480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Ф. Скарыну справядліва называюць знакамітым рыцарам сваёй эпохі, не толькі яго гімнаграфічныя творы, але і, здавалася б, зусім не мастацкія, каментарыйныя тэксты яго прадмоў, казанняў, надпісанняў глаў і пасля-слоўяў выяўляюць у ім адмысловага майсгра слова, разнастайнасць, даклад-ней нават сказаць, канцэнтраванасць стылявых прыёмаў і сродкаў у яго творах нярэдка проста ўражвае. Пры гэтым зайздросная тэхніка красамоў-ства заўсёды ўпарадкавана і адухоўлена яго тонкім мастакоўскім густам і пачуццём меры.
Пры ўрачыстасці ладу апавядання не можа не звярнуць на сябе ўвагу суразмоўны аўтарскі тон — характэрная адзнака пропаведзі. Вы па кожным радку адчуеце, што аўтар вядзе не бясстрасную, бязадрасную гавор-ку, а мае перад сабой жывога чытача (слухача). Апошняе дасягаецца не толькі багатым ужываннем звароткавых формаў, ці вакатыву, гэтай асаб-лівай разнавіднасці загаднага ладу, але і надзвычай частым выкарыстан-нем эліпсісу (сінтаксічнага сцягвання). Пры гэтым сінтаксічныя пропускі датычацца не толькі злучнікавых формаў: “Восхощешь ли” [поўная форма “Есть ли восхощешь...”], але цэлых фразавых пазіцый: “Есть ли астрономии или звездочети — найдешь на початку книги” [прапушчана цэлая прэдыкатыўная трупа “хощешь умети”, што ўгадваецца з папярэдняга сінтаксічнага перыяду].
7G
У дадзеным выпадку эліпсічны прыём-пропуск фразавых фрагментаў зрушвае апавяданне на некалькі прастамоўны, суразмоўны лад. Так, над усім іншым, Ф. Скарына перш за ўсё застаецца прапаведнікам. У выніку слова скарынаўскіх прадмоў і казанняў — заўсёды шматпланавае, а значыць, аб’-ёмнае, вобразнае, яно не проста паведамляе звесткі пра курс навук, якім можна вучыцца па Кнізе кніг, яно суразмоўнічае з чытачом, зацікаўлівае, захапляе яго.
3 рытарычных фігур бадай найбольш распаўсюджаныя ў Ф. Скарыны рытарычны зваротак і рытарычны вокліч, нярэдка вельмі тонка пераведзе-ны ў план рытарычнага пытання.
У гімнаі'рафічных творах Ф. Скарыны, у прыватнасці ў акафістах Ісусу Хрысту і Іаану Прадцечу, на рытарычным зваротку засноўваецца ўся сю-жэтная структура твораў.
Узнёслы лад гэтага асабліва паэтычнага гімнаграфічнага жанру фактыч-на падтрымліваецца сістэмай рытарычных прыёмаў, сінтаксічных парале-лізмаў і рытарычных перыядаў з багата вар’іраванай сінанімікай імёнаў асо-бы ўхвалення, праз якія, па сутнасці, і раскрываецца жыційны бок і руха-ецца сюжэтыка твора.
Велічным стылем “пляцення славес” палоніць нас не толькі гімнагра-фія Ф. Скарыны, паэтыка якой патрабавала канцэнтраванай вобразнасці. Амаль такое ж багацце рытарычных прыёмаў, асабліва фігур слова, мы на-зіраем у немастацкай скарынаўскай прозе. Вышэй пры разглядзе прапавед-ніцкага майстэрства Ф. Скарыны мы захапляліся разнастайнасцю выяўлен-чых прыёмаў у сінтаксічнай тканіне яго “Предьсловия... во всю Библию рус-каго языка”:
“И что ест, чего в псаломох не найдешь? Нест ли там величества Божия и хвалы Его?
Там ест справедливость. Там ест чистота душевная и телесная. Там ест наука всякое правды. Там мудрость и разум досконалый. Там ест милость и друголюбство без льсти; и вся иншии добрые нравы, яко бы со источника, оттоле походять. Там ест великая тайна о Бозе в Троици едином и о воплощении Господа нашего Ісуса Христа, и о змученьи его невинном, и о воскресении из мертвых. Там ест надежа востания из мертвых и верного живота, боязнь страшного суду и вечного огня. Там ест многих скрытых тайн зъявление. Веи тыи речи, яко бы у великом сокровищи, в сей малой Псалтыри найдешь” 26.
