480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Да Скарыны, па сутнасці, узыходзіць важная, дасюль не вырашаная праблема рэлігійна-нацыянальнага сінтэзу ў беларускай культуры, дзе полі-канфесійны склад грамадства не ўскладняў бы, не замаруджваў, як дасюль вялося і вядзецца, а спрыяў бы росквіту нацыянальнай культуры і свядо-масці беларусаў. Нічога дзіўнага ў тым, што закранутая праблема прылу-чана да ліку цэнтральных у сучасным адраджэнцкім руху.
“Ваганне паміж Захадам і Усходам, — зазначыў некалі згаданы ўжо І.Канчэўскі, — шчырая непрыхільнасць ні да аднаго, ні да другога — з’яў-ляецца асноўнаю адзнакаю гісторыі беларускага народа. Прыклад Скарыны, аб якім да гэтай пары невядома, хто ён быў такі, ці каталік, ці права-слаўны, і пэўна, што і той і другі разам, адбівае гэтае з’явішча ў душы беларускага духу, у індывідуальнасці, у душы нашага першага інтэлігента. Гэ-тую рысу беларуская народная інтэлігенцыя захавала і да нашай пары, але, як бачым, на тое ёсць гістарычныя прычыны” (Абдзіраловіч I. Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветагляду. Вільня, 1921. С. 7). Другі беларускі аўтар, Станіслаў Грынкевіч, у каментарыі да выказвання Канчэў-скага зрабіў крыху пазней істотнае ўдакладненне: згаданае ваганне ў бела-рускім характары зусім не азначае беспрынцыповасці поглядаў, няздольнасці да выбару. Наадварот — гэта хутчэй праява ўстойлівасці, своеасаблівай кансерватыўнасці, паколькі “беларус неахвотна прымае новае, усяроўна ад-куль яно ідзе і хто яго прыносіць з сабою” (Грынкевіч С. 3 зацемак аб характары беларуса//Калосьсе. (Вільня). 1935. Кн. 2. С. 112).
Да Скарынавай традыцыі спалучэння рэлігіі і нацыянальнасці на пад-ставе талерантных адносін да розных веравызнанняў далучаюцца сёння гра-мадска-адраджэнцкія арганізацыі Беларусі — Беларускі фронт “Адраджэнь-не”, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, шматлікія су-полк! культурна-асветніцкага і краязнаўчага характару. Яны імкнуцца да дыялогу з цэрквамі — каталіцкай, праваслаўнай — дзеля ўвядзення беларускай мовы ў рэлігійны ўжытак, пераадолення ізаляванасці царкоўных інстытутаў ад уласна беларускіх культурна-нацыянальных патрэб. Ажыў-
92
ляецца хрысціянская плынь у сучаснай беларускай літаратуры і грамадскай думцы. Адпаведныя зрухі заўважаюцца і сярод духавенства — праваслаў-нага і каталіцкага (падрыхтоўка перакладу Бібліі на сучасную беларускую мову, паступовае, пакуль што спарадычнае ўвядзенне гэтай мовы ў літур-гічную і педагагічную практыку). Усё разам узятае паклікана спрыяць пе-раадоленню штучнага разрыву паміж рэлігіяй і культурай, адбудове ду-хоўна-культурнай раўнавагі ў народзе.
Нарэшце, патрыятызм Скарыны — абагульненая выява яго нацыяналь-нага светабачання, аб чым неаднойчы ўжо даводзілася пісаць. Зазначу толькі, што Скарынава ідэя “вялікае ласкі” да Бацькаўшчыны, выказаная праз дасканалае спалучэнне філасофіі і паэзіі ў айчыннай славеснасці да-сюль застаецца ўзорам мастацкасці і грамадзянскасці. 3 гэтымі рысамі звя-заны і універсальны сэнс Скарынавага патрыятызму, паколькі пераканаўча даводзіць, як можна словам і справай слугаваць “народу ў чалавецтве і ча-лавецтву ў народзе” (У. Салаўёў). 3 тым, што чалавецтва пачынаецца з кан-крэтнага чалавека, засяроджанага ў канкрэтным народзе. Агульначалавечыя ж вартасці — ніякія не абстракцыі, але паўстаюць і здзяйсняюцца на пэў-най нацыянальнай глебе, “подлуг обычаев землі, часу і места” (Скарына).
