• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    ожная зямля з’яўляецца адначасова прасторай, якая канцэнтруе ў сабе ўсе адметнасці перш за ўсё прыроднага, біялагічнага парадку.
    Гэта зразумела: прыроднае з’яўляецца асновай існасці, самага існавання жывога, у тым ліку і чалавечага.
    Краіна, як і асобны чалавек, індывідуум, мае ў сваім фарміраванні і развіцці тры вызначальнікі, тры бачныя, відавочныя рады фактараў: факта-ры прыроднага асяроддзя, фактары, звязэньія з развіццём соцыуму, і фак-тары духоўнай уласцівасці, звязаныя з культурай, якія будуюцца на духоў-ных традыцыях і сваімі каранямі ўваходзяць ў жыццё этнасу — народа.
    Фактары першага рада здаўна вядомыя людзям. Ландшафт краіны — першае, што кідаецца ў вочы, што адзначаецца заваёўнікамі, падарожнікамі, летапісцамі. Нездарма паведамленне пра тое альбо іншае племя пачыналася з удакладнення прасторы, альбо акваторыі, вакол якой “сядзіць” гэтае племя.
    “Инин сели меж Припятью и Двиною, нарекшися дреговичи, инии сели по Двине и назвалися полочане от реки, текущей в Двину Полоты...”
    Ландшафт — першаснае; гэта тая біялагічная ніша, якую займае сукуп-насць людзей: род, племя, народнасць. 3 цягам часу прыродныя фактары
    22 Гл.: Коляда Г. И. Памва Бсрында — архитипограф // Книга. Сб. 9. С. 125-133.
    23 Люблинский В. С. На заре книгопечатания. Л., 1959. С. 140.
    быцця людзей асэнсоўваюцца імі, уваходзяць у іх нават на падсвядома-ге-нетычным узроўні. ‘Тледзячы на нашую старану з вышыні птушынага лёту, мы ўбачылі аграмадную, у большасці лясістую раўніну. Захад і поўнач яе вышэйшыя, з моцна няроўнаю, узгоркаватаю паверхняю зямлі: поўдзень жа Беларусі ўяўляе з сябе балоцістую роўную нізіну. Сярод зялёных пушчаў ды пясчаных узгоркаў блішчаць люстры незлічоных азёраў. Серабрыстыя стужкі вялікіх рэкаў прарэзуюць край ва ўсіх кірунках” 1.
    Рэальнае ландшафтнае асяроддзе выключна важнае і ў іншым плане: яно з’яўляецца і арэнай грамадска-сацыяльных рухаў, што адбываюцца на гэтай тэрыторыі і характарызуюць сацыяльнае быццё этнасу (народа). Таму зусім справядліва заўважае М. Ермаловіч: ‘Тісторыя народа пачынаецца з геаграфіі яго краіны” 2.
    I сапраўды, быццё народа, як і быццё асобнага чалавека, пачынаецца з прыродных умоў, потым мае шмат перападаў і перасячэнняў у сістэме со-цыума, у сацыяльнай сферы жыццядзейнасці, потым (а часам сумесна з сацыяльным) яно выразна адбіваецца і ў духоўнай сферы быцця. Гэта сфера мае сваю спецыфіку і мае свае асаблівасці (аб гэтым будзе ісці гаворка ніжэй) як у сэнсе стварэння духоўных каштоўнасцей, так і ў сэнсе авало-дання імі. Але тут цікавіць сувязь прыродна-геаграфічнага фактару непас-рэдна з духоўным.
    Такая сувязь здаўна вядома людзям. Яна неасэнсавана прысутнічала ўжо ў старажытнай усходняй філасофіі (галоўным чынам індыйскай), якая прак-тычна напрамую разглядала сувязь унутранага свету чалавека з космасам, часам ігнаруючы сацыяльнае быццё чалавечых калектываў.
