480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Богу в Троици единому // ко чти и ко славе, Матери Его пречистой // Марии к похвале. Всем небесным силам // и святым Его к вссслію, Людсм посполитым // к доброму научению.
Расшуканне даследчыкамі36 дадаткова вершаваных фрагментаў сярод гімнаі'рафічных твораў “Малой падарожнай кніжкі” (малітва ў акафісце
34 Грынчык М. М. 3 гісторыі бсларускай сілабікі // Бсларуская літаратура і літаратура-знаўства. Мн., 1973. Вып. 1. С. 33.
” Бсркаў П. Н. Ф. Скарына і пачатак усходнеславянскага вершаскладання // 450 год бс-ларускага кнігадрукавання. Мн., 1968. С. 259; Саверчанка I. В. Ф. Скарына і ўзнікненне бс-ларускага вершаскладання // Вссці АН БССР. 1988. Сер. грамад. навук. № 3. С. 107-113.
36 Nadson A. Skaryna’s Prayer Book // The Journal of Byelorussian Studies. 1972. Vol. 2. N 4. P. 348; Немировский E. Л. Франциск Скорина. Мн., 1990. С. 450-451.
84
Багародзіцы і першы ікас акафіста архангелу Міхаілу) узбагачае наша ўяў-ленне аб паэтычнай спадчыне Ф. Скарыны, каштоўнай для нас у якасці першаўзораў беларускай паэзіі.
Аднак на Ф. Скарыну-рэфарматара і стваральніка літаратурнай мовы, нарэшце, на самую культуру яго мастацкай творчасці быў кінуты цень не-гатыўнай ацэнкай старымі даследчыкамі ўнармаванасці мовы яго выдан-няў.
3 погаласу рускіх мовазнаўцаў адносна скарынаўскай спадчыны запа-наваў супярэчлівы погляд, не пераадолены па сёння. Як узгадніць гэта па-радаксальнае: з аднаго боку, узорную апафатычную экзэгезу, высокую культуру перакладу і мастацкай творчасці і, з другога боку, стан літаратурнай мовы, якая нібыта мяжуе з непісьменнасцю. Вось ацэнка скарынаўскай мовы, дадзеная вядомым рускім лінгвістам А. I. Сабалеўскім у рэцэнзіі на кнігу П. У. Уладзімірава:
“Мноства формаў аорыста, імперфекта, вельмі часта няправільных, усемагчымых славянскіх формаў слоў, якія знаходзяцца ў яго перакладах, паказвае, што ён меў на ўвазе выдаць Біблію на славянскай мове і што ён зрабіў для гэтага ўсё тое нямногае, што мог. Пры крайняй слабасці ведан-ня славянскай мовы ў Паўднёва-Заходняй Русі яго часу, пры неабходнасці працаваць далёка ад людзей, колькі-небудзь дасведчаных у гэтай мове, для чалавека накшталт Скарыны наўрад ці можна было авалодаць славянскай мовай лепш, чым авалодаў ён” 37.
Прыхільнікаў негатыўнага погляду на скарынаўскую моватворчасць трымае ў палоне паблажлівы тон вядомага лінгвіста, маўляў, беларускі дзеяч у тых умовах зрабіць большае не мог. Але існуе паблажлівасць, якая мяжуе з пагардлівасцю, у дадзеным выпадку нават не столькі ў адносінах да спадчыны Ф. Скарыны, як да самой зусім ужо да таго часу занядбанай трады-цыі “Паўночна-Заходняга краю". Можна ўрэшце дараваць вучонаму цьмя-нае ўяўленне пра былую культуру Вялікага Княства Літоўскага, куды, по-бач з Масковіяй, у выніку другога паўднёваславянскага ўплыву перамяш-чаўся цэнтр праваслаўнай духоўнасці і вучонасці. Але як мог уплывовы лінгвіст ацэньваць мову Скарыны, у прыватнасці яе царкоўнаславянскую аснову, па мадэлі царкоўнаславянскага варыянта рускай мовы? Ці ж невя-дома, што сама царкоўнаславянская мова ў яе ўсходнеславянскай рэдакцыі, як яна данесена праз астрожска-елізавецінскую кніжную традыцыю, гэта ўсяго толькі адзін з варыянтаў былой агульналітаратурнай мовы славян. I ці ж незразумела ў гэтай сувязі, штр ў асобе мовы Скарыны і, у прыватнасці, яе багаслоўска-літургічнага стылю меўся іншы, больш старажытны вары-янт стараславянскай мовы з усёй паўнатой ладавых формаў і іншых рэшт-
” Соболевский А. И. Доктор Франциск Скорина: Его переводы, печатные издания и язык: Исследования П. В. Владимирова // Журн. М-ва нар. просвещения. 1888. С. 328.
