480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
У Ф. Скарыны ў дадзеным выпадку мы знаходзім глыбока праніклівае адчуванне стылявых працэсаў, яго функцыянальная ірадацыя нагадвае ў нечым блізкую да пазнейшай ламаносаўскай тэорыю трох штыляў.
На наш погляд, у стылявым падыходзе Ф. Скарыны належыць вылу-чаць тры асноўныя моўныя пласты: а) стараславянскі (царкоўнаславянскі беларускай рэдакцыі) з элементам! старажытнарускага (яшчэ часоў кайнэ Кіеўскай Русі); б) старабеларускі (штучна-кніжны) з інтэрнацыянальнымі грэка-лацінскімі лексічнымі, марфалагічна-словаўтваральнымі, сінтаксіч-нымі сродкамі; в) нарэшце, старабеларускі размоўна-бытавога ўжытку.
Зрэшгы, галоўным для Ф. Скарыны, як і для рытараў класіцызму і ба-рока, была не абстрактная лагічная схема, а правільнае разумение працэсу ўзаемадзеяння і ўзаемапранікнення стараславянскай і беларускай стыхій у межах літаратурнай мовы.
Другі паўднёваславянскі ўплыў паскорыў літаратурна-кніжную аранжы-роўку старабеларускай мовы, якая побач з чэшскай выходзіла ў шэраг дас-канала развітых моваў Еўропы. Быў час, калі яе бралі за ўзор, з яе вучылі-ся і запазычвалі не толькі бліжнія, але і дальнія суседзі: паўднёвыя славяне, балтыйскія народы і інш. Вынікі другога паўднёваславянскага ўплыву на мовы ўсходнеславянскага рэгіёну ў навуковай літаратуры ацэньваюцца неадназначна: калі ў Масковіі ён прывёў да разыходжання жывой мовы з
літаратурнай, у выніку чаго апошняя ўспрымалася насельніцтвам ледзь не як замежная, то ў літаратурнай мове Вялікага Княства Літоўскага 20, непас-рэднай спадчынніцы былой Кіеўскай Русі, назіраецца тэндэнцыя да збліжэн-ня царкоўнаславянскага і жывога народнага пачаткаў, узмацнення глыбін-ных структур мовы за кошт агульнаславянскіх элементаў.
Са свайго боку жывое ўзаемадзеянне кніжнаславянскай і ўласнабела-рускай плыняў у развіцці мовы актывізавала вобразна-стылістычныя яе маг-чымасці, што ў канчатковым выніку вяло да асаблівага росквіту рыторыкі, красамоўства на землях Княства ў часы Ф. Скарыны.
Так ці інакш, прызнанне нашымі мовазнаўцамі наяўнасці ў старабела-рускай мове асабліва развітога высокаўрачыстага (па тым часе царкоўна-славянскага) стылю — прынцыпова важны момант пры даследаванні паэ-тыкі твораў Ф. Скарыны.
Агульнавядома, што для славеснасці сярэдневякоўя была характэрна строга кананічная прымацаванасць моўных стыляў да жанраў старажытнай літаратуры.
У гісторыі ўсходнеславянскай рытарычнай традыцыі асабліва выдатнае месца займае мастацтва старабеларускіх рытараў Кірьшы Тураўскага, Фран-цыска Скарыны, пазней Л. Карповіча, якія сваёй таленавітай стылятворчай практыкай прадвызначылі росквіт красамоўства на землях Масковіі і Вялі-кага Княства Літоўскага з перамяшчэннем на іх праваслаўных цэнтраў.
Даследчыкаў здаўна вабіць загадка скарынаўскага слова, яго афарыс-тычная выразнасць, вобразнасць выказвання, рэдкая стылявая культура па-будовы сказа, перыяду, у цэлым майстэрскае кампанаванне тэксту. Паглыб-лены стылявы аналіз паказвае, што майстэрства гэтае нашаму знакамітаму мастаку слова даецца не само сабой. Яно вынік высокай рытарычнай тэхнікі, глыбока прадуманай стылятворчасці. Наяўнасць рытарычных прыёмаў мы назіраем літаральна на ўсіх мікраўзроўнях вобразнай будовы твораў Ф. Скарыны, пачынаючы ад кампаноўкі матэрыялу, што ахопліваецца ў рыторы-цы паняццем размяшчэнне, і заканчваючы асабліва стылістычна аформле-ным у нашага майстра моўным увасабленнем.