    Але сувязь прыроднага з духоўным у старажытныя часы была ўласці-ва і мысліцелям Еўропы. Гэтая традыцыя, напэўна, ідзе ад Гіпакрата — філосафа і “бацькі” медыцыны, — які сцвярджаў, што “месца нараджэн-ня назаўсёды прадвызначае лёс (характар) чалавека”. Мысліцелі XVII-XIX стст. звязвалі і непасрэдна геаграфічныя ўмовы з працэсам фарміра-вання этнасу (асабліва падкрэслівалі ролю клімату): падобныя думкі зна-ходзім у Ш. Мантэск’е, I. Гердэра, I. Канта. Гэтыя пошукі ў вядомай сту-пені абагульняе Гегель, які звязваў месцазнаходжанне і стабільнасць кліма-ту з працэсам фарміравання нацыянальнага характару этнасу: “Ня-зменнасць клімату, уся сукупнасць уласцівасцей і асаблівасцей краіны, у якой тая або іншая нацыя мае сваё пастаяннае месцазнаходжанне, спрыяе нязменнасці яе характару. Пустыня, блізкасць краін да мора ці аддаленасць ад яго — усе гэтыя абставіны могуць мець уплыў на нацыянальны характар” 3.
    1 Смоліч А. Геаграфія Беларусі. Мн.. 1993. С. 8.
    2 Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі псрыяды. Мн., 1990. С. 13.
    3 Гегель Г.-В.-Ф. Энциклопедия философских наук. М., 1977. Т. 3. Философия духа. С. 76.
    53
    I на самой справе — шырыня рускага нацыянальнага характару — рыса, якую адзначаюць амаль усе даследчыкі (“Руская душа ўдарана шырынёй,” — выразна фармуляваў М. Бярдзяеў), ці не звязана яна першапачаткова з неабсяжнымі прасторамі Расіі?
    Або славутая рыса — талерантнасць беларускага характару, якая пры злучэнні з “ціхасцю” і мяккасцю стварае чароўны захапляючы вобраз бела-руса, — ці не ўзнікла яна ў выніку спалучэння фактараў і природных (уме-раны клімат, нізіннасць), і сацыяльных (колькі ўжо магутных заваёўнікаў пыліла сваімі ботамі беларускія “шляхі” і з Захаду на Усход, і з Усходу на Захад!)?
    У выніку доўгай стваральнай працы на зямлі народ выпрацоўвае во-пыт і ў адносінах да прыроды, і ў адносінах да ўлады, дзяржавы, эканаміч-ных сістэм і г.д. Выпрацоўваецца і духоўны вопыт, які ўкараняецца ў да-дзенай зямлі, умацоўваецца на гэтай глебе “тут і зараз” (хаця “зараз” рас-цягваецца часам на стагоддзі); такім чынам фарміруецца традыцыя разумения духоўнасці, і потым трансляцыя гэтага разумения наступным пака-ленням. Апошнім часам паняцце духоўнасці робіцца ўсё больш важным для характарыстыкі быцця, і грамадства, і асобнага чалавека. Паступова гра-мадства вызваляецца ад “пансацыялізацыі”, якая ў часы “развітога сацыя-лізму” была нормай у падыходзе да з’яў гуманітарнага кшталту і культуры, “пансацыялізацыі”, якая ператварала спіралі “віткоў матэрыі” ў магілу духу і заканамерна вяла да скасавання духоўнасці ў быцці грамадства. Але трэ-ба падкрэсліць, што сучаснае разумение духоўнасці як інтэграцыйнай якасці светапогляду і светаадчування чалавека (і грамадства) істотна адрозніваец-ца ад класічнага, іншымі словамі, рэлігійнага разумения паняцця. Зразуме-ла, першапачатковае разумение духоўнага, звязанага з паняццямі “святы”, “свяшчэнны” застаецца, уваходзіць у агульны спектр духоўнасці, але апошні не абмяжоўваецца толькі рэлігійнасцю, а вымагае яшчэ (згодна з еўрапей-скай традыцыяй, якая ідзе ад старажытных грэкаў) і спалучэння Ісціны, Даб-ра і Красы. На наш погляд, гэтыя тры структуры сумесна з Верай склада-юць чатыры сферы нязменнага ядра духоўнай культуры, якія так ці інакш прысутнічаюць у любым грамадстве, у любы час.
    У тым ліку і ў час Скарыны. Духоўная дзейнасць Скарыны была пад-рыхтавана стагоддзямі развіцця усходніх славян у дахрысціянскія часы і ў часы ўжо пасля прыняцця хрысціянства. I магутныя духоўныя каштоўнасці, якія ён стварыў і пакінуў у спадчыну сваім нашчадкам, рэалізаваліся перш за ўсё на роднай яму зямлі, зямлі, якая пасля XIII ст. мела найменне Літоў-ская Русь і абдымала тэрыторыю сучасных Цэнтральнай і Усходняй Бела-русі, прыдняпроўскай Украіны. Вядома, што вучэнне і духоўны скарб Скарыны распаўсюдзіліся пазней і на Усход і на Поўдзень, і таму ён можа лічыц-ца першадрукаром не толькі для ўсходніх, але і паўднёвых славян. Апошнім,
    54
    такім чынам, можна лічыць, быў вернуты магутны доўг. Гаворка ідзе пра першаасветнікаў славянскіх Кірылу (Канстанціна) і Мяфодзія, якія далі нашай зямлі першапачатковы ў рэчышчы хрысціянства духоўны імпульс.