Прадмова Ф. Скарыны — вялікасны гімн гэтаму выдатнаму помніку Свяшчэннага Пісання, і даводзіцца толькі здзіўляцца, якое тонкае ўмель-ства і мастацкую меру выяўляе пісьменнік у сваім натхнёным апавя-данні.
26 Скарына Ф. Творы. С. 17-18.
Ф. Скарына вельмі часта карыстаецца такой фігурай слова, як асіндэ-тон (бяззлучнікавая сувязь), звычайна гэта разгорнутыя фразы—перыяды, як у працытаваным урыўку і асабліва ў анатацыйных пасажах прадмоўнага жанру, якія вымагаюць пераліковага выкладання інфармацыі. Прадмова, асабліва анатацыйны элемент у ёй, патрабуюць нярэдка сціслага агляду, часам проста пералічэння зместу анатуемага тэксту. У Ф. Скарыны гэтая неназбежная статыка прадмоўнага жанру разнастаіцца шматлікімі выяўлен-чымі прыёмамі. Найбольш выпрабаваным са сродкаў пераадолення пера-лічальнай статыкі, надання пералічэнню экспрэсіўнага эфекту з’яўляецца градация, калі пералічэнне падаецца па сістэме ўзрастання, нагрувашчван-ня аднародных членаў сказа. У французскай стылістыцы приёмы гэтыя абагульняюцца назвай акумулятыўнага стылю, якім пераадольваецца сты-лявая аморфнасць традыцыйнага пералічэння 27. Загадка акумулятыўнага стылю, думаецца, у тым, што так званым “нагрувашчваннем” (фр. accumulation) аднародных членаў ці іх груп дасягаецца эфект парцьшяцый-най, усхваляванай мовы, што адпавядае мове біблейскага “откровения” (у Ф. Скарыны “зъявления”), пафасу пропаведзі.
Вышэйпрыведзены ўрывак з “Прадсловия во Псалтырь” яскравы прык-лад акумулятыўнага стылю, надзвычай канцэнтраванага і разнастайнага па выяўленчых прыёмах. Прычым мы тут сустракаемся не толькі з унутры-сказавай градацыяй прэдыкатыўных аднародных членаў при адным дзей-ніку: “Псалом ест щит... покой... защититель... и радость... потеха и песня... молитва и покраса...” і г. д. Фактычна ўся міжсказавая сувязь у межах пе-рыяду здзяйсняецца градацыяй — наі'рувашчваннем аднародных па канст-рукцыі сказаў, наваг з поўнай тоеснасцю анафар і клаузул у іх. “Псалом ест всея церькви единый глас, свята украшаеть. Псалом всякую противность, еже ест Бога ради, усмиряеть. Псалом жестокое сердце мякчить и слезы с него, якобы со источника, изводить” і г. д.
Акрамя ўсяго, у скарынаўскіх перыядах мы назіраем яскрава выяўле-ны сінтаксічны паралелізм з выразнай тэндэнцыяй да вымаўляльнай іза-хроннасці (роўнаскладовасці) сказаў-коланаў:
“Там ест справедливость.
Там ест чистота душевная и телесная.
Там ест наука всякое правды”.
Мы не выпадкова падалі прыклад у такім графічным запісе. Скарынаў сінтаксіс настолькі рытмічна ўрэгуляваны, упарадкаваны з боку анафар і анакруз і самога паралелізму канструкцый, што дастаткова апошнім надаць графічную выдзеленасць, як яны па ўсіх прыкметах набліжаюцца да пачат-ковай ступені версіфікацыі (верлібру).
27 Гл.: Потоцкая Н. П. Стилистика современного французского языка. М., 1974. С. 233-234.
78
Тэарэтычнае вызначэнне акумуляцыі як пералічэння, нагрувашчвання аднародных прадметаў і паняццяў далёкае ад раскрыцця глыбоказмястоў-най прыроды гэтага стилю. У прыватнасці, у Ф. Скарыны стыль гэты ўзы-ходзіць да вобразнай мовы анатуемага (біблейскага) тэксту, якая ў сваю чаргу змястоўна прадыктавана мовай прарочага “откровения”. Асаблівасць гэтай мовы ў тым, што ў ёй шмат элементаў унутранай мовы, яна аперы-руе паняццямі, паміж якімі прапушчаны многія прамежкавыя звенні думкі. Гэта мова суцэльных эліпсісаў, на ўзроўні граматыкі, на ўзроўні думкі. Кожная з адзінак пералічэння — гэта фактычна неразгорнуты сказ, гэта калі і акумуляцыя, дык акумуляцыя думак, гаворка паняццямі, пропускі звенняў, сама эліпсіснасць якіх стварае ўражанне сінтаксічнага нагрувашчвання. У дадзеным выпадку акумулятыўны стыль, як мы зазначалі, збліжаецца з такой з’явай экспрэсіўнага сінтаксісу, як парцыляцыя (фр. parcelle), стылі-стычнай фігурай мовы, пры якой часткі адзінага сказа інтанацыйна адасаб-ляюцца як самастойныя сказы.
