• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    Як ужо адзначалася, у “Апакаліпсісе” Дзюрэра дамінуючыя познега-тычныя формы выразнасці спалучаюцца з уздзеяннем рэнесансу. Скарына быў першым дзеячам славянскай культуры, які зрабіў рашучыя крокі да засваення гэтых формаў і ўзбагачэння імі ўсходнеславянскага мастацтва. Сувязі Скарыны з Дзюрэрам сведчаць аб арыентацыі мастакоў — ва ўся-лякім выпадку некаторых — на мастацтва Паўночнага Адраджэння.
    Трэба адзначыць, што ў звяртанні да майстроў заходнееўрапейскай кнігі і гравюры Скарына не быў адзінокі, падобныя кантакты мелі месца ў яго папярэднікаў і паслядоўнікаў. Шрыфт для Швайпольта Фіёля рабіў Рудольф Барсдорф з Браўншвейга, а ініцыялы цэціньскага Макарыя (“Актаіх пяці-галоснік”, 1494) узыходзяць да венецыянскіх выданняў слыннага аўгсбург-
    11 Нссссльштраус Ц. Альбрэхт Дюрер. Л.; М., 1961. С. 59-60.
    48
    скага майстра “чорнага мастацтва” Эрхарда Ратдольта; франціспіс, выпуш-чанай Іванам Фёдаравым і Пятром Цімафеевым Мсціслаўцам першай мас-коўскай дакладна датаванай кнігі — Апостала (1564) — ствараўся пад уз-дзеяннем гравюры аднаго з вучняў Дзюрэра — Эдгарда Шона. А. А. Сіда-раў пісаў, што тэты факт “ііадымае яго [Івана Фёдарава. — В. Ш.] на новую вышыню як майстра мастацтва, перадавога мастака, які бярэ ў сусвет-ным развіцці лепшыя ідэі яго, каб уключыць іх у склад нацыянальнага мастацтва” 12.
    Вышэйсказанае яшчэ ў большай ступені адносіцца і да Скарыны. Імкну-чыся ў найкарацейшыя тэрміны забяспечыць “посполитому люду русского языка” ганаровае месца ў справе развіцця кніжнага мастацтва, ён смела звяртаўся да вопыту замежных майстроў. Як сведчыць “Апакаліпсіс”, у іх творчым пераасэнсаванні ён арыентаваўся на самыя высокія дасягненні еўрапейскага кніжнага мастацтва.
    Кантакты Скарыны і Дзюрэра праліваюць новае святло і на сувязі бела-рускага асветніка з нюрнбергскім друкарскім светам. Як адзначана, тэкст да гравюр Дзюрэра друкаваў Антон Кобергер (хросны бацька мастака). У гэ-тай сувязі варта прыгадаць, што дзве ілюстрацыі віленскай “Малой пада-рожнай кніжкі” (1522) адціснуты з дошак “Сусветнай хронікі” Г. Шэдэля, якую А. Кобергер выпусціў у Нюрнбергу ў 1493 г. Абедзве працы належаць, відаць, нюрнбергскаму майегру Міхаелю Вольгемуту (настаўнік Дзюрэра)13.
    У “Малой падарожнай кніжцы” Скарыны на адвароце 1 -га аркуша зме-шчаны ініцыял “С”, надрукаваны з лацінскага “У”. Мы лічым, што ксілаг-рафічнае клішэ гэтай літары Скарына набыў у нюрнбергскага друкара Георга Штукса (працаваў у 1484-1518 гг.). Разам з “Апакаліпсісам” Дзюрэра ўсё гэта гаворыць пра нейкія пакуль што мала вывучаныя сувязі Скарыны з друкарняй А Кобергера. Магчыма, у 1513-1516 гг., якія ў яго біяграфіі застаюцца “белай плямай”, асветнік знаходзіўся ў вольным імперскім гора-дзе, дзе рыхтаваўся да выпуску “Бівліі рускай”. Менавіта там, у Коберге-раў, ён мог набыць “Апакаліпсіс” Дзюрэра і выкарыстаць яго ў сваім біблейскім цыкле. Невыпадкова даследчыкі (Уладзіміраў, Флароўскі і інш.) неаднаразова пісалі аб сувязі графікі Скарыны з Нюрнбергскай друкарскай школай 14.
    Праблема “Скарына і Дзюрэр”, нарэшце, не менш цікавая і з пункту гледжання іканаграфіі. Гэта асабліва складанае пытанне, паколькі ікана-графія ў беларускім мастацтвазнаўстве застаецца “белай плямай”.
    12 Сидоров А. А. Древнерусская книжная гравюра. М., 1951. С. 39.
