480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Эліпсіс, які непасрэдна выцякае з папярэдняга поўнага сінтаксічнага члена, з’яўляецца таксама сродкам рытмічнага ўпарадкавання тэксту, вы-трымлівання сінтаксічнага паралелізму коланаў сінтагм, базавай адзінкі пра-заічнага рытму.
“Ветхый закон ест телесный, // а новый — духовный. // Во ветхом — стень, // а во Евангелій — истинна. // Во ветхом — неволя, // а во благове-ствовании Христове — свобода” 29.
Эліпсіснае сцягванне тут працягваецца да канца перыяду, аўтар, умела выкарыстоўваючы багатую стылістыку старажытных дзеяслоўных ладоў, абыходзіцца амаль без дзейнікавых формаў, пераводзячы члены фактычна складаназлучанага сказа ў той жа акумулятыўны рад.
Так, эліпсіс і звязаны з ім эфект афарыстычнасці і лаканізму выказ-вання — не толькі рытарычны прыём, а, можна сказаць, характэрная ўлас-цівасць старажытнай мовы. 3 аднаго боку, як нам даводзілася ўжо гава-рыць пры аналізе вобразнай прыроды акумулятыўнага стылю, яна вытвор-ная ад мовы прарочага “откровения”, дзе маюць месца пропускі прамеж-кавых лагічных звёнаў і ў цэлым не да канца разгорнуты веер унутранай мовы.
28 Скарына Ф. Творы. С. 22.
29 Тамсама. С. 110.
80
Хоць, як ужо адзначалася, хрысціянская рыторыка цуралася вонкавай прыгажосці дзеля ўпрыгожвання, якая ўспрымалася як загана стылю, ад-нак яна цаніла выяўленчую сілу слова, што адпавядала Боскай узвышанасці самога прадмета выказвання.
Святое стаўленне да моватворчасці, адносіны да слоў як да каштоўных самацветаў, якіх прытрымліваліся складальнікі біблейскіх прытчаў, вельмі імпанавалі Ф. Скарыне, пра што і ён так красамоўна засведчыць сваім вы-датным выслоўем у “Предсловии в притчи Премудраго .Саломона”.
Высокая эстэтыка слова, адчуванне дзівосных выяўленчых магчымас-цей яго, што можна было бачыць, аднолькава характэрныя як для гімнагра-фічных, так і для немастацкіх жанраў беларускага рытара. Як ужо адзначалася, стылявы тэмперамент, напружаная экспрэсія мастацкага слова Ф. Ска-рыны ў жанрах немастацкай прозы абумоўлены, з аднаго боку, экзэгетыч-на-прапаведніцкім характарам яго прадмоў, з другога, дасканала распраца-ванай ва ўлонні хрысціянскай рыторыкі культурай падачы матэрыялу.
Рытмічная арганізацыя прозы — рэдкае майстэрства. У старажытных мастакоў слова валоданне ім абумоўлена высокай агульнай вобразнай культурай, выпрацаванай ва ўлонні рыторыкі.
У прозе Ф. Скарыны ўсе ярусы рытмічнай арганізацыі тэксту надзвы-чай прадуманы і ўзгоднены між сабой. Коланы-сінтагмы, на якія інтана-цыйна членіцца сказ і якія лічацца элементарным! адзінкамі празаічнага рытму, у скарынаўскім тэксце не толькі падпарадкаваны вымаўляльнай іза-хроннасці, але, як правіла, набываюць характар паралелізму членаў (paralelismus membrorum). А гэта вельмі высокае мастацтва рытмічнай ар-ганізацыі, што патрабуе не толькі роўначленнасці і сінтаксічнага падабен-ства рытмічных адзінак, але і аднолькавага іх аздаблення на анафарах і кан-чатках (ізаколан), што мы ў вялікай частотнасці назіраем у вышэй разгле-джаных прыкладах.
Высокае, менавіта ізаколанавае ўпарадкаванне рытмічных адзінак на-столькі выразнае ў рытмічнай арганізацыі скарынаўскіх тэкстаў, што яго можна аднесці да характэрнай асаблівасці аўтарскага стылю:
“Двоякая правда: // Божия и человечия. // Двоякий суд: // Божий и человечий. // Двоякая похвала: // от Бога и от человек” 30.
Часцей за дакладны ўжываецца недакладны ізаколан:
“Во ветхом — стень, // а во Евангелий — истинна. // Во ветхом — неволя, // а во благовествовании Христове — свобода” 31.
Як рытмаўпарадкавальны пачатак паралелізм выходзіць за межы фразы і пачынае сінтаксічна ўпарадкоўваць міжсказавую прастору, аб’ядноўвае складаныя сказавыя адзінствы ў гарманічна арганізаваны кантэкст.
