480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
' Нікаласў М. В. Рукапісная кніга ў часы Скарыны // Спадчына Скарыны. Мн., 1989. С. 50-55.
2 Алексеев А„ Лихачева С. Супрасльский сборник 1507 г. II Материалы и сообщения по фондам отдела рукописной и редкой книги БАН СССР. Л., 1978. С. 54-88.
64
Запаветаў, так званай Генадзіеўскай бібліі (Ноўгарад, 1499), іерархамі пра-васлаўнай царквы пры садзеянні вярхоўнай удады Вялікага Княства Літоў-скага (непасрэдна вялікага князя Аляксандра Ягелончыка) прымаюцца тэр-міновыя захады да стварэння ўласнага поўнага зводу Бібліі.
Праца распачалася ў 1502 г. прадстаўніком вядомай манаскай сям’і Мацеем Дзесятым, усебакова падрыхтаваным багасловам, дасканалым ка-ліграфам і мастаком (ім выкананы “Дзесяціглаў”), і была закончана ў 1514 г. дыяканам мітрапаліта Іосіфа Фёдарам Янушэвічам (гістарычныя кнігі і Пяцікніжжа Маісеева).
М. В. Нікалаеў выказаў гіпотэзу, што Мацей праз свайго брата Яўфі-мія, настаяцеля Прадцечанскага манастыра ў Полацку, мог быць знаёмы з Ф. Скарынам і прадаставіць у яго карыстанне матэрыялы па беларускаму зводу.
Узрастанню аўтарытэту праваслаўя спрыялі і захады царкоўных іерар-хаў як у Масковіі, так і Княстве па ўдасканаленню маральна-духоўнага і адукацыйнага ўзроўню святароў. Так, аўтар першаіа рускага зводу Бібліі (1499) архіепіскап наўгародскі Генадзій Ганозаў дакладваў мітрапаліту пра неабходнасць духоўнага вучылішча для святароў: “А се приведут ко мне мужика, и яз велю ему Апостол дати чести, и он не умеет ни ступити, и яз ему велю Псалтырь дати, и он по тому едва бредет” 3. Некаторыя пытанні “царкоўнага разладу” ў Княстве вырашыў Сабор духавенства (25.12.1508 -18.01.1509). Амаль на паўстагоддзе раней ў параўнанні з Масковіяй (Ста-главы сабор адбыўся ў 1551 г.) на Віленскім саборы мітрапалітам Іосіфам 11 Солтанам была распачата гаворка як пра адраджэнне высокага духоўнага вобліку праваслаўнага святара (“О церковных вещех и о исправлении дел духовных”), так і пра ўпарадкаванне жыцій старабеларускіх святых, ства-рэнне своеасаблівых беларускіх чэцій-міней, што склалі Пролаг 4 1512 г. Дзеля такіх патрэб і быў створаны спецыяльны скрыпторый пад “наглядам Иоакимца”, архімандрыта Лаўрышаўскага манастыра 5.
Існаванне самастойнага праваслаўнага зводу Бібліі, свайго жыццяпісу святых у Вялікім Княстве Літоўскім і ў цэлым арыентацыя беларускага праваслаўя на агульную святаайцоўскую традыцыю хрысціянства дапама-гае вытлумачьщь тое багацце патрыятычных крыніц, якое мы назіраем у прадмовах, казаннях і пасляслоўях Францыска Скарыны.
’ Акты исторические, собранные и изданные Археографической комиссией. СПб., 1841. Т. I . С. 146.
4 Пролаг — кароткія жыціі святых, павучэнні айцоў царквы, дыдактычныя апавяданні, аповссці. Пролаг як жанр бярэ свой пачатак з грэчаскіх Міналогій і Сінокрасаў. На землях Кісўскай Русі рукапісныя іх спіскі ўзыходзяць да XII—XIII стет. Першас друкаванае выданнс Пролага з’явілася толькі ў 1614 г. Тая частка Пролага 1512 г., якую данёс да нас час, уключас жыціі святых з верасня па люты.
5 Нікаласў М. В. Рукапісная кніга на Беларусі ў часы Скарыны. С. 50-55.
65
У даследаваннях апошніх гадоў (В. Н. Дышыневіч, В. А. Чамярыцкі, Г. У. Грушавы) прароблена немалая праца па аналізу крыніц, у тым ліку і патрыстычных, выкарыстаных у творах Францыска Скарыны.