    Але вернемся да нашае зямлі...
    “Найперш заслугоўвае ўвагі тое, што тэрыторыя Беларусі, — адзначае М. Ермаловіч, — размешчаная на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, знаходзіцца ў самым геаграфічным цэнтры Еўропы, на водападзеле Чорна-га і Балтыйскага мораў” 4.
    I хаця мы ведаем, што на геаграфічны цэнтр Еўропы прэтэндуюць, часам, і літоўцы, і ўкраінцы (як гэта бачна па літаратуры), але, хутчэй за ўсё, менавіта Беларусь з’яўляецца той Сярэдзіннай зямлёй, Сярэдняй Еўропай, той прасторай, дзе сустракаліся імкненні розных сіл: спачатку — да XIII-XIV стст. ішла барацьба паміж Поўднем і Поўначчу, а з XIV па XX стст. — паміж Захадам і Усходам. Гаворка тут ідзе, перш за ўсё, аб палітычных сілах, але аналогіі можна доўжыць і ў іншым, духоўным, плане. 1. Абдзіраловіч, зыходзячы з геапалітычнага становішча Беларусі, падкрэслівае, што адбы-ваецца перманентнае ваганне беларускага люду паміж Польшчай і Расіяй, паміж узорамі заходняй і ўсходняй культур 5. Асабліва яскрава можна гэта прасачыць на аналізе канфесійнага становішча Беларусі. Як вядома, ляс-ная краіна — Беларусь — доўга захоўвала язычніцкі светапогляд. Працэс хрысціянізацыі тут расцягнуўся на шмат стагоддзяў. Калі можна лічыць, што на Полаччыне, у сэрцы Белай Русі, ён ажыццяўляўся даволі хуткімі тэм-памі (ужо ў 922 г. тут з’явілася хрысціянская кафедра), то на зямлі радзі-мічаў, а тым больш у дрыгавічоў тэты працэс ішоў вельмі марудна. Яшчэ марудней укаранялася хрысціянства на Чорнай Русі (Панямонне), дзе існа-вала моцная балта-літоўскае асяроддзе (апірышча язычніцкай веры), куды беглі таксама і славяне, нязгодныя з укараненнем новай веры. Інакш кажу-чы, у першыя тры-чатыры стагоддзі праваслаўе на беларускай зямлі існа-вала побач з язычніцтвам, часам выходзячы на першы план (у буйных парадах, у княжых вотчынах), а часам адыходзячы на другі.
    Крэўская унія і пераход уладароў Вялікага Княства ў каталіцтва, а разам з тым хрышчэнне насельніцтва этнічнай Літвы і часткова Чорнай Русі прынцыпова змянілі духоўную панараму жыцця ў Вялікім Княстве Літоўскім. Вынікам Крэўскай уніі можна лічыць і тую сітуацыю, што пра-васлаўе, як і паняцце “рускі”, атаясамлялася цяпер з Масквою, а беларусы падзяліліся на дзве канфесіі. I хаця каталіцтва было распаўсюджана спачатку сярод невялічкай часткі беларускага насельніцтва і навала каталіцыз-му не пагражала яшчэ ў XIV ст. (так, як на пачатку XVII ст.) знішчэннем
    4 Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. С. 13.
    s Абдзіраловіч (Канчэўскі). Адвсчным шляхам: Даслсдзіны беларускага свстапогляду. Мн„ 1993. С. 8-9.
    самога паняцця беларускай этнічнай самасвядомасці і асноў беларускай нацыянальнай культуры, усё ж пачатак раздвою быў пакладзены. Тым больш што этнічныя літоўцы, якія ўсё больш адыходзілі ад язычніцкага светапог-ляду (між іншым, тэты светапогляд звязваў таксама насельнікаў заходніх земляў былой Старажытнай Русі), складалі стабільную духоўную перадас-нову светаадчування будучых беларусаў і як бы павялічвалі духоўную пе-равагу каталіцызму на прасторы Вялікага Княства Літоўскага.