• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    12 Цыт. па кн: Лабынцаў Ю. Скарынаўскі каляндар. Мн., 1990. С. 85.
    15 Брага С. Доктар Скарына ў Масквс. Мн„ 1993. С. 44.
    59
    лікія матэрыялы гісторыкаў, літаратараў, мовазнаўцаў, напярэдадні паўты-сячагадовага юбілею ўсходнеславянскага кнігадрукавання прыйшоў час па-новаму асэнсоўваць вялікую спадчыну апостала нашай духоўнасці.
    Таму, абапіраючыся на здабыткі еўрапейскага розуму, на пачуццёва-ду-хоўны вопыт нашага народа, на хрысціянскія запаветы — наперад — да Скарыны, у трэцяе тысячагоддзе.
    НОВЫЯ ШТРЫХІ ДА ХАРАКТАРЫСТЫКІ ЖЫЦЦЯ I ДЗЕЙНАСЦІ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ
    ЯЎГЕНІЙ НЕМ/РОЎСКІ (Масква)
    ЗВОДНЫ КАТАЛОГ ВЫДАННЯЎ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ
    @ 1996 г. выдавецтва Валянціна Кёрнера ў Бадэн-Бадэне выдае складзены аўтарам гэтых радкоў “Зводны каталог старадрукаў кірылаўскага шрыфту”. Першая серыя выдання, якая ахоплівае перыяд 1491-1550 гг., разлічана на восем тамоў. Да 1 ліпеня выйшлі два першыя тамы, дзе апісаны выданні друкарняў Швай-польта Фіёля (Кракаў), Макарыя і Джурджа Црноевіча (Цэцінне), Макарыя (Тырговішта), Джорджо Русконі 1. У 3-м томе, які павінен выйсці ў свет у 1997 г., будуць апісаны выданні пражскай друкарні Францыска Скарыны. У цяперашні момант ужо падрыхтаваны рукапіс 4-га тома з апісаннем вы-данняў першай венецыянскай друкарні Бажыдара Вукавіча і друкарні ў Го-раждзе і 5-га тома з апісаннем выданняў віленскай друкарні Францыска Скарыны.
    У параўнанні з раней выдадзенымі каталогам! і апісаннямі старадру-каў кірылаўскага шрыфту наш каталог мае наступныя асаблівасці:
    1.	У каталогу з максімальнай паўнатой апісаны склад выданняў. Поўныя назвы раздзелаў і рубрык падаюцца (пачынаючы з 3-га тома) у арыгіналь-най кірылаўскай транскрыпцыі з адсылкамі да парадкавых нумароў аркушаў.
    2.	У каталогу даецца падрабязнае апісанне ўсіх вядомых аўтару заха-ваўшыхся экземпляраў старадрукаў, што знаходзяцца ў кнігасховішчах усяго свету. Указваецца іх месцазнаходжанне, шрыфты, камплектнасць (спіс за-хаваўшыхся аркушаў), апісваюцца пераплёты, прыводзяцца тэксты ўла-дальніцкіх запісаў.
    3.	У каталогу поўнасцю, у арыгінальнай транскрыпцыі падаюцца ўсе тэксты, што былі прыўнесены ў выданне выдаўцамі і друкарамі (прадмо-вы, пасляслоўі, анатацыі асобных раздзелаў і інш).
    4.	У канцы кожнага тома каталога прыводзяцца ўсе ілюстрацыі і арна-ментальныя аздабленні (застаўкі, канцоўкі, віньеткі) выдання. У спецыяль-ным указальніку рэгіструецца іх пааркушнае размяшчэнне.
    1 Ncmirovskij Е. L. Gcsamtkatalog dcr Friihdruckc in kyrillischcr Schrift. Baden-Baden: Vcrlag Valentin Korncr. Bd. 1. Inkunabcln. 1996. Bd 2. Die Druckcrcicn des Makarijc in dcr Walachci und von Giorgio Rusconi in Vcncdig. 1997.
    61
    Пражскія і віленскія выданні Францыска Скарыны каталагізаваліся і раней. У гэтай сувязі назавём нашу працу “Выданні Францыска Скарыны: Зводны каталог і апісанне”, апублікаваную ў Мінску ў 1988 г.2. Склад вы-данняў Скарыны ў гэтай працы раскрыты не быў. Указваліся толькі (у су-часнай транскрыпцыі) назвы асноўных раздзелаў. Прадмовы і іншыя ска-рынаўскія тэксты не прыводзіліся. Пастаронкавае размяшчэнне з назвамі гравюр прыводзілася толькі ў якасці ілюстрацыі. Указваліся аркушы, на якіх былі адціснуты застаўкі, але тое, якія менавіта формы выкарыстоўваліся для іх адціскання, не паведамлялася. Для літар-ініцыялаў падаваліся толькі звесткі пра іх агульную колькасць. Мастацкае аздабленне выданняў Ф. Скарыны ў гэтым каталогу не рэпрадуктавалася.