Вядома, у сюжэтнай структуры прадмоў і казанняў з-за іх жанравай дыфузнасці, што сумяшчае на адной плошчы элементы каментарыя, про-паведзі, экзэгезы, гэтую складаную тэхніку кампанавання зместу вытрымаць цяжка. I усё ж, нягледзячы на службовую, у дачыненні да асноўнага тэксту, функцыю прадмоўна-паслядоўнага комплексу гэтае дасканала распрацава-нае ў рамках рыторыкі мастацтва падачы матэрыялу выразна прасочваецца
211 Булаховский Л. А. Исторический комментарий к русскому литературному языку. Киев, 1950. С. 13-14; Ковалевская Е. Г. История русского литературного языка. М.. 1978. С. 109-110; Унбсгаун Б. О. Русского ли происхождения русский литературный язык // Revue. 1965. Т. LIV. С. 19-28.
73
ў архітэктоніцы амаль усіх скарынаўскіх жанраў, асабліва ў пераканаўчасці выкладання найбольш адказных па аўтарскай задуме мясцін багаслоўскага зместу.
Рытарычная тэхніка настолькі выразна выяўлена ва ўсіх жанрах прад-моўна-паслядоўнага комплексу і гімнаграфіі, што можа служыць своеасаб-лівым ключом для інтэрпрэтацыі іх жанравых асаблівасцей.
Так, здавалася б, невырашальнае пытанне пра жанравае размежаванне ска-рынаўскіх прадмоў і казанняў атрымлівае вытлумачэнне найбольш на ўзроў-ні іх структурна-мастацкай будовы. Адказ на характар тыпалагічнага ад-рознення паміж прадмовай і казаннем дае патрабаванне другога пункта кла-січнай рыторыкі — закон размяшчэні t дпаведна яго ўнутранай градацыі.
Паводле матэрыялу выкладання, за каркас будовы прадмовы Ф. Ска-рына, відаць па ўсім, браў традыцыйную разгорнутую схему размяшчэння: уступ, выкладанне, распрацоўка (доказ свайго погляду і абвяржэнне про-цілеглага), заключэнне.
Такая схема яскрава праглядаецца ў будове вышэйпамянёнага ’’Предъсловия в книгу Иов”. Уступ — пачагковыя словы Іакава-апостала: “Образ приимите, братия, злострастия, и долготерпения и трудов!” 21 Выкладанне — “слова апостольскаа” пра “достойность, святость и терпение святого Иова”. Тры наступныя абзацы —распрацоўка, разгорнутая ма-тывіроўка гэтага тэзісу. А заключэнне — увядзенне абагульнення з іншага тэксту, раптоўны перавод сцвярджэння пра вялікі сэнс зямнога цярпення ў больш высокі апафатычна пазнавальны план.
Структура ж казання, ці па-тагачаснаму гаміліі, больш спрошчаная. Паводле вядомага гамілетыка XVII ст. Іанікія Галятоўскага22, казанне, згод-на лацінскай тэрміналогіі, складаецца з трох частак: эксордыума (уступу, уводзін), нарацыі (распрацоўкі, выкладання) і канклюзіі (канца, завяршэн-ня). Разгледзім гэты тэзіс на прыкладзе “К селуняном втораго послания Павла, Христова апостола, сказание”. Эксордыум, у дадзеным выпадку, — звесткі пра ілжэапосталаў-прыхадняў, нарацыя — словы аўтарскай пад-трымкі пазіцыі ап. Паўла і папярэджанне аб шкоднасці даверу да ерасіяр-хаў і, нарэшце, канклюзія — наказ “отлучати от себе таковых” 23.
Пры разглядзе двух іншых частак прадмоўна-пасляслоўнага комплексу — надпісанняў глаў і пасляслоўяў — таксама заўважана прысутнасць у іх структуры элементаў рытарычнай кампазіцыі.
21 Скарына Ф. Творы. С. 19.
22 Паводле “Наукы короткая албо способа зложсня казаня” Іанікія Галятоўскага: “эксордыум”, “початок, приступ до самой речи, о чым хочет казаньс мсти”, “нарацыя”, “повесть, которую обсцал показати, тая часть наибольшая, бо в ней казаньс замыкается, и до ней иныи части стягаются”, і "конклюзія”, “конец казаня” (Вомпсрский В. П. Риторики в России XVII-XVIII вв. М., 1988. С. 27).
21 Скарына Ф. Творы. С. 119.