85
каў старажытнага слова, якіх адпаведны царкоўнаславянскі стыль рускай мовы ў сваім пазнейшым літаратурным фарміраванні ў такой першаснасці ўжо не ведаў. Вядома, царкоўнаславянскі пласт у мове Скарыны знаходзіц-ца ў стане напружаных змен, у ім мы яшчэ застаем пераход ад старажытнага да эразмаўскага напісання (Бнвлня, Есфер-царйца), якое руская мова атрымала як норму, ужо гатовым. I ў цэлым гэта пара свабоднага складван-ня старабеларускай літаратурнай мовы па класічнаму ўзору з апорай на кніжныя мадэлі стараславянскай мовы, калі мы застаем асабліва інтэнсіў-ны працэс засваення і прыстасавання яе элементаў.
Але нават ва ўмовах гэтага бурнага зліцця разнастайных плыняў у літа-ратурную мову ў моватворчасці Ф. Скарыны як дамінуючую рысу яго моў-най палітыкі трэба назваць тэндэнцыю да пераадолення стылявой неўпа-радкаванасці. Падобна М. В. Ламаносаву ў XVIII ст. у Расіі і Вуку Караджичу ў XIX ст. у сербаў наш моўны рэфарматар праводзіў разумны адбор цар-коўнаславянізмаў, даючы шырокае месца ўласна беларускаму элементу.
А за гэтай натуральнай мовазнаўчай мудрасцю шмат хто з вучоных ба-чыў толькі адлюстраванне Ф. Скарынам выхаду з ужытку царкоўнаславян-скага пласта. А яго гнуткай і надзвычай чуйнай да мовы лінгвістычнай па-літыкі, здаецца, дагэтуль ніхто не ацаніў. Сам факт наяўнасці глосаў у тэк-стах перакладу Бібліі сведчыў пра існаванне пэўнай нормы літаратурнай мовы ва ўяўленні Ф. Скарыны, бо тыя словы, якія выносіліся на “боці”, былі па-за асноўнымі межамі літаратурнай мовы, ці архаізмамі, ці запазы-чаннямі, ці патэнцыйнымі словамі.
Менавіта талент Францыска Скарыны як выдатнага багаслова і талена-вітага духоўнага пісьменніка дапамог яму выпрацаваць класічны, стрыж-нявы напрамак у развіцці старабеларускай літаратурнай мовы, наступствы адступленняў ад якога даводзілася і даводзіцца выпраўляць на працягу ўсёй гісторыі айчыннай кніжнасці.
АЛЯКСЕЙ КАЎКА (Масква)
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ СВЕТ.АБАЧАННЕ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ
Ираблема самасвядомасці Скарыны — адна з істотных у скарына-знаўстве. За яе межамі правільна вызначыць месца і ролю гума-ніста-першадрукара ў гісторыі айчыннай культуры, арыгіналь-насці яго ўкладу ў міжнародную духоўную скарбонку, зразумець, нарэшце, своеасаблівасць беларускага Адраджэння ў кантэксце еўрапейскага адраджэнцкага руху. Прычым пад выразам “адраджэнне”, па-гаджаючыся з У.Конанам, А.Мальдзісам і іншымі даследчыкамі, варта зра-
зумець сталую заканамернасць у гісторыі Беларусі, звязаную з адвечным
86
змаганнем народа за сваю нацыянальную адметнасць і выжывальнасць у варунках асімілятарскай пагрозы, са здольнасцю да ўзнаўлення і адраджэння сваей творчай энергіі пасля кожнага чарговага нацыянальна-культурнага за-няпаду.
У гэтым адраджэнцкім “ланцугу” Скарынава звяно — першае і ў хра-налагічным, і ў тыпалагічным сэнсе. Бо менавіта яго асветніцтва запачат-кавала альбо ўзмацніла ў беларускім пісьменстве, усёй культуры тыя ўлас-цівасці, якія ў рэшце рэшт і абумовяць яе нацыянальны стыль. Пра якія ўласцівасці гаворка? Па-першае, — тэта адносіны да роднай мовы як га-лоўнага чынніка культуры, духоўнай паўнацэннасці чалавека. Па-другое, — пытанне рэлігіі і рэлігійнасці, суаднясенне Боскага і зямнога, ідэальнага і матэрыяльнага ў чалавеку, рэлігійныя адносіны ў народзе наогул. Далей, па-трэцяе, — сукупнасць сацыяльна-палітычных, культурных, маральна-этычных каштоўнасцей, звязаных з адносінамі чалавека да сваёй Айчыны (Бацькаўшчыны). Прыязныя, па-чацвёртае, адносіны да іншаземных наро-даў і культур. Усе толькі што пазначаныя рысы маюць універсальны агуль-началавечы змест, але ў свядомасці і практыцы беларускага дзеяча набылі канкрэтна-нацыянальную індывідуальнасць, тым і ўзбагаціўшы славянскую і агульнаеўрапейскую культуру. Творчасць Скарыны, інакш кажучы, — тэта выказанае беларусам слова пра агульначалавечую ісціну, заснаваную на хрысціянскім ідэале дабра, міласэрнасці, міралюбства, хараства.