Як справядліва зазначае В. Н. Дышыневіч, у выкарыстанні першакрыніц Ф. Скарына прытрымліваецца традыцыі сярэдневяковых вучоных і бага-словаў — даваць найбольш важныя і асноўныя палажэнні не ў сваей улас-най фармулёўцы, а абапіраючыся на аўтарытэт тэкстаў Свяшчэннага Пісання і выказванні найбольш вядомых аўтараў мінулага, якіх паважалі і за працы і за высокую маральнасць.
Праведзены даследчыкамі карпатлівы аналіз скарынаўскіх тэкстаў даз-валяе вылучыць шырокае кола аўтараў патрыстыкі. Ф. Скарына ў сваіх тал-каваннях біблейскіх кніг прама ці ўскосна скарыстоўвае працы Васіля Вялі-кага, Грыгорыя Дваяслова, Ераніма Блажэннага, Феадосія, Феадарыта Кіпрскага, Іеранея Ліёнскага, Ісаака і Яфрэма Сірыных, Арыгена, багасло-ваў-гімнографаў Іаана Дамаскіна, Іосіфа Канстанцінопальскага і інш.
В. А. Чамярыцкаму ў артыкуле “Літаратурныя крыніцы Скарынаўскіх прадмоў” 6 удалося ўдакладніць звесткі адносна паасобных крыніц, выяў-леных у тэксце скарынаўскіх твораў. Так, у выніку супастаўлення стара-жытных тэкстаў, даследчык, як, дарэчы, у свой час П. У Уладзіміраў, схільны ўзводзіць скарынаўскую прадмову да Псалтыра не да Пролага бл. Аўгусці-на, як лічылі паасобныя даследчыкі, а да больш ранняй крыніцы — ‘Ту-таркі на псалом I” Васіля Кесарыйскага.
Даследчыку ўдалося таксама ідэнтыфікаваць гістарычнуто асобу, якая пададзена ў Скарыны пад імем Феадосія. Ключом для разгадкі паслужыла характарыстыка Феадосія, які прадстаўлены ў прадмове да кнігі Данііла-прарока як “учитель великий греческаго языка”, што “выложил [Біблію] с халдейскаго письма на греческое...” 7 В. А. Чамярыцкі справядліва атая-самлівае яго з Феадацьёнам (И ст. н. э.), вядомым антычным перакладчы-кам Старога Запавету на грэчаскую мову. Побач з перакладамі Аквілы, Се-жаха, Ерыхонскім, Нікапальскім і Септуагінтай Феадацьёнаў пераклад ува-ходзіў у вядомую Гексаплю Арыгена (III ст.). Феадацьёну пры новым пера-стварэнні Старога Запавету ўдалося знайсці разумны кампраміс паміж літа-рай і духам тэксгу, невыпадкова ў старажытнасці яму аддавалася перавага перад славутай Сепгуагінтай.
Ф. Скарына ў сваіх прадмовах і казаннях неаднаразова таксама ўпамі-нае Ераніма Блажэннага (у скарынаўскім напісанні “Герасима-пресвитера”, IV ст.), аўтара Вульгаты — перакладу Свяшчэннага Пісання на лацінскую мову. Бл. Еранім, які для вывучэння стараяўрэйскай мовы пасяліўся ў па-
6 Чамярыцкі В. А. Літаратурныя крыніцы Скарынаўскіх прадмоў // Спадчына Скарыны. Мн„ 1989. С. 113-123.
7 Скарына Ф. Творы. Мн., 1990. С. 70.
66
лесцінскім манастыры, у сваёй працы якраз абапіраўся на Арыгенаў параў-нальны шасцікалонкавы звод перакладаў (Гексаплю), у выніку яму ўдалося здзейсніць дастаткова ідэнтычны пераклад, які пасля пэўнага перыяду пра-верак і ўдакладненняў быў прызнаны на Трыдэнцкім саборы (XVI ст.) ка-таліцкай царквой кананічным.
Зварот Ф. Скарыны да вопыту славутых старажытных біблеістаў Феа-дацьёна, Арыгена, Ераніма Блажэннага сведчыць аб той грунтоўнай па-трыятычнай аснове, на якую абапіраўся беларускі мысліцель, рыхтуючы свой пераклад на беларускую мову.
Паспяхова распачаты сённяшнімі даследчыкамі крыніцазнаўчы аналіз скарынаўскіх тэкстаў ставіць з усёй вастрынёй новую праблему ў скары-назнаўстве —■ праблему праламлення патрыстычных ідэй у сістэме філа-софскіх поглядаў Ф. Скарыны, што з такой паўнатой выявіліся ім пры тлу-мачэнні біблейскіх тэкстаў.