    15 Пра гэта гл.: Шматов В. Ф. Гравюры “Малой подорожной книжки” Скорины и их источники // Памятники культуры: Новые открытия. Ежегодник. 1985. М., 1987. С. 188-197
    14 Флароўскі ўвогулс мсркаваў, што Скарына друкаваў сваю Біблію не ў чэшекай Празе, а ў Нюрнбергу.
    49
    Гаворачы пра значэнне “Апакаліпсіса”, А. Чылінгіраў у цытаванай пра-цы адзначыў, што Дзюрэр быў першым мастаком Захаду, які зрабіў рашу-чы ўплыў на тысячагадовую іканаграфічную традыцыю. Ён “катэгарычна змяніў напрамак ад Усход - Захад да Захад - Усход...” 15.
    Сярод усходніх славян гэтую ідэю ажыццявіў Скарына. Ён не быў першым — асэнсаванне твораў заходнееўрапейскага мастацтва на Беларусі рабілася і раней 16. Але ніхто з папярэднікаў Скарыны так рашуча не ад-маўляўся ад візантыйскай традыцыі, што панавала ў нашым мастацтве з часоў прыняцця хрысціянства.
    Заканамерна паставіць тут пытанне: як адбіўся засвоены Скарынам урок Дзюрэра на больш познім развіцці беларускага (і ў цэлым усходнеславян-скага) мастацтва? Даводзіцца прызнаць, што майстры кніжнай справы і гравюры другой паловы XVI-XVIII стст. не здолелі па-сапраўднаму ацаніць смелы і натхнёны парыў Скарыны. У тагачаснай кніжнай графіцы тэма “Апакаліпсіса” практычна адсутнічае. Невядомы і абразы на гэтую тэму, насценныя роспісы, скульптуры. Стасаў пісаў, што “выданні Скарыны не перадалі ніякай іншай школе высокай мастацкай дасканаласці сваіх гравюр па дрэве і не мелі ў гэтых адносінах ніякага ўплыву на далейшае развіццё мастацтва... Засталіся нейкімі зусім асобнымі фактамі, якія адзінока стаяць сярод усёй астатняй масы гравюр на дрэве, створанай пазнейшымі сла-вянскімі школамі” 17.
    Меркаванне Стасава падзяляў і М. Шчакаціхін. Асабліва насцярожана ставіліся да гравюр Скарыны ў Расійскай дзяржаве. Паводле А. С. Зёрна-вай “... у гербе Скарыны — страшны твар сонца [маецца на ўвазе выява, якую асветнік мог запазычыць у Дзюрэра. — В. Ш.], які рабіў такое агід-нае ўражанне на рускіх чытачоў, што ў некаторых экземплярах яго выдан-няў гэтая выява саскрэблена, відаць, уладальнікамі кніг” 18.
    У рускім мастацтве тэма “Апакаліпсіса” пашырылася толькі ў XVII ст. (г.зн. амаль на 100 год пазней, чым яе пачаў асэнсоўваць Скарына). Прыга-даем хоць бы гравіраваную Біблію Васіля Кораня (1692-1696), які, дарэ-чы, паходзіў з Беларусі19. Але Корань, і асабліва рускія фрэскісты, у трак-тоўцы “Апакаліпсіса” звярталіся не да Дзюрэра і Скарыны, а да так званай амстэрдамскай гравіраванай Бібліі Піскатара (1650 і 1674) — грунтоўна задуманай і бліскуча надрукаванай, але кампілятыўнай і вельмі пасрэднай
    15 Чилингаров А. Влияние Дюрера... С. 329.
    16 Дастаткова, напрыклад, прыгадаць абраз “Пакланеннс вешчуноў" (1514) з Дзісны, што таксама зарыснтаваны на мастацтва Паўночнага Адраджэння.
    17 Стасов В. В. Собр. соч. Т. 2. Стб. 169.
    18 Зернова А. С. Первопечатник Петр Тимофеев Мстиславсц // Книга: Исследования и материалы. М., 1964. Сб. 9. С. 92.
    19 Аб гэтым гл.: Сакович А. Г. Народная гравированная книга Василия Кореня. 1692-1696. М., 1983. С. 120.
    50
    у мастацкіх адносінах (маюцца на ўвазе гравюры) кнігі. Як пісаў яшчэ I. Э. Грабар, менавіта “Біблія Піскатара (а не Дзюрэра. — В. Ш.) зрабілася настольнай кнігай рускіх іканапісцаў” 20.
