• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    Адным з лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі назваў асвет-ніка з Полацка М. Багдановіч, трапна зазначыўшы сціслую ўзаемасувязь і ўзаемаабумоўленасць паміж дзяржаўна-палітычнай незалежнасцю белару-саў у эпоху Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) і развітым для свайго часу станам іхняе культуры, заняпад якой у XV1I-XVIII стст. прадвырашаны быў у многім стратай гэтай незалежнасці (Люблінская унія 1569 г.), паступовай асіміляцыяй мясцовай шляхты.
    Цікавую і арыгінальную спробу асэнсавання асветніцкага прыкладу Скарыны з гледзішча гістарычных лёсаў беларускай інтэлігенцыі зрабіў 1. Канчэўскі (псеўданім I. Абдзіраловіч) у сваёй публікацыі “Адвечным шляхам” (Вільня, 1921). Правідловы, “адвечны шлях” нацыянальнай культуры, разважае аўтар, не ў сляпым перайманні знешніх узораў (чым скрозь гра-шыла асвечаная частка беларускага грамадства), але творчае пераасэнса-ванне на ўласнай глебе ўсходне-візантыйскіх і заходне-рымскіх кульгура-творчых пачагкаў, што бліскуча ўвасобіў сваёй дзейнасцю Францішак Ска-рына.
    У тым самым часе, што і кніга Канчэўскага, у Вільні і Мінску выхо-дзяць з друку працы па гісторыі беларускай літаратуры М. Гарэцкага, М. Янчука. Абодва аўтары засяродзілі ўвагу на дэмакратычнай накіраванасці Ска-рынавага асветніцтва дзеля “людзей простых, паспалітых”, намаганнях пер-
    88
    шадрукара па ўдасканальванню беларускай мовы ў сферы рэлігійнага ўжыт-ку, на яго глыбока свядомым патрыятызме. На думку Янчука, Скарынава творчасць, апрача іншага, стала прыкладам аптымізацыі канфесійнага і свец-кага напрамкаў у выхаванні чалавека. На жаль, такое спалучэнне веры і рацыянальных ведаў у пазнейшыя часы, працягваў даследчык, саступіла перад вострай рэлігійнай барацьбой праваслаўя і каталіцтва, у якую былі ўцягнуты практычна ўсе літаратурныя сілы Беларусі, трацячы свае тален-ты на дагматычныя спрэчкі і забываючы за імі больш істотныя грамадскія праблемы.
    Гэтую ж праблему рэлігіі і нацыянальнасці ў святле Скарынавай тра-дыцыі закрануў В. Ластоўскі ў даследаванні ‘Тісторыя беларускай (крыў-скай) кнігі” (Коўна, 1926). Наколькі Скарына сваёй творчасцю ўвасобіў цэ-ласнасць духоўна-культурнага развіцця беларусаў на падставе ўзаемадзе-яння народнасці і веравызнання, нагэтулькі, лічыў Ластоўскі, царква на Беларусі — праваслаўная і каталіцкая — не выказалі належнага разумения нацыянальна-культурных інтарэсаў народа і часта выкарыстоўваліся су-седнімі дзяржавамі наперакор гэтым інтарэсам, як сродак асіміляцыі, этна-культурнай пераарыентацыі беларускага насельніцтва. Можна ў святле гэ-тых разважанняў вучонага калі не прыняць, то, прынамсі, зразумець яго погляд на станоўчую ролю уніі (раней з падобнай думкай выступілі К. Ка-ліноўскі, М. Багдановіч) як альтэрнатыву рэлігійна-палітычнаму націску звонку 2.
    У 20-я гады беларускае скарыназнаўства (напр., зборнік “400-лецьце беларускага друку”. Менск, 1926) паставіла і начало распрацоўку шэрагу вузлавых пытанняў адносна эпохі Скарыны, беларускага Адраджэння як раз-навіднасці агульнаеўраыейскага, этнакансалідацыйных працэсаў у тагачас-най Беларусі, нацыянальна-творчай ролі асветніка-першадрукара, які праз агульнанародную накіраванасць сваіх друкаў (“людем простым, посполитым”) упершыню злучыў пісьменства з народам, чым выказаў адну з істот-нейшых уласцівасцей беларускага гуманізма, адраджэнцкага асветніцтва. Да такіх жа вузлавых належала і пытанне аб характары Вялікага Княства Літоў-скага, дакладней, беларуска-літоўскай дзяржавы і яе спрычынення да раз-віцця беларускай мовы, патрыятычнай думкі, нацыянальнай культуры на-огул, заканамерным вынікам якой і быў узлёт Скарынавага генія 3.
    2 Грунтоўны крытычны аналіз уніі і, шырэй, праблсмы беларускай нацыянальнай царк-вы, з улікам супярэчнасцсй гісторыка-культурнага досвсду Бсларусі, прадстаўлсны ў публі-кацыі нсвядомага аўтара “О “старой” и “новой” унии” // Скарыніч. Мн.; Смалснск, 1997. Вып. 3. С. 165-481.
    3 “Нацыянальна-культурнас адраджэннс народа, — чытасм у адным з артыкулаў У. Пічэ-ты, — мажліва толькі ў варунках самастойнага палітычнага існавання. Мова ў станс развівацца і ўмацоўвацца, калі яна з’яўлясцца мовай упраўлсння. заканадаўства і асвсты. Бсларуская мова ў XVI ст. здолсла толькі таму стаць моваю літаратуры, што Беларусь жыла самастой-
    8!)
    Запанаваўшая ў навуцы к пачатку 30-х гадоў і на цэлае наступнае паў-стагоддзе глухая пара вульгарызатарства і дагматызму, пры агульным цэнт-ралісцка-асімілятарскім настаўленні афіцыйнай палітыкі і ідэалогіі ў на-цыянальным пытанні, не спрыяла засяроджванню на нацыянальных аспектах гісторыі і культуры, творчых славутасцях Беларусі. Ды і самі паняцці тыпу “беларуская дзяржаўнасць”, “беларуская свядомасць”, “беларускае нацыянальнае пачуццё”, “беларускі патрыятызм” і г. д. былі залічаны да разраду падазроных, калі не крамольных, намаганнямі звышінтэрнацыяна-лістаў выкраслены з навуковага і публіцыстычнага ўжытку, альбо выкары-стоўваліся, як правіла, са знакам мінус, у выкрывальніцкіх, “антынацыяна-лістычных” мэтах. Як бачым, згаданы на пачатку парадокс невядомасці вя-домага Скарыны мае свае прычыны.
    Натуральна, што сучасная адраджэнцкая думка, узнаўляючы на папялі-шчах сталіншчыны і абэцэдаршчыны (гл_: Падокшын С. Абэцэдаршчына // Літ. і мастацтва. 1990. 8 чэрв.) цэласныя, нацыянальна вартасныя адносіны да культурнай спадчыны, гістарычнай памяці народа, зведвае інспіруючае ўздзеянне творчага набытку папярэдніх адраджэнцаў. Станоўчай прыкме-тай апошніх двух гадоў з’явілася філасафічнае, так бы мовіць, пашырэнне і паглыбленне даследчага кругагляду на феномен Скарыны, спроба спасці-жэння яго не проста як эпахальнай з’явы ў мінулым, але як сталай харак-тэрнай якасці ў нацыянальнай субстанцыі беларускага народа, як гумані-ста-адраджэнца “свайго ды нашага часу” (Энцыклапедычны даведнік, пры-свечаны Скарыне, манаграфіі і публікацыі Г. Галечанкі, У. Конана, Ю. Ла-бынцава, В. Чамярыцкага, А. Яскевіч, матэрыялы Першых (Мінск, 1986), Другіх (Полацк, 1995) Скарынаўскіх чытанняў, а таксама адпаведных кан-ферэнцый ў Маскве (1990), Венецыі (1992) і г. д.).
    Скарынава асветніцтва прыцягальнае і скрозь актуальнае для нас сваей грамадзянска-патрыятычнай наканаванасцю, асаблівым замілаваннем да мацярынскага слова. “И видечи таковые пожитки в так малой книзе, я Фран-цишек, Скоринин сын с Полоцька, в лекарских науках доктор, повелел есми Псалтырю тиснута рускыми словами а словенским языком наперед ко чти и к похвале Богу.., а потом к пожитку посполитого доброго, наболе с тое причины, иже мя милостивый Бог с того языка на свет пустил” (Скарына Ф. Творы. Мн., 1990. С. 18). У старабеларускім пісьменстве гэта, па сут-насці, першая з дасюль знаных намі праяў высокай этналінгвістычнай свя-домасці пісьменніка, для якога родная мова мае арганічную непадзельную еднасць кнігатворчай і выхаваўчай ролі. Эпоха Адраджэння акурат і запа-
    ным палітычным жыццсм, што бсларускас слова панавала ў адміністрацыі і заканадаўствс, што сціплыя бсларускія канцылярысты былі вялікімі творцамі актавае мовы”. — Пичста В. Две культуры в Белоруссии: Буржуазная культура и культура социалистическая // Сов. строительство. Мн., 1928. № 3—4. С. 143.