Між тым ігнараванне даследчыкамі патрыстычных крыніц, у дадзеным выпадку вытокавых для скарынаўскай філасофіі, прыводзіць вучоных да прыпісвання яму поглядаў, якіх мы не знаходзім у яго творах, а з многімі — ён адкрыта палемізуе. У выніку наш суайчыннік выглядае неарыгінальным: суцэльнай эклекгыкай уплываў рэнесансных дзеячаў, нярэдка нават супраць-леглых па сваіх пазіцыях (Ібн Рушт з яго дваістай ісцінай — і яшчэ, у знач-най ступені, апафатык Мікалай Кузанскі і інш.).
Так, паводле сучасных даследчыкаў (У. М. Конан, Г. У. Грушавы, С. А. Падокшын, С. Ф. Сокал і інш.), Скарыну прынята лічыць авераістам, і разгляд яго прадмоў і казанняў не ідзе далей ілюстрацый да палажэнняў Ібн Рушта аб дваістасці ісціны. На справе ж, Ф. Скарына ў сваіх экзэге-тычных пабудовах паказаў сябе сапраўдным прадказальнікам ідэалаў пат-рыстычнай лініі пазнання, якая многімі сваімі пунктамі ўступала ў спрэч-ку, як сёння выяўляецца, з рацыяналістычна звужанай у цэлым будовай свету, якую ўзяла на ўзбраенне Рэнесансная эпоха.
Дваістасці ісціны, якая, у канчатковым выніку, ставіла сцяну паміж зям-ным і сусветным, Ф. Скарына, наадварот, супрацьпаставіў іерархічную бу-дову свету, мэтазгоднае падпарадкаванне ніжэйшых структур светабудовы вышэйшым. У дадзеным выпадку ён не авераіст, а арэапагітык, паслядоўнік Дыянісія Арэапагіта (V ці VII стст.), які сваімі трактатам! “Аб нябеснай іерархіі”, “Аб царкоўнай іерархіі”, “Пра нябесныя імёны”, “Таямнічае ба-гаслоўе” намнога апярэдзіўшы свой час, унёс ідэі іерархічнага дэтэрмініз-му ў пазнанне свету, да прынцыпаў якога няпростымі шляхамі прыходзіла навука ў сваім пазнейшым развіцці.
Тэты тэзіс яскрава ілюструе Скарынаў "Акафіст Пресладкому Імені Господа нашего Ісуса Христа, глаголемы по вся дни” (кандак дзевяты). У па-раўнанні з кананічным тэкстам акафіста8 ён больш пашыраны, бо дае іерар-
67
хію ўсіх ангельскіх чынаў згодна праваслаўнай літургіцы 9: “Ангели, ар-хангели, начала, силы, власти, господъствия, шестокрилатыи и многоочи-тые херувимы и серафимы [курсіў наш. —А. Я.] беспрестанно твое имя, Ісусе, славят на небеси вопиюще: “Свят, свят, свят Господь Ісус Христос во славе Бога Отца”. Мы же, грешнии, на земли съкверными усты поем: Аллилуйа!” 10
У сістэме патрыстычных каштоўнасцей ідэя структурна-іерархічнай арганізацыі сусвету, якая ў прыкладанні да зямных ведаў і зямнога пазнан-ня набывала характар дылемы: веды праз веру і веды праз вопыт, — атры-мала назву апафатызму (адмоўнае пазнанне). Патрысты пераканаліся: калі ведаеш, што можна пазнаць вопытна, а што можна ўзяць на веру, гарызон-ты пазнання застаюцца адкрытымі і меншае магчымасць упасці ў спраш-чэнне, якая ўзнікла пры арыентацыі толькі на абмежаванае сваім часам і спецыялізацыяй рацыяналістычнае пазнанне (катафатызм).
Аб тым, што Ф. Скарына ў сваіх светапоглядных уяўленнях заставаўся паслядоўным апафатыкам, сведчыць яго спрэчка ў прадмове да кнігі Быццё са “старэйшынам” філосафаў Арыстоцелем, які ”не мог поразумети як Господь Бог словом своим с ни з чего сотворил вся видимая и невидимая” 11. Арыстоцелева неўразуменне, як “з ни с чего ничто же бысть” разрашылася паступальным ходам развіцця навукі. Біблейская антыномія стварэння “з нічо-га”, згодна з вакуумнай тэорыяй, сёння прызнана, паводле ацэнкі У. I. Вер-надскім першапачатковых ведаў, геніяльнай загадкай старажытнага розуму.
Яскравым прыкладам іерархічнага падыходу ў пазнанні з’яўляецца ска-рынаўскі разгляд у прадмове да Другазаконня складанай прававой упарад-каванасці грамадства ў тых яе формах, як яна складвалася ў народаў.