Дзюрэра бясспрэчная. Але Дзюрэр у творах мастака Скарыны не паўтораны, а перапрацаваны, істотна пераасэнсаваны.
    Паспрабуем зрабіць высновы. Пачнём зноў з “Апакаліпсіса”. Чаму ме-навіта да гэтай славутай серыі звярнуліся Скарына і яго майстры? Гэта перш за ўсё тлумачыцца незвычайна высокім мастацкім узроўнем твора нямец-кага майстра. Яго “Апакаліпсіс” складаецца з 15 аркушаў, да якіх пазней мастак далучыў тытульны аркуш. Сам тып выдання для таго часу незвы-чайны: ілюстрацыі ў ім не “прывязаны” да тэксту (як у ранніх нямецкіх інкунабулах)), але толькі складаюць да яго паралель і ўспрымаюцца самас-тойна. Тэкст да “Апакаліпсіса” (на нямецкай і лацінскай мовах) у Нюрн-бергскай друкарні друкаваў Антон Кобергер — кароль еўрапейскіх друка-роў на поўнач ад Альп.
    Ніколі дагэтуль (і, мажліва, пазней) сусветная гравюра на дрэве не дэ-манстравала такога віртуознага, артыстычнага майстэрства, як у “Апакалі-псісе” Дзюрэра. У такой ацэнцы зыходзяцца ўсе аўтары. ‘Тэта праца — вяршыня ксілаграфічнай ілюстрацыі, — слушна піша Ф. Функе. — У ёй вычарпаны ўсе магчымасці лінейнай тэхнікі. Стыль гравюр становіцца рэ-алістычным; майстэрскае валоданне чорна-белай тэхнікай і ўменне выка-рыстоўваць штрыхоўку, не парушаючы якасці лінейнага малюнка, дазваляе дабіцца высокага жывапіснага эфекту, уражлівай асветленасці і дакладнага мадэліравання выявы” 9.
    У графічнай мове “Апакаліпсіса” арганічна знітаваны прыёмы позне-гатычнага і рэнесансавага мастацтваў. Яго аркушы прасякнуты настроем перадрэфармацыйнай эпохі; празорлівы майстар амаль за чвэрць стагоддзя прадбачыў буры вялікай Сялянскай вайны, якая ў 1525 г. ахапіла Германію, інгуітыўна ўвасобіў хваляванні “народнай Рэфармацыі”.
    Серыя “Апакаліпсіс” Дзюрэра ўпершыню паказала, якой агромністай выразнасці і сілы ўздзеяння можна дасягнуць у гравюры на дрэве. Дзюрэр па-майстэрску пераасэнсаваў у гэтым цыкле дасягненні Марціна Шонгаўэ-ра і Андрэа Мантэньі. Вось чаму ў XVI ст. і пазней аркушы “Апакаліпсіса” натхнялі многіх майстроў. У 1502 г. “Апакаліпсіс” капіруецца Грэфам у Страсбургу. У 1515-1516 гг. са змяшчэннем выданняў копій у Венецыі вы-ступае Алесандро Паганіні. У 1522 г. Марцін Лютэр уключае копіі арку-шаў “Апакаліпсіса” ў першае выданне свайго перакладу Бібліі, што выйш-ла ў Вітэнбергу (так званая Вераснёўская біблія). Гравюры для яе рабіліся ў майстэрні Кранаха. Тэты створаны на аснове дзюрэраўскіх арыгіналаў цыкл стаў асновай шматлікіх выданняў ілюстраваных Біблій аж да XVII ст. Ужо ў 1523 г. у Базелі Томасам Вольфам выпушчана Біблія з гравюрамі
    ’ Функе Ф. Книговедение. М- 1982. С. 205.