    У беларускім мастацтве кантакты са Скарынам (а праз яго і з Дзюрэ-рам) таксама амаль не заўважаюцца. Напрыклад, трохтварная Тройца, якую асветнік змясціў у “Бітве архангела Міхаіла з д’яблам” увогуле пазней у нас невядома: у абразах дамінуе выява трох анёлаў, што з’явіліся да Аўра-ама, якая вядома ўжо ў мазаіках V-V1 стст. (Санта-Марыя Маджорэ ў Рыме, Сан-Вітале ў Равэне і інш.) і якую ў XV ст. да дасканаласці давёў Андрэй Рублёў (“Тройца” з Крычава, НММРБ; “Тройца” з Дастоева, МСБК ІМЭФ — абедзве XVII ст.) і інш. Няма сумненняў, што Скарынава Тройца — вы-разна каталіцкая. Яна мае аналагі ў мастацтве Італіі, Чэхіі. Іншыя гравюры Скарыны, у тым ліку тыя, што паходзяць ад Дзюрэра (“Самсон і леў”, “Бла-славенне”) — нямецкага паходжання 21. Яны рашуча парываюць з беларус-кай (і з візантыйскай у цэлым) іканаграфічнай традыцыяй. Ім няма анала-гаў у мініяцюрах рукапісаў, у скульптурах, абразах. Асветнік рашуча і ка-тэгарычна парушыў іканаграфічную традыцыю, што налічвала ўжо пяць ста-годдзяў, і больш таго, ён яе проста праігнараваў. I нашчадкі асцярожна па-ставіліся да яго новаўвядзенняў.
    Асабліва паказальныя ў гэтым сэнсе дзве згаданыя гравюры з вілен-скай МПК: “Дабравешчанне” і “Укрыжаванне”. Як зазначана, Скарына за-пазычыў іх у настаўніка Дзюрэра М. Вольгемута.
    У беларускай кніжнай гравюры пасля Скарыны сюжэт “Звеставання” сустракаецца ў Часаслове братоў Мамонічаў (Вільня, 1617), “Трэфалагіё-не” (Куцейна, 1647; іл. 4), акафістах і канонах (Магілёў, 1693, два варыян-ты, выкананыя Максімам Вашчанкам). Найбольш ранняе “Звеставанне” з Часаслова Мамонічаў — першая выява — цалкам узыходзіць да аналагіч-най гравюры з львоўскага Часаслова (1609): мастак Мамонічаў арыента-ваўся на ўкраінскае мастацтва, а таксама “Звеставанне” з венецыянскага “Малітоўніка” (1521); Міхаель Вольгемут быў пакінуты без увагі.
    Другая гравюра з МПК “Вадохрышча” (дакладней, сам яе сюжет) вы-яўлена мной у шэрагу беларускіх старадрукаў: “Дыёптры” (1651) з Куцейна, “Дыёптры” (1654, другі варыянт) з Куцейна, “Брашне духоўным” (1639) з Куцейна (на тытуле), “Акафістах штодзённых” (1698) з Магілёва (друк Максіма Вашчанкі), “Дыёптры” (1698) з Магілёва — гравюру рэзаў Васіль Вашчанка — паўторана ў “Небе новым” (1699), “Перле многацэнным” (1699), “Кнізе жыцій святых” (1702) і інш. Усе гэтыя “Вадохрышчы” са зга-
    20 Грабарь И. Э. Исторцядаусского искусства. М., 1915. Т. 6. С. 519; Сакович А. Г. Народная гравированная книга Василия Корсня. 1692 1696. С. 16.
    21 Гл.: Шматов В. Ф. Художественные особенности гравюр Скорины // Франциск Скори-на — белорусский гуманист, просветитель, первопечатник. Мн., 1989.
    51
    даным першынцам Скарыны рашуча не маюць нічога агульнага, іх кампа-зіцыя ідзе ад “Вадохрышча” з кіеўскага “Анфалагіёна” (1619), а апошняя ў сваю чаргу — ад венецыянскага “Саборніка” (1538) 22.
    Візантыйская традыцыя, славянскае асяроддзе як бы не бачаць Скары-ну, які паводле, можа, занадта катэгарычнага меркавання В.Люблінскага, “відаць, быў адкінуты сучаснікамі, паколькі, нягледзячы на сваю даскана-ласць (і аб’ектыўную прагрэсіўнасць), не быў ані разу прыняты за ўзор сла-вянскімі друкарамі наступных дзесяцігоддзяў” 23.
    1	ўсё ж урок Дзюрэра для нашага мастацтва (і культуры ў цэлым) не застаўся бясследным. Яно, як вядома, у працэсе эвалюцыі ў многім адыш-ло ад візантыйскай традыцыі і наблізілася да мастацтва Заходняй Еўропы. Няма сумнення, што такому набліжэнню садзейнічаў вялікі палачанін, які, дасканала вывучыўшы шэдэўры славутых заходнееўрапейскіх майстроў, імкнуўся перанесці іх на нацыянальную глебу.
    ВАДЗІМ САЛЕЕЎ (Мінск)
    СКАРЫНАЎСКАЯ ТРАДЫЦЫЯ ЯК УЗОР ДУХОЎНАСЦІ Ў ПРАСТОРЫ СЯРЭДНЯЙ ЕЎРОПЫ