    90
    чаткавала ўзыходжанне розных гаворак, дыялектных утварэнняў да ўзроў-ню нацыянальных моваў, чаму спрыялі таксама і пераклады Бібліі на тага-часныя еўрапейскія мовы. 3 гэтай з’явай, як вядома, К. Маркс звязваў па-чаткі Рэфармацыі, “абуджэнне нацыянальнасцей”.
    Пры ўсіх разыходжаннях адносна тыпалогіі Скарынавага перакладу біблейскіх тэкстаў (беларуская мова, рэдакцыя царкоўнаславянскай, прамеж-кавая ад царкоўнаславянскай да беларускай, старабеларускі “высокі” біблейскі стыль і г. д.) дастаткова відочныя дэмакратызм, даходлівасць, сты-лявая вабнасць усёй моўнай фактуры перакладчыка. “Муж наученый есть крепок и моценъ”, “Пуга прислужит коню и узда ослу и жезлъ на хребет немудрых”, “За похотями твоими не ходи и от злое воли твоея отвернися”, “Припусти к собе чужоземца и превратить тебе въ бури и отведет тя от влас-ных путей твоих”, “Кто доткнется смолы, змажется от нее, и кто живет з гордым, облечется в гордость”, “И власную жену любити, а пред чужою утекати”, “Прото ж укрепися и буди велми мужныи”... Высокі царкоўна-славянскі (кніжнаславянскі) стыль, як можна заўважыць з пададзеных вы-шэй прыкладаў, Скарына ўзбагачае і адначасна спрошчвае жывой народ-най лексікай, фразеалагічнымі зваротамі. Звычайнае гаваркое слова ў біблейскім стылявым кантэксце дзякуючы Скарыне, набывала выключную меладыйную, эстэтычную выразнасць, тым самым узмацняючы ідэйна-ма-стацкае ўздзеянне на чытача.
    Мову свайго народа “братии руси” гуманіст-першадрукар увёў на аб-сягі сусветнай культуры, мастацкага і маральнага досведу чалавецтва, на-гадаўшы чытачу пра агромністыя культуратворчыя здольнасці яго роднага слова, пра назначэнне перакладаемых кніг: “...наперед Богу ко чти и своему прироженому рускому языку к науце”. Нельга ў гэтым і падобных праг-рамных выказваннях Скарыны не заўважыць якасна новай сацыялінгвістыч-най сітуацыі, выкліканай у грамадстве Скарынавым асветніцтвам, калі на-вучанню, а яшчэ шырэй — шанаванню роднай мовы надаецца самае высо-кае маральна-педагагічнае значэнне, суадноснае ролі хрысціянска-рэлігій-нага выхавання, паводле аўтара “Бивлии руской”, выйсцевай і канчатковай мэты чалавечага жыцця (“тако ж и люди игде зродилися и ускормлены суть по Бозе...” (курсіў наш. —А.К.)).
    Пэўна так глыбока і абсяжна глянуць на праблему мовы мог чалавек з дастаткова развітымі нацыянальным пачуццём, моўнай свядомасцю, пры-чым зберажонымі і выказанымі за межамі радзімы, у асяроддзі пераважна іншаэтнічным, іншамоўным. Гэтую істотную акалічнасць, мабыць, таксама варта браць над увагу дзеля больш поўнай і аб’ектыўнай ацэнкі Скарынавага наватарства на магістральным напрамку айчыннай культуры.
    Ад яго, слыннага Палачаніна, зачынае беларускае пісьменства трады-цыю шчырай адданасці роднаму слову, ад якой ужо ў Новым часе адштур-
    91
    хнецца другі Францішак — Багушэвіч, кіруючы суродзічам набатную пе-расцярогу-запавет: “Не пакідайце мовы нашай беларускай, каб не умерлі!”
    Некалькі меркаванняў пра канфесійны бок пытання. Скарына, як вядо-ма, не акцэнтаваў веравызнавальнага моманту ў сваёй творчасці, чым на-доўга заклапаціў даследчыкаў, звыклых да адзначаных адказаў і ў гэтай справе. А між тым асабісты жыццяпіс нашага першадрукара (верагодней за ўсё католіка) пакінуў нашчадкам апасродкаваны доказ пра этнакультур-нае, нацыянальнае адзінства народа пры многасці веравызнанняў (права-слаўныя, католікі, пазней — пратэстанты, уніяты). У гэтых адносінах твор-чы вопыт Скарыны даволі цікавы і, здаецца, варты грунтоўнага асэнсаван-ня ў рэчышчы шматвяковай гісторыі рэлігійнага жыцця на Беларусі.