    46
    Ханса Гольбейна-Малодшага. У тым жа годзе ў Аугсбургу выйшла Біблія з гравюрамі Ганса Шэйфелайна і Ганса Буркмайра; у 1526 г. — у Нюрнбергу з гравюрамі Зебалда Бехама і г. д. Ілюстратары гэтых выданняў з большай ці меншай свабодай узнаўляюць надрукаваныя ў Вераснёўскай бібліі Лю-тэра копіі гравюр дзюрэраўскага “Апакаліпсіса” або гравюры Гольбейна. Пазней копіі “Апакаліпсіса” Дзюрэра (або ілюстрацый вітэнбергскага і ба-зельскага выданняў Біблій) з’яўляюцца ў Парыжы, Амстэрдаме, Аўгсбур-
    Біблія Ф. Скарыны. Партрэт Ф. Скарыны з кнігі Ісус Сірахаў. 1517 г.
    А. Дзюрэр. “Св. Еранім”. 1514 г.
    гу, Страсбургу, Ліёне і многіх іншых гарадах. Толькі да сярэдзіны XVI ст. колькасць выданняў Бібліі з ілюстрацыямі, што ўзыходзілі да дзюрэраўскага “Апакаліпсіса”, дасягнула ліку, які на сённяшні дзень не можа быць вызна-чаны з абсалютнай дакладнасцю 10.
    Скарына свядома звярнуўся да твораў вялікага майстра Паўночнага Адраджэння. Гэты зварот быў прадыктаваны імкненнем узняць мастацкае афармленне першай у свеце друкаванай кірылічнай Бібліі на ўзровень леп-шых дасягненняў свайго часу. Нельга не звярнуць увагу на тое, што Скарына ацаніў значэнне шэдэўра Дзюрэра адным з першых. Бо ён звярнуўся
    10 Чилингиров А. Влияние Дюрера и современной ему немецкой графики на иконографию поствизантийского искусства // Древнерусское искусство: Зарубежные связи. М., 1975. С. 329.
    47
    да “Апакаліпсіса” хутка пасля Алесандро Паганіні — за тры гады да таго, як твор Дзюрэра пачаў пераўвасабляць Кранах.
    Даўно ўстаноўлена, што “Апакаліпсіс” Дзюрэра прасякнуты духам на-дыходзячай Рэфармацыі (1498 г., калі з’явіўся “Апакаліпсіс” Дзюрэра, дас-ледчыкі лічаць мяжой, што аддзяляе перадрэфармацыйнае мастацтва по-зняй готыкі ў Нямеччыне ад мастацтва перыяду Рэфармацыі). Адлюстра-ваныя ў “Апакаліпсісе” падзеі Дзюрэр як бы перанёс у свой час. Яго Ваві-лон — гэта папскі Рым. Сучаснікі ўспрымалі дзюрэраўскі “Апакаліпсіс” не толькі як сімвал лесу чалавецтва, але і як увасабленне іх уласных пакут і надзей. Адсюль незвычайны поспех твора ".
    Скарына не мог гэта пакінуць без увагі. Даследчыкі неаднаразова пісалі аб яго рэфарматарскіх поглядах: настрой, сугучны аркушам Дзюрэра, у пэўнай ступені адпавядаў, відаць, светаўспрыманню Скарыны. Нельга забываць, што яго “Бівлія руска” пачала друкавацца ў Празе ў той час, калі Марцін Лютэр у Вітэнбергу выступаў з тэзісамі супраць папска-га Рыма. Скарына, які ў той час знаходзіўся ў Празе, не мог гэтага не ведаць. Разам з тым “Апакаліпсіс” Дзюрэра, у прыватнасці аркуш “Бітва архангела Міхаіла з д’яблам” — адзін з найбольш выразных у серыі, — даваў магчымасць звязаць біблейскі цыкл з трывожнай сучаснасцю (войны з Масковіяй у 1492-1494, 1500-1503, 1507-1508 гг., пагроза каталі-цызму і г. д.).
    Творчыя кантакты Скарыны і Дзюрэра дазваляюць зрабіць важныя высновы. Па-першае, перад намі самыя раннія сведчанні сувязей графікі беларускай (і ўсходнеславянскай цалкам) старадрукаванай кнігі з творамі вялікага нямецкага майстра: ужо ў першай чвэрці XVI ст. яго гравюры ў славянскім свеце вывучаліся і пераасэнсоўваліся. Дзякуючы Скарыне ў мастацтва ўсходнеславянскіх народаў пачаў пранікаць біблейскі цыкл, у прыватнасці апакаліпсічная тэма.