На жаль, уласна беларускі, “свядомасны” абсяг найслабей распрацава-ны ў параўнанні з іншымі дзялянкамі скарыназнаўства. Ці не таму пры ад-носна немалой колькасці публікацый аб нашым гуманісце фігура яго ўсё яшчэ малавядомая, іншым жа разам згадваецца ў спрэчных, нават невера-годных варыянтах: то як аўтар “русского” (г.зн. вялікарускага) перакладу Бібліі, то як беларус паходжаннем, але паляк па самасвядомасці (“Франці-шэк походзіл з Бялорусі, але чул сен полякем”, — чытаем у нарысе Аль-герда Будрэвіча аб мажлівым патомку славутага Палачаніна канадскім хірур-гу Станіславе Скарыне (Perspektywy. 1978. № 48. S. 24). Здараюцца памылкі і агульнейшага, так бы мовіць, акадэмічнага ладу, калі ўся беларуская сла-веснасць залічваецца да малапісьменнай, яе жыццяпіс некаторыя аўтары вядуць толькі з XIX ст. 1
1 Так мснавіта лічыць Дарыуш Мацюк, сцвярджаючы, што бсларусы — наймалодшы ў Еўропе народ, “пазбаўлсны дзяржаўных традыцый, а культурных традыцыі вядзс толькі з другой паловы XIX ст.” Цыт. па: Tomaszewski J. Rzeczpospolita wielu narodow // Studia nauk politycznych. 1987. Nr. 1. S. 85. Тым дзіўнсй успрымасш такое вось меркаванне, знаёмячыся з навуковым нарысам вядомага польскага даследчыка бсларушчыны Францішка Сяліцкага пра радавод і шматвяковыя традыцыі бсларускай літаратуры (Siclicki F. Litcratura bialoruska do koiica XVIII wicku. Wroclaw, etc, 1985), з палсмічнымі нататкамі Сакрата Яновіча пра тыя ж традыцыі, а таксама —: лакуны ў асвятлснні беларуска-польскага творчага сужыцця (Janowicz S. Bialorus, “Bialorus...” Warszawa, 1987).
87
Сказваецца, мабыць, занадтая беларуская сціпласць, а дакладней — за-цяты нацыянальны нігілізм, які доўга насаджала на Беларусі, ва ўсім са-вецкім грамадстве камандна-адміністрацыйная сістэма з яе вульгарна-кла-савым, звышінтэрнацыяналісцкім поглядам на гісторыю і культуру народа.
Таму сёння, ва ўмовах дэмакратызацыі, вяртання нацыянальна-патры-ятычным вартасцям іх першаснага значэння стаецца больш рэальнай задача асэнсавання Скарыны як нацыянальнага ідэала беларусаў, праз які народ пазнае сябе і сваё прызначэнне ў гісторыі.
Тут дарэчы будзе нагадаць напрацоўкі беларускай думкі на пачатку ста-годдзя, на дзейсным нацыянальна-адраджэнцкім этапе нашае гісторыі. Ме-навіта тады пісьменнікі і публіцысты, згуртаваныя вакол газеты “Наша ніва” (М. Багдановіч, В. Ластоўскі, Л. Гмырак, браты I. і А. Луцкевічы, Р. Зям-кевіч), пазней —- навукоўцы Белдзяржуніверсітэта і Інбелкульта (У. Пічэта, В. Дружчыц, М. Доўнар-Запольскі, Я. Лёсік, У. Ігнатоўскі), прадстаўнікі за-ходнебеларускага культурна-навуковага руху (М. Гарэцкі, I. Канчэўскі, А. Станкевіч, I. Дварчанін і інш.) ставяць пытанне аб Скарыне як з’яве ўлас-на беларускай гісторыі, беларускай нацыянальнай свядомасці. Тым самым пачынае пераадольвацца панаваўшая ў навуцы (уключаючы фундаменталь-ныя працы П. Уладзімірава, Я. Карскага) метадалогія і методыка так звана-га “западно-руссйзма” ў дачыненні да гісторыі культуры Беларусі, спадчы-ны Францішка Скарыны ў прыватнасці.