Ці не гэтай вось зямною прыцягальнасцю Скарынава дыялектыка на-цыянальнага і агульналюдскага забяспечыла сабе трывалую прапіску ў ана-лах айчыннай і сусветнай гуманістычнай думкі? Прынамсі, гэткім высака-родным спалучэннем прасякнуты радкі Звароту Управы БНФ “Адраджэнь-не” да беларускай грамадскасці з нагоды помнага Скарынавага юбілею (ве-расень 1990 г.) — імі і хацелася б давяршыць нашыя разважанні:
“Волат эпохі Адраджэння, аўтар першадрукаванае беларускае Бібліі — Скарына запаветаў нам высокі ідэал чалавечнасці —- беларускасці — усе-чалавечнасці. Сягоння народ Беларусі працярэблівае новыя пуцявіны свай-го нацыянальнага Адраджэння: вяртае забытую, разграбленую і скажоную таталітарнай сістэмай спадчыну разам з імёнамі сваіх мысляроў і праро-каў, адраджае знявечанае чужынцамі і дамарослымі рэнегатамі роднае ма-цярынскае Слова, ладзіць сваю дзяржаўную незалежнасць і суверэннасць, уздымае, нарэшце, перад светам сваю патаптаную нацыянальную годнасць. Ва ўсёй гэтай абнаўленчай працы з намі разам вячыстая постаць Франціш-ка Скарыны — Першаадраджэнца, Першавучыцеля беларусаў. 3 намі Ска-рынавы скрыжалі Багачцівасці, дабрыні, справядлівасці, чалавекалюбства, адданасці маці-Радзіме, прыязні і духоўнай лучнасці з народамі і культурам! свету”. (Тэкст “Звароту” ў асабістым архіве аўтара.)
93
ЯЎГЕН ГЛАЗЫРЫН (Полацк)
ДА ПЫТАНИЯ ПРА САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНЫЯ ПОГЛЯДЫ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ
₽Я інула ўжо чатырыста восемдзесят год з таго часу, калі вялікі сын ■ сваёй Айчыны, Францыск Скарына, распачаў кнігавыдавецкую
*И И дзейнасць. Сёння яго імя вядома кожнаму беларусу, кожнаму аду-IU I каванаму чалавеку. Ён — адна з найярчэйшых зорак беларускай і 5S9 сусветнай гісторыі, сімвалізуе гонар беларусаў за сваю радзіму,
яе незалежнасць і прыхільнасць да еўрапейскай цывілізацыі. I чым больш паўстае веліч яго таленту, тым больш мацнее вера ў годнасць беларускай нацыі, у годнасць нашай бацькаўшчыны.
Гісторыя, ды і сам Ф.Скарына, быццам спецыяльна пакінулі нашчад-кам вялікую колькасць “белых плям”, загадак, супярэчнасцей у яго лёсе, узбуджаючы цікавасць не толькі да іх раскрыцця, але і да адчування сваёй нацыянальнай свядомасці. Таму да сённяшняга часу працягвае звяртаць на сябе ўвагу даследчыкаў шматграннасць яго творчасці, глыбіня яго думак. I як парада і падказка для будучых даследчыкаў яго творчасці гучаць сло-вы Скарыны з прадмовы кнігі Прытчы Саламона: “...притчи или присловия, понеже иными словы всегда иную мудрость и науку знаменують а ина-чей ся разумеють, нежели молвены бывають, и болши в собе сокритых тайн замыкають, нежели ся словами пишуть” 1. Такі мастацкі сімвалізм, які, на думку У. М. Конана2, Ф. Скарына выкарыстоўваў, каб паказаць дваякі сэнс сваіх кніг, дае падставу глыбей падысці да аналізу яго твораў. Нягледзячы на шэраг грунтоўных даследаванняў аб жыцці, дзейнасці, аб філасофскіх, маральных, этычных поглядах, гістарычны паргрэт Ф. Скарыны не быў бы поўным, калі б не звярнуць увагу на яго палітычныя ідэі, якія, на мой по-гляд, сталі не толькі адной з прычын кнігавыдавецкай дзейнасці і асновай стылю жьщця вялікага гуманіста, але і своеасаблівым чынам паўплывалі на далейшае палітычнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага. Адной з мэтаў аналізу палітычных поглядаў Ф. Скарыны з’яўляецца і больш дак-ладнае вызначэнне яго ролі ў развіцці палітычнай думкі і больш прынцы-повае ўсведамленне месца скарынаўскіх ідэй у палітычнай ідэалогіі. З’яў-ляючыся мысліцелем-гуманістам, Ф. Скарына адстойваў прынцып раўна-праўя ўсіх людзей як абсалютную каштоўнасць чалавечай асобы: “Потреба теж ведатй, — пісаў ён у пасляслоўі да кнігі Другі закон, — иже закон, или
1 Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. Мн., 1990. С. 21. (Далей спасылкі на гэтас выданне ў тэксцс.)