74
У найбольш разгорнутых з пасляслоўяў, як, напрыклад, да кнігі Песнь песняў, кнігі Суддзяў і інш., можна вылучыць, нават у межах аднаго-двух сінтаксічных перыядаў, кампазіцыйныя элементы эксордыума, нарацыі, кан-клюзіі. “Доконана ест сия третия книга премудраго Саломона, сына Давыдова, царя Ізрайлева, он же был царем в Ерусалиме, рекомая еврейским языком Сира Сирим, а по-латине — Кантикум Кантикорум, еже руским языком исказуется Песнь Песням [эксордыум] напред ко чти и к похвале Богу в Троици единому и его пречистой матери, девици Марии, и всем небесным чином, святым и святицам Божиим, и людем посполитым всем к по-житъку [нарацыя]. А совершена ест повелением, працею и выкладом уче-наго мужа, в лекарских науках доктора Франциска, Скоринина сына из слав-наго града Полоцка, в Великом старом месте Празском под леты нароже-ния Сына Божия тысеща пятсот і осмънадесеть, месеца генуаря, дня девятого” [канклюзія]24.
Увогуле для большасці малых жанраў “комплексу” з іх лаканічным аб’ё-мам характэрна як бы сцягненасць унутранай будовы, што назіраецца на прыкметным зліцці ўступу і расповяду ці расповяду і заключэння.
У прыватнасці, падобную сцягнутасць кампазіцыйнай будовы мы на-зіраем у жанры надпісанняў. Выконваючы анатацыйную функцыю, над-пісанні па сваім прызначэнні ўяўляюць уводны тэкст да адпаведнай главы. Але, як ужо адзначалася, змест скарынаўскіх жанраў больш багаты, ён звы-чайна выходзіць за рамкі анатацыйнай функцыі. Ф. Скарына застаецца эк-зэгетам нярэдка і ў гэтым мініяцюрным жанры. 1 там, дзе змест глаў шмат-значны, правобразны, надпісанні да іх, хоць у пераважнасці сваёй і назыў-ныя па сінтаксічнаму ладу, як правіла, больш разгорнутыя па змесце, на-бываюць у нечым таксама апавядальную структуру. У першую чаргу яны і ўяўляюць цікавасць для аналізу, менавіта паводле іх структуры можна скласці больш пэўнае ўражанне аб гэтым каментарыйным жанры. Так, элементы апавядальнай кампазіцыі можна вылучыць у надпісанні да 22-й главы кнігі Быццё:
“Господь Богъ искусилъ Авраама. // Абы заклалъ воместо жертвы 1са-ака сына своего. Авраам же поспешил и на повеление Господъне хотелъ учинити, потом въ место Ісаака заклалъ Агница. // Богъ ему слюбу [запа-вет з ім. — А. Я.] подтвердил. //Ио племени Нахорове брата Авраамова” 25.
Аднак з-за назыўнога характару падачы інфармацыі ў жанры гэтым структурна-апавядальныя элементы назіраюцца толькі яшчэ ў зародку. Кам-пазіцыйную функцыю, як мы пакажам, бярэ на сябе ў ім рытмічная арга-нізацыя перыяду.
24 Скарына Ф. Творы. С. 29.
25 Бивлия руска. Мн., 1990. Т. 1. С. 79.
75
Як ужо адзначалася, скарынаўская прадмова і казанне жанрава раз-расліся за кошт экзэгезы і пропаведзі. Скарына-багаслоў у абмежаваных па памеру жанрах прадмоўна-паслядоўнага комплексу дэманструе сапраўд-ныя ўзоры прапаведніцкага майстэрства. Крыху пазней пры разглядзе “слоўнага выяўлення” стылявы аналіз пакажа нам усё багацце рытарыч-ных прыёмаў і сродкаў, з дапамогаю якіх Скарына-прапаведнік дасягае самых інтымных зваротаў да чытача, яго саўдзелу ў абмеркаванні выкла-дзеных ісцін, нарэшце, авалодання непадзельнай увагай суразмоўніка. 1 ва ўсім беларускі красамоўца вытрымлівае тонкую мастацкую меру, выка-рыстоўваючы прыёмы нелабавога, а як бы дотыкавага раскрыцця тэмы, што так цанілася ў рытарскім майстэрстве. Так, у скарынаўскім “Предъсловии в книгу Иов”, здавалася б, увага акцэнтуецца на пабочнай, у параўнанні з пакутамі, тэме цярпення. Ды і градацыйнае разгортванне яе на працягу цэлых пяці абзацаў-тэзісаў разрашаецца зусім не на куль-мінацыйнай ноце. Выснова пра Промысел Божы паводле гэтага градацый-нага разгортвання падаецца як бы дадаткова, узнікае як новая тэма, што сэнсава апраўдана, бо гэта апафатычна больш высокі ярус абагульнення. Але наколькі прыхаваны ў ёй глыбінны сэнс, што тоіцца за спрадвечнай жыццёвай дылемай, адказ на якую ведае толькі сам Творца: “чего ради Господь Бог на добрих и на праведных допущаеть беды и немоци, а злым и несправедливым даеть щастье и здравие”.