    3	тэкстамі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны да гэтага часу можна было пазнаёміцца па зборніку яго прац, падрыхтаванаму да друку А. Коршунавым і выдадзенаму першы раз у 1969 г. 3, а другі раз — у да-поўненым і перапрацаваным выглядзе — у 1990 г. 4 Асноўны недахоп гэ-тых публікацый мы бачым у тым, што тэксты ў іх падаваліся грамадзянскім шрыфтам у сучаснай транскрыпцыі. 3 алфавітных кірылічных знакаў заха-валіся толькі “яць” ды “і” дзесяцярычнае. Астатнія (юсы, псі, ксі, ер, цвёр-ды знак у канцы слова) апускаліся або замяняліся сучаснымі эквівалентамі. Пунктуацыя і вялікія літары пры публікацыі былі прастаўлены А. Коршунавым, асаблівасці скарынаўскага тэксту пры гэтым не захоўваліся. Не ўказ-ваўся падзел тэкстаў на радкі.
    Усе гэтыя недахопы былі ліквідаваны ў нашым Зводным каталогу. Больш таго, мы прыводзім тэксты, якія да цяперашняга часу ні разу не публікава-ліся. Гэта перш за ўсё назвы і анатацыі (надпісанні) раздзелаў, пра неаб-ходнасць публікацыі якіх у свой час пісаў Ю. Лабынцаў 5.
    Ілюстрацыі і арнаментыка выданняў Францыска Скарыны, як вядома, прыводзяцца ў альбомах, падрыхтаваных да друку Л. Баразной 6. Паар-кушнае размяшчэнне аздабленняў у гэтых альбомах указваецца толькі для ілюстрацый і вялікіх заставак пражскіх выданняў. Застаўкі і ініцыялы віленскіх выданняў у сваёй большасці не падаюцца і іх пааркушнае размяшчэнне не ўказваецца. Існуе падрыхтаваны намі ўказальнік мастацкага
    2 Нсміроўскі Я. Л. Выданні Францыска Скарыны: Зводны каталог і апісаннс // Фран-цыск Скарына: 36. дакумснтаў і матэрыялаў. Мн., 1988. С. 205-310.
    3 Скарына Ф. Прадмовы і пасляслоўі. Мн., 1969.
    4 Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні. пасляслоўі. акафісты, пасхалія. Мн., 1990.
    5 Лабынцаў Ю. А. “Надпісанні" глаў як частка літаратурнай спадчыны Скарыны // Спад-чына Скарыны: 36. матэрыялаў Псршых Скарынаўскіх чытанняў (1986). Мн., 1989. С. 124-130.
    6 Гравюры Франциска Скорины: Введение, систематизация гравюр и искусствоведческий анализ Л. Борозны. Минск, 1972; Гравюры Францыска Скарыны / Аўтар тэксту і скла-дальнік Л. Ц. Баразна. Мн., 1990.
    62
    аздаблення пражскіх выданняў Францыска Скарыны 7, але і яго нельга лічыць поўным.
    Таксама трэба зазначыць, што пааркушнае размяшчэнне ілюстрацый, заставак і ініцыялаў (без іх рэпрадуктавання) зроблена ў манаграфіі Г. Га-ленчанкі 8. Аднак указальнік гэты багагы на памылкі друку і карыстацца ім, асабліва не маючы над рукой рэпрадукцый арнаментальнага аздаблення, практычна немагчыма.
    3 вышэйсказанага вынікае, што менавіта наш Зводны каталог з’яўляец-ца вычарпальным даведачным дапаможнікам для даследчыкаў, якія выву-чаюць жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны і яго выданні, бо каталог гэты спалучае ў сабе самае падрабязнае апісанне выданняў і ўсіх вядомых у цяперашні час іх экземнляраў (у тым ліку і тых, месцазнаходжанне якіх сёння невядома), публікацыю тэкстаў твораў Ф. Скарыны ў арыгінальнай транскрыпцыі і з захаваннем асаблівасцей пунктуацыі і пастаноўкі вялікіх літар і, нарэшце, альбом рэпрадукцый ілюстрацый і арнаментаў скары-наўскіх выданняў.
    Пастаронкавы роспіс рубрык і ініцыялаў выдання павінен, у прыват-насці, дапамагчы даследчыкам вызначыць камплектнасць невядомых раней экземпляраў у выпадку, калі яны будуць знойдзены. Праўда, у выданнях Скарыны існуе фаліяцыя (нумарацыя аркушаў), але яе часта абразалі пры шматразовым пераплятанні выданняў. Гэта асабліва характэрна для мала-фарматных віленскіх выданняў.