2 Конон В.М. Литературный жанр, художественные символы и мифологические образы в творчестве Ф. Скорины // Ф. Скорина — белорусский мыслитель, просветитель, первопечатник: Сб. науч. тр. / Рсдкол.: М. Б. Ботвинник и др. Мн., 1989. С. 36.
94
право, разноличне ся от людей называеть. Едино — посполитое, понеже от всех народов посполитое соблюдаемо ест... ровная свобода всем...” Як лічыць А. Мальдзіс, такая “свобода” знаходзіць увасабленне ў рэалізацыі “права кожнага чалавека на свой выбар жыццёвага шляху: “... в чём кто изволит, в том да пребывает” 3. Такі дэмакратычны прынцып вялікі мыслі-цель абгрунтаваў “законом прироженым”, якім “людское естество... быва-еть справовано... Сей закон прироженый, — адзначаў Ф. Скарына, — написан ест в серии одиного кажного человека... А тако прежде всех законов или прав писаных закон прироженый всем людем от господа бога дан... А на том, яко на уднении, вси законы писаный заложены суть” (62). Звяртаю-чы ўвагу на значнасць гэтых слоў, С. А. Падокшын сцвярджае, што “вучэн-не Скарыны аб ідэальным законе ў нейкай ступені пераклікаецца з тэоры-яй натуральнага права”4. Аднак ёсць неабходнасць удакладнення гэтага вы-казвання. Думкі Скарыны аб “натуральным праве” папярэднічалі самой тэорыі “натуральнага права”, якая была абгрунтавана пазней у працах Б. Спінозы, Т. Гобеа, Дж. Пока і інш.
Заслугоўваюць увагі погляды Ф. Скарыны па праблеме ўдасканалення палітычнай сістэмы грамадства. Ідэя дагаварной асновы будаўніцтва дзяр-жавы і дагаварнога характару адносін паміж дзяржавай і індывідам свед-чыць, на маю думку, аб яго прыхільнасці да абмежаванай манархіі, але з моцнай, аўтарытэтнай выканаўчай уладай. “Закон же писаный, — тлумачыў Ф. Скарына, — или от Бога ест даный, яко суть книги Моисеовы и святое Евангелие, или от людей уставленый, яко суть правила святых отец на со-борех пописаные, и права земская, еже единый кажный народ с своими старейшими ухвалили суть подле, яко же ся им налепей видело быти” (64).
У сваіх палітычных разважаннях Ф. Скарына даволі блізка падыходзіць да думкі аб неабходнасці размежавання ўладаў. Першаснае, цэнтральнае месца ў палітычнай сістэме ён адводзіць органу, які называв ў прадмове да Бібліі “собранием”: “...собрание людского и всякого града, еже верою, соединением ласки и згодою посполитое доброе помножено бываеть” (46). Менавіта такому “собранию” належыць права прыняць “закон... писаный... от людей уставленый, яко суть правила святых отець на сборех” (64). Пры-чым у думцы аб кадыфікацыі права Ф. Скарына на першае, асобнае месца ставіць так званае “единое право” як галоўны закон для ўсіх, “понеже от всех народов посполите соблюдаемо ест...” (64).
Асобнай галіной улады Ф. Скарына лічыць царскую ўладу. Пры харак-тарыстыцы так званага “царскага права” ён адзначае: “Тое будеть право
’ Мальдис А. Титан эпохи Возрождения // Из тьмы веков светлеющие лики. Мн., 1994. С. 65.
4 Подокшин С. А. Проблемы человека и общества в философско-этическом учении Ф. Скорины // Ф. Скорина — белорусский мыслитель, просветитель, первопечатник. С. 23.