Да таго ж выкарыстанне акумулятыўных прыёмаў вопытнымі майст-рамі слова, у прыватнасці Ф. Скарынам, паказвае, што яго толькі фігураль-на можна назваць нагрувашчваннем. Сінтаксіс акумулятыўнага стылю тонка распрацаваны, цалкам падпарадкаваны экспрэсіўнаму эфекту. Важней-шым з яго прыёмаў з’яўляецца градация (ад лац. gradatio — паступовае павышэнне), якую сучасная паэтыка разглядае як усякі рад членаў з пасту-повым нарастанием значэння (клімакс) ці спадам (антыклімакс).
У разгледжаных прыкладах з прадмоў “...Во всю Бивлию рускаго языка” і да Псалтыра мы маглі назіраць, як вялікія кавалкі тэксту, абзацы-пе-рыяды, што пабудаваны паводле акумулятыўных прыёмаў, аднолькава на ўнугрыфразавым і міжфразавым узроўнях падпарадкаваны градацыі, раз-віццю значэння, што надае экспрэсію, сапраўдную пафаснасць і энергію скарынаўскаму стылю.
Проза прадмоўна-пасляслоўнага комплексу — сапраўдны ўзор натураль-насці прыёмаў. Градация ў Ф. Скарыны, клімакс ці антыклімакс выключна падпарадкаваны сэнсу, інтанацыйнаму руху ў межах перыяду, у выніку ў вышэйпрыведзеным урыўку на ўзыходзячай ступені інтанацыі мы назіра-ем градацыйнае нарастание, а на зыходзячай — спад акумуляцыі. Так, нарастание ў заключнай фразе перыяду “И к тому, яко ся имамы заховати ко братій своей, яко к родителем, яко ко старейшим, яко ко младшим, яко ко немощным”, пачынаючы ад “яко ко иноверком и яко ко всякому человеку”, завяршаецца спадам адпаведна апавядальнай інтанацыі завяршэння.
Акумулятыўныя прыёмы — мастацтва тонкае, у іх лёгка збіцца на штуч-нае нагрувашчванне, што выкліча адмоўны эфект.
У Ф. Скарыны мы назіраем сапраўдную смеласць у выкарыстанні аку-мулятыўнага стылю.
79
“В ней [мудрасці. — Л. Я.] воистину ест дух разумности // святый, единый, различный, смысленый, II скромный, вымовный, движющийся, непо-скверненый, И истинный, сладкий, чистый, сталый, добротливый И и всякую иную имеющий в собе добрую цноту” 28.
Зноў жа і тут акумулятыўны стыль выкладання ідзе ад зместу, ад апа-фатычнага разумения біблейскага тэксту. Менавіта так, у нявыказанай бяс-концасці імёнаў-азначэнняў, паводле старажытнабіблейскага адмоўнага па-знання, характарызуецца сутнасць Бога, у дадзеным выпадку трэцяй яго по-стаці — Духа Святога.
У сувязі з акумулятыўным стылем, што, як мы зазначалі, пераняў мову асноўнага анатуемага (біблейскага) тэксту, у прыватнасці мову прароцтваў з яе парцыляцыйнай структурай, асобнай гаворкі заслугоўвае з’ява эліпсісу як рытарычнага прыёму.
Як мы ўжо папярэдне пачыналі весці гаворку, славутая афарыстычнасць і лаканізм скарынаўскіх твораў у значнай ступені абавязаны з’яве стара-жытнага эліпсісу, перанятага з біблейскага прарочага стылю. Пры разгля-дзе фрагмента з прадмовы “...Во всю Библию рускаго языка” і іншых ска-рынаўскіх тэкстаў мы пераконваліся ў тым, які выйгрыш у дасягненні вы-разнасці тэксту дае да месца ўжытае апушчэнне таго ці іншага сінтаксічна-га звяна. Г эта сапраўдны сродак надання афарыстычнасці і лапідарнасці вы-казванню, якім шырока карысталася старажытная рыторыка.