Скарына Ф. Творы. С. 110.
31 Тамсама. С. 114.
XI
Стылістычная сіметрыя, паралелізм з яго дасканала распрацаванымі прыёмамі, былі неабходнымі кампанентамі старажытнай манеры апавядаль-насці, што ўвайшло ў паэтыку над назвай арнаментальнай прозы. Гэта скла-даная тэхніка, што зыходзіла найперш з сіметрыі, ураўнаважання думкі як сродку падгрымлівання апавядальнасці ў звышфразавым адзінстве перыя-ду, у пазнейшай традыцыі выкарыстоўвалася толькі як прыём, параджаю-чы штучныя стылі (маладнякоўская проза).
Так мы падыходзім да разгляду больш высокай адзінкі рытмічнай ар-ганізацыі прозы — перыяду, якому ў сістэме рытмічнай упарадкаванасці тэксту надавалі вялікае значэнне старажытныя мастакі слова.
У класічнай рыторыцы склалася ўяўленне пра перыяд (грэч. periodas — абход, кругазварот) як пра разгорнуты складаназалежны сказ з паўнатой распрацоўкі думкі і закончанасцю інтанацыі. Старажытнае красамоўства, якое развівалася ў цеснай залежнасці ад музыкі, атаясамлівала, відаць, перыяд з паняццем поўнага каданснага абароту, закончанага музычнага вы-казвання32. Перыяд, паводле рытарычнай тэхнікі, гэта не проста законча-ная думка абзаца, ён вымагае яшчэ і рытмічнай арганізацыі гэтай думкі.
На адмыслова выкананай перыядычнай будове, якую ў дадзеным вы-падку можна атаясамліваць са страфічным упарадкаваннем у паэзіі, цал-кам заснаваны дынамічная кампазіцыя і ў цэлым інтанацыйна-гарманічнае аздабленне акафістаў Ісусу Хрысту і Іаану Прадцечу. Не меншую ўвагу на-дае аўтар рытмічнаму ўпарадкаванню твораў прадмоўна-пасляслоўнага комплексу. Гэтая мэта прасочваецца ва ўсіх, нават дробных жанрах немас-тацкай прозы. Разгорнутыя пасляслоўі, нягледзячы на сваю трафарэтнасць, таксама амаль заўсёды маюць форму своеасабліва вар’іраваных перыядаў, як, напрыклад, пасляслоўе да кнігі Юдзіф: “Доконана ест книга, рекомая Іудзнф, с помощью Бога в Троици единого и матери его пречистое девици Марии людем посполитым руского языка к пожитку, повелением, працею и выкладом ученаго мужа, в лекарских науках доктора Франциска Скори-ны из славнаго града Полоцька у великом месте Празском лета по нароже-нии нашего Спасителя тысеща пятьсот и девятогонадесеть, месеца февраля, дня 9” 33.
Старажытныя назыўныя сказы клічна-вакатыўнага характару ў сістэме перыядычнай структуры надаюць апавяданню ўзвышаны лад, і ў той жа час яны надзвычай лапідарныя і рытмічна ўпарадкаваныя. Вабяць сваёй кала-рытнай вобразнасцю, эканоміяй моўнай матэрыі, сёння ўжо архаічныя, старажытныя рознаадценневыя формы прошлага часу: аорыста — “погорде госпожею своею”, “восхоте Господь Бог”, імперфекта — ‘‘Каин и Авель приношаху жертву Господеви”, плюсквамперфекта — “И царь взялъ ю былъ
32 Вахромеев В. А. Элементарная теория музыки. М., 1967. С. 226-227.
33 Скарына Ф. Творы. С. 45.
82
к собе”. Сродкам дасягнення лапідарнасці выказвання ў надпісаннях глаў часта выступаюць формы супіна, ці дасягальнага ладу. У Скарыны яны не-калькі стылёва мадэрнізаваныя, дзеяслоў ужываецца не ў давальным, а ў вінавальным склоне, ён амаль субстантываваны: “Господь Богь повелелъ Авраму выйти з земли своей...”, “И тамо поведалъ Сараи сестрою быти”.
Паводле сучасных лінгвістычных уяўленняў, гэта форма складанага дзеяслоўнага выказніка, яна дазваляе пазбегнуць канструкцый складаназа-лежных сказаў, разгортвання якіх не дапускае лаканізм жанру надпісанняў. 3 пункту ж погляду генератыўнай граматыкі гэта вельмі змястоўна насыча-ная фразавая канструкцыя, форма супіна ў дадзеным выпадку дапамагае ўнікнуць разгортвання простай мовы, спалучыць яе з аўтарскай ва няўлас-на простай яе канструкцыі. Апрача выйгрышу ў лаканізме, гэта да таго ж яшчэ ў экспрэсіўным сэнсе вельмі багатыя граматыка-сінтаксічныя формы, дзе, паводле М. М. Бахціна, назіраецца сэнсавы поліфанізм, двуспалучанасць аўтарскай і простай мовы.