    У заключэнне прывядзём некаторыя колькасныя дадзеныя. У 3-м томе нашага Зводнага каталога апісана 20 пражскіх выданняў Францыска Скарыны ў 399 экземплярах9. Рэпрадуктавана 159 ілюстрацый, заставак і ініцы-ялаў.
    У 5-м томе Зводнага каталога апісаны 22 віленскія выданні ў 235 экземплярах '°. Рэпрадуктаваны 153 ілюстрацыі, віньеткі і ініцыялы.
    Пераклала з рускай моем Алеся Літвіноўская
    7 Немировский Е. Л. Указатель художественного убранства пражских изданий Франциска Скорины // Белорусский просветитель Франциск Скорина и начало книгопечатания в Белоруссии и Литве. М., 1979. С. 223-268.
    ’ Галснчанка Г Я. Францыск Скарына — бсларускі і ўсходнсславянскі першадрукар. Мн., 1993. С. 182-198.
    ’ Ncmirovskij Е. L. Gcsamtkatalog dcr Friihdruckc in kyrillischcr Schrift. Baden-Baden, 1997. Bd. 3. Die Prager Druckcrei von Francisk Skorina.
    10 Ncmirovskij E. L. Gcsamtkatalog dcr Friihdruckc in kyrillischcr Schrift. Baden-Baden, 1998. Bd. 5. Die Druckcrei von Francisk Skorina in Wilna (знаходзіцца ў друку).
    63
    АЛЕНА ЯСКЕВ1Ч (Мінск)
    ФРЛНЦЫСК СКАРЫНА ЯК ДУХОЎНЫ ПІСЬМЕННІК
    Скарына стаўся архетыпам беларускай нацыі, прадвызначыўшы магістральныя шляхі развіцця мовы, пісьменства, культуры. Усе жорсткія катаклізмы, перыядычныя заняпады ў развіцці беларускай славеснасці маюць свае карані ў адхіленні нашага этнасу ад прапанаванага першадрукаром і асветнікам класічнага, Боганат-
    хнёнага шляху развіцця, калі ў аснову ўсяго народнага жыцця была па-кладзена духоўнасць як неабходны і жыццядайны першапачатак.
    Францыск Скарына ўвайшоў у гісторыю беларускай навукі як славуты багаслоў, самабытны філосаф, слынны “докгар навук вызволёных”. Як прад-стаўнік рэлігійнай эпохі Ф. Скарына выказваў свае погляды ў форме экзэ-гезы, тлумачэння біблейскіх тэкстаў, выдадзеных ім у прадмовах (казаннях) і пасляслоўях да кніг Старога і Новага Запаветаў.
    У лепшых сваіх экзэгетычных творах, такіх, як “предословия” да Іова, Эклезіяста, у “сказанні” да Другазаконня, нарэшце, у “Предъсловии во всю Библию рускаго языка” і інш., беларускі духоўны пісьменнік змог выказаць глыбокажыццёвыя погляды на чалавечае існаванне, на сэнс пакут, на іерар-хічную структуру прававога ўпарадкавання грамадства, якія прызнаюцца дасведчанымі аўтарытэтамі ў галіне экзэгетыкі ўзорнымі, што не страцілі па сёння сваіх вартасцей. Пазней “вечныя” тэмы, узнятыя ў Іове, Песні пес-няў, Эклезіясце, паслужылі адпраўным пунктам для філасофскіх пабудоў С. Кьеркегора, Л. Шастова, К. Юнга і іншых мысліцеляў новага часу. Мена-віта праз пакуты і цярпенне, міласэрнасць і любоў ішло ўсынаўленне ў Госпадзе беларускага народа, у гэтым карані яго велічы, калі суседнія славянская і заходнееўрапейскія народы вучыліся ў яго арганічнаму спалучэн-ню кананічнай і свецкай традыцый у мове і пісьменстве ўвогуле, плённа запазычвалі, клалі ў падмурак сваіх культур здыбыткі кніжнасці і грамад-ска-юрыдычных навук.
    Хоць даследчыкамі неаднойчы ўспаміналася аб паасобных рукапісных кнігах Бібліі, распаўсюджаных на Беларусі, якімі мог карыстацца Ф. Скарына ў сваім перакладзе, па-сапраўднаму святло на асаблівасць таго цар-коўнаславянскага зводу, на які абапіраўся беларускі асветнік, праліваюць архіўныя даследаванні М. Нікалаева 1, А. Аляксеева і С. Ліхачовай 2 аб існа-ванні самастойнага беларускага зводу царкоўнаславянскай Бібліі на пачат-ку XVI ст. Са з’яўленнем поўнага славянскага спісу Бібліі Старога і Новага