Са свайго боку Ф. Скарыну ў надпісаннях, пры ўсёй іх змястоўнай сцісласці, удаецца захаваць адзінства стылю, характэрнае для ўсіх твораў прадмоўна-пасляслоўнага комплексу, вытрымаць даволі паслядоўна іх ко-ланавую рытмічную ўпарадкаванасць. Нягледзячы на сваё ўсяго толькі “прэ-пазіцыйнае” становішча, надпісанні вельмі часта ўтвараюць арганічнае змястоўнае цэлае не толькі з тэкстам прадмовы, але і са зместам перакладу асноўнага біблейскага тэксту, у чым прасочваецца своеасаблівая ўстаноўка перакладчыка-каментатара-выдаўца.
А з другога боку, менавіта вытрыманая сінтаксічна-рытмічная аргані-зацыя ў форме перыяду, з яго ўзвышэннем і ніспадзеннем інтанацыі, арга-нізуе, здавалася б, “назыўны” тэкст надпісання ў цэласнае выказванне — у асобны жанр, вылучае яго са структуры як перакладу, так і прадмовы. Са-май старажытнай сінтаксічнай сувяззю была далучальная, з якой развіва-лася яе наступная градацыя — спалучальная, яшчэ пазнейшая, падпарад-кавальная. Разам з пералічальнай інтанацыяй далучальная сувязь праз роз-ныя сродкі сінтаксічнай выразнасці (эліпсісы, інверсіі і г. д.) звязвае асоб-ныя сказы ў адзінае рытміка-меладычнае цэлае, не просты сэнсавы абзац, а — перыяд. Невыпадкова пазней пры фарміраванні нацыянальных сістэм вершаскладання перад паэтамі паўстае пытанне актуалізацыі менавіта гэ-тых тыпаў сувязі экспрэсіўнага сінтаксісу.
Зладжаная коланавая, у форме высокаарганізаванага паралелізму чле-наў і ў цэлым паслядоўна перыядычная ўпарадкаванасць скарынаўскай прозы была набліжана да таго, што яе рытмічныя адзінкі, выдзеленыя ў самастойны радок, здольны былі, як мы вышэй паказвалі, сфарміраваць ужо даволі ўрэгуляваны версіфікаваны рад, набліжаны да верлібру. Такую рыт-мічна ўпарадкаваную прозу аддзяляе зусім невялікая мяжа ад вершаванай
83
мовы, узоры якой Ф. Скарына і паспрабаваў даць у версіфікаваным выкла-данні дэкалога (“Веруй в Бога единаго”) у “Предословии... во книги Исход”, у вершаваным заканчэнні прадмовы да кнігі Эсфір (“Не копай под другом своим ямы”) і ў эпіграфе да кнігі Іоў (“Богу в Троици единому ко чти и ко славе”), дзе гукарад набыў ужо дастаткова ўрэгуляваную форму сілабічнага верша.
Вопыт Ф. Скарыны ў сілабіцы вельмі паказальны ў сэнсе вызначэння тэндэнцыі беларускага вершаскладання, у напрамку якой яму належала раз-вівацца ў будучым 34. Калі ў ацэнцы версіфікаванага дэкалога і “Не копай под другом своим ямы” можна яшчэ вагацца паміж верлібрам і сілабікай, то ў вершы “Богу в Троици единому” мы маем усе прыкметы апошняй. Хоць адносна вызначэння скарынаўскай сілабікі, паводле старажытнага ўспры-мання, яшчэ вядзецца палеміка (П. Н. Беркаў, I. В. Саверчанка і інш.) 35, усе ж натуральная вымаўляльная характарыстыка дае досыць вытрыманую схему (15: 14; 15: 14), прычым ужо, як гэта ўласціва моватворчасці Скарыны, нават з невялікай разнастайнасцю колькаснага складу. У вершы ў наяў-насці, хоць і прыблізная, парная рыфмоўка (толькі для атрымання рыфмы “ко славе”, відаць, меркаваўся сінкапіраваны націск на апошні склад), досыць выяўленая ўжо цэзура, хоць і не ўсюды вытрыманая па месцы, і іншыя вершаваныя метрызаваныя прыкметы. Калі зыходзіць з навейшых канцэп-цый, паводле якіх за адзінку рытму прымаецца слова з прыналежнымі да яго клітыкамі (паслоўнае чытанне), сілабічны рытм Скарыны добра разгад-ваецца, праяўляецца досыць выразна ва ўсіх сваіх метрычных узроўнях: